Так склалася гістарычна
307 subscribers
247 photos
9 videos
5 files
115 links
Падкаст заснаваны на рэальных падзеях
Сацсеткі і сайт тут https://taksklhist.mave.digital/
Download Telegram
Год таму гаварылі з Філіпам Падбярозкіным пра Смаленскую гандлевую праўду https://m.youtube.com/watch?v=o9nzwsCrvUQ
19 кастрычніка 2024 года ў 15.00 у Музеі гісторыі горада Мінска (Мінскай гарадской ратушы) адбудзецца лекцыя «Беларуская культура перыяду “адлігі” (1953-1968)» з прэзентацыяй кнігі «У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968)» прафесара, доктара гістарычных навук Аляксандра Аляксандравіча Гужалоўскага.
На мерапрыемстве А.А. Гужалоўскі прэзентуе сваю новую кнігу «У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968)», напісаную з выкарыстаннем вялікай колькасці архіўных першакрыніц, перыядычных выданняў, гістарычнай літаратуры. У кнізеразглядаецца важны перыяд беларускай савецкай гісторыі, вядомы пад назвай «адліга».
Аляксандр Гужалоўскі закране ў сваёй лекцыі найбольш значныя аспекты з жыцця беларускага грамадства перыяду “адлігі”.

Уваходны білет:3 руб.
Спадарства, пратэсціруем новы фармат. Пішыце вашыя пытанні пра беларусаў у Аргенціне проста тут у каментах, а я задам іх госцю у падкасце
💥 Эпізод VANDRA падкаста #53: “Музычны фальклор: як і што спявалі беларусы | Вольга Барышнікава”

⭐️ Госця эпізода - Вольга Барышнікава, этнамузыколаг, аўтар кнігі "І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі".

У эпізодзе пойдзем размова пра тое, як спевы нясуць у сябе лакальныя адметнасці, ці ўласцівы музычны фальклор для мужчыны, дзе адшукаць спевы са сваёй мясцовасці і пра спевы старавераў. А апошняе пытанне мы будзем разглядаць праз Воліну кнігу, якая вото выходзіць у публічны свет.

🎶 Напрыканцы эпізода грае спеў запісаны Уладзімірам Васілевічам у 1984 годзе ў вёсцы Гоцк. Спеў “як у Слуцку на рыначку кровачка стаіць” выконваюць жыхаркі вёскі Гоцк Грудзько Аляксандра Сцяпанаўна, 1915 г.н., і Аляхновіч Соф’я Андрэеўна, 1908 г.н.

📸 Фотаздымкі Вольгі Барышнікавай

❗️ Instagram-старонка Вольгі Барышнікавай па музычным фальклоры
❗️ ЭТНАЎСЁ - медыятэка па этнаграфіі Беларусі
❗️ Facebook-старонка Вольгі Барышнікавай

🎧 Эпізоды іншых падкастаў па музычным фальклоры:
- “Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча” ад “Так склалася гістарычна”
- ”Песня в жизни крестьянина” ад “Здесь был фольклор”

Дзякуй патронам за падтрымку!

🎧 Слухайце эпізод на MAVE, Яндэкс, Spotify, Apple Podcasts і YouTube

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | Revolut
🍺68 | Прыдыбайла | У пошуках гістарычнага беларускага піва🍺

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" бровар-аматар, рэканструктар беларускага гістарычнага піва Станіслаў Прыдыбайла!
Абмяркоўваем
🍻Дзе і як знайсці рэцэпты беларускага піва?
🍻Якое піва варылі манахі-базыльяне?
🍻Гіпотэза аб сувязі абознага піва і піва беларусаў-самаходаў з Сібіры.
🍻Самы стары рэцэпт піва "Інфлянцкі бір"

Выпуск створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek.by .


Усе слухачы могуць скарыстацца прамакодам ДЗЯГЕЛЬ на зніжку ў 7% на ўсе тавары каталогу 😉 (акрамя і так акцыйных тавараў)

Слухаць у ТГ тут
https://t.me/mavestreambot/app?startapp=taksklhist_69
Разыгранка Інфлянцкага біра будзе ў інсце на наступным тыдні (як піва дабродзіць) https://www.instagram.com/tak.skl.histarychna/
Між тым у суботу плануецца ажно два запісы. Таму чакаю вашыя пытанні :
1. Гужалоўскаму пра шасцідзесятнікаў у БССР
2. Лісейчыкаву пра армян у ВКЛ
Пытанні пішыце тут у каментах 👇
Спадзяюся, вы ўжо паслухалі выпуск 🍺68 | Прыдыбайла | У пошуках гістарычнага беларускага піва🍺
То трымайце некалькі карцінак ад @prid_brovar
1. Олаус Магнус "Апісанне паўночных народаў" . Вытворчасць соладу (зверху) і варка піва (знізу).1555 год.
2. Бровар, Кракаў 1675 год
3. Карчма, Кракаў 1679 год.
4. Саладоўня, Розныя працы на бровары Рэч Паспалітая, гравюра канца 18 ст.
5. І вішанька! Той самы рэцэпт Інфлянцкага біру з рукапіса Мікалая Млечкі, паміж 1595 і 1632 гг.
🇦🇷69 | Шабельцаў | Беларусы ў Аргентыне🇦🇷
Выпуск апублікаваны на ўсіх платформах для падкастаў +ютуб. Спасылка ў наступным паведамленні 👇

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, дацэнт Сяргей Шабельцаў. Мы абмяркуем гісторыю беларускай дыяспары ў Аргентыне паводле выдання спадара Шабельцава "Белорусы в Аргентине", Вильнюс, 2022.

Што абмяркоўваем:

🧳1. Як ідэнтыфікаваць беларусаў у Аргенціне?
🧳2. Кім працавалі і чым займаліся беларусы-імігранты?
🧳3. Як беларусы стваралі свой аргентынскі дом.
🧳4. Якім чынам адбывалася акультурацыя моладзі
🧳5. Якія беларускія грамадскія арганізацыі дзейнічалі ў Аргентыне

📱Сайт, дзе можна пашукаць імігрантаў ў Аргентыну, cemla.com

Набыць кнігу можна ў Кніжнай шафе Inst. @shafa_gallery

Выпуск створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek.by .

Усе слухачы могуць скарыстацца прамакодам ДЗЯГЕЛЬ на зніжку ў 7% на ўсе тавары каталогу 😉 (акрамя і так акцыйных тавараў)