У нас за вакном кухні расце клён. Я бачу яго штодня па стопяццот разоў. Я бачу яго ў промнях ранняга сонца, бачу шэрым днём, бачу яго спрэчкі з вятрамі і яго пакорлівасць перад дажджамі, яго першыя няўпэўненыя вясновыя лісткі і яго восеньскае шыкоўнае ўбранне. Узімку ён дае прытулак зграі крумкачоў, а ўлетку можна схавацца ў яго цені. Люблю яго, люблю разглядаць кожную яго галінку, я ведаю ўсё яго станы, а ён маўчыць пра ўсе мае сакрэты . Ён амаль што член сям'і. Таму на гэтым акне не вісяць фіранкі. Нішто не павінна перашкаджаць нам глядзець адзін на аднаго.
❤8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Учора трапілі на выступ бабруйскага гурта "ДзеТачка". Гэта была закрытая вечарынка, але Гарык дапамагаў хлопцам прывезці абсталяванне, а я "села на хваста"
❤7👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыйшла забіраць Гарыка з працы 😁
❤7😁6👍1🔥1
Абяцала тут некаторым падпісчыкам, што буду паведамляць пра цікавыя (на мой суб'ектыўны погляд) гастролі ў наш тэатр. З афішы лістапада мяне зацікавіла толькі пастаноўка Тэатра Юнага Гледача г. Мінска. "Женитьба". Летась была на іх "Женитьба Фигаро", якая мне вельмі спадабалася. Таму спадзяюся гэтая будзе не горш.
❤2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Чо́рная ноч» («Ноч расстраляных паэтаў») — расстрэл больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў тагачаснай БССР — у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС («амэрыканкі»). Маладыя і таленавітыя яны хацелі жыць і хацелі толькі росквіта для сваёй краіны. Не магу не згадаць пра гэтую падзею і не ўшанаваць памяць бязвінна загінуўшых чытаннем верша.
Юлі Таўбін напаўзабыты, моцна недаацэнены і вядомы да сёньня толькі асобным літаратуразнаўцам і кніжнікам паэт. У 26 гадоў быў забіты ў трагічную для беларускай літаратуры ноч.
Юлі Таўбін напаўзабыты, моцна недаацэнены і вядомы да сёньня толькі асобным літаратуразнаўцам і кніжнікам паэт. У 26 гадоў быў забіты ў трагічную для беларускай літаратуры ноч.
❤8🙏3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
-Крылатые фразы дирижеров--
Остались всего три репетиции до пoзoра!
Вы так фамильярно все это играете, как будто лично с Прокофьевым пили!
Притворитесь, что вы музыканты, а не просто мудаки с железками.
И если кто-то сыграл фальшиво, главное — успеть посмотреть с укором на соседа.
Людей, играющих фальшиво, надо сажать в тюрьму наравне с фальшивомонетчиками.
Дома прийти и заниматься так, чтоб вся семья у тебя умела это играть…
Я попрошу переписчиков, чтобы партию для идиотов покрупнее писали!
Я обещаю вам трудоустройство в подземном переходе, и лично договорюсь с ментами и бандитами, чтоб вас не трогали. Но за прохожих не ручаюсь.
Вам бы вместо саксофона — бензопилу «Дружба» в руки. Звук тот же, а денег больше!
Альты, куда вы лезете? И ладно бы что-то приличное лезло, а то фа-диез!
Не надо мне здесь всех этих соплей смычками разводить! Вытерли гриф и сыграли сухо!
Если вы еще раз так сыграете первую цифру, я убью всех вас по очереди, похороню, отсижу, а потом наберу новый оркестр!

😁5🔥2
Гарык прымушае мяне вучыцца граць на электрагітары. Кажа ў ідэале я павінна іграць усе салякі з нашых песень. Я канешне не пярэчу яму пакуль, але ўжо думаю зволіцца з гэтай працы. Мне за яе ўсё роўна не плацяць. І я мяркую, што калі я і навучуся граць прыкладна так як дзяўчына на відэа, то выглядаць буду менавіта так (маю на ўвазе ўзрост). 😁
😁5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Зараз у музычным свеце пануе вялізная канкурэнцыя за ўвагу слухача. Сёння мала мець якасны музычны прадукт, трэба ўмець сябе прадаваць. Трэба быць "фрыкам" альбо "эталонам вытанчанасці і прыкладам для пераймання". Мы не тое і не іншае. Мы звычайныя "няўдачнікі". 😁 І не тое каб нас гэта вельмі клапаціла, але гэта не спрыяе ўзнікненню цікавасці да нас. Аднак у пагоні за ўвагай мы не хочам прыкідвацца тымі кім не з'яўляемся. Мы не вядзем актыўнае сацыяльнае жыццё (бо мы інтраверты), каб кагосьці мог зацікавіць наш lifestyle. Таксама нам не хацелася б з нагоды і без нагоды выказваць сваё меркаванне па хайповых тэмах нібыта мы нейкія эксперты, бо дакладна ведаем, што сваё ўласнае меркаванне мае кожны. І ўсё ў чым мы хацелі б праяўляцца адлюстравана ў нашай творчасці. Я намагаюся весці сацсеткі і адкрывацца максімальна прымальна для мяне, і безумоўна ўсведамляю што гэтага недастаткова. Але пакуль гэтак 🤷
П.С. Вось вам кавалачак песні "Зараза" з нашага другога альбома
П.С. Вось вам кавалачак песні "Зараза" з нашага другога альбома
❤4🔥3👏1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Так склалася гістарычна, што сусветныя зоркі не асабліва імкнуліся прыязджаць у Беларусь са сваімі канцэртамі, а ў апошнія гады справы з такімі канцэртамі зусім сапсаваліся. Нам з Гарыкам не ўласціва фанатычнае абажанне да нейкага канкрэтнага гурта, каб цягнуцца дзеля яго канцэрта за мяжу. Але ў 2011-м годзе з намі здарыўся, адзін выпадак. Я тады амаль на рэпіце слухала "Muse", і даведалася, што яны даюць канцэрт у Кіеве. А далей як у сне былі набытыя два квіткі за апошнія грошы 😁. І гэта быў цудоўны дзень і эмоцыі, якія хочацца захоўваць і даставаць час ад часу з куфраў сваёй памяці. А для вас які канцэрт быў самы ўражлівы ў вашым жыцці? Дзяліцеся ў каментарах.
❤6👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Яшчэ адзін канцэрт, які я люблю ўзгадваць гэта фестываль "Мост" у 2014-м. Квіткі мы купілі дзеля гурта "Kasabian", у той час нам з Гарыкам ён падабаўся абодвум. Верагоднасць таго, што яны будуць у Менску была нулявая. У гэты цуд мы да апошняга не верылі 😁. Але акрамя Kasabian на фестывалі выступалі яшчэ Guano Apes, John Newman, Stigmata, On The Go, Akute, Дай дарогу. І гэта было сапраўднае свята музыкі і проста зашкал пачуццяў! Мне б хацелася гэта паўтарыць! Але на жаль пакуль гэта немагчыма. А на канцэрт якой зоркі вы б марылі схадзіць, калі б у вас была такая магчымасць? Пішыце ў каментарах, мне цікава ведаць музычныя густы нашых падпісчыкаў.
👍7❤2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Привет народ) Я думаю матрица глючит… но могу ошибаться ( нет). Ваши варианты?)))
😁6
Гарык вымушаны працаваць на выходных, рэпетыцыя адмяняецца, звонку дождж і я паддалася спакусе паглядзець лёгкі серыялчык (ёсць за мной такі грэх). І вельмі дарэчы натыкнулася на брытанскі пра сталых кабет, якія вырашылі стварыць панк-гурт. "Бунтаркі" - фільм пераважна для дзяўчынак майго ўзросту, бо моладзь і мужчыны наўрад ці пажадаюць ўнікаць у праблемы з якімі мы вымушаныя сутыкацца. А мы ўсе ў большай ці меншай ступені гераіні гэтага серыяла 😁 Серыял паказвае, як важна прытрымлівацца сваіх мараў у любым узросце і не баяцца пераадольваць сацыяльныя стэрэатыпы.
🔥4👍1
У ТыкТоку прыйшла пара здымаць відосы пад песні пра снег. Музыкі карыстаючыся выпадкам дасталі з засекаў свае запыленыя песні пра зіму, каб адрадзіць да іх цікавасць. І пад уплывам гэтай пераднавагодняй істэрыі мне на секунду захацелася напісаць песню пра снег. Але я хутка ўспомніла, што з пад нашага з Гарыкам пяра можа выйсці толькі песня пра ядзерную зіму. 😜
😁5
Нашыя нешматлікія (але любімыя) слухачы, вядома ж здагадваліся, што мы гурт, які не выступае. Чаму? Ну пра гэта мог бы вам распавесці наш псіхатэрапеўт, калі б ён у нас быў )) Ды й музыка ў нас такая, якая патрабуе варушняка на сцэне, а як яго зрабіць толькі ўдваіх? Таму мы яшчэ ўлетку вырашылі пачаць пошукі новых членаў гурта. Гэта не хуткі працэс, таму што ў Бабруйску засталося няшмат свабодных музыкаў, якія б адпавядалі нашым запытам. Здаецца мы знайшлі барабаншчыка, але пакуль дамо адзін аднаму выпрабавальны тэрмін, а ўжо потым пазнаёмім вас з ім.
П.С. а наш будучы гітарыст дзесьці бадзяецца. Убачыце яго, скажыце хай нам патэлефануе ))
П.С. а наш будучы гітарыст дзесьці бадзяецца. Убачыце яго, скажыце хай нам патэлефануе ))
👍9🔥3💯1