TAJAMARA
143 subscribers
49 photos
46 videos
18 links
Вітаем аматараў беларускай музыкі! Мы беларускі гурт "TAJAMARA" і мы робім музыку па беларуску.
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Долина… на безрыбьи и рак рыба?))
😁5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Зараз у музычным свеце пануе вялізная канкурэнцыя за ўвагу слухача. Сёння мала мець якасны музычны прадукт, трэба ўмець сябе прадаваць. Трэба быць "фрыкам" альбо "эталонам вытанчанасці і прыкладам для пераймання". Мы не тое і не іншае. Мы звычайныя "няўдачнікі". 😁 І не тое каб нас гэта вельмі клапаціла, але гэта не спрыяе ўзнікненню цікавасці да нас. Аднак у пагоні за ўвагай мы не хочам прыкідвацца тымі кім не з'яўляемся. Мы не вядзем актыўнае сацыяльнае жыццё (бо мы інтраверты), каб кагосьці мог зацікавіць наш lifestyle. Таксама нам не хацелася б з нагоды і без нагоды выказваць сваё меркаванне па хайповых тэмах нібыта мы нейкія эксперты, бо дакладна ведаем, што сваё ўласнае меркаванне мае кожны. І ўсё ў чым мы хацелі б праяўляцца адлюстравана ў нашай творчасці. Я намагаюся весці сацсеткі і адкрывацца максімальна прымальна для мяне, і безумоўна ўсведамляю што гэтага недастаткова. Але пакуль гэтак 🤷
П.С. Вось вам кавалачак песні "Зараза" з нашага другога альбома
4🔥3👏1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Так склалася гістарычна, што сусветныя зоркі не асабліва імкнуліся прыязджаць у Беларусь са сваімі канцэртамі, а ў апошнія гады справы з такімі канцэртамі зусім сапсаваліся. Нам з Гарыкам не ўласціва фанатычнае абажанне да нейкага канкрэтнага гурта, каб цягнуцца дзеля яго канцэрта за мяжу. Але ў 2011-м годзе з намі здарыўся, адзін выпадак. Я тады амаль на рэпіце слухала "Muse", і даведалася, што яны даюць канцэрт у Кіеве. А далей як у сне былі набытыя два квіткі за апошнія грошы 😁. І гэта быў цудоўны дзень і эмоцыі, якія хочацца захоўваць і даставаць час ад часу з куфраў сваёй памяці. А для вас які канцэрт быў самы ўражлівы ў вашым жыцці? Дзяліцеся ў каментарах.
6👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Яшчэ адзін канцэрт, які я люблю ўзгадваць гэта фестываль "Мост" у 2014-м. Квіткі мы купілі дзеля гурта "Kasabian", у той час нам з Гарыкам ён падабаўся абодвум. Верагоднасць таго, што яны будуць у Менску была нулявая. У гэты цуд мы да апошняга не верылі 😁. Але акрамя Kasabian на фестывалі выступалі яшчэ Guano Apes, John Newman, Stigmata, On The Go, Akute, Дай дарогу. І гэта было сапраўднае свята музыкі і проста зашкал пачуццяў! Мне б хацелася гэта паўтарыць! Але на жаль пакуль гэта немагчыма. А на канцэрт якой зоркі вы б марылі схадзіць, калі б у вас была такая магчымасць? Пішыце ў каментарах, мне цікава ведаць музычныя густы нашых падпісчыкаў.
👍72
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Привет народ) Я думаю матрица глючит… но могу ошибаться ( нет). Ваши варианты?)))
😁6
Гарык вымушаны працаваць на выходных, рэпетыцыя адмяняецца, звонку дождж і я паддалася спакусе паглядзець лёгкі серыялчык (ёсць за мной такі грэх). І вельмі дарэчы натыкнулася на брытанскі пра сталых кабет, якія вырашылі стварыць панк-гурт. "Бунтаркі" - фільм пераважна для дзяўчынак майго ўзросту, бо моладзь і мужчыны наўрад ці пажадаюць ўнікаць у праблемы з якімі мы вымушаныя сутыкацца. А мы ўсе ў большай ці меншай ступені гераіні гэтага серыяла 😁 Серыял паказвае, як важна прытрымлівацца сваіх мараў у любым узросце і не баяцца пераадольваць сацыяльныя стэрэатыпы.
🔥4👍1
У ТыкТоку прыйшла пара здымаць відосы пад песні пра снег. Музыкі карыстаючыся выпадкам дасталі з засекаў свае запыленыя песні пра зіму, каб адрадзіць да іх цікавасць. І пад уплывам гэтай пераднавагодняй істэрыі мне на секунду захацелася напісаць песню пра снег. Але я хутка ўспомніла, што з пад нашага з Гарыкам пяра можа выйсці толькі песня пра ядзерную зіму. 😜
😁5
Нашыя нешматлікія (але любімыя) слухачы, вядома ж здагадваліся, што мы гурт, які не выступае. Чаму? Ну пра гэта мог бы вам распавесці наш псіхатэрапеўт, калі б ён у нас быў )) Ды й музыка ў нас такая, якая патрабуе варушняка на сцэне, а як яго зрабіць толькі ўдваіх? Таму мы яшчэ ўлетку вырашылі пачаць пошукі новых членаў гурта. Гэта не хуткі працэс, таму што ў Бабруйску засталося няшмат свабодных музыкаў, якія б адпавядалі нашым запытам. Здаецца мы знайшлі барабаншчыка, але пакуль дамо адзін аднаму выпрабавальны тэрмін, а ўжо потым пазнаёмім вас з ім.

П.С. а наш будучы гітарыст дзесьці бадзяецца. Убачыце яго, скажыце хай нам патэлефануе ))
👍9🔥3💯1
Убачыла ў нашай падпісчыцы ў Сторыз.(зараз усе праводзяць вынікі года на Spotify) Радуюся як дзіця, калі бачу такое, бо разумею, што мы ўсё ж не ў пустэчу адпускаем нашыя песні. Для мяне гэта самы лепшы падарунак на НГ.
👍9🔥4
А ну! У каго ёсць святочны настрой?...
А калі знайду? 😜
😁3
Працягваем разгойдваць навагоднюю тэму 😁 Што рабіць, калі НГ ужо на парозе, а ты да яго маральна не гатовы? Як вярнуць сабе хоць на тыдзень святочны настрой? Камусьці дапамагае ўпрыгожванне свайго дома ці набыццё падарункаў для блізкіх. А які ваш рэцэпт? Я, напрыклад, пачынаю пераглядаць свой спіс навагодніх фільмаў. І гэта фільмы не з навадняй тэматыкай, а фільмы здольныя вярнуць мне гэтае пачуццё дзіцячага захаплення чымсьці неверагодным і адвесці мяне ў неіснуючы свет ад шэрай рэчаіснасці. А дакладней гэта не фільмы, а серыялы: гэта ўся франшыза "Зорны шлях", "Зорная брама", "Светлячок", "Зорныя войны". Яны выратавалі не адзін наш з Гарыкам НГ. А ў вас ёсць такія фільмы? Пішыце ў каментарах.
Рецепт от группы Babooshka, к празднику.)
Forwarded from Babooshka
😁6🔥1
Калі папярэднія допісы не падштурхнулі вас на пошукі навагодняга настрою, то можаце пусціцца ва ўсе цяжкія і паглядзець серыял 2017 года (калі вы яго не бачылі). І пажадана ў агучце "Кубик в кубе". Гэта далікатэс для гурманаў і знатакоў чорнага гумару. 😁 І калі вы з нашай пясочніцы , то задавальненне атрымаеце 100 адсоткаў.
1
Ну нарэшце дапаўзлі да лічбы 100 на Spotify! Aднак, калі ўявіць сабе гэтых людзей у адным памяшканні, то нядрэнная туса атрымліваецца )
👍61
Усіх, хто святкуе каталіцкае Раство, віншуем са святам! 🎉🎉🎉 Няхай у вашым доме заўжды будуць мір і бяспека! ❤️
5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Патрабавала ў Гарыка падарунак на НГ: каб ён скончыў ужо нарэшце "Лялькі". 🤦 Я што шмат прашу?
👍6🤣1