TAJAMARA
143 subscribers
49 photos
46 videos
18 links
Вітаем аматараў беларускай музыкі! Мы беларускі гурт "TAJAMARA" і мы робім музыку па беларуску.
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыемны вечар у кампаніі сяброўкі. Схадзілі на пастаноўку Новага драматычнага тэатра г. Мінска "Дом Бернарды Альбы" (яны прывезлі яе ў наш горад) Вельмі паэтычнае, эмацыйнае, прыгожае і пачуццёвае відовішча. Такі рэквіем па маладосці, свабодзе і праге да жыцця і кахання пахаванымі жыўцом пад цяжкай плітой патрыярхальных традыцый і забабонаў.
А як прайшлі вашыя выходныя?
👍41
Як там у дзіцячым мульціку гучала? " Одну простую сказку, а может и не сказку, а может, не простую, хотим вам рассказать."
Ну слухайце.
Маці майго бацькі была родам з пад Маладзечна. Бацьку майго нарадзіла ад невядома каго і мужа ніколі не мела. Ці то траўмы пасляваеннага часу пакінулі след, ці то проста схільнасць характару прывяла яе да такога выбару, але была яна страшэнная прапойца. Бацька мой амаль нічога акрамя голаду і холоду з тых часоў не памятае і ўзгадваць не жадае. Калі маці пасадзілі ў турму, яго забрала да сябе бабка на некаторы час. Але неўзабаве бабка памерла і бацька мой у дзесяцігадовым узросце патрапіў у дзіцячы дом. І адзіны станоўчы момант, які ён памятае пра сваю маці, гэта тое што яна вельмі прыгожа спявала. Сваімі спевамі яна магла расчуліць любога, таму яе ахвотна запрашалі на вясковыя вяселлі і пахаванні (магчыма там яна і спілася)
Я ніколі не была з ёй знаёма, у нашай сям'і гэтая тэма "табу". Але апошнім часам (пасля таго як мне сталі гаварыць, што ў мяне прыгожы тэмбр ) я часцей стала ўспамінаць гэты сумны факт мінулага. Дзіўна, але магчыма ад яе мне дасталася ў спадчыну гэта эмацыйная падача.
4👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Крыху нашага недарэчнага lifestyle вам 😁 Хто там клоўнаў замаўляў?
🔥4👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Той выпадак, калі ўсім тваім сябрам далёка за 40 і ва ўсіх ёсць лецішча. Таму ты аўтаматычна ўцягнуты ў гэтую штогадовую латарэю, дзе прызавы фонд розная агародніна. У гэтым годзе мы сарвалі "джэк пот" 😁 Дзякуй, Андрэй и Оля за падарунак ❤️
👍6
Вітаначкі 🤟Тэкст на новую песню напісаны, трэба папрацаваць яшчэ над вакалам. Назаву яе "Асоль" (такі спойлер 😉) Можа на якой з рэпетыцый запішу для вас кавалачак. Трэба?
5👏2
У нас за вакном кухні расце клён. Я бачу яго штодня па стопяццот разоў. Я бачу яго ў промнях ранняга сонца, бачу шэрым днём, бачу яго спрэчкі з вятрамі і яго пакорлівасць перад дажджамі, яго першыя няўпэўненыя вясновыя лісткі і яго восеньскае шыкоўнае ўбранне. Узімку ён дае прытулак зграі крумкачоў, а ўлетку можна схавацца ў яго цені. Люблю яго, люблю разглядаць кожную яго галінку, я ведаю ўсё яго станы, а ён маўчыць пра ўсе мае сакрэты . Ён амаль што член сям'і. Таму на гэтым акне не вісяць фіранкі. Нішто не павінна перашкаджаць нам глядзець адзін на аднаго.
8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Учора трапілі на выступ бабруйскага гурта "ДзеТачка". Гэта была закрытая вечарынка, але Гарык дапамагаў хлопцам прывезці абсталяванне, а я "села на хваста"
7👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыйшла забіраць Гарыка з працы 😁
7😁6👍1🔥1
Абяцала тут некаторым падпісчыкам, што буду паведамляць пра цікавыя (на мой суб'ектыўны погляд) гастролі ў наш тэатр. З афішы лістапада мяне зацікавіла толькі пастаноўка Тэатра Юнага Гледача г. Мінска. "Женитьба". Летась была на іх "Женитьба Фигаро", якая мне вельмі спадабалася. Таму спадзяюся гэтая будзе не горш.
2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Чо́рная ноч» («Ноч расстраляных паэтаў») — расстрэл больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў тагачаснай БССР — у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС («амэрыканкі»). Маладыя і таленавітыя яны хацелі жыць і хацелі толькі росквіта для сваёй краіны. Не магу не згадаць пра гэтую падзею і не ўшанаваць памяць бязвінна загінуўшых чытаннем верша.
Юлі Таўбін напаўзабыты, моцна недаацэнены і вядомы да сёньня толькі асобным літаратуразнаўцам і кніжнікам паэт. У 26 гадоў быў забіты ў трагічную для беларускай літаратуры ноч.
8🙏3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
-Крылатые фразы дирижеров--

Остались всего три репетиции до пoзoра!

Вы так фамильярно все это играете, как будто лично с Прокофьевым пили!

Притворитесь, что вы музыканты, а не просто мудаки с железками.

И если кто-то сыграл фальшиво, главное — успеть посмотреть с укором на соседа.

Людей, играющих фальшиво, надо сажать в тюрьму наравне с фальшивомонетчиками.

Дома прийти и заниматься так, чтоб вся семья у тебя умела это играть…

Я попрошу переписчиков, чтобы партию для идиотов покрупнее писали!

Я обещаю вам трудоустройство в подземном переходе, и лично договорюсь с ментами и бандитами, чтоб вас не трогали. Но за прохожих не ручаюсь.

Вам бы вместо саксофона — бензопилу «Дружба» в руки. Звук тот же, а денег больше!

Альты, куда вы лезете? И ладно бы что-то приличное лезло, а то фа-диез!

Не надо мне здесь всех этих соплей смычками разводить! Вытерли гриф и сыграли сухо!

Если вы еще раз так сыграете первую цифру, я убью всех вас по очереди, похороню, отсижу, а потом наберу новый оркестр!
😁5🔥2
Гарык прымушае мяне вучыцца граць на электрагітары. Кажа ў ідэале я павінна іграць усе салякі з нашых песень. Я канешне не пярэчу яму пакуль, але ўжо думаю зволіцца з гэтай працы. Мне за яе ўсё роўна не плацяць. І я мяркую, што калі я і навучуся граць прыкладна так як дзяўчына на відэа, то выглядаць буду менавіта так (маю на ўвазе ўзрост). 😁
😁5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Долина… на безрыбьи и рак рыба?))
😁5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Зараз у музычным свеце пануе вялізная канкурэнцыя за ўвагу слухача. Сёння мала мець якасны музычны прадукт, трэба ўмець сябе прадаваць. Трэба быць "фрыкам" альбо "эталонам вытанчанасці і прыкладам для пераймання". Мы не тое і не іншае. Мы звычайныя "няўдачнікі". 😁 І не тое каб нас гэта вельмі клапаціла, але гэта не спрыяе ўзнікненню цікавасці да нас. Аднак у пагоні за ўвагай мы не хочам прыкідвацца тымі кім не з'яўляемся. Мы не вядзем актыўнае сацыяльнае жыццё (бо мы інтраверты), каб кагосьці мог зацікавіць наш lifestyle. Таксама нам не хацелася б з нагоды і без нагоды выказваць сваё меркаванне па хайповых тэмах нібыта мы нейкія эксперты, бо дакладна ведаем, што сваё ўласнае меркаванне мае кожны. І ўсё ў чым мы хацелі б праяўляцца адлюстравана ў нашай творчасці. Я намагаюся весці сацсеткі і адкрывацца максімальна прымальна для мяне, і безумоўна ўсведамляю што гэтага недастаткова. Але пакуль гэтак 🤷
П.С. Вось вам кавалачак песні "Зараза" з нашага другога альбома
4🔥3👏1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Так склалася гістарычна, што сусветныя зоркі не асабліва імкнуліся прыязджаць у Беларусь са сваімі канцэртамі, а ў апошнія гады справы з такімі канцэртамі зусім сапсаваліся. Нам з Гарыкам не ўласціва фанатычнае абажанне да нейкага канкрэтнага гурта, каб цягнуцца дзеля яго канцэрта за мяжу. Але ў 2011-м годзе з намі здарыўся, адзін выпадак. Я тады амаль на рэпіце слухала "Muse", і даведалася, што яны даюць канцэрт у Кіеве. А далей як у сне былі набытыя два квіткі за апошнія грошы 😁. І гэта быў цудоўны дзень і эмоцыі, якія хочацца захоўваць і даставаць час ад часу з куфраў сваёй памяці. А для вас які канцэрт быў самы ўражлівы ў вашым жыцці? Дзяліцеся ў каментарах.
6👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Яшчэ адзін канцэрт, які я люблю ўзгадваць гэта фестываль "Мост" у 2014-м. Квіткі мы купілі дзеля гурта "Kasabian", у той час нам з Гарыкам ён падабаўся абодвум. Верагоднасць таго, што яны будуць у Менску была нулявая. У гэты цуд мы да апошняга не верылі 😁. Але акрамя Kasabian на фестывалі выступалі яшчэ Guano Apes, John Newman, Stigmata, On The Go, Akute, Дай дарогу. І гэта было сапраўднае свята музыкі і проста зашкал пачуццяў! Мне б хацелася гэта паўтарыць! Але на жаль пакуль гэта немагчыма. А на канцэрт якой зоркі вы б марылі схадзіць, калі б у вас была такая магчымасць? Пішыце ў каментарах, мне цікава ведаць музычныя густы нашых падпісчыкаў.
👍72
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Привет народ) Я думаю матрица глючит… но могу ошибаться ( нет). Ваши варианты?)))
😁6
Гарык вымушаны працаваць на выходных, рэпетыцыя адмяняецца, звонку дождж і я паддалася спакусе паглядзець лёгкі серыялчык (ёсць за мной такі грэх). І вельмі дарэчы натыкнулася на брытанскі пра сталых кабет, якія вырашылі стварыць панк-гурт. "Бунтаркі" - фільм пераважна для дзяўчынак майго ўзросту, бо моладзь і мужчыны наўрад ці пажадаюць ўнікаць у праблемы з якімі мы вымушаныя сутыкацца. А мы ўсе ў большай ці меншай ступені гераіні гэтага серыяла 😁 Серыял паказвае, як важна прытрымлівацца сваіх мараў у любым узросце і не баяцца пераадольваць сацыяльныя стэрэатыпы.
🔥4👍1