Тадэвуш Падкасцюшка
659 subscribers
220 photos
4 videos
115 links
Асабістыя парады беларускамоўных падкастаў, youtube-каналаў, instagram і tiktok блогаў, ды іншых праэктаў, зробленых па-беларуску. Толькі правераны і якасны кантэнт.


Для сувязі: https://t.me/pan_tadevush
Download Telegram
ЕЖА

Падкаст пра беларускую гастранамію ад онлайн-часопіса пра вандроўкі 34travel і МТС.

Ужо выйшла 8 выпускаў на розныя смачныя тэмы, прапаноўваю паслухаць пра:
1. Кароткую гісторыю дранікаў
2. Беларускія супы
3. Экзотыку ў беларускім меню

Цікава, што да кожнага выпуска таксама ёсць кароткі тэкставы канспект на сайце. Таму калі вас нешта зацікавіла, заўжды можна знайсці гэта ў тэкставай версіі замест пераслухоўвання другі раз.

🌐 Сайт са спасылкамі на падкасты
25👍1
Праца-Ваца

Падкаст пра феномен працы і кар'еры ў нашым жыцці.

Вядучая падкаста - Таццяна Дзямчук, кар'ерны коўч, гештальт тэрапеўтка ў навучанні, HR бізнес-партнёрка.

У падкаста ёсць 2 тыпы выпускаў:
1) Праца-роздумы - кароткія выпускі, у якіх вядучая распавядае свае думкі на нейкую тэму, звязаную з кар'ерай.
2) Кар'ерны шлях - размовы з цікавымі і незвычайнымі гасцямі пра іх працу і кар'еру.

Я паслухаў, і мне спадабалася. Вельмі жвава і цікава. Прапаноўваю вам паслухаць:

1. Як становяцца таксічнымі супрацоўнікамі
2. Пра кар'ерны шлях Фатографкі і былой рэпарцёркі tut.by Вольгі Шукайла
3. Чаму аўтарку навучыла праца ў ЗША
4. Пра кар'ерны шлях і каштоўнасці Зміцера Макарчука, які за 10 год змяніў больш за 10 прафесій


🎧 Спасылкі на падкаст і іншыя сацсеткі аўтаркі.
15🔥4👍3
Зроблена ў Польшчы

Новы відэа-падкаст пра польскую палітыку па-беларуску.

Учора выйшаў першы выпуск пра парламенцкія выбары ў Польшчы, якія адбыліся ў кастрычніку 2023 года.

Чаму гэта важная падзея? Адкуль такая вялікая яўка? Чаму PiS заняў першае месца, але не працягвае кіраваць Польшчай?
Пра гэта і шмат іншага даведаецеся па спасылцы вышэй.

Я паглядзеў, і мне спадабалася. Клёвая якасць відэа і аўдыя, цікавая тэма. Тым, хто жыве ў Польшчы і/ці цікавіцца польскай палітыкай, абавязкова зойдзе.

Вядоўцы падкаста: Максім, якога вы можаце ведаць з падкастаў "Полчаса кардио" и "Максимально", і Кірыл, які жыве ў Польшчы ўжо 18 год і з адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу.

🎥 Падкаст на Youtube
18👍8
Умоўныя

Адкрыў для сябе новы круты падкаст пра беларускую літаратуру і літаратараў.

Класна, цікава, з гумарам. Пра класікаў і сучаснікаў. Зацаніце!

Калі не ведаеце з чаго пачаць, прапаноўваю наступныя выпускі:

1. IELTS па-беларуску | Людміла Рублеўская
2. Смерць і далей | Уладзімір Караткевіч
3. Паспяховы поспех | Зоська Верас

А яшчэ прапаноўваю зацаніць іх інстаграм і тыкток, там таксама цікава

🎧 Падкаст і сацсеткі
26👍8🔥5
lokal | Гутаркі

Юцьюб канал ад аднайменнага варшаўскага стэндап-клуба.

На канале выходзіць забаўляльна-інтэрактыўнае шоў Гутаркі, у якім комікі Ідрак Мірзалізадэ і Міхась Ільін гутараць на розныя тэмы. Паміж сабой і з глядачамі ў залі.

Ужо выйшла 2 выпускі:
1. Пра мову
2. Пра грошы (з Сашам Філіпенкам)

Я паглядзеў абодва, і мне спадабалася. Зацаніце і вы!

Запрашаю таксама падпісацца на instagram стэндап-клуба і завітваць на іх выступы, калі вы ў Варшаве.

🎥 Youtube-канал
📸 Instagram
23🔥7
БелМемМаш | Мемны Машнінскі

Новы тэлеграм-канал з беларускамоўнымі мемамі, які адразу стаў адным з маіх улюбёных.

Мемаў шмат, мемы якасныя, раю!

📩 Тэлеграм
🔥165👍3
Праграмісцкі Кут

Youtube-канал і падкаст пра праграмаванне і іншыя каля-айцішныя тэмы.

Аўтар youtube-канала — Аляксей Гомза (таксама вядомы як Гомзік), а падкаст ён вядзе з сувядоўцам Аляксандрам. Абодва яны вопытныя бэкэнд-праграмісты, аматары open source і лінукса.

На сваім канале Гомзік стварае вельмі крутыя і ўнікальныя для беларускага юцьюба відэа. У іх укладзена шмат сіл, таму абавязкова паглядзіце:
1. Усё, што вы (не) хацелі ведаць пра клавіятуры
2. Падсветка манітора (Ambilight) сваімі рукамі
3. Як напісаць уласную гульню з дапамогай PICO-8?

У падкасце ж хлопцы абмяркоўваюць праграмаванне, Linux, Open-Source, гаджэты, рынак IT і іншае. Проста пераходзьце па спасылцы ніжэй і ўключайце апошні выпуск.

Акрамя таго, у Гомзіка ёсць Youtube-канал пра VR гульні і Twitch. Яны зараз менш актыўныя, але можна зацаніць старыя відэа і падпісацца, каб не прапусціць нічога новага.

🎥 Youtube-канал
🎧 Падкаст
📩 Тэлеграм-канал з навінамі пра падкаст
🔥15👍75
Tales of Meadows

Гэта action-adventure камп'ютарная гульня, дзеянне якой разгортваецца ў Тураўскім Княстве 13го стагоддзя.
Вы гуляеце за Філіпа, маладога воіна, які вяртаецца ў родны горад Тураў пасля многіх гадоў трэніровак пад кіраўніцтвам свайго настаўніка.
Княства знаходзіцца ў заняпадзе, людзі жывуць у страху. Да таго ж на гарызонце з'яўляецца паганскі ордэн, выкрадаючы і забіваючы жыхароў княства.

Гульня ствараецца беларусамі і для беларусаў, у гульні таксама будзе поўная беларуская лакалізацыя. Распрацоўшчык - студыя Qualestory Games.

Зацаніце трэйлер ніжэй, і падпісвайцеся на сацсеткі, каб не прапусціць выйсце гульні.

🎥 Трэйлер
📩 Тэлеграм-канал
🌐 Іншыя сацсеткі студыі
🔥174
На пачатку было слова.

Ільля Сіўцоў, верагодна вядомы вам па TikTok, стварыў YouTube-канал, дзе расказвае цікавыя факты пра беларускую мову, культуру і гісторыю.

Я паглядзеў, і мне вельмі спадабалася. Відэа знятыя якасна, тэмы небанальныя, і нават людзі, якія даўно карыстаюцца беларускай мовай, могуць даведацца шмат новага.

Вось спасылкі на відэа, якія дакладна варта паглядзець:
1. Ян Станкевіч: Рэфарматар беларускай мовы, пра якога вы ня чулі
2. Любіць vs Кахаць. Беларуская — мова каханьня
3. Як адрадзіць беларускую мову?

А ў тыктоку Ільля, часта з гумарам, распавядае цікавінкі пра беларускую мову і гісторыю. Зацаніце:
1. Як Бог ствараў беларускую мову
2. Усебеларускі Кангрэс Катоў
3. Карты па-беларуску


🎥 Youtube
🕺 Tiktok
13👍5👎1
Тэхнабеларус • Іван Клімчук • Айцікаст

Тэлеграм-, Youtube-каналы і падкаст пра тэхналогіі.

Аўтар - Іван Клімчук - дасведчаны распрацоўшчык з болей чым 15 гадамі вопыту ў сферы IT і праграмавання.

У тэлеграм- і youtube-каналах вы знойдзеце цікавыя факты пра тэхналогіі, мовы праграмавання, айцішныя прафесіі і іх адметнасці, а таксама прафесійныя парады для новых і сталых айцішнікаў.

А ў падкасце Іван у зручным кароткім аўдыя-фармаце распавядае найцікавейшыя навіны, якія адбыліся ў сусвеце тэхналогій за апошнія тыдні.
Ён выходзіць як на аўдыяплатформах, так і на Youtube.

📩
Telegram
🎧 Падкаст
🎥 Youtube
🔥161