SYMBAL.BY
2.34K subscribers
2.31K photos
110 videos
7 files
718 links
Мы вяртаемся!
Замовіць прадукцыю з нашымі дызайнамі можна тут: https://www.redbubble.com/people/symbal-by/explore
Сувязь з намі: @symbal_by
Download Telegram
Абноўкі ад SYMBAL.BY у Грузіі!

● Цішоткі чорныя юнісэкс «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць». Ёсць памеры ад S да XL. Можна памераць перад пакупкай;
● Набор з 11 вінілавых налепак чатырох памераў з гербам «Пагоня»;
● Сцягі Украіны ў трох памерах: 50*75 см, 70*105 см, 100*150 см. Шчыльны матэрыял і мацаванне на карабіны — ідэальна пасуюць для вывешвання на вуліцы.

Мы дастаўляем рэчы бясплатна па Батумі і ўсёй Грузіі 🇬🇪
Па Батумі бясплатная дастаўка замовы на любую (!) суму, па Грузіі на суму ад 40 лары 🚚

Таксама ў наяўнасці ёсць якасныя беларускія сцягі, торбы, аксесуары са скуры, значакі, бранзалеты, нашыўкі з беларускай, украінскай і грузінскай сімволікай: https://ge.symbal.by/

🛎 Замову вы можаце зрабіць праз наш сайт або Telegram 👉 https://t.me/symbal_by 😊
Сябры, выйшаў каляндар-слоўнiчак на кожны дзень «Мова Вольных» — для беларусаў вольнага свету!

Мы зрабілі яго ў выглядзе адрыўнога календара на 2023 год, які можна паставіць на стол або павесіць на сценку.
«Мова Вольных» — гэта:

👉 нашы нацыянальныя колеры 🤍❤️🤍
👉 сучасны мінімалістычны дызайн;
👉 штодзень смачнае беларускае слова ў перакладзе на польскую, украінскую і ангельскую мовы;
👉 важныя даты нашай гісторыі;
👉 стылёвы падарунак для сяброў, каханых, родных і блізкіх.

Калі вы любіце Беларусь і ўсё, што звязана з сучаснай беларускай культурай, хочаце палепшыць свае веды беларускай мовы, і калі мілагучнасць яе не пакідае вас абыякавым, новы каляндар-слоўнічак стане вашым сябрам на ўвесь год.

«Мова Вольных» напоўніць вашу жыццёвую прастору мілымі сэрцу сімваламі і колерамі! 🤍❤️🤍

Сустракайце кожны дзень з новым словам у нашым календары-слоўнічку «Мова Вольных»!

Набывайце каляндар з дастаўкай па свеце тут: https://symbalby.com/t/slounicak-kaliandar-mova-volnych/
Святы набліжаюцца! Самы час паклапаціцца пра падарункі для сваіх блізкіх 🎉

Каляндар-слоўнiчак «Мова Вольных» стаў сапраўдным хітом продажаў у гэтым сезоне! Таму мы падрыхтавалі для вас адказы на самыя папулярныя пытанні пра каляндар і тое, як яго набыць☝️

— Як выглядае каляндар і што ўваходзіць у камплект?

Гэта падарункавае выданне. Адрыўны каляндар-слоўнік выкананы з якаснай паперы і кардону з каляровым друкам і металічнай фурнітурай. Яго можна ставіць на стол або вешаць на цвік. Каляндар запакаваны ў прыгожую падарункавую скрынку, і ў асобную транспартыровачную скрынку, каб не пашкодзіўся пры дастаўцы.

— Ці можна замовіць каляндар у Беларусь і Расею?

На жаль, у сувязі з санкцыямі дастаўка ў гэтыя краіны недаступная. Санкцыі ўвялі не мы — такую палітыку абралі шмат якія паштовыя службы і фінансавыя інстытуты, у тым ліку і тыя, праз якія мы працуем.

— Наколькі часта вы высылаеце замовы?
Бліжэйшыя два тыдні мы будзем адпраўляць пасылкі па свеце па панядзелках, серадах і пятніцах. А па Польшчы і Грузіі — кожны працоўны дзень.

— Якія тэрміны дастаўкі з моманту адпраўкі?

Польшча і Грузія: 1-3 працоўныя дні;
Краіны Еўразвязу: 10-12 працоўных дзён;
ЗША і Канада: 10-21 працоўны дзень з моманту адпраўкі;
Іншыя краіны: ад 10 да 30 працоўных дзён.

Набывайце каляндар з дастаўкай па свеце на нашым сайце: https://symbalby.com/t/slounicak-kaliandar-mova-volnych/
«Стымуляваў варожасць суайчыннікаў да Радзімы». Абвінавачанне Паўлу Белавусу гучыць, як у сталінскія часы

Паводле следства, стваральнік SYMBAL.BY Павел Белавус «на працягу дзесяці гадоў вёў актыўную дзейнасць, накіраваную на змену дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».

«Пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах ён распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх з'яўлялася змена дзяржаўнай улады ў Беларусі. Абвінавачаны зарэгістраваўся ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і заснаваў таварыства з абмежаванай адказнасцю (крама па анлайн— і афлайн-продажы тавараў), пасля чаго пачаў праводзіць розныя масавыя мерапрыемствы», — паведамляе Следчы камітэт.

«Следствам устаноўлена, што абвінавачаны ў інтарэсах замежных арганізацый для хутчэйшай змены дзяржаўнай улады стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы. Сваімі злачыннымі дзеяннямі Павел Белавус на працягу дзесяці гадоў ставіў пад пагрозу знешнюю і ўнутраную бяспеку дзяржавы».

Па выніках расследавання Белавусу прад'яўлена абвінавачванне па ч.1 арт. 356 («Здрада дзяржаве»); ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»); ч. 3 арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»); ч. 1 арт. 361-1 («Кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем»). Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Павел Белавус быў затрыманы 15 лістапада 2021 года. Спачатку яму давалі адміністрацыйныя суткі, а потым была заведзена крымінальная справа.
22 студзеня 1863 году пачалося вызваленчае паўстанне супраць расійскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году. Яно адбывалася на тэрыторыі сучасных Беларусі, Польшчы і Літвы.

Адным з лідараў нацыянальна-вызваленчага руху быў Кастусь Каліноўскі.

У нас ёсць некалькі прынтоў, прысвечаных паўстанню і самому Кастусю Каліноўскаму. Адзін з іх прэзентуецца ўпершыню. Замовіць рэчы з гэтымі прынтамі можна тут: https://www.redbubble.com/people/symbal-by/shop?artistUserName=symbal-by&asc=u&collections=3305758&iaCode=all-departments&sortOrder=relevant
Да першага лютага каляндар-слоўнічак «Мова вольных» можна набыць па спецыяльным кошце 🎉

Тысячы беларусаў ужо маюць каляндар «Мова вольных» у розных кутках свету. Калі ў вас яшчэ няма каляндара-слоўнічка, то зараз самы лепшы час яго набыць!

Мы дасылаем каляндар па ўсім свеце, акрамя Беларусі і Расеі: https://symbalby.com/t/slounicak-kaliandar-mova-volnych/