Forwarded from FREEINFOBEL
#ініцыятывы_беларусі
Ёсць ініцыятывы, з якімі даўно ўжо зрадніўся. Яны як частка твайго жыцця, частка падзей у тваім лёсе.
Хто з нас не памятае вострае пачуццё небяспекі і радасць ад зробленай важнай справы. Улёткі, налепкі, самвыдат. Колькі іх разнесена і расклеена ў розных кутках краіны.
Актыўнічалі тады, у 20-ым, калі ўсё яшчэ пачыналася. "Падпольнічаем" і зараз, калі рэжым пазаціскаў гайкі да смерці, панатыкаўшы ў кожным пад'ездзе і на кожным слупе камеры відэаназірання.
І нам у дапамогу нашы сябры. Ды якое там — родныя ўжо па духу і па плоці "Листовки 97%" і "ByProsvet".
Яны да гэтага часу ў працуюць для беларусаў. І хоць колькасць падпісчыкаў невялікая, іх матэрыялы разлятаюцца па паштовых скрынях і тэлеграм-каналах вялікімі тыражамі.
Постэры для акцый, выпускі рэгіянальных газет, улёткі з навінамі рэгіёну. Галоўнае — усё можна спампаваць, раздрукаваць і распаўсюдзіць.
Аўтары імкнуцца не толькі цешыць актывістаў файламі для друку, але і быць цікавымі для сваіх падпісчыкаў. Тут і экскурс у біяграфіі вядомых людзей, і летні сэзон квізаў пра родныя мясьціны Беларусі, i дайжэст цікавастак беларускай гісторыі.
Важная гэта справа — несці праўду людзям! І таму дапамога і падтрымка валанцёрскай камандзе @ByProsvetVolunteerBot не перашкодзяць.
Далучайцеся!
@FreeInfoBel