ЯДНАЙСЯ
403 subscribers
746 photos
104 videos
2 files
1.32K links
Найди дружеское плечо и ощути радость помощи другим.
Улучши свою жизнь сегодня.
Создай сообщество (бел. суполку) вокруг себя.
О том, как: t.me/supolka_by
Download Telegram
Змагаемся за праўду
Далучайцеся, калi ёсць магчымасць, 28.05. да ўдзелу ў прэзентацыi кнігі (пра) Алеся Бяляцкага, каб даведацца больш пра важную ролю грамадзянскага актывізму ў Беларусі.

🔹Робім свет лепш
Вы таксама заўважаеце, што з нашымі беларускімі дварамі нешта ня так? Тут — развагі дасведчанага ўрбаніста аб тым, што можна было б памяняць. Лайфхакі і асэнсаванні ў дапамогу вашаму актывізму!

🔹Жывем экалагічна
Часта чуеце пра экалагічны лад жыцця, але не ведаеце як пачаць? Нашыя калегі з Экадома падаюць невялічкі асабісты прыклад эказвычак.

🔹«Вандруй. Адчуй. Натхняйся»
Акцыя пад такой назвай будзе праходзіць па ўсёй Беларусі з 5 па 11 чэрвеня. Бясплатныя экскурсіі i ... Што яшчэ прапануецца — тут.

🔹Вырушаем у лета
Ну што, шаноўныя бацькі! Прыйшоў час задумацца, куды адправіць сваіх дзяцей на адпачынак. На тыдзень ці на месяц, з начоўкамі ці без, з вывучэннем замежнай мовы ці па-беларуску. Ёсць варыянты беларускіх дзіцячых летнікаў за мяжой.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Увага! Лайвстрым!🔥

Тэма дэкаланізацыі беларускіх гарадскіх прастораў новая і невывучаная. За сваю гісторыю беларуская культура гарадскога планавання і архітэктуры не раз падпадала каланіяльнаму ўплыву, водгаласкі якога можна прасочваць дагэтуль.

Мы запрашаем вас на прамы эфір ў нашым телеграм-канале, падчас якога мы будзем запісваць падкаст і разважаць на тэму каланізацыі беларускіх гарадоў. У серыі з трох лайвстрымаў мы паспрабуем разабрацца, ці мела месца каланізацыя на тэрыторыі Беларусі, якія эфекты каланізацыйных працэсаў дагэтуль можна назіраць у беларускіх гарадах і як з гэтымі эфектамі можна спраўляцца ў будучыні.

📌«Паняцце каланізацыі» тэма першага эфіра, дзе нашы каляжанкі Яна і Марына паразмаўляюць пра паняцце дэкаланізацыі, гісторыю гэтай з’явы ў Беларусі і сувязь дэкаланізацыі з беларускімі гарадамі.

Далучайцеся паслухаць і задаць пытанні спікеркам падчас першага эфіру ў нашым тэлеграм-канале!

30 мая (аўторак) у 18.30 (па Менску)!
Forwarded from Ёсць пытанне
Хто ты гэткі? Апытанне пра нацыянальную ідэнтычнасць

Каго можна лічыць беларусам ці беларускай? Што больш за ўсё звязвае людзей адной нацыянальнасці? Ці патрэбна будзе праводзіць беларусізацыю?

🔥 Запрашаем усіх беларусаў (за мяжой і ўнутры краіны) далучыцца да апытання пра нацыянальную ідэнтычнасць. Нам вельмі важна пачуць голас, як мага больш колькасці беларусаў, таму дасылайце спасылку на боты сваякам і сябрам!

📌 Нашыя апытанні цалкам ананімныя. Мы не збіраем ніякія асабістыя дадзеныя. Падрабязней пра бяспеку тут.

👉 Апытанне для беларусаў унутры Беларусі
👉 Апытанне для беларусаў за мяжой

#ідэнтычнасць
Список наших инструкция для безопасности в соцсетях

Инструкция для донативших в фонды солидарности через Facebook

📍Текстовая часть 1 
📍Текстовая часть 2
📍Визуальные карточки (часть 1)
📍Визуальные карточки (часть 2)

Інструкцыя як прыбраць гісторыю праглядаў у ютуб

📍
https://t.me/kpd_by/147

Інструкцыя як ачысціць кэш у тэлеграме

📍Як ачысціць Кэш у ТГ для Android
📍Як ачысціць Кэш у ТГ для IPhone

Как настроить гугл аккаунт, чтобы он не собирал информацию

📍https://t.me/kpd_by/153

Інструкцыя па наладзе вашага тэлефона, каб Google не захоўваў фота і відэа на сваіх серверах.

📍На беларускай мове
📍На русском языке
📍Визуальные карточки

Как проверить свой Facebook
и удалить компрометирующие материалы.

📍На беларускай мове
📍На русском языке
📍Визуальные карточки 

Инструкция как проверить свой Instagram и удалить компрометирующие материалы

📍https://t.me/kpd_by/182?single

Связь с нами @kpd_by_bot
Если вам были полезны наши инструкции, можете поддержать наш проект тут
▪️Выказваемся аб важным
Падпішыце петыцыю аб прадставленнi інфармацыi аб стане здароўя і месцазнаходжанні Віктара Бабарыка. Петыцыя супраць размяшчэння і захоўвання ядзернай зброі на тэрыторыі РБ — тут.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Як там за кратамі? Чытайце кнігу былога палiтзняволенага журналіста Алега Груздзіловіча. Дапамагайце, чым магчыма! Канкрэтныя адрасы тут, тут, тут і тут.

▪️Беларускім добраахвотнікам
Набывайце фотаальбом з вершамі "Bloodlands 20/22". Увесь прыбытак ад продажаў пойдзе на рэабілітацыйны цэнтр «Ланка». Вашай дапамогі чакаюць тут.

▪️ Дапамагаем у расследаванні
Праваабаронцы працягваюць дакументаванне фактаў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Пішыце, калі вы пацярпелі ад рэжыму. Падзяліцеся інфармацыяй аб сваяках прыкарытнікаў лукашэнкі, якія вучацца, працуюць у ЕС, ЗША.

❤️Адраджаем нашу мову
Правядзіце вечарыну ў кампаніі сяброў за праглядам фільма з беларускай агучкай. А калі капнеце глыбей, — ВАУ! Колькі цікавага і карыснага!

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊Сілы абароны Украіны прасунуліся наперад на бахмуцкім напрамку.

🔊Полк Каліноўскага і іншыя беларускія добраахвотнікі працягваюць бараніць Украіну.

🔊Не прайшло і тыдня з моманту аб'яўлення аб стварэнні рэзерву палка Каліноўскага на тэрыторыі Еўрасаюза, як ужо праведзены першыя трэніроўкі.

🔊Баі ідуць на мяжы Расіі і Украіны: тут, тут, тут і тут.

🔊Польшча ўвяла санкцыі супраць 365 асобаў звязаных з рэжымам лукашэнкі, у сувязі з пакіданьнем у сіле прысуду Анджэю Пачобуту: тут і тут.

🔊Украіна ўвяла санкцыі супраць 19 беларускіх прадпрыемстваў.

🔊Новым прэзідэнтам Латвіі стаў Эдгар Рынкевічс, якi працягвае падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі.

🔊Украіна шануе памяць беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ад рук акупантаў: тут і тут.

🔊У Варшаве стварылі мурал у гонар Міраслава Лазоўскага, які далучыўся да палка Каліноўскага і загінуў падчас баявой аперацыі.

🔊 У Брусэлі прайшоў шэраг мерапрыемстваў пад назвай «Беларускі Мартыралог».

🔊У Еўрапейскім судзе паставілі на месца лукашэнкаўскіх "дэпутатаў", якія спрабавалі аспрэчыць накладзеныя на іх Еўрапейскім саюзам санкцыі.

🔊Творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб "Не загаснуць зоркі ў небе" у падтрымку беларускіх пісьменнікаў.

🔊31 траўня свой юбілей адзначыла нобелеўская лаўрэатка, прэзідэнтка Беларускага ПЭНа 2019-2021 Святлана Алексіевіч.

🔊"Кіберпартызаны" ўзламалі сайт хакейнага мінскага "Дынама" і апублікавалі там некралогі па лукашэнку.

🔊63-гадовая беларуска з бел-чырвона-белым сцягам пакарыла 8500 метраў у Гімалаях — чацвёртую гару па вышыні ў свеце.

🔊Салідарнасць без межаў: збор ініцыятывай BYSOL на летнія вакацыі для дзяцей палітвязняў цалкам завершаны.

🔊У шаўтэры для бежанцаў з Украіны і Беларусі, у Варшаве, прайшло свята да Дня дзяцінства.

🔊У цэнтры Прагі ўстанавілі памятны знак у гонар Францыска Скарыны.

🔊Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку.

🔊 У Астраўцы Гродзенскай вобласці буслік пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе 😀.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Аб'ядноўваемся, беларусы!
Далучайцеся да адкрытай імпрэзы «Яднайся!» 14 чэрвеня ў Варшаве. Важна захоўваць альбо ствараць супольнасці беларусаў, каб падтрымліваць адно аднаго і працаваць разам на карысць Беларусі.

🔹Беларускім студэнтам і абітурыентам
А таксама выкладчыкам і навукоўцам, якія зазналі рэпрэсіі альбо зараз пад пагрозаю рэпрэсій! Тут — магчымасць набыць падтрымку для навучання ў еўрапейскiм унiверсiтэце.

🔹«Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call
Удзельнiчайце ў кінафестывалi. Сёлета арганізатары кінафэсту шукаюць фільмы, зробленыя беларускімi фільммэйкераў ў 2022-2023 гадах у любой краіне. Чырвоная дарожка чакае вас!

🔹 Выхадныя з беларускай музыкай
Лепшыя падборкі музыкі і кліпаў тут, тут і тут. Выпраўляйце вясну і сустракайце лета — музычны тэст для вас.

🔹Бацькам на нататку
Лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную кнігу. Парайце дзецям творы на роднай мове, а лепш пачытайце разам!

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Forwarded from FREEINFOBEL
Уважаемы беларусы! Срочно нужна ваша посильная помощь!
Мы верим в чудо и в силу шести рукопожатий..
.
Давайте не словом, но делом докажем, что
БЕЛАРУС БЕЛАРУСУ БЕЛАРУС!

#sos #помощь #беларусбеларусубеларус #FreeShop #ŻYVI

Проект «FreeShop» появился в сентябре 2020 года, когда группа волонтёров открыла пункт гуманитарной помощи политическим беженцам из Беларуси, которые вынужденно покинули Беларусь в связи преследованием.

До февраля 2022 года и полномасштабного вторжения российских войск в Украину, фонд успел осуществить помощь примерно в следующем объёме:
- помощь примерно 8000 семей;
- выдано 120 тонн гуманитарной помощи в виде одежды, обуви, постельных принадлежностей, посуды;
- выданы на руки беларусам принятые ранее от неравнодушных людей велосипеды и мебель, бытовая техника и электроника.

Официально ребята зарегистрировали фонд "ŻYVI" 28 декабря 2021 года.

С 24 февраля 2022 года и началом войны в Украине, т.е первой волны украинских беженцев в Польше, проект «FreeShop» перешёл в режим оказания круглосуточной помощи. За первый год войны была оказана помощь за период февраль-май 2022:
- 16 000 заявок (Варшава);
- около 240 тонн выданной гуманитарной помощи в виде одежды, обуви, постельных принадлежностей, посуды, средств личной гигиены и лекарств;
- обеспечение продуктовыми наборами, закупленными за донаты и полученными от дарителей in-kind из разных стран мира, включая непосредственно поляков;
- помощь фондам, работающим в Украине для внутренне перемещённых лиц и семей, пострадавших от обстрелов — около 2,5 тонн в день, от 230 тонн переданной помощи за 3 месяца.

За период июнь 2022 — март 2023:
- около 6 000 заявок от семей беженцев;
- автомобилей от украинских и польских фондов с гуманитарной помощью (лекарства, средства гигиены, тёплая одежда, постельные принадлежности, спальники и пр.) — около 2-х раз в неделю, всего осуществлено 120 отправок на территорию Украины;
- выдано около 60 тонн помощи (одежда, обувь, постельные принадлежности, посуда, детское питание, лекарства) непосредственно в Варшаве ;
- получены и розданы также детские коляски, автокресла, детские стульчики, манежи, игрушки и пр.

В прошлом мы встречались с Леной и Сашей в "Беларускай кавярне".

Сейчас ребятам нужно срочно оплатить задолжность по аренде склада и электрической энергии. В самые короткие сроки необходимо собрать 6 тысяч 150 евро.

Давайте поможем ребятам помогать другим!!! Ведь 5-10 евро для одно человека - это пара чашек кофе. А для кого то это спасённая жизнь и\или возможность просто прийти в себя после вынужденной миграции.

Поддержать ребят можно перечислив средства на счет фонда "ŻYVI":

REGON 520834168 NIP 5242931130 KRS 0000942919

Numer rachunku: PL 45 1140 2004 0000 3802 8205 7895

http://paypal.me/FreeShopByZyvi

Слава Украине💙💛 Жыве Беларусь🤍❤️🤍

ПРОЧИТАЛ САМ, ПЕРЕДАЙ ДАЛЬШЕ...

@FreeInfoBel
🔥 5 цікавых фактаў з вынікаў даследвання «Гараджан_кі і гарадское асяроддзе ў Беларусі: эмацыйны стан і вырашэння гарадскіх пытанняў у 2022»

▪️Нягледзячы на палітычныя і сацыяльныя цяжкасці, у беларускіх гараджан_ак застаюцца сілы і жаданне на працу з гарадскім асяроддзем для яго паляпшэння

▪️Па ініцыятыве «знізу» ажыццяўляюцца толькі невялікія змены ў гарадах і вырашаюцца толькі самыя крытычныя праблемы

▪️Гараджан_кам бракуе «чыстаўрбаністычнага» беларускага кантэнта. Апытаныя на пытанне аб аўтарскіх урбаністычных блогах і каналах згадваюць толькі расійскіх урбаніст_ак

▪️Патэнцыял удзелу і прасоўвання зменаў у малых гарадах вышэйшы, чым у абласных цэнтрах і Менску. У раённых цэнтрах гарадская адміністрацыя больш адкрытая да дыялогу, а камунікацыя паміж гараджан_камі адбываецца больш інтэнсіўна

▪️У агульна негатыўным інфармацыйным фоне гараджан_кам бракуе станоўчых навінаў

📍Чытайце больш цікавых вынікаў даследвання, якое наша каманда праводзіла з вясны 2021 года. Спасылка
▪️Дыскутуем аб набалелым
Далучайцеся да размовы аб уплыве Расіі на Беларусь. Ці заўсёды яно дрэннае? І што рабіць, каб яго зменшыць? Новая дыскусія ад * Сумленных людзей 13 чэрвеня. Падрабязнасці тут.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Калі ў турме хтосьці з блізкіх — у самым уразлівым стане знаходзяцца дзеці. Абніміце іх, скажыце патрэбныя словы. Скарыстайцеся падказкай псіхолага. Дапамажыце тут, тут і тут.

▪️ Жыццё анлайн
Прачнуліся і адразу ў гаджэты? Знаёма ўсім. Аднак любыя тэхналогіі патрабуюць асцярожнасцi. Карысныя лайфхакі для лічбавага дэтаксу — тут. Асаблівая ўвага, калі ваша прылада пабывала ў руках сілавікоў.

▪️Аматарам вандраваць на канапе
А што так можна? Канечне! Ды яшчэ як! Напрыклад, праверыць свае веды аб гістарычных месцах: тэст 1, тэст 2. А яшчэ не выходзячы з дому, можна трапiць у беларускую віртуальную музейную прастору.

❤️Адраджаем нашу мову
Ура! Вакацыі ў дзяцей! А ў кагосьці з дарослых водпуск. Налятайце разам на беларускія мультыкі.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊Сілы абароны Украіны пачалі доўгачаканае контрнаступленне супраць акупацыйнай арміі Расіі.

🔊У Дзярждуме РФ прызналі правал мэт пуціна ва Ўкраіне.

🔊Славенія перамагла рэжым лукашэнкі ў барацьбе за месца непастаяннага члена Савета бяспекі ААН.

🔊Вялікабрытанія пашырае санкцыі супраць рэжыму лукашэнкі.

🔊Пралукашэнкаўскі бізнесмен Аляксандр Шакуцін прайграў справу па зняцці з яго санкцый у Еўрапейскім судзе.

🔊Былая палітзняволеная Анжаліка Борыс стане ганаравой грамадзянкай польскай Познані.

🔊У «Амбасады Вольнай і дэмакратычнай Беларусі» ў Берліне прадоўжылася акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзін і чытанне іх твораў.

🔊Беларуская вольная спартоўка Карына Казлоўская заваявала бронзу на Кубку Еўропы.

🔊Для вольнага спартоўца Дзмітрыя Асанава перамога ў баі на турніры ў Гамбурге стала 7 запар у прафесійным боксе.

🔊Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская заваявала бронзу на турніры Continental Tour Silver.

🔊Вольный спартовец Сяргей Падалінскі стаў трэнерам французскага клубу Toulon Elite Futsal.

🔊Падапечныя вольнага спартоўца Віталя Рака заваявалі медалі на турніры "Berlin Open 2023" у Нямеччыне.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Forwarded from adu.place
🔴 5 Telegram-каналаў на беларускай мове для самаадукацыі

Сабралі для цябе 5 Telegram-каналаў на беларускай мове, з якімі больш даведаешся пра розныя тэмы — ад карысці вітаміну Д да новых беларускіх песень. Падпісвайся і карыстайся!

🔸 Інклюзіўная канапка

На канале знойдзеш аду-магчымасці і матэрыялы пра правы чалавека, гендарныя пытанні, інклюзію, экапрыязнасць. Абяцаюць гісторыі людзей, парады і інструкцыі па недыскрымінаціі і шмат іншага цікавага

🔹 Лінейная (аг | рэг) рэсія

Канал з статыстычнымі цікавосткамі і аглядам даследаванняў па актуальных тэмах — так, напрыклад, аўтар (дата-саенціст) вельмі падрабязна разабраўся з тым, ці сапраўды вітамін Д такі важны і ў якой дозе яго лепш прымаць

🔸 Менскі ўрбаністычны

Канал Менскай урбаністычнай платформы, якая аб’ядноўвае топавых экспертаў і экспертак па тэме. Даступна і падрабязна разглядаюць абсалютна розныя пытанні па тэме горада, каментуюць навіны і падзеі. Столькі пра беларускую ўрбаністыку ты нідзе не даведаешся!

🔹 Беларуская музыка

Канал музычнага журналіста Аляксандра Чарнухі, які запусціў яшчэ і YouTube-канал на тую ж тэму — ён паказвае і ацэньвае новыя беларускія песні і альбомы, расказвае гісторыі асобных гуртоў і выканаўцаў і ўвогуле прамоўціць нашу музыку, лайк!

🔸 Чартоўскі добрая кава

Нет, канал не пра каву — ён пра кіно! Аўтарка дзеліцца навінамі з свету кінематографа і публікуе рэцэнзіі на фільмы і серыялы. Такой журналістыкі ў нас няшмат (як і музычнай), таму вартае падтрымкі!
Для маладых журналістаў
Падавайцеся! Яшчэ не позна. Iнтэнсіўны трэнінг «Маладыя і канструктыўныя: Медыя для заўтра» ў Тбілісі.

🔹Запускаем важныя праекты
Хакатон натхняльных праектаў для вас. Праектам-пераможцам — ментарская і грашовая падтрымка для рэалізацыі!

🔹Беларусам замежжа
Удзельнiчайце ў Першым Кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі 15-17 верасня ў Варшаве. Калi вы ў Вільні, прыходзьце 16 чэрвеня на перфоманс "Мірны атам?".

🔹 З клопатам пра сябе
У цяжкія часы жывем. І вось вынік — дэпрэсія і трывожныя расстройствы для многіх сталі спадарожнікамі. Прырода нам у дапамогу! Даведайцеся больш пра экатэрапію. А тут — добрыя парады, як перажыць пачуццё віны, калі ты з'ехаў ці застаўся.

🔹Адпачываем актыўна
Як вам такое: круціць педалі і круціць галавой, каб не прапусціць цікавае! «Кругасветка» на ровары — топ-10 веламаршрутаў, каб смела калясіць па Беларусі. І не забываем, што кляшчы таксама актыўнічаюць. Як сябе засцерагчы — тут.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Робiм добрыя справы
Беларуская Рада культуры шукае валанцёраў. Далучайцеся! Што трэба рабiць, i што вы атрымаеце — тут.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Дасылайце творы палітзняволеных у віртуальную галерэю-архіў малюнкаў палітвязняў. Нагадваем пра спецыяльны раздзел «Правы зняволеных» на сайце «Вясны» — у ім шмат цікавага для родных зняволеных. Дапамажыце тут i тут.

▪️ Запускаем гістарычны магістрат
Падтрымайце платформу аўтарскіх аўдыяэкскурсіяў па Беларусі, Літве і Польшчы. Ужо дасяжныя 5 экскурсіяў па Мінску і Вільні. З вашай дапамогай іх стане значна болей!

▪️Свята дзецям
Дзень абароны дзяцей даўно прайшоў, але што нам перашкаджае ладзіць для нашых малых свята кожны вечар. Няхай яны чакаюць вашага прыходу з працы з адкрытым для сюрпрызаў сэрцам! А скарбонка сюрпрызаў тут.

❤️Адраджаем нашу мову
"Не загаснуць зоркі ў небе": творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў. Падтрымайце беларускае слова праглядамі і лайкамі.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Ад падпісчыка

Шурык, паслухай,
Калi ты сканаеш?
Колькі ўжо можна чакаць...

Ты ж разумееш:
Дзяўчаты ды хлопцы
Мрояць цябе прыкапаць.

Час твой сышоў,
А ты крэсла ўсё муліш.
Будучыню - не стрымаць!

Колька твой будзе
Прасiць прабачэння,
Дзiмка - пакутаваць.

Вiцьку твайго
Мы з табою зарыем,
Колькi ж нам можна трываць...

Здрадзiлi вы ўсе
Народу, Радзіме -
Нас не прасі дараваць!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊 Сілы абароны Украіны працягваюць вядзенне наступальнай аперацыі і маюць поспехі: тут, тут, тут i тут.

🔊
Узнагароды знаходзяць сваіх герояў: тут i тут.

🔊Прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі правёў працоўную сустрэчу з дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падалякам.

🔊14 чэрвеня ў Варшаве адбыўся івэнт «Яднайся». Самыя розныя беларускія ініцыятывы знаёмілi беларусаў са сваёй працай, абмеркавалi пытанні падтрымкі палітзняволеных, беларуска-ўкраінскага дыялогу: тут i тут.

🔊Гэта не проста фотафакт — гэта ФАКТ!

🔊Мiжнародная арганізацыя працы падтрымала рэзалюцыю аб прымяненні ў дачыненні да Беларусі арт. 33 статута арганізацыі. Рэзалюцыя заклікае дзяржавы, бізнэс і прафсаюзы іншых краінаў перагледзець адносіны з рэжымам у Беларусі.

🔊ЗША яшчэ на год працягнулі дзеянне санкцыі ў дачыненні да рэжыму лукашэнкі.

🔊Пракуратура Літвы пачала расследаванне аб датычнасці беларускіх чыноўнікаў да гвалтоўнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Расіі.

🔊Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі яшчэ з трох асобаў, звязаных з рэжымам у Беларусі.

🔊 Кіберпартызаны ўзламалі адзiн з спартыўных выданняў Беларусі "Прэсбол". Цяпер народныя карцінкі герояў, якія вызваляюць Беларусь, упрыгожваюць яго галоўную старонку.

🔊Былая рэдактарка партала TUT.BY, экс-палітвязня Вольга Лойка запусціла новае выданне Planbmedia.io.

🔊Палітзняволены Андрэй Пачобут стаў намінантам конкурса «Майстар польскай мовы».

🔊Салідарнасць у дзеянні: беларусы не перастаюць дапамагаць адзін аднаму — i тым, хто за кратамi, i экс-палітвязьням, і членам іх сем'яў.

🔊6 загадчыкаў кафедраў ПДУ пакідаюць пасады ў знак салідарнасці са звольненымі па палітычных матывах калегамі.

🔊Лепшыя дыджэі з ЕС адмаўляюцца выступаць у Беларусі, паколькі гульня ў ваюючай краіне не адпавядае іх поглядам.

🔊Унучкі Марка Шагала падарылі музею ў Віцебску кнігі з асабістай бібліятэкі мастака.

🔊Польскія, беларускія і ўкраінскія школьнікі стварылі ў Беластоку мурал.

🔊«Галасы Утопіі» Святланы Алексіевіч загавораць галасамі беларускіх акцёраў.

🔊Беларускі гандбаліст Мікіта Вайлупаў у складзе "Веспрэма" стаў чэмпіёнам Венгрыі.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Папаўняем шэрагі добраахвотнікаў
Полк Каліноўскага працягвае збор рэзерва на тэрыторыі Еўразвяза. Калі вы марыце бачыць Беларусь свабоднай і разумееце, што для гэтага неабходна сіла — далучайцесь!

🔹Паляпшаем якасць жыцця
Добрая навіна! У Беларусі ўсё ж такі застаўся легальны спосаб для грамадскай актыўнасці — орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Хочаце стаць актывістам самакіравання? Атрымлiвайце кансультацыю.

🔹Беларусам замежжа
Вас тамака чакаюць! 14-15 ліпеня ў маляўнічым лесе побач з возерам адбудзецца найбуйнейшая сустрэча беларусаў свету — Фестываль TUTAKA.

🔹 Дзецям і падлеткам
Курс па прадпрымальніцтве — выдатны спосаб дапамагчы падлеткам з Беларусі адаптавацца ў новай краіне, знайсці сяброў і атрымаць карысныя веды. А для малых — новы мультсерыял пра гісторыю Беларусі.

🔹Чалавечнасць ва ўсім
Лета ў разгары! Высокія тэмпературы пагражаюць жыццю і дабрабыту птушак і жывёлаў. Паклапаціцесь пра нашых меншых сяброў падчас спякоты.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
С 19 по 26 июня мы проведем Неделю против пыток!

Неделя против пыток — ежегодный цикл просветительских мероприятий, посвященных пыткам политзаключенных в Беларуси и приуроченных к Международному дню в поддержку жертв пыток (26 июня).

Пытки в Беларуси — это преступления против человечности. У каждого из нас есть знакомый, друг или родственник, который лично прошел через этот ад.

Говорить об этом сложно. Но и молчать нельзя!

Поэтому в этом году Правовая инициатива вместе с Международным комитетом по расследованию пыток в Беларуси проведет тематические мероприятия в Варшаве, Вильнюсе, Познани и онлайн.

Мы презентуем новое расследование, проведем квиз, организуем перфоманс, устроим кинопросмотр и показ спектакля. Потому что мы верим — чем больше сфер восприятия затронуть, тем больше шансов донести информацию до каждого и каждой.

К нам присоединились наших коллеги и коллежанки — ПЦ Вясна, Белорусский Хельсинский Комитет, DISSIDENTBY, НАУ, Музей вольнай Беларусі, Свабодны тэатр, TeamTheatre, Human Constanta, Politzek.me, ІншыЯ, Respect-Protect-Fulfill 🖤

Присоединяйтесь и вы! Приходите на наши мероприятия, зовите друзей и рассказывайте в соцсетях. Мы будем рады каждому и каждой. Ведь только вместе мы можем доказать, что мы ничего не забыли и не простили.

📍Программа Недели доступна на нашем сайте.

Обратите внимание, что информация по некоторым мероприятиям уточняется! Оставайтесь с нами в Telegramтут мы будем подробно рассказывать о мероприятиях и сообщать обо всех обновлениях в программе.
Forwarded from FREEINFOBEL
#ініцыятывы_беларусі

Ёсць ініцыятывы, з якімі даўно ўжо зрадніўся. Яны як частка твайго жыцця, частка падзей у тваім лёсе.

Хто з нас не памятае вострае пачуццё небяспекі і радасць ад зробленай важнай справы. Улёткі, налепкі, самвыдат. Колькі іх разнесена і расклеена ў розных кутках краіны.

Актыўнічалі тады, у 20-ым, калі ўсё яшчэ пачыналася. "Падпольнічаем" і зараз, калі рэжым пазаціскаў гайкі да смерці, панатыкаўшы ў кожным пад'ездзе і на кожным слупе камеры відэаназірання.

І нам у дапамогу нашы сябры. Ды якое там — родныя ўжо па духу і па плоці "Листовки 97%" і "ByProsvet".

Яны да гэтага часу ў працуюць для беларусаў. І хоць колькасць падпісчыкаў невялікая, іх матэрыялы разлятаюцца па паштовых скрынях і тэлеграм-каналах вялікімі тыражамі.

Постэры для акцый, выпускі рэгіянальных газет, улёткі з навінамі рэгіёну. Галоўнае — усё можна спампаваць, раздрукаваць і распаўсюдзіць.

Аўтары імкнуцца не толькі цешыць актывістаў файламі для друку, але і быць цікавымі для сваіх падпісчыкаў. Тут і экскурс у біяграфіі вядомых людзей, і летні сэзон квізаў пра родныя мясьціны Беларусі, i дайжэст цікавастак беларускай гісторыі.

Важная гэта справа — несці праўду людзям! І таму дапамога і падтрымка валанцёрскай камандзе @ByProsvetVolunteerBot не перашкодзяць.

Далучайцеся!

@FreeInfoBel
Вітаем, сябры!
У беларускім дубляжы можа зьявіцца вельмі пекны мультфільм пра русалак, але для гэтага патрэбная нашая помач 🕊

Стваральнікі мультфільму зладзілі галасаваньне, каб вызначыць, на каторай мове рабіць дубляж.

За першы дзень беларусы пастараліся, каб беларуская мова трапіла ў топ-5:
1. Украінская (22.8%)
2. Гішпанская (21.4%)
3. Японская (17.0%)
4. Француская (7.2%)
5. Беларуская (6.5%)

Гэта цудоўны вынік, але, каб атрымаць беларускамоўны дубляж, трэба займець першае мейсца.

Што для гэтага трэба?
1. Перайсьці ў хорму галасаваньня й абраць беларускую мову (Belarusian).
Сваю пошту ў другім полі пакідаць неабавязкова.
2. Даслаць спасылку сваім сябром і знаёмым.
3. Пахваліць сябе 🥰

Спасылка, каб прагаласаваць:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScS16i2iz6v7d08YgznilVozSs-PPKGgY6-9cX9Qu0-sz7G0A/alreadyresponded

Будзем удзячныя за пашырэньне ❤️

p.s. сачыць за галасаваньнем можна тут