ЯДНАЙСЯ
442 subscribers
746 photos
104 videos
2 files
1.32K links
Найди дружеское плечо и ощути радость помощи другим.
Улучши свою жизнь сегодня.
Создай сообщество (бел. суполку) вокруг себя.
О том, как: t.me/supolka_by
Задать вопрос, поделиться опытом и идеей, попросить о помощи: @jadnajsia_bot
Download Telegram
Новая Беларусь 2023
Паспейце сёння зарэгістравацца на канферэнцыю пад такой назвай, каб разам абмеркаваць бачанне Беларусі нашай мары і тое, як гэтую мару зрабіць рэальнасцю: тут i тут.

🔹Міжнародная ахова: што i як
Памятайце: наяўнасць легальнай падставы для знаходжання ў краіне ЕС ніяк не змяншае небяспеку быць затрыманым. Што рабіць актывістам, каб пазбегнуць пераследу за мяжой — тут.

🔹Запрашаем у кіназалу
II Летні агляд фільмаў «Пад супольным небам». У вас ёсць рэальная магчымасць не толькi паглядзець фільмы апошніх гадоў з Украіны, Беларусі, Грузіі i Iндыi, але і паразмаўляць з гасцямі i экспертамі.

🔹 Жывем экалагічна
Як арганізаваць раздзельны збор смецця ў сваім двары — тут. А калі душа спявае, далучайцеся да сучаснага мастацтва звязанага з экатэмамі: тут i тут.

🔹Адпачываем актыўна
25 ліпеня даведайцеся, як ужо цяпер можна пагуляць па цікавых мясцінах Мінска, Вільні і Заслаўя з добрым аўдыёгідам. 29 ліпеня — Беларускі Пікнік у Кракаве.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Список наших инструкций для безопасности в соцсетях. Часть 2. Часть 1 по ссылке

Инструкция как проверить свои Одноклассники и удалить компрометирующие материалы

📍
https://t.me/kpd_by/188
📍https://t.me/kpd_by/196

Инструкция как проверить свою страницу во Вконтакте

📍
https://t.me/kpd_by/206
📍https://t.me/kpd_by/212

Инструкция как настроить свой Вайбер аккаунт.

📍https://t.me/kpd_by/220
📍https://t.me/kpd_by/229

Инструкция как следить за новостями в чрезвычайной ситуации и не потерять рассудок

📍
https://t.me/kpd_by/238
📍https://t.me/kpd_by/239

Инструкция по использованию приватных вкладок браузера

📍
https://t.me/kpd_by/240

Инструкция по работе c VPN и зачем он нужен.

📍https://t.me/kpd_by/252

Наш канал:  @kpd_by
Добавляйте в свой чат новостной бот КПД: @kpd_voice_bot

Если вам была полезна эта или другая наша инструкция, можете поддержать наш проект тут

У нас есть Антифейк бот, для подключения его к вашему открытому чату, свяжитесь с нами @kpd_by_bot
▪️"Нам не ўсё адно"
Далучайцеся 29 ліпеня да анлайн-марафону салідарнасці з палітвязнямі, каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Распавядайце пра яго сваім блізкім. Гледачы марафону з Беларусі, клапаціцеся пра бяспеку.

▪️Памятаем пра палітвязняў
За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Карысныя спасылкі па падтрымцы — тут. А тут, тут, тут i тут — канкрэтныя адрасы для дапамогi.

▪️Пагроза бяспецы
Хто яшчэ не паспеў паглядзець дакументальны фільм, апублікаваны на тэлеканале DELFI.lt і ацаніць узровень сваёй бяспекі — фільм тут. Што рабіць, калі вы знайшлі сябе: тут і тут.

▪️На карысць адукацыі
Калі вам ад 18 да 35 год, вы жывяце за мяжой і гатовы ўнесці свой уклад у паляпшэнне ў існуючыя адукацыйныя магчымасці для беларускіх маладзёнаў, прайдзіце, калі ласка, апытанне. Дзякуй!

❤️Адраджаем нашу мову
Запрашаем на новы літаратурны партал bellit.info. У адпаведных раздзелах усё пра беларускую літаратуру!

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊ВСУ вызвалілі больш за 16 кв.км тэрыторыі за тыдзень.

🔊27 лiпеня беларусы адзначылi гадавіну падпісання Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі: тут, тут, тут i тут.

🔊ЕС робіць больш жорсткімі санкцыі супраць Беларусі.

🔊Подзьвіг беларускага ваяра, сябра грамадскага аб’яднання "Пагоня", заснавальніка першай асобнай дэсантна-штурмавой беларускай роты ў Складзе 79 АДШБ ЗСУ, адзначаны радай БНР ганаровым медалём за баявыя заслугі і асабістаю адвагу.

🔊Першыя экспанаты прысвечаныя беларускім Героям, якія аддалі свае жыцці ва Украіне, размешчаны ў музеі ў горадзе Буча.

🔊 Выйшаў фільм да 50-годдзя Міраслава Лазоўскага, героя Беларусі, які загінуў у Бахмуце.

🔊Сёння, 29 ліпеня з 10 раніцы да 10 вечара, праходзіць 12-гадзінны марафон "Нам не ўсё роўна!". Галоўная мэта — сабраць грошы і дапамагчы палітвязням і іх сем'ям. Беларусы ўжо сабралі больш за 100 000 еўра: тут i тут.

🔊У падтрымку Максіма Знака беларусы запісалі яго песню і зрабілі музычны кліп.

🔊Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве адсвяткаваў свой першы дзень народзінаў.

🔊Ва Украіне выпусцілі маркі, прысвечаныя пратэстам у Беларусі і 100-годдзю БНР.

🔊Легендарны беларускі рок-музыка Лявон Вольскі атрымаў Мэдаль да стагодзьдзя БНР за заслугі перад беларускай культурай і адраджэньнем.

🔊Паэзію Рыгора Барадуліна пераклалі на кітайскую мову.

🔊
Створана ўласная арганізацыя ў Польшчы — FREE SPOrT, каб аб'ядноўваць людзей праз спорт і займацца пытаннем допуску да спаборніцтваў беларускіх атлетаў, якія выступлі супраць рэжыму.

🔊Крысціна Ціманоўская заваявала срэбра на чэмпіянаце Польшчы ў бегу на 100 метраў.

🔊Пасля серыі петыцый дзяржструктуры пачалі аднаўляць доступ да сваіх сайтаў з-за мяжы.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Распавядаем гісторыю рэпрэсій
Да 30 лістапада ААН збірае інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі. Бачнасць праблемы зніжаецца, але рэпрэсіi ў Беларусі не скончыліся ў 2020. Калi вам ёсць, што сказаць — не маўчыце!

▪️Памятаем пра палітвязняў
Псіхалагічная дапамога. Агляд артыкулаў пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія — тут. Вашай канкрэтнай дапамогi чакаюць тут, тут i тут.

▪️Развіваем веды і навыкі беларусаў
Далучайцеся да каманды Нацыі лідэраў — ўнясіце свой уклад у асвету беларусаў. І не забывайцеся пра маленькіх суайчыннікаў. Як выхаваць дзіця не толькі задровым, але і разумным — тут.

▪️Запрашаем на фестываль
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA чакае вас! А таксама прыемны падарунак ад каманды фестываля — спіс беларускіх незалежных выдавецтваў. З iм дзе і як купіць літаратуру на беларускай ужо не пытанне!

❤️Адраджаем нашу мову
Дзе глядзець мульты па-беларуску? Тут.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Трансляцыя Канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» пачнецца ў 12:00. Далучайцеся, каб быць разам!

Сёння, 6 жніўня, ў 12:00 па Мінску пачынаецца Канферэнцыя «Новая Беларусь 2023», на якую кожны з вас можна далучыцца анлайн. Святлана Ціханоўская выступіць з вітальным словам і адкрые Канферэнцыю. Уся праграма мерапрыемства апублікаваная па спасылцы.

Пішыце свае пытанні ў каментарах, мадэратары і вядучыя будуць задаваць іх удзельнікам. Дзяліцеся спасылкай на трансляцыю ў сацсетках, каб больш людзей ведала і магло далучыцца.

Калі вы зараз у Беларусі, у мэтах бяспекі не рэпосціце, не лайкайце і не каментуйце эфір са сваіх персанальных акаўнтаў.
Добрыя навiны

🔊ЕС пашырыў санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі.

🔊Падарваны адзін з самых магутных нафтавых катэраў Расіі "SIG", які транспартаваў паліва для расійскіх войскаў.

🔊 Легендарны беларускі заўзятар Вася Пешаход прадае сваю футбольную калекцыю для падтрымкі беларускіх дабраахвотнікаў.

🔊 4 жніўня ўжо ў дванаццаты раз адзначаны Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень са зваротам да беларусаў звярнуўся Лех Валенса.

🔊У Беларускім Доме Варшавы адкрыты мурал «Няскораных беларусаў».

🔊У Берліне прайшла чарговая акцыя ў гонар вядомых беларусаў, ахвяраў царскага, савецкага і лукашыстоўскага рэжымаў. На гэты раз гэта Ларыса Геніюш — выбітная паэтка і нязломная дзеячка беларускага адраджэння, дзень народзін якой выпадае на дзень, калі сотні тысяч беларусаў, як яна марыла, «прачнуліся» пасля фальсіфікаваных выбараў 2020 года.

🔊Напярэдадні трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года беларускі Беластока сабраліся разам, каб нагадаць сусветнай супольнасці, што нішто не забыта.

🔊€574 356 сабралі на марафоне салідарнасці з палітвязнямі "Нам не ўсё роўна!". У чарговы раз мы пераканаліся ў сіле і згуртаванасці беларусаў ва ўсім свеце.

🔊У Вільні прэзентавалі кнігу Алега Груздзіловіча «Мае турэмныя муры».

🔊 Былая дырэктарка Іўеўскага музея Рэгіна Лавор збегла з хіміі, цяпер робіць вышыванкі ў Беластоку.

🔊Беларускіх суддзяў, якія выносяць палітычныя прысуды, будзе чакаць асобны трыбунал.

🔊Завяршыліся Дні беларускай культуры-2023. Слоган акцыі "Расказаць Беларусь” гучаў на трох дзясятках імпрэзаў у 5 краінах свету.

🔊Беларусы Вільні стварылі ініцыятыўную групу для адкрыцця беларускамоўнай школы.

🔊Бібліятэка Кангрэса ЗША вылучае беларускія кнігі ў асобны раздзел.

🔊Археолагі Інстытута гісторыі НАН Беларусі на беразе возера Чарсцвяды Ушацкага раёна знайшлі ўнікальныя артэфакты полацкіх князёў.

🔊Крысціна Ціманоўская заваявала срэбра на чэмпіянаце Польшчы ў бегу на 200 метраў.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
НЕ — ВАЙНЕ!
Памятайце: кожны з нас можа спыніць вайну ва Украіне! Натхняйцеся актывістамі! Улёткі для антываеннай агітацыі: тут, тут i тут.

🔹Ладзім Дзень салідарнасці
9 жніўня мы разам выбралі, што хочам жыць у вольнай краіне! Зробім наш голас яшчэ гучнейшым па ўсім свеце. Беларусы замежжа i беларусы ў краіне, далучайцеся!

🔹Выкрываем прапаганду
Жадаеце разабрацца, як працуе прапаганда? Чытайце і гледзіце. Жадаеце данесці праўду людзям? Што і як казаць — тут.

🔹 Ратуемся ад спёки
Спецыяльна для вас — падборка рэцэптаў летніх страў, каб перажыць спёку і адчуваць лёгкасць. Смачна есцi!

🔹Спяшаемся пакуль лета
Добрае надвор'е — выдатная вандроўка! А колькі маршрутаў — вочы разбягаюцца: тут, тут, тут і тут.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Праяўляем салідарнасць
Распаўсюджвайце сярод знаёмых украінцаў інфармацыю аб Партызанскім Тэлеграм. Гэта выратуе многія жыцці!

▪️Памятаем пра палітвязняў
Працягваем збіраць дзяцей у школу. Мастак — мастаку: дабрачынны збор для сям'і Алеся Пушкіна. «Горад палітзняволеных» — беларускі мерч у дапамогу сваякам вязняў.

▪️9 жніўня: балючы і святочны
Давайце разам успомнім, як гэта было. 13 фільмаў, здольных патлумачыць феномен 2020 года, тут.

▪️Яшчэ раз пра кібербяспеку
Як актыўным беларусам выжыць ва ўмовах рэжыму? Спецы-кіберпартызаны даюць парады тут. Памятка, як карыстацца тэлеграмам крыху бяспечней, тут.

❤️Адраджаем нашу мову
Жадаеце каб вашы дзеці атрымлівалі веды ў школе на роднай мове? Тут — спіс школ Беларусi, дзе вучаць па-беларуску.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊Украіна перахапіла і захоўвае ініцыятыву ў вайне.

🔊Санкцыі супраць рэжыма ў Беларусі пашыраюцца: тут, тут і тут.

🔊 9 жніўня для беларусаў з усяго свету стаў Днём Годнасці: тут, тут, тут, тут, тут, тут i тут.

🔊Сусветныя лідэры заяўляюць аб падтрымцы барацьбы беларусаў за свабоду: тут, тут і тут.

🔊Вітольд Ашурак пасмяротна ўзнагароджаны медалём «Гонар і годнасць».

🔊Беларусы памятаюць аб тых, хто захоплены ў палон нелегітымным рэжымам: тут, тут, тут і тут.

🔊Кіраўніца беларускай праваабарончай арганізацыі «Наш дом» абраная Міністрам Мiру.

🔊Салідарнасць беларусаў ва ўздзеянні: у бэрлінскай клініцы «Шарытэ» правялі апэрацыю беларусу Віталю Тысеву.

🔊 Беларуская футбольная каманда "Пагоня Варшава" дэбютавала i перамагла на матчы Кубка Польшчы па футболе.

🔊Крысціна Ціманоўская афіцыйна заяўлена на Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы на 100, 200 і 4х100 метраў.

🔊Беларусы запусцілі новы брэнд адзення Rabi Pilna — са словамі Кастуся Каліноўскага.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
🔹Усiм, хто «прыліп» да канапы
5 прычынаў «прыліпання» і як іх пераадолець — тут. Чытайце далей i пакрыху адлiпайце!

🔹 Натхняемся беларускай музыкай
З гэтых трэкаў пачнецца ваша захапленне беларускiм фолкам. Для разнастайнасці зазірніце сюды.

🔹Аматарам настольных гульняў
«Я ніколі не» — «тэрапеўтычная» настолка, якую зразумеюць толькі беларусы. Падрабязней пра гульню і дзе набыць — тут.

🔹Разгуляемся з чатырохлапымі
Засядзеліся дома? Бярыце пушыстыка і на ўсе чатыры бакі. А каб суседзі не касіліся, вось вам мапа месцаў і пляцовак для выгулу гадаванцаў у Мінску.

🔹Беларусам замежжа
Некалькi беларускіх івэнтаў, куды завітаць бліжэйшым часам — тут. А яшчэ вас чакае беларускі трэнер па каратэ Віталь Рак у сваiм клубе "Волат" у Варшаве.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Вакансіі для актывістаў
Тут — КіберПартызаны набіраюць у каманду валанцёраў. А тут — BYSOL шукае новых калег. Далучайцеся!

▪️Памятаем пра палітвязняў
Скарыстайце каштоўную падборку ад Вясны і на шмат якія пытанні знойдуцца адказы. Псіхалагічная дапамога: тут, тут, тут, тут i тут.

▪️Падтрымлiваем беларускi тэатр
Падпішыце петыцыю! Магчыма, ваш голас стане вырашальным i ў беларускага тэатра з’явіцца свой будынак у Варшаве.

▪️Спадарожнiчаем на канапе
Даведайцеся больш пра гісторыю роднага краю. Рызыку абудзяць тэсты: пазнайце будынак па фрагменце цi мясціны па браме.

❤️Адраджаем нашу мову
Сабраліся вандраваць? Лепшы спадарожнік — родная мова. А вось i слоўнічак для вандроўнікаў падспеў.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊Украінскія байцы працягваюць весці наступальныя дзеянні ўздоўж усёй лініі фронту.

🔊Ва Украіне пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам «За мужнасць» беларускiх добраахвотнікаў Данііла Ляшука i Эдуарда Лобава.

🔊Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі: далучылася да апошняга пакета ЕС.

🔊 12 жніўня, з нагоды трэцяй гадавіны пратэстаў, беларускi свету нагадалi, з чаго пачынаўся жаночы пратэст — гэта “ланцугі салідарнасці”: тут, тут, тут i тут.

🔊13 знакамітых заходніх дзеячаў мастацтва звярнуліся з адкрытым лістом да лукашэнкі.

🔊Аповесць Евы Вежнавец «‎Па што ідзеш, воўча?»‎ — у шорт-лісце нямецкай літаратурнай прэміі.

🔊У беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова выйшла новая кніга — збор выбранай лірыкі.

🔊У Варшаве публіку пазнаёмілі са спеўнікам бяседных песень, які нядаўна выдаў праект Tradycyja.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Праяўляем салідарнасць
Сёння Дзень Незалежнасці Украіны. Беларуская дыяспара арганізавала ў розных гарадах сьвету флэшмоб салідарнасцi ў яе змаганні за свабоду. Далучайцеся!

▪️Падтрымлiваем беларускiх ваяроў
Падтрымайце 24-гадзінны стрым беларуса з марафону ў Нью-Йорку, якi адбываецца сёння. Мэта — дабрачынны збор сродкаў беларускім ваярам палку Каліноўскага.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Праз тыдзень у школу! Падарыце дзецям, якія засталіся без апоры бацькоў, надзею і падтрымку. Любы ўзнос дапаможа завяршыць збор да навучальнага года.

▪️Бяспекі асаблівая ўвага
Збіраецеся перасякаць мяжу з Беларуссю? Ачысціце тэлефон! Інструкцыя — тут.

❤️Адраджаем нашу мову
Як размаўляць па-беларуску прыгожа і сакавіта. Лавіце падказкі — тут!

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊Украінскія беспілотнікі паспяхова атакавалі 126-ю брыгаду Чарнаморскага флота РФ у Крыме.

🔊25 жніўня 1991 года Беларусь афіцыйна аб'явіла сябе незалежнай дзяржавай! Беларусы памятаюць аб гэтым: тут, тут, тут i тут.

🔊Байцам Палка Каліноўскага ўручылі ўзнагароды ад Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны.

🔊У Бучы адкрылася выстава пра беларускіх добраахвотнікаў.

🔊Яшчэ 8 краін далучыліся да санкцый ЕС супраць рэжыму лукашэнкі.

🔊Салiдарнасць у дзеяннi. Беларусы ўзялi ўдзел у акцыях да Дня незалежнасці Украіны: тут, тут, тут, тут i тут.

🔊 Супольнымі высілкамі беларусы сабралі дапамогу для падрыхтоўкі да школы для 236 дзяцей палітзняволеных.

🔊Палітвязня Андрэя Пачобута ўзнагародзілі польскім медалём у гонар героя Супраціву.

🔊Працы Алеся Пушкіна выставiлi на міжнароднай выставе ў Варшаве.

🔊У мінулую суботу беларуская дыяспара Латвіі ўпершыню ўзяла ўдзел у штогадовым Дні Рыгі.

🔊 У паўфінале на Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы Крысціна Ціманоўская, на жаль, не трапіла ў фінал, але паказала сапраўды сімвалічны вынік — 23.34 секунды.

🔊Беларускі рэпер Макс Корж выпусціў новы антываенны трэк.

🔊Volski едзе ў тур па Польшчы з прэзентацыяй новага праекта EMIHRANTY.

🔊Кніга беларускай паэткі Юлі Цімафеевай трапіла ў шорт-ліст амерыканскай паэтычнай прэміі Дэрэка Уолката.

🔊 Першы нефармальны з’езд беларускіх фільммэйкераў прайшоў у Варшаве.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Дапамагаем дапамагаць
Падтрымайце «Майстэрню паштовак салідарнасці» — ініцыятыву, якая дазваляе дасылаць пажаданні зняволеным з любой кропкі свету. BYSOL чакае валанцёраў — тут.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Нястомна працягваем даваць карысныя ссылки, каб iм там было хоць крыху лягчэй: тут i тут. Былыя палітвязні чакаюць дапамогі тут, тут, тут і тут.

▪️Робiм добрыя справы
Дапамажыце тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій, вайны і вымушана пакінуў краіну. Вось толькі невялікая частка беларусаў, у лёсе якіх вы можаце паўдзельнічаць: тут, тут і тут.

▪️Шукаем свае каранi
Прайдзiце Тэст "Хто вашы продкі?" i даведаецеся пра сваё паходжанне.

❤️Адраджаем нашу мову
Летні зборнік вершаў Андрэя Скурко — для ўсіх без выключэння: дарослых вяртае ў дзяцінства, а малянатам дапамагае вывучаць мову.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊За тры месяцы лета ВСУ ўдалося вызваліць ад акупантаў каля 250 кв.км. ўкраінскай зямлі. Контрнаступленне ВСУ набірае абароты.

🔊Швейцарыя ўвяла новыя санкцыі супраць рэжыму лукашэнкі.

🔊Нобелеўскі фонд адмовіўся запрашаць на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі амбасадара рэжыму ў Беларусі.

🔊Наталля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага, выступiла на Нобелеўскай канферэнцыі міру-2023, якая адбылася 31 жніўня ў Осла.

🔊У Берліне адкрыецца выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму.

🔊Дакументальны фільм беларускіх рэжысёраў вылучаны на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі.

🔊Опера «Дзікае паляванне караля Стаха» Беларускага свабоднага тэатру трапіла ў шорт-ліст The Guardian.

🔊Незалежныя Купалаўцы паставілі раман Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі».

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
🔹Паскараем перамогу
Полк Калiноўскага абвясцiў аб наборы ў механiзаванае падраздзяленне. Усiм, хто мае порах у парахаўніцах, падрабязнасцi тут.

🔹 Фінансуем "экстрэмізм"
Далучайцеся 9 верасня да беларуска-польска-украінскага марша і канцэрта. Сьвята — дабрачыннае ў дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Ўкраіне.

🔹 Заховываем культурную спадчыну
З 4 па 10 верасня — Тыдзень беларускай культуры (у Вільні). 16 і 17 верасня — першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі (у Варшаве). Удзельнiчайце, клічце сяброў!

🔹Школьнікам і студэнтам
Як зрабiць так, каб новы навучальны год прайшоў на хвалі пазітыву, быў цікавым і натхняльным? Карысныя парады тут i тут.

🔹Адпачываем усёй сям'ёй
Вечар. Клапотны дзень скончаны. А чаму б і не пайграць? "Патлумач" —вясёлая настольная гульня. Дзе набыць? Тут.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Увага добраахвотнікам-сапёрам
Падтрымайце збор на 1-ыя этапы дзейнасці ў місіях па гуманітарным размініраванні: закуп неабходнага абсталявання і экіпіроўкі, навучанне добраахвотнікаў.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Даведаліся самі — раскажыце iншым. Зьявілася новая ініцыятыва для дапамогi палітвязням вярнуцца да нармальнага жыцця пасля выхаду з месцаў зняволення.

▪️Дзень беларускай вайсковай славы
Адзначце сьвяточны дзень 8 верасьня праверкай ведаў пра падзеi 1514 года. ТЭСТ пра перамогу над маскоўскім войскам каля Воршы тут.

▪️Клапоцімся аб бяспецы
Вельмі карысныя матэрыялы і дайджэсты па бяспецы ад КіберПартызан вы знойдзеце тут. Абавязкова дзяліцеся з іншымі.

❤️Адраджаем нашу мову
Падтрымайце беларускіх айцішнікаў, якiя просяць Discord зрабіць лакалізацыю на беларускай мове.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊Украіна працягвае контрнаступленне і не будзе спыняць яго з надыходам халадоў: тут, тут, тут, тут і тут.

🔊Рада БНР узнагародзіла 14 беларусаў, якія ваююць за Украіну.

🔊У дзень Ваеннай Разведкі Украіны ваяры Палка Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды з рук прэзідэнта Украіны.

🔊 8-га верасня беларусы адзначылi i працягваюць адзначаць адно з самых вялікіх і ганаровых святаў — Дзень Беларускай Вайсковай Славы: тут, тут, тут, тут i тут.

🔊Літва абавязваецца не абмяжоўваць выдачу замежных праязных дакументаў беларусам без пашпартоў, нягледзячы на ​​ўказ аб спыненні выдачы пашпартоў у дыпламатычных прадстаўніцтвах.

🔊У Магілёве ўстанавілі сяміметровы "экстрэмісцкі" герб горада з "Пагоняй".

🔊Cенсацыя ў Полацку: археолагі знайшлі скарб старажытных візантыйскіх манет.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Пiкап добраахвотнікам
Працягваем дапамагаць нашым доблесным ваярам. На гэты раз фiнансуем пакупку, дастаўку і ТО машыны. Далучайцеся і распаўсюджвайце інфармацыю аб зборы.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Нягледзячы на тое, что пяцёра «вясноўцаў» на сёння за кратамі, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу. Падтрымайце гэтых мужных людзей!

▪️Ратуем помнік
Пад пагрозай знiкнення 300-гадовы каменны касцёл Святой Веранікі і бернардынскі кляштар у вёсцы Селішча. Памятайце, маленькiх данатаў не бывае!

▪️Вывучаем сапраўдную гісторыю
Тут — спіс крыніц, у якіх сабрана ўся патрэбная інфармацыя аб гісторыі нашай краіны: каналы, суполкі, кнігі, падкасты, — увогуле, любы зручны для вас фармат.

❤️Адраджаем нашу мову
Як добра вы ведаеце творчасць аднаго з галоўных беларускіх песняроў — Янкі Купалы? Тэст тут.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot