ЯДНАЙСЯ
413 subscribers
746 photos
104 videos
2 files
1.32K links
Найди дружеское плечо и ощути радость помощи другим.
Улучши свою жизнь сегодня.
Создай сообщество (бел. суполку) вокруг себя.
О том, как: t.me/supolka_by
Задать вопрос, поделиться опытом и идеей, попросить о помощи: @jadnajsia_bot
Download Telegram
Добрыя навiны

🔊ВСУ працягвае контрнаступленне, наносячы тэхнічны ўрон ворагу: тут, тут, тут.

🔊Еўрапарламент прызнаў Лукашэнку датычным да вайны супраць Украіны нароўні з Пуціным і заклікаў МУС выдаць ордэр на яго арышт.

🔊У Еўрапейскім Парламенце прайшла Канферэнцыя Каліноўскага.

🔊 Святлана Ціханоўская і прэзідэнтка Еўрапарламента Раберта Метсола дамовіліся аб супрацы паміж Еўрапарламентам і дэмакратычнай Беларуссю.

🔊Люблінскае ваяводства Польшчы разам з Паўлам Латушка перадали дапамогу добраахвотніцкім атрадам палка імя Кастуся Каліноўскага (каля 15,5 тыс. еўра).

🔊Суд Еўрапейскага саюза не задаволіў іскі кампаніі Synesis і яе ўладальніка Аляксандра Шатрова да Савета ЕС з патрабаваннем зняць з іх санкцыі.

🔊У Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу працуе выстава "Беларускі мартыралог" з партрэтамi беларускіх палітвязняў, намаляваных мастачкай Ксішай Анёлавай.

🔊У варшаўскім Цэнтры сучаснага мастацтва выставілі няскончанае палатно Алеся Пушкіна.

🔊Убачыла свет дзіцячая кніга Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы?».

🔊Анджэй Пачобут, беларускі журналіст Gazeta Wyborcza, які цяпер знаходзіцца ў зняволенні, узнагароджаны медалём 75-годдзя місіі Яна Карскага.

🔊 У гэты час у Варшаве праходзiць Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі.

🔊У Даніі выйшла анталогія беларускай літаратуры.

🔊«Цынкавых хлопчыкаў» Алексіевіч цяпер можна паслухаць па-беларуску.

🔊Архіўныя слоўнікі беларускай мовы ўпершыню выйшлі кнігай.

🔊Нарвежскае выдавецтва выпусціць 4 беларускія раманы.

🔊Беларуская прэм’ера году! Гатычная рок-опера King Stakh’s Wild Hunt у пастаноўцы Беларускага Свабоднага тэатра на аснове караткевічаўскай класікі скарае Лондан.

🔊Новы канцэртны сезон у Белдзяржфілармоніі адкрыецца сусветнай прэм’ерай беларускага твора - «100 секунд» кампазітара Галіны Гарэлавай.

🔊У Лондане знойдзеная магіла вядомага беларускага мастака Міхася Саўкі-Міхальскага.

🔊Беларускі вольны спартовец, трэнер па каратэ Віталь Рак адкрыў у Варшаве свой клуб "Волат".

🔊Беларусы Ізраіля нядаўна наведалі матч каманды "Алос" і нагадалi, пад якім сцягам павінна выступаць сапраўдная зборная Беларусі.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Праяўляем салідарнасць
І зноў нагадваем пра Партызанскі Тэлеграм. Расказвайце пра яго знаёмым украінцам. Гэта выратуе многія жыцці!

▪️Памятаем пра палітвязняў
Розныя людзі, розныя лёсы, а крык аб дапамозе адзін — тут, тут, тут, тут, тут, тут i тут.

▪️Для актыўных беларусаў і беларусак
Пачынаецца набор у Школу маладых рэфарматараў і рэфарматарак. Спяшайцеся, калi цікавіцеся вывучэннем сацыяльных, палітычных і эканамічных працэсаў.

▪️Клапоцімся аб здароўі
Цяжэй за ўсё, калі хварэюць дзеці. Дарагія матулі і татачкі, вашай увазе новы YouTube-канал аб дзіцячым здароўі. Беражыце сваіх малых і будзьце здаровыя самі!

❤️Адраджаем нашу мову
Тут карысныя парады ад часопіса «Сойка», каб перастаць баяцца і нарэшце пачаць размаўляць па-беларуску.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊Украінская армія пачала штурм Новапракопкі. ВСУ паглыбілі прарыў у Запарожскай вобласці.

🔊У музей «Вільна Білорусь з Україною в серці», які будзе знаходзіцца ў горадзе-героі Буча, ужо перададзены дзве карціны.

🔊У г. Ізмаїл Адэскае вобласьці могуць з'явівца вуліцы ў гонар беларускіх Герояў.

🔊Дэмакратычную Беларусь на слуханнях Рады па правах чалавека ААН падтрымалі больш за 20 краінаў Заходняй Еўропы.

🔊Нацыянальны сцяг Беларусі ганарліва лунаў на Свяце Сцяга ў французскім Ліёне.

🔊19 верасня на мяжы з Рэспублікай Беларусь Полк імя Кастуся Каліноўскага правёў акцыю, якая прысвечана Дню Нацыянальнага сцяга.

🔊Амбасадар рэжыму ў Беларусі не запрошаны на ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру ў Осла.

🔊 Стоп Прапаганда не дрэмле. Дзякуючы дапамозе актыўных беларусаў менш чым за 2 месяцы адышлі або часткова адышлі ў свет іншы 91 рэсурс ябатэк, якія вераць прапагандзе.

🔊Зьявілася сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб наданні 150 асобам статусу "былых палітвязняў".

🔊Андрэй Пачобут, журналіст і адзін з лідараў польскай меншасці ў Беларусі атрымаў узнагароду «За свабоду слова».

🔊Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі».

🔊Леаніду Судаленку ўручылі праваабарончую прэмію Homo Homini.

🔊Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга беларуса Клаўдзія Дуж-Душэўскага прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА.

🔊«Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра.

🔊У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі.

🔊 Новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча выйшла ў серыі «Паэты планеты».

🔊Беларуская царква ў бельгійскім Антвэрпэне святочна адзначыла сваё 20 годдзе.

🔊Штучны інтэлект засьпяваў па-беларуску.

🔊У Беларусі зноў можна было назіраць Паўночнае ззянне.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
🔹Разам да перамогі
"Пратэст заглухне, калі дыктатар здохне!" Калі вы таксама так лічыце, далучайцеся да актывістаў: тут, тут, тут і тут. Але партызаньце з розумам!

🔹Развіваем стрэсаўстойлівасць
Дарагія беларусы! Калі адольвае засмучэнне, прапануем 5 кніг, якія могуць дапамагчы не апускаць рукі. Гэта ў тэорыі. А тут – 3 практычныя спосабы.

🔹Што рабіць з пашпартам
Шукайце інфармацыю аб магчымасцях атрымання «пашпарта замежніка» у розных краінах» тут i тут.

🔹Падтрымка на важныя праекты
Стыпендыяльная праграма для беларускіх актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў ад Free Belarus Center. Дэдлайн падачы заявак — 1 кастрычніка. Падрабязней тут.

🔹Жывем экалагічна
Радзееце за захаванне прыроды? Пачніце з малога. Вось 3 простых экапрывычкі на кожны дзень. Пачынайце з сябе, прывучайце дзяцей.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Папаўняем Чорную карту
Беларусы павінны ведаць аб бізнэсах памагатых рэжыму! Заўважылі ў магазінах тавары з Z і V сімволікай, лозунгамі адабрэння вайны? Дашліце інфармацыю.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Паўдзельнічайце ў дабрачынным зборы для сем'яў палітзняволеных беларускіх спартоўцаў i прадстаўнікоў спорту. Дапамогi чакаюць таксама тут, тут, тут i тут.

▪️ Ахоўваем агульны дом
Далучайся да аднадумцаў у новы чат ад Зялёнага тэлефона. Тут i праблемай можаш падзяліцца, i вырашыць яе разам, і цікавосткі па тэме экалогіі абмеркаваць.

▪️Вандруем на канапе
Пазнайце мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі. Поспехаў i асалоды ад падарожжа!

❤️Адраджаем нашу мову
Сканчаецца першы школьны месяц. Ці ўсё ў школьным жыцьці мае беларускія назвы? Ці ёсьць беларускі вучнёўскі жаргон? Цiкава? Прайдзіце тэст са сваімі дзецьмі. Тэст тут.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊ВСУ працягваюць прасоўванне на Мелітопальскім напрамку і замацоўваюцца на занятых рубяжах, наносячы расейскім акупантам істотныя страты ў жывой сіле і тэхніцы: тут, тут, тут, тут i тут.

🔊Беларускія байцы 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты атрымалі медалі за баявыя заслугі БНР.

🔊Right Livelihood і «Вясна» заклікалі ААН стварыць для Беларусі незалежны механізм расследавання парушэнняў правоў чалавека.

🔊Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэву, які 30 гадоў пражыў у Беларусі і падтрымаў пратэсты, выйграў суд і застаецца ў Еўропе.

🔊Алесь Бяляцкі ўганараваны першай Прэміяй заслужаных выпускнікоў Цэнтру Маршала.

🔊У рамках міжнароднага фестывалю літаратуры і свабоды выказвання “Kapittel”, адбылася прэм’ера музычнага твора нарвежскай кампазітаркі Кары Беатэ Тандберг для фартэпіяна, камернага аркестра і апавядальніка, паводле кнігі беларускай нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”.

🔊У Варшаве з’явіўся мурал з Анджэем Пачобутам.

🔊Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням».

🔊22—24 верасня ў Гданьску прайшоў штогадовы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі.

🔊У беларускім выдавецтве выйшлі файныя паштоўкі са Скарынам.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Выстава LAZARET беларускай мастачкі Цемры будзе паказана ў Чэхіі🌑

У гэты чацвер, 5 кастрычніка, а 19:00 у галерэі BESEDER у Празе па адрасе Lihovarská 12 адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы LAZARET беларускай мастачкі Цемры.


Цемра — мастачка, чый жыццёвы і творчы шлях быў закрануты масавымі пратэстамі і рэпрэсіямі ў Беларусі. У 2021 годзе Цемра была вымушаная пакінуць радзіму праз пагрозу палітычнага пераследу з боку ўладаў. Спачатку яна пераехала ў Кіеў, а затым, з пачаткам вайны ва Украіне, Цемра эмігравала ў Варшаву.

У сценах LAZARETа будзе паказана калекцыя карцін і арт-аб'ектаў, створаных за апошнія тры гады ў трох краінах: Беларусі, Украіне і Польшчы. Ад масіўнага жалобнага вэлюму 6х6 метраў з малюнкам дроту, да карцін, якія спалучаюць скульптуру і жывапіс. Некаторыя з прац, паказаных на выставе, эвакуяваныя з Кіева ў пачатку вайны.

Галерэя BESEDER, Lihovarská, 12.
Да 9 лістапада ўключна.
Уваход – вольны🖤

Даведацца больш
▪️Маем зносіны бяспечна
Універсальны набор правілаў бяспечных зносін у месэнджарах ад КіберПартызан тут. Вывучайце і дзяліцеся з іншымі!

▪️Памятаем пра палітвязняў
Працягваецца падтрымка палітвязняў у рамках марафону салідарнасці "Нам не ўсё адно!". Як атрымаць дапамогу тут і тут.

▪️Новыя магчымасці для беларусаў
Маладым — новая адукацыйная праграма "Online-Camp Digital Leaders". Культурным дзеячам — прыём заявак на падтрыманне творчых праектаў ArtPower Belarus.

▪️Пазначаем спадчыну
Добрая навiна! З’явілася мапа гістарычнай спадчыны беларусаў у замежжы. Паглядзiце беларускія гістарычныя мясціны ў розных краінах свету і дадайце вядомыя вам.

❤️Адраджаем нашу мову
Чытайце разам з дзецьмi. Зборнік вершыкаў Андрэя Скурко «Мур-Мяў» тут. Падтрымайце iніцыятыву «Мова Дзеткам», каб зладзіць бясплатныя курсы мовы для дзяцей у Вільні.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊ВСУ працягваюць нанасіць расейскім акупантам істотныя страты ў жывой сіле і тэхніцы: тут, тут, тут, тут i тут.

🔊Выйшла новая кніга сябра беларускага ПЭНа Андрэя Хадановіча - «На беразе Волі»

🔊«Дай Дарогу!» выпусціў кліп «Я вярнуся дадому», паглядзець можна тут.

🔊Я/МЫ ПАЛІНА - флэшмоб беларускай дыяспары ў розных гарадах свету, каб паказаць салідарнасць беларусаў з палітзняволеннай Палінай Шарэнда-Панасюк.

🔊Беларуска Лілія Яноўская разгарнула БЧБ-сцяг на вышыні 8167 метраў над узроўнем мора ў Непале.

🔊Мікіта Найдзёнаў эвакуяваны. Дзякуючы службе эвакуацыі BYSOL яшчэ адным беларусам меньш у лапах лукашыстаў.

🔊Беларус з Лас-Анджелеса трапіў у вулічнае шоу мясцовай музычнай блогеркі і заспяваў песню на беларускай мове.

🔊Фільм «Радзіма» беларускіх рэжысёраў атрымаў узнагароду на кінафестывалі ў Гдыні.

🔊Адвакатцы Юліі Юргілевіч была ўручана Міжнародная прэмія Людовіка Тэр'е ў галіне правоў чалавека

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Фестываль PRADMOVA едзе ў Вільнюс: шмат нон-фікшна, філасофіі і паэзіі

14-15 кастрычніка на пляцоўцы “Павільёнас” адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта два дні насычанай праграмы, у якой кожны і кожная знойдзе цікавае для сябе.

У рамах вільнюскай Прадмовы можна наведаць сустрэчы з пісьменніцай і перакладчыцай Вольгай Гапеевай, пісьменнікам Сяргеем Календам, з паэтам і празаікам Алегам Мінкіным.

Паэзіі ў Вільнюсе таксама будзе шмат: гэта і прэзентацыя кнігі “Побач” Насты Кудасавай, і сустрэча з заснавальнікам паэтычнай серыі выдавецтва “hochroth Minsk” Дзмітрыем Строцавым, і ажно дзве Ночы паэзіі з удзелам Сямёна Ханіна, Ігара Коцюха, Кятлін Калдмаа, Дзмітрыя Строцава, Андрэя Бастунца, Сабіны Брыло, Паўла Горбача, Марыі Мартысевіч, Дар'і Роскач, Ганны Шакель.

Поўная праграма на сайце PRADMOVA💜

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны, на некаторыя івэнты спатрэбіцца абавязковая рэгістрацыя на сайце
ОЕЕС запускае новы адукацыйны анлайн-курс «Мае сэнс»⚡️

Гэта курс пра тое, як уладкаваны грамадскія арганізацыі і ініцыятывы: як ацэньваць патрэбы мэтавых груп, распрацоўваць праекты, прасоўваць дзейнасць і паслугі, арганізоўваць працу каманды і працэсы.

Праграма складаецца з кароткіх навучальных відэаролікаў, варкшопаў, тэкстаў і заданняў.

Навучанне пройдзе з 19 кастрычніка па 20 лістапада.

💎 Рэгіструйся на курс да 16 кастрычніка.

Источник: OEEC: анонсы и статьи.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Sardečna zaprašajem!

…Не чакалі? А штогадовая міжнародная прафесійная ўрбаністычная канферэнцыя ўжо вяртаецца! 🔥

Тэма гэтага года — «Інфраструктура гасціннасці ад лакальнага турызму да буйных міграцыйных працэсаў».

Цягам апошняга часу мы нездарма шмат распавядалі вам пра лакальны турызм, транспарт, межы, гарадскія брэнды і міграцыю.

Праз падзеі апошніх гадоў і паслабленні кавідных абмежаванняў усё больш людзей перасоўваецца паміж гарадамі і краінамі, сутыкаецца з кантэкстам незнаёмых гарадоў і вымушана аператыўна вучыцца арыентавацца ў новых умовах.

— Ці надышоў час змяніць падыходы да планавання тэрыторый і ўлічваць дынаміку перасоўвання людзей?
— Ці можна зрабіць досвед перасоўвання ад кропкі да кропкі больш гладкім і інклюзіўным?
— Ці не прывядзе гэта да ўніфікацыі прастор і страты ідэнтычнасці?

Паспрабуем разабрацца ў межах канферэнцыі!

23 — 27 кастрычніка:
— Анлайн у ZOOM
— Афлайн у Вільні

Падрабязнасці
Спасылка на рэгістрацыю.
28-29 кастрычніка ў беластоцкім Centrum im.Ludwika Zamenhofa па адрасе Warszawska, 19 адбудзецца апошняя ў гэтым сезоне PRADMOVA💫

Сярод удзельнікаў і ўдзельніц фестывалю выбітныя беларускія дзеячы культуры і літаратуры: Андрэй Хадановіч, Уладзімір Някляеў, Валянцін Акудовіч, Таццяна Нядбай, Алесь Аркуш, Віктар Сямашка, Сяржук Доўгушаў, Марына Казлоўская, Ала Пігальская і іншыя.

У беластоцкай праграме фестывалю вас чакаюць дыскусіі і лекцыі, майстар-класы, прэзентацыі кніг, літаратурны квіз, узнагароджанне пераможцаў прэміі Францішка Багушэвіча і Алеся Адамовіча, а таксама ноч (НЕ)расстраляных паэтаў і іншыя культурныя падзеі.

〰️ Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю вольны, але на некаторыя івэнты будзе патрэбная рэгістрацыя.

Больш інфармацыі тут💜
Праект “Малус” рыхтуе трэці сезон

Малус — гэта беларускі падкаст з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак, якія агучваюць прафесійныя беларускія акторы. Кожны выпуск — асобная гісторыя.

Праект паўстаў у пачатку 2022 года і за гэты час ужо было створана 36 выпускаў, якія агучылі акторы акторы-купалаўцы. Сярод іх: Алег Гарбуз, Міхась Зуй, Крысціна Дробыш, Сяргей Чуб і Андрэй Дробыш.

Праект “Малус” стаў вынікам пошуку новых фарматаў для сучаснай беларускай літаратуры, выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій і спалучэння розных галін мастацтва. Па задуме арганізатараў праекта, гэты падкаст таксама з’яўляецца добрым варыянтам для тых, хто хоча мець доступ да беларускай культуры, нягледзячы на вымушаную эміграцыю як творцаў, так і іх аўдыторыі, ды насуперак знішчэнню літаратурнай інфраструктуры ў самой Беларусі (закрыццё незалежных выдавецтваў, прэмій, крамаў, пераслед творцаў, выдаўцоў і інш.).

Слухаць падкаст “Малус” можна на любой з папулярных пляцовак: Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Аnchor, Сastbox, Яндэкс, YouTube, Amazon Music, Overcast, Pocket Casts, RadioPublic, Castro і Breaker.

Цяпер рыхтуюцца новыя выпускі для трэцяга сезона. З гэтай нагоды арганізатары праекта шукаюць патронаў, якія б маглі падтрымаць добрую культурніцкую ініцыятыву.

Каб падтрымаць праект, запрашаем вас стаць патронам на Patreon або падтрымаць яго данатам: https://bit.ly/3BVPr92
Кто хотел побед?

Мы собрали статистику за последние 9-10 месяцев работы. И вот что получилось:

- Всего было опубликовано постов во всех наших ресурсах - 1️⃣0️⃣9️⃣8️⃣. Кстати, подписывайтесь на те, которые вам удобнее: ТГ |Бот | ИГ | ТТ | ОК | ВК | YT | TW
- Было выполнено более 5️⃣0️⃣0️⃣0️⃣0️⃣0️⃣ доставок сообщений и контента
- Разработано на 6️⃣0️⃣🔤 несколько сногсшибательных сервисов, которые помогут нам значительно усилить борьбу. Нам нужна помощь как от программистов, так и финансовая от небезразличных вас: на сайте или в нашем боте 💗

- Заблокировано - 1️⃣9️⃣4️⃣ аккаунта. Из них: в ТикТок 1️⃣2️⃣3️⃣, в Ютуб 2️⃣1️⃣, в Инстаграм 5️⃣, в Телеграм 4️⃣2️⃣. Думаем этих побед будет значительно больше, но мы не имеем ресурса проверить все ссылки на посты и аккаунты, которые мы объявляли для жалоб. Присоединяйтесь в ряды наших волонтеров

- Еще пропагандисты скрывали свой контент самостоятельно или им помогали соц.сети, а значит он какое-то время не был доступен, а некоторый недоступен и до сих пор. Всего таких аккаунтов было более 1️⃣0️⃣0️⃣, а постов более 4️⃣0️⃣0️⃣!

Как вам? Но это же еще не все)

- Мы поработали или работаем с большим количеством инициатив, СМИ и другими и в 9️⃣9️⃣🔴 случаем мы были эффективны! Мы готовы к сотрудничеству со всеми. Пишите нам в бота.

- Мы серьезно подготовились к "Дню Х", и если, а вернее когда он будет, мы будем полезны и поспособствуем 🔴🔴🔴🔴🔴🔴!

- Если хотите безопасно получать сервис от Искусственного интеллекта прямо в Телеграм - добро пожаловать в бота - его базы данных вне РБ и РФ и не будут доступны губошлепикам.

- и ... многое мы не можем рассказать, чтобы пропагандист спал не спокойно и думал о своей скорой "кончине"))

Обязательно подпишите Петицию и отправьте её всем своим знакомым. Мы так и не набрали пока критической массы подписавших её людей, чтобы обратиться к администрациям соц.сетей.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔹Героям месца тут
Працягваецца стварэнне новага батальёна "Western", які становіцца ў шэрагі Палка Каліноўскага. Калі вы маеце досвед службы ў прафесійным войску — далучайцеся!

🔹Фiнансуем экстрэмiзм
Калі вы у Вільні, спяшайцеся i паспееце! Сёння пройдзе аўкцыён у падтрымку палка Каліноўскага і расійскіх падраздзяленняў, якія ваююць супраць пуцінскай агрэсіі.

🔹Ствараем літаратуру памяцi
Збірайце і захоўвайце творчасць зняволеных сваякоў i сяброў з-за кратаў. Раскажыце iм аб прэміi імя Францішка Аляхновіча.

🔹Беларусам замежжа
Прыходзьце самі і клічце сяброў на выставу партрэтаў беларускіх палітвязняў «Беларускі мартыралог». 10 лicтапада адкрыццё і перформанс «Беларускія палітвязні гавораць».

🔹 Спраўляемся з маркотай
Тут — некалькі парад ад нутрыцыёлагаў, як з дапамогай харчавання напоўніць сябе новымі сіламі і энергіяй, так неабходнымі ў восеньскі перыяд.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны
Частка 1

🔊Сілы абароны Украіны даюць магутны адпор расейцам на самых гарачых участках фронту і наносяць суперніку немалыя страты: тут, тут, тут і тут.

🔊Герой Беларусі Дзмітрый Рубашэўскі з пазыўным "Ганс" узнагароджаны "Хрэстам Харабрых" пасмяротна.

🔊Юная беларуска, якая дапамагае добраахвотнікам ва Украіне, атрымала пашпарт замежніка ў Чэхіі.

🔊Дэмакратычныя сілы Беларусі атрымалі асобны офіс у будынку Савета Еўропы ў Страсбургу.

🔊Святлана Ціханоўская выступіла ў Берліне на першай сустрэчы Альянса групаў «За дэмакратычную Беларусь». Такія групы ўжо існуюць у 22 краінах свету.

🔊Перададзена Пракурору Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе другая частка камунікацыі аб датычнасьці Лукашэнкі да вайсковага злачынства.

🔊Экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Барыс Джонсан падтрымаў кампанію па павышэнні дасведчанасці аб палітвязнях у Беларусі.

🔊У кастрычніку Таццяна Нядбай, старшыня Беларускага ПЭНа, зрабіла тур па ЗША з кнігаю (пра) Алеся Бяляцкага.

🔊У Прадстаўніцтве Дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі адчынілася выстава, прысвечаная лаўрэату Нобелеўскай прэміі міра 2022 Алесю Бяляцкаму.

🔊Еўрапейскія дыпламаты 27 кастрычнiка прыйшлі да будынка Вярхоўнага суда, каб выказаць салідарнасць з Віктарам Бабарыкам.

🔊Праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 39 беларусам.

🔊Беларусы менш чым за дзень сабралі больш за 9000€ для асуджаных музыкаў TOR BAND.

🔊Кнігі беларускіх палітвязняў прэзентавалі на кніжным кірмашы ў Польшчы.

🔊Беларусы свету ўшанавалі памяць беларускай інтэлігенцыі, растрэлянай савецкімі акупантамі ў 1937 годзе: тут, тут, тут, тут i тут.

🔊У аўстрыйскім універсітэце запушчана стыпендыяльная праграма для беларусаў пад патранажам Святланы Ціханоўскай.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны
Частка 2

🔊У міжнародны вышук аб'яўлены начальнік Акрэсціна і яшчэ 5 сілавікоў.

🔊Міжнародны алімпійскi камітэт прыпыніў сяброўства Алімпійскага камітэта расеi.

🔊Выканаўчы камітэт УЕФА адхіліў рашэнне пра допуск расейскіх зборных U-17 да міжнародных спаборніцтваў.

🔊Ганна Кандрацюк i Максім Знак сталі лаўрэатамі Прэміі імя Алеся Адамовіча.

🔊Беларускі палітвязень, актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут стаў лаўрэатам польскай праваабарончай прэміі.

🔊Сузаснавальніца Беларускага свабоднага тэатра Наталля Каляда атрымала Ордэн Брытанскай Імперыі.

🔊Фільм беларускіх рэжысёраў патрапіў у шорт-ліст Еўрапейскай кінаакадэміі.

🔊Беларусцы прысвоена званне «Народны пісьменнік Казахстана».

🔊Святлана Алексіевіч прыняла ўдзел у Фестывалі літаратуры за мір дэмілітарызаванай зоны Карэі.

🔊У Берлінскім тэатры імя Максіма Горкага адбылася прэм’ера п’есы «Экстрэмісты» па твору беларускай паэткi Юліi Цімафеевай.

🔊Noize MC скандаваў "Жыве Беларусь!" разам з фанатамі і праспяваў песню пра Магілёў на канцэрце ў Варшаве.

🔊Скандальны мастак і акцыяніст Аляксей Кузьміч з'ездзіў у Беларусь па пашпарт і правёў аголены перфоманс, пакінуўшы ў дурнях беларускіх сілавікоў.

🔊Нацбібліятэка набыла рэдкі экзэмпляр Псалтыра Сімяона Полацкага.

🔊У Батумі адкрываюцца дзве беларускія школы.

🔊Хлапчук з Менска вядзе свой тык-ток на роднай мове.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
“DOM.” — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве

У сераду, 15 лістапада, у 19:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве па адрасе Foksal, 11, адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы DOM беларускага фатографа Аляксандра Кот-Зайцава.

Праект пачынаўся з фотаграфічнай кнігі пад назвай “DOM.”, выдадзенай у 2019 годзе — суб’ектыўнага фотадакумента, спробы зразумець і паказаць, як тая ці іншая прастора ўплывае на асобу з дасвядчэннем эміграцыі.

Спецыяльным госцем адкрыцця выставы стане гурт NAVIBAND з акустычным выступам.

Праект быў прафінансаваны горадам Варшава і Старамейскім Домам Культуры🙌

Уваход вольны🌞
Даведацца больш💫
▪️Увага добраахвотнікам
Працягваем дапамагаць нашым доблесным ваярам. На гэты раз фiнансуем пакупку дрона Mavic 3Т и 2 антэн. Далучайцеся і распаўсюджвайце інфармацыю аб зборы.

▪️Донатым бяспечна
Як знізіць рызыкі, звязаныя з донатамі? Важная інфармацыя тут. І яшчэ некалькі каштоўных парад па бяспецы: тут і тут.

▪️Памятаем пра палітвязняў

15 лістапада – Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні. Натхняйцеся творамi! Дасылайце малюнкi ў віртуальную галерэю-архіў творчасці палітвязняў.

▪️Клапоцімся аб здароўі

Вымушаная эміграцыя — сённяшняя рэальнасць. Як удалечыні ад радзімы своечасова правяраць сваё здароўе — тут. Платформа еЗдароўе ўсім у дапамогу!

❤️Адраджаем нашу мову
Падтрымайце збор подпісаў за магчымасць вывучаць беларускую мову ў Польскiх школах.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot