ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
3.08K subscribers
102 photos
309 videos
24 links
Парк сярэднявечнай гісторыі. 10 000 гадоў гісторыі Беларусі.
Сайт https://parksula.by/
Турыстычны комплекс з тэматычнымі пляцоўкамі і развітай інфраструктурай.
Прапануем экскурсійныя праграмы для арганізаваных гуртоў і індывідуальных наведнікаў.
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💥Учора ў нашым парку была заўважана разняволеная матуля школьнікаў. Навучальны год скончыўся. Настаў час паклапаціцца пра сябе і адпачыць як мае быць. Так-так, ужо можна!

🗓️ Каб цікава праводзіць час у канікулы і запаволіцца, запрашаем адпачыць у нашым парку, прысвяціць час сабе і сваім дзецям.

🚀02.06 працягваем адзначаць дзень абароны дзяцей. Даверцеся нам, гэта будзе цудоўная першая нядзеля лета!

💃 З нецярпеннем чакаем на сустрэчу!
🤤Без гэтай стравы ў меню лета не настане! Пагадзіцеся, калі спытаць якое лета на смак, то акрамя марозіва і кавуна, абавязкова ўзгадаеце смак халадніку ад любай гаспадыні. Таму, запрашаем аматараў ружовага смакоцця!

💃Конкурсы, забавы, гістарычныя аповеды - усё ў дадатак да галоўнага пачастунка, шаноўныя госці. Незабыўная праграма ў цэнтры і цікавыя гістарычныя аповеды на пляцоўках. Усё ўключана, так бы мовіць. Так-так, і ўваходзіць у кошт квіткоў.


10.00 - пачынае працу парк і адчыняем браму для гасцей.
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.

📯Папярэдні запіс НЕ патрэбны. Кошт квіткоў для сяброў 30 бел. руб.

🚍Расклад руху грамадскага транспарту да Сулы і назад, ёсць на нашым сайце parksula.by

*у праграме магчымы змены.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥴Песімісты: немагчыма ўцячы ад праблем.
🙃Аптымісты: якіх праблем?
😎Рэалісты: (збіраюцца і едуць у Сулу)

💯Парк гісторыі Сула - тэрыторыя, вольная ад праблем і перажыванняў. Прыязджайце, каб у гэтым упэўніцца!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🙄Спыталіся ў нашых гаспадынь, як гатаваць сапраўды халаднік. Лепей бы ўвогуле не чапалі гэтую тэму 🤣 Глядзіце відэа да канца!

🧑‍🏫Як вы лічыце, якім мусіць быць найсмачнейшы халаднік? Пакідайце рэцэпты ў каментарах. Лета доўгае, усе рэцэпты зможам праверыць!

📯Нашым улюбёным рэцэптам будзем дзяліцца ў гэтыя выхадныя 8 і 9 чэрвеня. Прыязджайце пачаставацца!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💯Калі б шчаслівы летні дзень можна было наліць у місу, то ён выглядаў бы як на відэа 🤤

🗓️8 і 9 чэрвеня ў парку гісторыі Сула "Халаднікфэст" з найсмачнейшым пачастункам. Ружовы сымбаль лета ў кожную талерку! Забавы і гульні для апетыту таксама прадугледжаны.

💃Папярэдні запіс не патрэбны, хопіць на ўсіх.

💥Сардэчна запрашаем у Вялікае княства Сула!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У нашай гаспадарцы пачаўся сенакос і мы актыўна нарыхтоўваем кармы для сваіх шматлікіх жывёл🐐🐎🐓🦆
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Запрашэнне, ад якога вы не адмовіцеся! Халаднікфэст у парку гісторыі Сула 8 і 9 чэрвеня. Паспрабуйце адгадаць сакрэтныя інгрэдыенты!

Парк пачынае працаваць у 10.00. Папярэдні запіс не патрэбны! Прыязджайце з самай раніцы, каб нагуляць апетыт і зрабіць агляд усіх тэматычных лакацый.

💕Сардэчна запрашаем!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😎Сакрэтны інгрэдыент нашага халадніку - лакальныя прадукты! Нашы сённяшнія госці высока ацанілі пачастунак і праграму. Усяго паўгадзіны ад Мінску, а настрой і надвор'е зусім іншыя.

У нядзелю 9-га чэрвеня працягваем сустракаць і частаваць вас на "Халаднікфэсце"!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прачнуцца раней, каб згатаваць сняданак шаноўным гасцям. Мы не гуляем у гасціннасць, мы ёй жывём!

🥔Прырода Беларусі шчодрая, а людзі працавітыя. Наша гаспадарка таму пацверджанне. У рэстарацыях комплексу выкарыстоўваюцца лакальныя прадукты. Таму ў нас смачна і карысна снедаць, абедаць і вячэраць.

У нядзелю 9 чэрвеня на "Халаднікфэсце" частуем наведнікаў канцэнтратам гасціннасці і руплівай працы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🛌Заставайцеся на ноч, каб з раніцы ўбачыць прыгажосць Сулы.

Выбірайце нумары на сайце і браніруйце па тэлефоне.
🧑‍⚕️Дзень медыка - бадай самае важнае свята краіны. Мы віншуем усіх супрацоўнікаў сферы аховы здароўя і бясконца дзякуем за вашу працу. Нялёгкую, плённую, адказную.

🧑‍🔬Асобна хочацца адзначыць тых, хто клапоціцца аб здароўі і змагаецца за жыцці жыхароў вёскі. Фельчар у вёсцы, гэта спецыяліст без выхадных і асабістага жыцця, чалавек, які даступны для пацыентаў 24/7.

🗓️15 і 16 чэрвеня выхадныя будуць прысвечаны лекарскай справе. І для прадстаўнікоў гэтай прафесіі мы падрыхтавалі прыемны бонус. Атрымаць які можна будзе па пасведчанні ці па даведцы з працы.

💃Праграма будзе адмысловая:
- аповеды пра гісторыю лекарскай справы ў ВКЛ;
- традыцыі лячэння зёлкамі;
- гульні і конкурсы для ўсіх гасцей;
- майстар-клас па ткацтве з травамі;
- агляд біяграфіі выбітнага навукоўца ў аптэцы.

Папярэдні запіс не патрэбны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🪻Лекавыя травы (зёлкі) і дагэтуль карыстаюцца попытам у лячэнні розных хвароб. Людзі даўно заўважылі цудадзейную сілу раслін. Сакрэты прыгатавання лекаў з зёлкамі перадаюцца ад продкаў і захоўваюцца, як сапраўдныя скарбы.

🧑‍⚕️Як супакоіць страўнік ці пазбегнуць хваробы праз восеньскі холад? Якую гарбату варта піць для глыбокага сну і якаснага адпачынку? Чым дапамагчы імунітэту і нервовай сістэме? Так, сябры, зёлкі не магія з містыкай, а сапраўдная навука!

📯З задавальненнем пазнаёмім гасцей з натуральнымі рэцэптамі ў выхадныя 15 і 16 чэрвеня.
🗓️21 чэрвеня – эксклюзіўная начная экскурсійная купальская праграма з 20:00 да 00.00:
-знаёмства з купальскімі традыцыямі;
- частаванне зёлкавай гарбатай на пляцоўцы Славянскіх культаў;
- пляцоўкі варажбы;
- майстар-класы па купальскіх спевах, танцах, абрадавых гульнях і пляценні вянкоў;
- разпальванне вогнішча, традыцыйны карагод;
- скокі праз вогнішча;
- заплыў на дракары па вечаровай Суле.

Рэстаран будзе працаваць да 00:00.

❗️Яшчэ ёсць вольныя нумары, каб застацца ў Суле на ноч.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🧑‍🏫У эфіры ваша ўлюбёная рубрыка "Загадкі з водарам лета і роднага краю". Упс, здаецца падказка праскочыла...

📝Пішыце ў каментарах правільныя адказы. А калі не ведаеце, то прыязджайце назапасіць ведаў і зёлак з нашай аптэкі!
🗓️23, 29, 30 чэрвеня – дзённая купальская праграма “Знаёмства з купальскімі традыцыямі” з 14:00 да 17:00.

У праграме:
- майстар-клас па купальскіх спевах, танцах і абрадавых гульнях;
- майстар-клас па пляценні вянкоў;
- карагоды і скокі праз вогнішча;
- частаванне зёлкавай гарбатай і вялізным купальскім блінам з 2-х мятровай патэльні.

Рэстаран будзе працаваць да 22:00.
 
Кошты:
Купальская праграма ўваходзіць у кошт уваходных квіткоў.
35 бел. рублёў – дарослыя, 30 бел. рублёў – сябры-падпісчыкі, 15 бел. рублёў – дзеці ад 7 да 17, да 7 бясплатна.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📜Па суседству з паркам знаходзіцца вёска Рубяжэвічы, вядомая традыцыямі аптэкарскай справы. Першая аптэка была заснавана там у 1865 годзе. У 1946 годзе на пасаду кіраўніка прыйшоў Станіслаў Іванавіч Вількоцкі - мясцовы, выхадзец з простай сям'і, скончыў Баранавіцкую фармацэўтычную вучэльню.

🪻Вількоцкі цікавіўся травалячэннем і дадаў навізны ў аптэкарскую справу. Па ягонай ініцыятыве аптэка атрымала назву фітааптэка, якая падкрэслівала нетрадыцыйны складнік справы.

🧑‍🔬Станіслаў Іванавіч рыхтаваў зборы, у тым ліку з мясцовых траў, выкарыстоўваючы народныя рэцэпты і свае распрацоўкі. Цудадзейныя вынікі лячэння зёлкамі не толькі зрабілі фітааптэку славутай на ўвесь былы СССР, але і ўратавалі шмат жыццяў.

📯Пазнаёміцца з біяграфіяй выбітнага беларуса можна падчас экскурсіі ў нашым парку. Шукайце лакацыю "Аптэка" (якая, між іншым, таксама можа звацца фітааптэкай).
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🧑‍🔬Складана знайсці чалавека, які ніколі не звяртаўся да доктара, і ў якога не знойдзецца гісторыя бясконцай удзячнасці за сваё жыццё ці жыццё кагосьці з блізкіх.

У суботу 15 і ў нядзелю 16 чэрвеня мы дзякуем прадстаўнікам бадай самай важнай і адказнай прафесіі. Дарагія, шаноўныя лекары і лекаркі, мы падрыхтавалі для вас незабыўныя ўражанні і прыемны бонус. Таму, не забудзьцеся на вашыя пасведчанні!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📝Пішыце ў каментарах прозвішча доктара, якому ўдзячны. Магчыма, ён на нас падпісаны і зможа прачытаць цёплыя словы. А як ведаеце нік, можна адзначыць.

🧑‍🔬Наша зямля багатая на таленты і добрыя сэрцы. Менавіта такія былі сёння нашымі гасцямі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🧑‍🔬Мы ведаем спосаб ненадоўга стаць лекарамі. Запамінайце ці запішыце.

🫖Пастаўце ваду на пліту, вазьміце прыгожы кубачак і насыпьце зёлак, потым заліце іх кіпнем. Калі крыху астыне, то можаце дадаць мёду. Але ж часцей за ўсё, будзе і без яго смачна.

🪻Лекавыя травы дапамагаюць супакоіцца, пазбавіцца галаўных боляў і лёгкай прастуды. Калі бывае складана заснуць, пачніце лекаванне з прыёму зёлак.

💕Добрага здароўя! Няхай нашы дактары працуюць лягчэй і менш, праз наша з вамі добрае здароўе.
🔎 Пошук спадарожнікаў.
📝Паспрабуем здзейсніць мару пабываць у Суле на Купалле? Пішыце ў каментарах, калі шукаеце да каго далучыцца, з кім аб'яднацца ці калі гатовы прыняць кагосьці ў аўто.

Гэтую публікацыю мы задумалі, каб дапамагчы вам прыехаць у парк на святкаванне. На жаль, мы не маем уласнага трансферу. Таму, ніжэй некалькі ідэй для вас.

1️⃣Перавозчык, якому мы давяраем, Аляксандр. 📲Рэгістрацыя і пытанні Viber Telegram і ў асабістыя паведамленні
+375293178993. Наўпрост звяртайцеся да яго. І лепей проста зараз.

2️⃣Пішыце ў каментарах дату, адкуль і колькі чалавек, калі вы шукаеце з кім прыехаць. Хто захоча дапамагчы, зможа адказаць на каментар і далей спішацеся праз асабістыя.

3️⃣Можна даехаць да Дзяржынску, а адтуль на таксоўку і да нас. Каб танней, спрабуйце аб'яднацца таксама праз каментары.

💃Хто ведае, можа такі алгарытм дапаможа знайсці новых сяброў ці каханне на ўсё жыццё. Не дарма ж на Купалле здараюцца цуды!