ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
2.34K subscribers
86 photos
213 videos
20 links
Парк сярэднявечнай гісторыі. 10 000 гадоў гісторыі Беларусі.
Сайт https://parksula.by/
Турыстычны комплекс з тэматычнымі пляцоўкамі і развітай інфраструктурай.
Прапануем экскурсійныя праграмы для арганізаваных гуртоў і індывідуальных наведнікаў.
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌿🌸З папараць-кветкай звязана шмат таямніц і надзей. Знайсці яе можна толькі ў Купалле ноччу і разам з ёй атрымаць чароўныя здольнасці.

💕 Праўда, эксперты сцвярджаюць, што здольнасці гэтыя дорыць не кветка, а шчырае каханне, сустрэць якое таксама можна на Купалле.

6-га ліпеня запрашаем святкаваць Купалле ў Суле. Квіток дзейнічае на дзённую і начную праграму. Праграма ў цэнтры пачнецца ў 14.00 і 20.00 адпаведна.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💓Калі вы такія радасныя і шчаслівыя, мы адчуваем, што ўсё робім слушна! 7-га ліпеня апошняя магчымасць паўдзельнічаць у Купальскай праграме ў гэтым годзе. Скарыстайцеся абавязкова!

10.00 адчыняецца брама для прыёму гасцей.
14.00 пачатак дзённай праграмы.
17.30 канец экскурсійнага абслугоўвання.

Папярэдні запіс не патрэбны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Рэпост з кожнага, хто святкаваў у нас Купалле!

🌿🌸💕Купалле - гэта сапраўдны колаварот энергіі! Энергіі любові, добразычлівасці, пяшчоты. Карагод вакол вогнішча - нібыта партал у бяспечны, прыязны і стракаты сусвет. Так мы адчуваем.

⬇️Дзяліцеся ў каментарах сваімі ўражаннямі. Як вы адчулі гэтае свята?
🔥Сябры! Ужо хутка смачныя выходныя і мы прапанум правесці іх разам з намі!
Што можа быць лепей, калі на вашых вачах ствараецца гастранамічны шэдэўр ад нашых кухараў👨‍🍳, якія з задавальненнем пачастуць вас стравамі па рэцэптах мінулых стагоддзяў! 🍲😋
Вы паслухаеце цікавыя аповеды пра паляванні беларускай шляхты, пра звяроў, якія вадзіліся ў пушчах і пра якіх складаліся паэмы, паўдзельнічаеце ў конкурсах, квізах і майстар-класах!
Будзе смачна і цікава!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🍲Пачастунак - важная частка беларускай гасціннасці. Пагадзіцеся, добрая гаспадыня заўсёды гатуе для гасцей найсмачнейшыя стравы. Так робім і мы.

🧑‍🍳Кухары парку сярэднявечнай гісторыі "Вялікае княства Сула" з вялікім задавальненнем вывучаюць старажытныя рэцэпты, каб пачаставаць вас, шаноўныя.

13 і 14 ліпеня чакаем усіх на "Смачна-Бігас-Фэст". Папярэдні запіс не патрэбны!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥Забудзьцеся на ўсе дыеты ў суботу 13 і ў нядзелю 14 ліпеня! Гэту страву мусіць пакаштаваць кожны беларус. Найсмачнейшы бігас ад нашых кухараў і найшчырэйшыя рэкамендацыі ад нашых экспертаў.

🍲Кожная калорыя стравы, прыгатаванай з любоўю - на здароўе і доўгія гады жыцця. Бо аздоблена ўсё будзе танцамі, гульнямі, усмешкамі.

💓Пачастунак, які заслугоўваюць нашы госці! Папярэдні запіс не патрэбны.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💕Ёсць нешта моднае, а ёсць вечная класіка! Гэта не толькі пра літаратуру, гэта актуальна і пра ежу. Як паэма "Пан Тадэвуш", бігас ёсць вечная класіка беларускай кухні.

🗓️13 і 14 ліпеня запрашаем на "Смачна-Бігас-Фэст" пакаштаваць страву аб якой складаліся вершы, настолькі яна смачная. Спраўдзіце і вы! Можа ад смаку нашага бігасу ўнутры вас таксама народзіцца паэт!

Кошт уваходнага квітка 30 бел рублёў для сяброў з сацыяльных сетак. Папярэдні запіс не патрэбны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🍲Традыцыйнай беларускай стравай частуем гасцей 13 і 14 ліпеня ў "Вялікім княстве Сула"! На шчасце, паляваць дзеля таго, каб паесці, няма неабходнасьці. Дастаткова проста прыехаць у госці на "Смачна-Бігас-Фэст".

Пачатак працы парку ў 10.00. Апроч пачастунка ў праграме: песні, танцы, гульні, конкурсы і цікавыя тэматычныя аповеды.

Адмысловая праграма пачнецца ў цэнтры бліжэй 14.00. Канец экскурсійнага абслугоўвання ў 17.30.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🗓️У нядзелю 14 ліпеня адбудзецца другі дзень "Смачна-Бігас-Фэста"! Шчыра запрашаем пакаштаваць надзвычайную страву, якая надае моцы і знаёміць з кулінарным густам продкаў.

📝Сціслая справаздача аб тым, як прайшоў першы дзень у відэа. Вельмі ўдзячны кожнаму, хто не спужаўся спякоты і наведаў парк.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😻Пазналі сваю лепшую сяброўку? Пазначце ў каментарах любую котачку!

💥14 ліпеня ў нядзелю працягваем частаваць гасцей бігасам на "Смачна-Бігас-Фэст". Страва для вытанчаных асоб!

💕Кожны коцік знойдзе занятак на свой густ. Якім коцікам будзеце вы падчас наведвання нашага парку сярэднявечнай гісторыі?
На ручніках — ад розных бед замовы.
Ва ўсе часы для нас яны
Як сімвал матчынай любові,
Як знак людское дабрыні.
(А.Нефрановіч)

💃Конкурсы, забавы, гістарычныя аповеды - незабыўная праграма ў цэнтры і цікавыя гістарычныя аповеды на пляцоўках. Вы даведаецеся аб рэгіянальных асаблівасцях ручнікоў, сімвалах і малюнках, аб абрадах і іх магічнай сіле.


10.00 - пачынае працу парк і адчыняем браму для гасцей.
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.

📯Папярэдні запіс НЕ патрэбны. Кошт квіткоў для сяброў 30 бел. руб.

🚍Расклад руху грамадскага транспарту ёсць на сайце parksula.by.

*у праграме магчымы змены.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💕Ручнікі - сапраўдная культурная каштоўнасць, бясцэнны скарб!

🗓️20 і 21 ліпеня запрашаем пазнаёміцца з глыбінёй сэнсаў, якія захаваліся ва ўзорах і сымбалях. Той выпадак, калі можна адчуць сувязь з мінулым візуальна і навобмацак, а яшчэ пачуць сакрэты даўніны ў майстэрні ткацтва.

📯Даведайцеся, чаму ручнік з'яўляецца сымбалем жыццёвага шляху і спадарожнікам беларусаў, падчас нашай адмысловай праграмы "Свята беларускага ручніка".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤔руЧНік альбо руШнік?

🗓️20 і 21 ліпеня, падчас праграмы "Свята беларускага ручніка" вы дазнаецеся якое значэнне мае гэтае слова ў традыцыйнай культуры беларусаў. А пакуль, запомніце: пішацца і прамаўляецца ЧН - ручнік!

💕Шаноўныя, ці захаваўся гэткі цуд ў вашай сям’і ад бабуль ці прабабуль?

🤗Мы будзем удзячны, калі вы падзеліцеся фота праз гісторыі, і адзначыце наш аккаунт @parksula.by. А мы падзелімся з астатнімі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
“Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму... ”

20 і 21 ліпеня ў кожнага наведвальніка есць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з сакральным сэнсам ручніка
 

У праграме:
- майстар-клас па ткацтву;
- песні і танцы;
- частаванне зёлкавай
гарбатай.

❗️Кошт уваходных квіткоў:
• 35 бел. рублёй - дарослыя,
• 30 бел. рублёй - сябры-падпісчыкі,
• 15 бел. рублей - дзеці ад 7 да 17,
• да 7 бясплатна 👦🏼👧🏻

Чакаем вас ❤️ Папярэдні запіс не патрэбны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як раней можна было даведацца,
колькі дзяцей мае жанчына?

Па ручніку, што яна выткала!

👩🏼‍🍼Цікава, што калі нараджалася немаўлятка, маці вышывала на сваім фартушку сонейка ці палосачку.

🗓️Рыхтуйце пытанні пра сымбалі на ручніку і прыязджайце да нас 20 і 21 ліпеня.

Да сустрэчы ў Суле!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ох і горача сення было ў Суле 🔥☀️😉

Песні, танцы, частаванне гарбатай, інтэрактывы, усмешкі, абдымкі 💛

Спяшайцеся заўтра захапіць кавалачак свята ручніка!

21 ліпеня працяг адмысловай праграмы!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Падчас вяселля маладым перавязваюць рукі ручніком, на знак прыхільнасці і адданасці адно аднаму.

Сула 21 ліпеня. Працягваем святкаваць і знаёміцца з традыцыямі Беларусі.🔥

На ўваходзе Вы атрымліваеце мапу і праграмку з раскладам усіх экскурсій.

Чакаем ❤️
«Свята традыцыйнага беларускага адзення» у Суле

❗️Толькі 27 і 28 ліпеня робім зніжку тым, хто завітае да нас у гістарычным вобразе!
Кошт квітка 25 рублёў замест 35🔥🔥🔥🔥

У праграме:
- конкурсы з прызамі
- прэзентацыя свайго касцюма
- майстар-класы
- цікавыя аповеды пра сымбалі арнаменту на вопратцы
- асаблівасці святочнага адзення.

Чакаем прыгажунь і прыгожых хлопцаў з усёй краіны ў традыцыйным строі на этнадэфіле 💃🏼🕺 у парк гісторыі Сула.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нацыянальны - касцюм паказчык этнічнай свядомасці, які адчыняе перад намі адвечную мудрасць нашых продкаў.

Менавіта таму, мы павінны паважліва ставіцца да яго.

Запрашаем на "Свята традыцыйнага беларускага адзення"
у парк гісторыі Сула 27 і 28 ліпеня

10.00 - 18:00

❗️Папярэдні запіс НЕ патребны.

🔥Кошт квіткоў для самых смелых, хто прыйдзе ў гістарычным касцюме 25 рублёў.

• Расклад руху грамадскага транспарту ёсць на сайце
parksula.by