ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
2.37K subscribers
86 photos
214 videos
20 links
Парк сярэднявечнай гісторыі. 10 000 гадоў гісторыі Беларусі.
Сайт https://parksula.by/
Турыстычны комплекс з тэматычнымі пляцоўкамі і развітай інфраструктурай.
Прапануем экскурсійныя праграмы для арганізаваных гуртоў і індывідуальных наведнікаў.
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💥💥💥Эксперты ў галіне школьнай адукацыі сцвярджаюць, што дзеля замацавання ведаў, атрыманых у навучальным годзе, проста неабходна годна правесці апошні званок!

🗓️Ідэальным рашэннем эксперты лічаць наведванне парку гісторыі Сула 25 і 26 мая.

☎️Бацькоўскі камітэт, звяжыцеся з намі 😎
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔔Сёння празвініць ва ўсіх школах апошні званок. Мы чакаем выпускнікоў, каб павіншаваць іх са святам і запрасіць у гістарычную вандроўку. Чакаем вучняў з любымі адзнакамі за год.

🚀Цікавыя і разнастайныя гістарычныя аповеды на тэматычных лакацыях, забавы і вясёлыя майстар-класы і іншыя цікавінкі напрацягу дня!

💕Нам ёсць чым падзяліцца! Сардэчна запрашаем.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌞Лепшая падзяка за нашу працу - вашыя ўсмешкі! Дзякуй за шчодрасць. Шчаслівыя быць часткай непаўторных момантаў вашага жыцця, ствараць для вас нагоды для прыемных успамінаў.

🔔Апошні званок стаў днём стракатых эмоцый для нашых сённяшніх гасцей. А для нас, днём шчырых усмешак. Спадзяемся, у нас атрымалася зрабіць гэты дзень незабыўным.

📝Напішыце ў каментарах як вы правялі апошні званок ⬇️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💃З гонарам працягваем дзяліцца вынікамі нашай працы. Вашай увазе - задаволеныя выпускнікі! Шчаслівыя, вясёлыя носьбіты шчырых усмешак.

🌞Хочацца думаць, што гэтую частку школьнага жыцця госці зробяць добрай традыцыяй і будуць наведваць парк яшчэ не аднойчы.

😎Дарэчы, добрая ідэя адзначаць у нас выпускныя, дні нараджэння, паступленне ва ўніверсітэт, паспяховую здачу экзаменаў, атрыманне ганаровых грамат і дыпломаў.

💕Мы шчыра зычым сённяшнім выпускнікам поспехаў і неімаверных дасягненняў!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🗓️01.06 у свеце адзначаецца дзень абароны дзяцей. І дзяцей, насамрэч, варта бараніць! Бараніць ад гвалту, несправядлівасці і, часам, ад неадукаванасці некаторых дарослых.

🙃Некаторым людзям здаецца, што сам факт бацькоўства робіць чалавека экспертам у выхаванні дзяцей. Але ж гэта не так. Любіць трэба ўмець. І кожны дзень вучыцца.

🌞Як і ў любы іншы дзень, мы будзем песціць і радаваць маленькіх і вялікіх дзяцей. Падрыхтуем цікавінкі і забавы для гасцей любога ўзросту.

📯Прыязджайце ў парк гісторыі Сула, каб прысвяціць час найважнейшай любові - любові да дзяцей!
Дзеці - наша ўсё! 🧒👦Запрашаем на тэматычны вікенд дзетак з бацькамі, каб весела бавіць час на прыродзе!


10.00 - пачынае працу парк і адчыняем браму для гасцей.
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.

💃Наведнікаў чакаюць:
- агляд тэматычных лакацый;
- майстар-класы;
- тэматычны квэст па тэрыторыі комплексу для дзетак з бацькамі.

🎁Вырабы з майстар-класаў удзельнікі атрымаюць у падарунак.
Добры настрой гарантуем!🥳🎊🎉

📯Папярэдні запіс НЕ патрэбны. Расклад руху грамадскага транспарту да Сулы і абратна, ёсць на нашым сайце parksula.by

*у праграме магчымы змены.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📜Якуб Наркевіч-Ёдка вядомы навуковец цяпер у нашай экспазіцыі. Яго навуковыя інтарэсы ахоплівалі галіны фізікі, медыцыны, прыродазнаўства.

💥У 1889 годзе Якуб Антонавіч арганізаваў адну з першых ва Усходняй Еўропе метэаралагічную станцыю, дзе праводзіў доследы па бяздротавай перадачы электрамагнітных сігналаў.

Ён вынайшаў практычнае выкарыстанне ў медыцыне метада электрамагнітнага выпраменьвання газаразраднай плазмы. Вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму злектрамагнітных хваляў на адлегласці (першы ў свеце правобраз радыёпрыёмніка, 1891), але не запатэнтаваў вынаходніцтва.

🚀Яму ўдалося адзначыць розніцу адбіткаў электрычных токаў у хворых і здаровых, стомленых і ўзбуджаных, уцямных і сонных. Сваю вынаходку Наркевіч-Ёдка назваў электраграфіяй. Дарэчы, менавіта на аснове адкрыцця Наркевіча-Ёдкі пасля быў створаны дэтэктар хлусні.

📯Пачуць больш цікавага можна на экскурсіі ў нашым парку гісторыі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💃Дарослыя, ніякіх намёкаў. Даём устаноўку: прыязджайце да нас, каб пабыць менш дарослымі хаця б дзень!

🗓️Нагода адмысловая - дзень абароны дзяцей у парку гісторыі Сула. Падрыхтавалі аповеды, майстар-класы і вандроўкі для дзяцей любога ўзросту. Падкрэсліваем - любога.

😉Пашпарт правяраць не будзем, таму забавы даступныя для ўсіх.

Папярэдні запіс не патрэбны!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤗Навучаць любові да братоў меншых лепш за ўсё сваім узорам. І ў нашым парку дзеці змогуць гэтаму навучыцца!

💯Бадай адзіны спосаб абараніць дзяцей - стварыць для іх бяспечны, прыязны і гасцінны свет. Прастору, у якой можна быць сабой, адчуваць любоў і павагу.

💕Такі настрой мы ствараем у парку 1.06 для нашых гасцей. Запрашаем паглыбіцца ў атмасферу любові🥰
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤗Шчырыя водгукі ад шаноўных гасцей!

🚀У гэты дзень і надалей, зычым нашым гасцям спрыяльных абставін у жыцці і шмат шчаслівых момантаў. Заставайцеся такімі ж шчырымі і цікаўнымі.

📯Заўсёды рады сустракаць вас у парку гісторыі Сула!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💥Учора ў нашым парку была заўважана разняволеная матуля школьнікаў. Навучальны год скончыўся. Настаў час паклапаціцца пра сябе і адпачыць як мае быць. Так-так, ужо можна!

🗓️ Каб цікава праводзіць час у канікулы і запаволіцца, запрашаем адпачыць у нашым парку, прысвяціць час сабе і сваім дзецям.

🚀02.06 працягваем адзначаць дзень абароны дзяцей. Даверцеся нам, гэта будзе цудоўная першая нядзеля лета!

💃 З нецярпеннем чакаем на сустрэчу!
🤤Без гэтай стравы ў меню лета не настане! Пагадзіцеся, калі спытаць якое лета на смак, то акрамя марозіва і кавуна, абавязкова ўзгадаеце смак халадніку ад любай гаспадыні. Таму, запрашаем аматараў ружовага смакоцця!

💃Конкурсы, забавы, гістарычныя аповеды - усё ў дадатак да галоўнага пачастунка, шаноўныя госці. Незабыўная праграма ў цэнтры і цікавыя гістарычныя аповеды на пляцоўках. Усё ўключана, так бы мовіць. Так-так, і ўваходзіць у кошт квіткоў.


10.00 - пачынае працу парк і адчыняем браму для гасцей.
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.

📯Папярэдні запіс НЕ патрэбны. Кошт квіткоў для сяброў 30 бел. руб.

🚍Расклад руху грамадскага транспарту да Сулы і назад, ёсць на нашым сайце parksula.by

*у праграме магчымы змены.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥴Песімісты: немагчыма ўцячы ад праблем.
🙃Аптымісты: якіх праблем?
😎Рэалісты: (збіраюцца і едуць у Сулу)

💯Парк гісторыі Сула - тэрыторыя, вольная ад праблем і перажыванняў. Прыязджайце, каб у гэтым упэўніцца!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🙄Спыталіся ў нашых гаспадынь, як гатаваць сапраўды халаднік. Лепей бы ўвогуле не чапалі гэтую тэму 🤣 Глядзіце відэа да канца!

🧑‍🏫Як вы лічыце, якім мусіць быць найсмачнейшы халаднік? Пакідайце рэцэпты ў каментарах. Лета доўгае, усе рэцэпты зможам праверыць!

📯Нашым улюбёным рэцэптам будзем дзяліцца ў гэтыя выхадныя 8 і 9 чэрвеня. Прыязджайце пачаставацца!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💯Калі б шчаслівы летні дзень можна было наліць у місу, то ён выглядаў бы як на відэа 🤤

🗓️8 і 9 чэрвеня ў парку гісторыі Сула "Халаднікфэст" з найсмачнейшым пачастункам. Ружовы сымбаль лета ў кожную талерку! Забавы і гульні для апетыту таксама прадугледжаны.

💃Папярэдні запіс не патрэбны, хопіць на ўсіх.

💥Сардэчна запрашаем у Вялікае княства Сула!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У нашай гаспадарцы пачаўся сенакос і мы актыўна нарыхтоўваем кармы для сваіх шматлікіх жывёл🐐🐎🐓🦆
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Запрашэнне, ад якога вы не адмовіцеся! Халаднікфэст у парку гісторыі Сула 8 і 9 чэрвеня. Паспрабуйце адгадаць сакрэтныя інгрэдыенты!

Парк пачынае працаваць у 10.00. Папярэдні запіс не патрэбны! Прыязджайце з самай раніцы, каб нагуляць апетыт і зрабіць агляд усіх тэматычных лакацый.

💕Сардэчна запрашаем!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😎Сакрэтны інгрэдыент нашага халадніку - лакальныя прадукты! Нашы сённяшнія госці высока ацанілі пачастунак і праграму. Усяго паўгадзіны ад Мінску, а настрой і надвор'е зусім іншыя.

У нядзелю 9-га чэрвеня працягваем сустракаць і частаваць вас на "Халаднікфэсце"!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прачнуцца раней, каб згатаваць сняданак шаноўным гасцям. Мы не гуляем у гасціннасць, мы ёй жывём!

🥔Прырода Беларусі шчодрая, а людзі працавітыя. Наша гаспадарка таму пацверджанне. У рэстарацыях комплексу выкарыстоўваюцца лакальныя прадукты. Таму ў нас смачна і карысна снедаць, абедаць і вячэраць.

У нядзелю 9 чэрвеня на "Халаднікфэсце" частуем наведнікаў канцэнтратам гасціннасці і руплівай працы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🛌Заставайцеся на ноч, каб з раніцы ўбачыць прыгажосць Сулы.

Выбірайце нумары на сайце і браніруйце па тэлефоне.