ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
2.14K subscribers
84 photos
203 videos
18 links
Парк сярэднявечнай гісторыі. 10 000 гадоў гісторыі Беларусі.
Сайт https://parksula.by/
Турыстычны комплекс з тэматычнымі пляцоўкамі і развітай інфраструктурай.
Прапануем экскурсійныя праграмы для арганізаваных гуртоў і індывідуальных наведнікаў.
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шаноўныя сябры Вялікага
Княства Сула! 🙌🏻

Віншуем усіх з міжнародным Святам працы і вясны! 🌸🕊️

Зычым кожнаму з вас квітнець, ісці па жыцці цвёрда і ўпэўнена, не адыходзячы ад сваіх намечаных планаў. ☺️

Працуйце старанна на карысць сям'і і свайго росту!☝🏻

Поспехаў ва ўсім, нашы дарагія сябры! Да сустрэчы!🥰
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥚Светлае свята Вялікдзень у лепшых традыцыях беларускай зямлі. Адзначым разам у Вялікім княстве Сула!

🥮Нашы традыцыі змяшчаюць у сабе сумесь дахрысціянскіх і хрысціянскіх элементаў святкавання. Безумоўна, паганства мела ўплыў на культуру і пакінула свой след. І гэта надае непаўторнасці беларускім традыцыям святкавання.

🤓🤓🤓
Як расфарбаваць яйкі?
Чым упрыгожыць велікодныя булкі?
Якія стравы прыгатаваць да святочнага стала?
На ўсе гэтыя і шэраг іншых пытанняў вы знойдзеце адказ падчас нашай праграмы. Яна будзе неймаверна насычаная і цікавая.

📯Папярэдні запіс не патрэбны. Кошт квіткоў для сяброў з сацыяльных сетак усяго 30 бел.руб.

💕Сардэчна запрашаем!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌞3 траўня міжнародны дзень сонца!🌞

💃Няхай у вашых вачах і сэрцах будзе бясконцым яго ззянне. Памятайма, што месца пад сонцам хопіць усім! Калі ставіцца адзін да аднаго сумленна і са шчырай павагай.

P.S. карыстайцеся крэмам з SPF і насіце сонцаахоўныя акуляры, калі доўга знаходзіцеся пад сонечнымі прамянямі 🤗
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🥚Напярэдадні вялікадня мы хочам падзяліцца з гаспадынямі парадамі, як экалагічна і прыгожа пафарбаваць яйкі. Гэтыя спосабы выкарыстоўваць нашы дзяўчаты.

📝Мы будзем удзячныя, калі праз каментары вы таксама дададзіце рэцэптаў экалагічных фарбаў у скарбонку ведаў.

🥮Светлага свята, шаноўныя госці!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌞Дзень выдаўся шчодрым на пачастункі, усмешкі, эмоцыі. Менавіта такімі мы бачым душэўныя святы. Такімі нам падаюцца святкаванні мінулых часоў.

🤓Як лічыце, ці атрымалася ў нас пазнаёміць гасцей з традыцыямі адзначэння Вялікадня на Беларусі?

У нядзелю 05.05 мы працягнем вітаць гасцей і абуджаць светлыя пачуцці ў душах. Прыязджайце ўсёй сям’ёй і з сябрамі. Праграма падрыхтавана на любы густ і ўзрост.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шаноўныя госці нашага парку, запрашаем Вас сустрэць светлае свята Вялікдня разам з намі🐣

Мы прыгатавалі для Вас булачкі і яйкі, якія Вы ўпрыгожыце сваімі рукамі і возьмеце з сабой дадому 🥰

Акрамя гэтага, вы адчуеце атмасферу сапраўднага свята, бо ў нас будзе шмат цікавосцей.

Няхай гэты Вялікдзень прынясе Вам радасць, мір і дабрабыт!🕊️

Памятайце пра сапраўдныя каштоўнасці жыцця: любоў, дабрыню і надзею. Хрыстос Уваскрэс!❤️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📯Вялікдзень у Вялікім княстве Сула 5-га траўня у нядзелю! Спяшайцеся паўдзельнічаць у святкаванні.

🎁Удзельнікі майстар-класаў па аздабленні велікодных булак і роспісу яек, атрымаюць свае вырабы ў падарунак. Вялічэзны куліч спякуць нашы кухары, каб пачаставаць гасцей. Сульская чараўніца заварыць смачнейшай гарбаты на добрае здароўе і доўгае жыццё.

Папярэдні запіс не патрэбны. Прыняць удзел у праграме можа кожны наведнік парку.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💥Увага! Раім дзяўчатам падрыхтавацца перад прыездам да нас у парк гісторыі. Тут прыгожа ўсё і ўсе!

🌟Водар хмелю і соладу надасць вандроўцы лёгкасці і прывабіць вас у “Бульбург”, а што гэта такое-здагадайцеся самі!🙂

📯Ужо чакаем !🙂
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️Вялікае княства Сула – гэта вялікая тэрыторыя, дзе спыняецца час і забываюцца ўсе праблемы. Дзе застаешся сам насам з прыродай і гісторыяй роднага краю. У такія моманты адчуваеш, хто ты ёсць насамрэч.
🫂Прыслухайцеся да сябе і прыязджайце ў Парк гісторыі Сула, каб адчуць ўтульнасць і спакой.
Вялікая Айчынная вайна з'яўляецца адной з ключавых падзей сучаснай айчыннай гісторыі.
Памяць аб гераічных подзвігах нашых салдат на франтах і партызан , смутак аб вялізных стратах, якія Беларусь панесла ў гады вайны, з'яўляецца адным з галоўных складнікаў гістарычнай свядомасці беларускага народа.
❗️9 мая - гэта дзень памяці аб тым, што вайна ніколі не павінна паўтарыцца на нашай зямлі!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥳Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас на смачныя выходныя , якія будуць звязаны з важнай падзеяй для нас - адкрыццём новай рэстарацыі “Бульбург”!
🍔Яна атрымала сваю назву ў гонар адной з самых галоўных страў нашага меню - “Бульбургера”, які мы запатэнтавалі, і які можна
паспрабаваць толькі у нас!
🥰Мы хочам падзяліцца з вамі гэтай навіной, таму запрашаем вас на сьвята. Мы прапануем вам шмат цікавостак, дэгустацый і конкурсаў.
🤩Прыязджайце да нас на ўрачыстае адкрыццё піўной рэстарацыі “Бульбург”. Чакаем!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥳Даражэнькія госці парка гісторыі Сула! На гэтых выходных адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новай піўной рэстарацыі “Бульбурга”.
🧐У праграме будуць:
– дэгустацыя напояў;
– частаванне традыцыйнымі беларускімі стравамі;
– конкурс, дзе будзе разыгрывацца наша фірмовая страва “Бульбургер”;
– актыўнасці на лакацыях;
– выправабанне “Чарка на лязе”
– шмат іншых цікавостак, якія чакаюць вас ў нашым парку.
🤩Комплекс працуе з 10:00;
Пачатак праграмы а 14:00;
💐Запрашаем Вас стаць удзельнікамі нашага сьвята!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥Было горача! Дзякуй, што завіталі, дарагія госці. Як жа файна прайшоў гэты дзень!

🙄Усе памятаюць як вярнуліся дадому? Жартуем, натуральна ж усе. І ўвогуле, хіба на такое свята можна забыцца.

🗓️Тых, хто не змог далучыцца, чакаем 12, 13 і 14 траўня. Папярэдні запіс не патрэбны!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥰Запрашаем вас на ўрачыстае адкрыццё рэстарацыі “Бульбург”!
😎Вельмі чакаем вас, шаноўныя госці!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️З Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
🔮Ці ёсць сярод нашых падпісантаў аматары паказытаць свае нервы?
Калі так, то ў нас для вас ёсць выдатная навіна!
Вялікае княсіва Сула далучаецца да святкавання ночы музеяў.
18 траўня ў парку гісторыі Сула адбудзецца начная экскурсійная праграма “Сула містычная”
🧐Вас чакаюць:
– містычныя аповеды на лакацыях;
– легенды і паданні;
– факельнае шэсце;
– загадкі і сакрэты Сулы;
– незабыўныя ўражанні;
👻Пачатак начной экскурсійнай праграмы а 20:00;
Канец: 23:00;
🧙‍♀️Будзем радыя, калі вы завітаеце да нас!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Лавіся, рыбка, вялікая і маленькая🎣🐈‍⬛
Нашы коцікі сапраўдныя рыбакі!🙂

Іх прафесіяналізму можна пазайздросціць!
Прапануем майстар-клас, як трэба трэніраваць цярпенне, калі штосьці вельмі хочаш!
Запрашаем далучыцца да сапраўднай рыбалкі! 🐟🐠
Ад вас - вуда і прынада🎣🍤, 15 руб за паслугу - і рыба ваша! Коцікі ўжо чакаюць ваш улоў!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У дзяцінстве шмат хто з нас праводзіў лета ў бабулі на вёсцы 🏡

Мы захавалі тыя цёплыя ўспаміны: старая хата, печка, узвар на стале, лава пад вакном, стары плот, бяроза ля дарогі - усё гэта стварала незвычайную цяплыню і ўтульнасць ❤️

Тыя дзіцячыя ўспаміны дагэтуль жывуць у людзях і ў нашым парку 🏞️

Чакаем на вас, каб разам узгадаць смак дзяцінства і незабыўна бавіць час 🤗
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👻Самая (не)звычайная ноч музеяў чакае на вас 18.05 у парку гісторыі Сула. Бярыце з сабою срэбныя кулі, асінавы кол, часнык на шыю замест пацеркаў і прыязджайце як пачне цямнець. Незабыўныя ўражанні гарантуем!

Вядома ж гэта жарт. Не дапаможа вам нічога з пералічанага 😈

Пачатак праграмы ў 20.00.

Папярэдні запіс не патрэбны.

☎️Каб паглыбіцца ў атмасферу раім забраніраваць нумар у гатэлі па тэлефонах:
+37529-613-77-01
+37533-615-77-01
+37544-733-13-01
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💕Вельмі прыемна, калі госці адзначаюць нас у сваіх сацыяльных сетках. Усе фота і відэа атрымліваюцца па-сапраўднаму яскравымі і непаўторнымі.

📜Мы сабралі самыя інстаграмныя лакацыі парку. Захоўвайце відэа, каб зручней было падчас наведвання.