ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
1.78K subscribers
71 photos
186 videos
18 links
Парк сярэднявечнай гісторыі. 10 000 гадоў гісторыі Беларусі.
Сайт https://parksula.by/
Турыстычны комплекс з тэматычнымі пляцоўкамі і развітай інфраструктурай.
Прапануем экскурсійныя праграмы для арганізаваных гуртоў і індывідуальных наведнікаў.
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️З Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
🔮Ці ёсць сярод нашых падпісантаў аматары паказытаць свае нервы?
Калі так, то ў нас для вас ёсць выдатная навіна!
Вялікае княсіва Сула далучаецца да святкавання ночы музеяў.
18 траўня ў парку гісторыі Сула адбудзецца начная экскурсійная праграма “Сула містычная”
🧐Вас чакаюць:
– містычныя аповеды на лакацыях;
– легенды і паданні;
– факельнае шэсце;
– загадкі і сакрэты Сулы;
– незабыўныя ўражанні;
👻Пачатак начной экскурсійнай праграмы а 20:00;
Канец: 23:00;
🧙‍♀️Будзем радыя, калі вы завітаеце да нас!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Лавіся, рыбка, вялікая і маленькая🎣🐈‍⬛
Нашы коцікі сапраўдныя рыбакі!🙂

Іх прафесіяналізму можна пазайздросціць!
Прапануем майстар-клас, як трэба трэніраваць цярпенне, калі штосьці вельмі хочаш!
Запрашаем далучыцца да сапраўднай рыбалкі! 🐟🐠
Ад вас - вуда і прынада🎣🍤, 15 руб за паслугу - і рыба ваша! Коцікі ўжо чакаюць ваш улоў!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У дзяцінстве шмат хто з нас праводзіў лета ў бабулі на вёсцы 🏡

Мы захавалі тыя цёплыя ўспаміны: старая хата, печка, узвар на стале, лава пад вакном, стары плот, бяроза ля дарогі - усё гэта стварала незвычайную цяплыню і ўтульнасць ❤️

Тыя дзіцячыя ўспаміны дагэтуль жывуць у людзях і ў нашым парку 🏞️

Чакаем на вас, каб разам узгадаць смак дзяцінства і незабыўна бавіць час 🤗
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👻Самая (не)звычайная ноч музеяў чакае на вас 18.05 у парку гісторыі Сула. Бярыце з сабою срэбныя кулі, асінавы кол, часнык на шыю замест пацеркаў і прыязджайце як пачне цямнець. Незабыўныя ўражанні гарантуем!

Вядома ж гэта жарт. Не дапаможа вам нічога з пералічанага 😈

Пачатак праграмы ў 20.00.

Папярэдні запіс не патрэбны.

☎️Каб паглыбіцца ў атмасферу раім забраніраваць нумар у гатэлі па тэлефонах:
+37529-613-77-01
+37533-615-77-01
+37544-733-13-01
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💕Вельмі прыемна, калі госці адзначаюць нас у сваіх сацыяльных сетках. Усе фота і відэа атрымліваюцца па-сапраўднаму яскравымі і непаўторнымі.

📜Мы сабралі самыя інстаграмныя лакацыі парку. Захоўвайце відэа, каб зручней было падчас наведвання.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📯18 траўня ў суботу наведнікаў парку гісторыі Сула чакае адкрыццё самай галоўнай лакацыі. Не будзем раскрываць інтрыгу, прыязджайце і самі ўсё ўбачыце. 😉

Парк працуе з 10 гадзін раніцы. Гасцям будзе даступны ўваход у парк, удзел у адкрыцці і ў начной праграме за кошт аднаго квітка.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💯Ідэальны адпачынак у адзіны выхадны на тыдні. 18 траўня дзень-ноч музеяў у парку гісторыі Сула! Атмасферная праграма і містычныя аповеды ўначы. 

💥Апроч таго, вам пашчасціць наведаць адкрыццё новай і самай значнай лакацыі парку😎 

Прыязджайце ў зручны час, мы працуем як звычайна з 10.00. Гасцям, якія прыязджаюць з раніцы ці днём, дадаткова аплачваць начную праграму не патрэбна.

👻Начная містычная праграма з 20.00 да 23.00. Папярэдні запіс не патрэбны. 
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🙃Здаецца ніхто не пасівеў падчас нашай праграмы. Пагадзіцеся, гэтыя аповеды больш цікавыя, чым жахлівыя. А нашы нячысцікі такія мілыя, калі нікога не ядуць 😈

⬇️Чакаем на вашыя водгукі ў каментарах 📝
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💕Што ёсць наш комплекс простымі словамі?
- людзі
- Беларусь
- любоў

📝Напішыце ў каментарах, як вы нас бачыце⬇️
🗓️25 мая мы віншуем выпускнікоў!

🚀Спачатку яны мусяць ажыццявіць вандроўку ў мінулае, а потым іх чакаюць шматлікія актыўнасці з выпрабаваннямі і святочнымі віншаваннямі!

*у праграме магчымы змены
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💕Выхадныя ў парку гісторыі Сула - надзейны спосаб хаця б часова пазбавіцца праблем і апынуцца ў казцы.

📝Браніруйце нумары ў нашых гатэлях, замаўляйце арэнду альтанак для сваёй кампаніі ці проста вазьміце з сабой вуду для рыбнай лоўлі.

🌞Пастаўце тэлефон на бязгучны рэжым і адпачывайце.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💥💥💥Эксперты ў галіне школьнай адукацыі сцвярджаюць, што дзеля замацавання ведаў, атрыманых у навучальным годзе, проста неабходна годна правесці апошні званок!

🗓️Ідэальным рашэннем эксперты лічаць наведванне парку гісторыі Сула 25 і 26 мая.

☎️Бацькоўскі камітэт, звяжыцеся з намі 😎
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔔Сёння празвініць ва ўсіх школах апошні званок. Мы чакаем выпускнікоў, каб павіншаваць іх са святам і запрасіць у гістарычную вандроўку. Чакаем вучняў з любымі адзнакамі за год.

🚀Цікавыя і разнастайныя гістарычныя аповеды на тэматычных лакацыях, забавы і вясёлыя майстар-класы і іншыя цікавінкі напрацягу дня!

💕Нам ёсць чым падзяліцца! Сардэчна запрашаем.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌞Лепшая падзяка за нашу працу - вашыя ўсмешкі! Дзякуй за шчодрасць. Шчаслівыя быць часткай непаўторных момантаў вашага жыцця, ствараць для вас нагоды для прыемных успамінаў.

🔔Апошні званок стаў днём стракатых эмоцый для нашых сённяшніх гасцей. А для нас, днём шчырых усмешак. Спадзяемся, у нас атрымалася зрабіць гэты дзень незабыўным.

📝Напішыце ў каментарах як вы правялі апошні званок ⬇️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💃З гонарам працягваем дзяліцца вынікамі нашай працы. Вашай увазе - задаволеныя выпускнікі! Шчаслівыя, вясёлыя носьбіты шчырых усмешак.

🌞Хочацца думаць, што гэтую частку школьнага жыцця госці зробяць добрай традыцыяй і будуць наведваць парк яшчэ не аднойчы.

😎Дарэчы, добрая ідэя адзначаць у нас выпускныя, дні нараджэння, паступленне ва ўніверсітэт, паспяховую здачу экзаменаў, атрыманне ганаровых грамат і дыпломаў.

💕Мы шчыра зычым сённяшнім выпускнікам поспехаў і неімаверных дасягненняў!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🗓️01.06 у свеце адзначаецца дзень абароны дзяцей. І дзяцей, насамрэч, варта бараніць! Бараніць ад гвалту, несправядлівасці і, часам, ад неадукаванасці некаторых дарослых.

🙃Некаторым людзям здаецца, што сам факт бацькоўства робіць чалавека экспертам у выхаванні дзяцей. Але ж гэта не так. Любіць трэба ўмець. І кожны дзень вучыцца.

🌞Як і ў любы іншы дзень, мы будзем песціць і радаваць маленькіх і вялікіх дзяцей. Падрыхтуем цікавінкі і забавы для гасцей любога ўзросту.

📯Прыязджайце ў парк гісторыі Сула, каб прысвяціць час найважнейшай любові - любові да дзяцей!
Дзеці - наша ўсё! 🧒👦Запрашаем на тэматычны вікенд дзетак з бацькамі, каб весела бавіць час на прыродзе!


10.00 - пачынае працу парк і адчыняем браму для гасцей.
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.

💃Наведнікаў чакаюць:
- агляд тэматычных лакацый;
- майстар-класы;
- тэматычны квэст па тэрыторыі комплексу для дзетак з бацькамі.

🎁Вырабы з майстар-класаў удзельнікі атрымаюць у падарунак.
Добры настрой гарантуем!🥳🎊🎉

📯Папярэдні запіс НЕ патрэбны. Расклад руху грамадскага транспарту да Сулы і абратна, ёсць на нашым сайце parksula.by

*у праграме магчымы змены.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📜Якуб Наркевіч-Ёдка вядомы навуковец цяпер у нашай экспазіцыі. Яго навуковыя інтарэсы ахоплівалі галіны фізікі, медыцыны, прыродазнаўства.

💥У 1889 годзе Якуб Антонавіч арганізаваў адну з першых ва Усходняй Еўропе метэаралагічную станцыю, дзе праводзіў доследы па бяздротавай перадачы электрамагнітных сігналаў.

Ён вынайшаў практычнае выкарыстанне ў медыцыне метада электрамагнітнага выпраменьвання газаразраднай плазмы. Вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму злектрамагнітных хваляў на адлегласці (першы ў свеце правобраз радыёпрыёмніка, 1891), але не запатэнтаваў вынаходніцтва.

🚀Яму ўдалося адзначыць розніцу адбіткаў электрычных токаў у хворых і здаровых, стомленых і ўзбуджаных, уцямных і сонных. Сваю вынаходку Наркевіч-Ёдка назваў электраграфіяй. Дарэчы, менавіта на аснове адкрыцця Наркевіча-Ёдкі пасля быў створаны дэтэктар хлусні.

📯Пачуць больш цікавага можна на экскурсіі ў нашым парку гісторыі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💃Дарослыя, ніякіх намёкаў. Даём устаноўку: прыязджайце да нас, каб пабыць менш дарослымі хаця б дзень!

🗓️Нагода адмысловая - дзень абароны дзяцей у парку гісторыі Сула. Падрыхтавалі аповеды, майстар-класы і вандроўкі для дзяцей любога ўзросту. Падкрэсліваем - любога.

😉Пашпарт правяраць не будзем, таму забавы даступныя для ўсіх.

Папярэдні запіс не патрэбны!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤗Навучаць любові да братоў меншых лепш за ўсё сваім узорам. І ў нашым парку дзеці змогуць гэтаму навучыцца!

💯Бадай адзіны спосаб абараніць дзяцей - стварыць для іх бяспечны, прыязны і гасцінны свет. Прастору, у якой можна быць сабой, адчуваць любоў і павагу.

💕Такі настрой мы ствараем у парку 1.06 для нашых гасцей. Запрашаем паглыбіцца ў атмасферу любові🥰