ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
3.08K subscribers
105 photos
319 videos
25 links
Парк сярэднявечнай гісторыі. 10 000 гадоў гісторыі Беларусі.
Сайт https://parksula.by/
Турыстычны комплекс з тэматычнымі пляцоўкамі і развітай інфраструктурай.
Прапануем экскурсійныя праграмы для арганізаваных гуртоў і індывідуальных наведнікаў.
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маем вялікі гонар падзяліцца з вамі важнай падзеяй, якая адбылася 8 красавіка - мы завяршылі будаўніцтва яшчэ адной вежы ў Суле ў рамках праекту “Беларусь краіна замкаў”🏰, над якім мы працуем 18 год без перапынку.

Гэты праект - зборны вобраз замкаў мінулага, якія на жаль не захаваліся на нашай зямлі. Быць датычнымі да аднаўлення спадчыны і аднаўлення каштоўнасцяў роднага краю - сапраўдная асалода!

📜 ❗️Надыйшоў час збіраць камяні.

❤️Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сюжэт не вымысел, персанажы рэальныя! І мы ім вельмі ўдзячныя за ўдзел у здымках 🥰

💯Вялікае княства Сула - адно з найлепшых месцаў для рамантычных спатканняў і святкавання значных падзей. Калі хочаце дадаць у вашы стасункі некалькі незабыўных дзён, гатовы запэўніць, менавіта такімі будуць дні ў Суле.

Мы ўсё стварылі для гэтага:
- цікавыя тэмы кожныя выхадныя;
- 30 лакацый для агляду і знаёмства з гісторыяй;
- ціхія закуточкі на прыродзе;
- смачныя стравы ў нашых рэстаранах;
- утульныя гатэлі для начлегу.

🙄Нават сігнал WiFi у некаторых месцах комплексу распаўсюджваецца такім чынам, каб можна было адпачыць і забыцца на ўсё. 😎

🌞Дапішыце ў каментарах прычын, па якіх вы раіце наведаць наш парк ⬇️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎶Танцы. 
🎼Мы любім танцы. 
🎵І будзем танчыць 
🪇мы пры любым надвор'і… 

☝️праспявайце пад музыку з гэтага відэа некалькі разоў запар. 

🪗Цяпер, калі вы прынялі зарад адпаведнага настрою, збірайце кампанію і прыязджайце ў Сулу 13 і 14 красавіка. Гэта адзіны спосаб зрабіць так, каб мелодыя ад вас адчапілася. 🤣
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💃Танцы будуць пры любым надвор'і! Да таго ж камфортны трансфер у парк гісторыі Сула арганізаваны ў гэтыя выхадныя 13 і 14 красавіка.

У межах праграмы мы падрыхтавалі:
- аповед “Бальная культура на Беларусі”;
- урок па шляхецкіх танцах;
- асаблівасці народных танцаў ды святкавання.

🏰Усе актыўнасці будуць праходзіць ва ўтульных залях нашага комплексу.

Брама адчыняецца ў 10.00. Актыўнасці на тэматычных пляцоўках будуць напрацягу ўсяго дня. Скарыстайцеся праграмкай, якую атрымаеце на ўваходзе. Гэта дазволіць скласці максімальна насычаны маршрут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💃Танцы дораць адчуванне радасці і шчасця ўнутры. Проста немагчыма не ўсміхацца, калі танчыш і яшчэ некалькі гадзін пасля. Упэўнены, што вы былі сёння шчаслівымі, нашы шаноўныя госці! 

🌞У нас яшчэ ёсць, дарэчы, танцаў і пазітыўных эмоцый. То прыязджайце ў нядзелю 14.04 у Вялікае княства Сула. 

Працуем з 10.00 раніцы да 17.30. Папярэдні запіс не патрэбны. 
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌞Вельмі прыемна назіраць як ад зімовага сну абуджаецца прырода. А назіраць за гэтым у парку гісторыі Сула прыемна ўдвая! Адразу ж уяўляеш як тое самае адбывалася ў гэтых мясцінах шмат гадоў, нават некалькі стагоддзяў таму.

🏰Парк настолькі вялікі, што ў ім можна знайсці зацішны закуток, каб пабыць сам-насам; можна знайсці прыемнага і разумнага суразмоўцу, каб паспрачацца аб гісторыі; можна знайсці новую сяброўку і разам танчыць ва ўтульных залях нашага комплексу.

💕Абярыце блізкі для сябе фармат адпачынку. Мы стварылі рознае, каб вы маглі абраць лепшае для сябе.
🤓Выклік для эрудытаў ці тых, хто імкнецца стаць больш разумным. Выхадныя прысвечаныя кнігам - крыніцы ведаў і асалоды чытання.

На пяці лакацыях комплексу вас чакаюць разнастайныя цікавінкі:
- майстар-клас па напісанні пяром і чарніламі;
- аповед “Беларуская кніга”;
- знаёмства з унікальнай кнігай Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі”;
- гістарычны агляд Статута ВКЛ;
- віктарына на веданне беларускай літаратуры.

📜Вядома, апроч тэматычнага варушняка, гасцей чакаюць гістарычныя вандроўкі ў парку гісторыі Сула, аглядныя экскурсіі і гасціннасць нашых супрацоўнікаў.


10.00 - пачынае працу парк і адчыняем браму для гасцей.
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.
Скарыстайцеся праграмкай, якую атрымаеце на ўваходзе, каб скласці максімальна насычаны маршрут.

📯Папярэдні запіс НЕ патрэбны. Кошт квіткоў для сяброў 30 бел. руб.

🚍Расклад руху грамадскага транспарту да Сулы і назад, ёсць на нашым сайце parksula.by

*у праграме магчымы змены.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💫Медытацыя на асалоду

Выбяры час, калі можаш застацца сам насам. Выключы тэлевізар, пастаў тэлефон на бязгучны рэжым. Запаволься. Завары кубачак смачнай зёлкавай гарбаты і вазьмі з паліцы беларускую кнігу.

🛋️Сядзь на канапу. Калі адчуваеш холад, накрыйся мяккай коўдраю. Зрабі, каб было ўтульна.

😌Заплюшчы вочы. Правядзі рукою па вокладцы. Яна трошкі шурпатая, а назву кнігі можна прачытаць кончыкамі пальцаў. Разгарні. Чуеш, літары клічуць у незабыўнае падарожжа. Расплюшчы вочы. Чытай.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤓Хто хоча стаць мільянерам? Здаецца, ніхто не адмовіўся б ад такога выйгрышу. Але ж ці такі ён дармавы і лёгкі? Насамрэч, сапраўдныя эрудыты прачыталі шмат кніг і навуковых публікацый. Вядома, ёсць і тыя, каму пашэнціла.

🗓️У гэтыя выхадныя 20 і 21 красавіка мы таксама падрыхтавалі віктарыну для гасцей. Мільён пераможцы не абяцаем, але памятны прэзент дакладна можна будзе атрымаць.

📯Шаноўныя аматары цікавага адпачынку, прыязджайце!
Мы падрыхтавалі:
- майстар-клас па напісанні пяром і чарніламі;
- аповед “Беларуская кніга”;
- знаёмства з унікальнай кнігай Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі”;
- гістарычны агляд Статута ВКЛ;
- віктарына на веданне беларускай літаратуры.

Папярэдні запіс НЕ патрэбны. Працуем з 10.00 раніцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🗓️Сёння Міжнародны дзень аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Шанаваць і берагчы сваё, аднаўляць і захоўваць спадчыну - норма для адукаванага сучаснага чалавека.

📜Прыязджаючы ў парк гісторыі Сула вы, між іншым, робіце ўнёсак у ахову гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. На тэрыторыі комплекса ўратаваны сем гістарычных аб'ектаў. Яны адкрыты для наведвання і вывучэння.

💕Давайце разам клапаціцца аб тым, каб нашчадкам засталася лепшая спадчына!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце відэа і напішыце адказ у каментарах.

🤓 Разыгранка для аматараў чытання беларускіх кніг. Хто першы напіша поўны і правільны адказ, атрымае ў падарунак запрашальны квіток. Скарыстацца якім можна будзе да канца лета.

📖Калі зусім няма ідэй, то першае, што варта зрабіць - спланаваць візіт у парк гісторыі Сула. У кнігарні вы зможаце пазнаёміцца з біяграфіяй аўтараў і творамі, якія мы раім для чытання ўсім без выключэнняў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🙄Толькі не гаварыце, што ніколі так не рабілі!

💃А калі сур'ёзна, у нашым комплексе створаны ўсе ўмовы, каб адпачыць душой і целам, і розумам асалоду атрымаць.

Самі глядзіце:
- арэнда альтанак з мангалам;
- рыбалка, як дадатковая паслуга;
- гатэлі з нумарамі для сямей з дзецьмі, пар і проста кампаніі;
- лазня, даступная да браніравання;
- катанне на конях і інш.
Гэта ўсё дадаткова да экскурсійных вандровак.

🌞Выбірайце на сайце parksula.by паслугі і сплануйце пажаданы для сябе варыянт адпачынку.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💕Цудоўна бавілі час з цікавымі і сэнсоўнымі кнігамі! Дзякуй, што завіталі, шаноўныя госці.

📖Спадзяемся мы адкрылі шмат новага і цікавага для вас, натхнілі на вывучэнне беларускай гісторыі і літаратуры, пакінулі цяплыні ў вашых сэрцах дастаткова, каб разлічваць на новыя сустрэчы.

🗓️21.04 мы працягнем знаёміць наведнікаў з гісторыяй беларускай кнігі. І з задавальненнем прымем залік на беларускай класіцы падчас віктарыны.

📯Чакаем вас, каб разам адкрыць скарбніцу беларускай літаратуры!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🏆Топ-1 рэкамендацый для асалоды чытання ад нашых экскурсаводаў.

📝Пішыце ў каментарах вашы ўлюбёныя кнігі беларускіх аўтараў і паглядзім у каго здарыцца літаратурны мэтч.

📯А каб абмеркаваць творы, агучаныя ў відэа, прыязджайце ў парк гісторыі Сула і шукайце аднадумцаў. 21 красавіка працягваем прысвячаць час беларускай літаратуры.
🗓️27 і 28 красавіка кухмістры Сулы падрыхтавалі смачны гастранамічны сюрпрыз! Таму, запрашаем усіх аматараў падсілкавацца!
Конкурсы, забавы, спевы, танцы і пачастункі - усё,  як мы з вамі любім, шаноўныя госці.

💃Незабыўная праграма ў цэнтры і цікавыя гістарычныя аповеды на пляцоўках. Усё ўключана, так бы мовіць. Так-так, і стравай смачнай пачастуем.


10.00 - пачынае працу парк і адчыняем браму для гасцей.
14.00 - пачатак святочнай праграмы.
17.00 - канец праграмы.
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.

📯Папярэдні запіс НЕ патрэбны. Кошт квіткоў для сяброў 30 бел. руб.

🚍Расклад руху грамадскага транспарту да Сулы і назад, ёсць на нашым сайце parksula.by

*у праграме магчымы змены.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤳Зрабіце скрын, каб выбраць наступную кнігу для чытання.

📜Мы сабралі спіс улюбёных кніг нашых экскурсаводаў і сяброў з сацыяльных сетак. Менавіта гэтыя творы сабраны на відэа. Упэўнены, вам даспадобы будзе кожны з іх.

💕Чытайце кнігі на беларускай мове! Гэта сапраўдная асалода. Атрымлівайце яе.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📜Спіс выразаў на беларускай мове, якія могуць спатрэбіцца на свяце ў гэтыя выхадныя:

Дзякуй! Вельмі смачна!

Я ў захапленні ад праграмы!

Як тут цудоўна!

Мы атрымалі сапраўдную асалоду ад вашага аповеду!

Ушчыкніце мяне, я ў казцы!

Шаноўны, як прыемна Вас слухаць. Дзякуй!

Надзвычай файны дзень!

А можна ў вас застацца назаўсёды?

📝Працягваць спіс можна ў каментарах.
⬆️Расклад працы на вялікія выхадныя (і не толькі):

1️⃣Працуем заўсёды ў выхадныя дні і дзярж. святы РБ. Экскурсійнае абслугоўванне з 10:00 да 17:30, рэстаран працуе ў выхадныя і святочныя дні да 21:00.

2️⃣У буднія дні экскурсійнае абслугоўванне з 10:00 да 17:30, рэстаран працуе да 21:00.

💃Такім чынам, з 24.04 па 05.05 вы адпачываеце, а мы працуем з задавальненнем для вас!
🚌 Трансфер у парк гісторыі Сула з Мінска
Смачнаесціфэст!


📅 27 і 28 красавіка

🚀Мінск-Парк гісторыі Сула

11 30

⛵️ Парк Сула - Мінск

18 30

💶 Кошт праезда у абодва бакі- 35 рублеў

Аплата пры пасадцы.

📲Рэгістрацыя і пытанні Viber Telegram і ў асабістыя паведамленні
+375293178993
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📯Дарагія госці, у суботу з раніцы ўсё будзе шкварчэць, смажыцца і варыцца, каб вы пачаставаліся нечым незвычайным. Нашы кухары рыхтуюць смачны сюрпрыз! Будзьце гатовыя, можна праглынуць язык. 

💃Каб апетыт як след разгуляўся, артысты ўжо спланавалі вясёлую праграму з песнямі і танцамі. Будзе не горш, чым на вяселлі сына матулінай сяброўкі. Прыязджайце!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥘Ежа не проста базавая патрэба кожнага чалавека, а яшчэ і крыніца асалоды. Стравы беларускай кухні - падвоеная асалода! Гэта ўспаміны пра бабуліну мачанку і крышаны, запрашэнне на матуліны дранікі.

📯Наша свята таксама мае пакінуць у гасцей успаміны, якія не толькі можна аднавіць праглядам яскравых фота, а яшчэ і адчуць іх смак. 

💃27 і 28 красавіка ў парку гісторыі Сула “Смачнаесціфэст” з вясёлай праграмай для гасцей у цэнтры комплексу. Апроч конкурсаў, песень і танцаў ад артыстаў, будзе смачны пачастунак ад кухмістраў.