ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
3.08K subscribers
102 photos
310 videos
24 links
Парк сярэднявечнай гісторыі. 10 000 гадоў гісторыі Беларусі.
Сайт https://parksula.by/
Турыстычны комплекс з тэматычнымі пляцоўкамі і развітай інфраструктурай.
Прапануем экскурсійныя праграмы для арганізаваных гуртоў і індывідуальных наведнікаў.
Download Telegram
🥚30 і 31 сакавіка Вялікдзень у Суле. Запрашаем на святкаванне.


10.00 - пачынае працу парк і адчыняем браму для гасцей.
14.00 - пачатак святочнай праграмы.
17.00 - канец праграмы.
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.

🥮Напрацягу ўсяго дня наведнікаў чакаюць:
- знаёмства з традыцыйнымі абрадамі і спевамі;
- вялікодныя гульні ды забавы;
- агляд тэматычных лакацый;
- гісторыя ўзнікнення свята Вялікадня на Беларусі;
- асаблівасці і традыцыі святкавання дахрысціянскага перыяду;
- майстар-класы па ўпрыгожванні булкі і расфарбоўцы яек;
- адметнасці падрыхтоўкі да свята ў дзяўчат і хлопцаў;
- дэгустацыя куліча і гарбаты з зёлак ад сульскай чараўніцы.

📯Папярэдні запіс НЕ патрэбны. Кошт квіткоў для сяброў 30 бел. руб.

🚍Расклад руху грамадскага транспарту да Сулы і назад, ёсць на нашым сайце parksula.by

*у праграме магчымы змены.
💣Адмысловая праграма на час школьных канікул! Працуем кожны дзень з 25 па 31 сакавіка і рады вітаць маленькіх і ўжо дарослых маленькіх гасцей у нашым княстве.

🏰Сапраўдныя рыцарскія прыгоды чакаюць наведнікаў школьнага ўзросту і іх бацькоў:
- сустрэча з сапраўдным рыцарам Вялікага княства Сула;
- прыгодніцкі шлях зарадзі знаёмства з князем;
- падрыхтоўка да баляў дзяўчат і хлопцаў;
- выпрабаванні на годнасць будучых ваяроў і абаронцаў княства;
- урок фехтавання і шляхетных манер;
- знаёмства з кавальскай, артылерыйскай справай і інш.;
- урачыстае прысвячэнне ў рыцары маленькіх гасцей.

Вандроўка даступна для арганізаваных гуртоў і таксама для тых, хто прыязджае самастойна. Для наведнікаў без гурта, пачатак зборнай тэматычнай экскурсіі ў 14.00 з панядзелка па пятніцу, 13.00 і 15.00 пачатак у суботу і нядзелю.

🪙Кошт для дзяцей школьнага ўзросту 25 бел. рублёў. Для бацькоў, што падпісаны на нашы сацыяльныя сеткі - 30 бел.руб.

*у праграме магчымы змены.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🏰Першыя ўдзельнікі рыцарскай праграмы!

Бацькоўскі камітэт, звяжыцеся з намі 😎
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌞Хараство ў Суле. Вясну атрымалася запрасіць, цяпер запрашаем дарагіх гасцей!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🏰Рыцарам марыць стаць ледзь не кожны хлопчык. І мара гэта жыве доўга. Прыгоды, бойка на мячах, абарона замка і дамы сэрца, шыкоўныя балі і танцы з шляхетнай дзяўчынай - гэта ўсё можа спраўдзіцца ў Вялікім княстве Сула!

💯Дзіцячыя мары варты таго, каб здзяйсняцца. Шчаслівыя дзеці - гэта будучыя паспяховыя дарослыя. Задача бацькоў вучыць дзяцей быць шчаслівымі. А праграму для гэтага, мы падрыхтавалі 😎

🤺Прысвяціце адзін дзень школьных канікул падарожжу ў эпоху рыцараў!

Папярэдні запіс не патрэбны. Кошт квіткоў для школьнікаў - 25 бел рублёў, а для дарослых, што падпісаны на нашы сацыяльныя сеткі - 30 бел рублёў. Працуем з 10.00 да 17.30.
💕Вашы ўлюбёныя нумары можна забраніраваць са зніжкай!

☀️Атрымаць асалоду ў гэтыя светлыя дні, запаволіцца, забыцца на побыт і праблемы, дапаможа прырода і супакой нашага парку. А утульныя і добра абсталяваныя нумары захаваюць камфорт на гэтыя дні.

На сайце parksula.by можна выбраць нумар на свой густ. Браніраванне па тэлефоне +375 (44) 544-54-51
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💕Шаноўныя, памятаеце колькі разоў уяўлялі сябе на месцы герояў нашага відэа? У вас ёсць магчымасць закрыць гэты гештальт. Вандроўка для школьнікаў у суправаджэнні бацькоў “Рыцары замкаў Сулы”.


🏰Сапраўдныя рыцарскія прыгоды чакаюць наведнікаў школьнага ўзросту і іх бацькоў:
- сустрэча з сапраўдным рыцарам Вялікага княства Сула;
- прыгодніцкі шлях зарадзі знаёмства з князем;
- падрыхтоўка да баляў дзяўчат і хлопцаў;
- выпрабаванні на годнасць будучых ваяроў і абаронцаў княства;
- урок фехтавання і шляхетных манер;
- знаёмства з кавальскай, артылерыйскай справай і інш.;
- урачыстае прысвячэнне ў рыцары маленькіх гасцей.

Пачатак зборнай тэматычнай экскурсіі ў 14.00 з панядзелка па пятніцу, 13.00 і 15.00 у суботу і нядзелю. Для тых, хто прыязджае самастойна.

🪙Кошт для дзяцей школьнага ўзросту 25 бел. рублёў. Для бацькоў, што падпісаны на нашы сацыяльныя сеткі - 30 бел.руб.

*у праграме магчымы змены.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥮Пяшчотнымі рукамі і з чыстым сэрцам замешваюць цеста для вялікодных булак. Вядома, са спевамі традыцыйных песень ці з лагодным чароўным шэптам. І не толькі праз гэта, кожны з нас памятае бабуліны кулічы.

🌞Вядома, немагчыма вярнуць той смак з дзяцінства і перадаць яго дакладна. Мы пастараемся стварыць для вас не менш кранальныя ўспаміны, спячы дзівосны куліч дыяметрам больш за 2 метры і заварыць найсмачнейшай зёлкавай гарбаты.

📢Запрашаем у суботу 30 і ў нядзелю 31 сакавіка на Вялікдзень у Суле! Пачастунак для гасцей у падарунак: кавалак незвычайнага куліча і кубачак фірмовай гарбаты.

🪙Папярэдні запіс НЕ патрэбны. Кошт квіткоў для дзяцей ад 7 гадоў - 15 бел.руб., для сяброў з сацыяльных сетак - 30 бел.руб.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥚Фарбаваныя яйкі абавязковы атрыбут святкавання Вялікадня. Часцей чырвоныя, а зараз усё больш каляровыя ці распісаныя, яйкі дораць адзін аднаму пры сустрэчы. З іх дапамогай нават ладзяць спаборніцтвы - гульню ў біткі.

☀️Існуе некалькі версій чаму яйкі менавіта чырвонага колеру. Прычым ёсць паданні з дахрысціянскіх часоў і, вядома, адна з самых знакамітых версій пра цуд, які здарыўся на вачах імператара, калі да яго прыйшла Марыя. Як кажуць, выбярыце сваю.

🧅Нашы гаспадыні падрыхтавалі чароўны майстар-клас па роспісу велікодных яек у лепшых традыцыях.

📢Запрашаем 30 і 31 сакавіка на светлае свята!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💃Да канца канікул засталося 2 дні! І далей апошняя, вырашальная чвэрць навучальнага года.

🏰Нешта падказвае, што пасля наведвання парку, адзнакі па гісторыі Беларусі значна вышэй будуць.

📢Запрашаем школьнікаў з бацькамі на адмысловую праграму "Рыцары замкаў Сулы". Старт маршрута зборных гуртоў у 13.00 і 15.00 у апошнія выхадныя сакавіка.

❤️Папярэдні запіс не патрэбны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥚Запрашаем 30 і 31 сакавіка святкаваць Вялікдзень у Вялікім княстве Сула! Мы падрыхтавалі праграму, якая пазнаёміць вас з культурнымі і гістарычнымі асаблівасцямі святкавання на беларускай зямлі. Апроч таго, гасцей чакае пачастунак - куліч дыяметрам больш за 2 метры і фірмовая зёлкавая гарбата.


10.00 - пачынае працу парк і адчыняем браму для гасцей.
14.00 - пачатак святочнай праграмы.
17.00 - канец праграмы.
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.

💕Выхадныя, якія правялі з асалодай, робяць лёгкімі працоўныя будні.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😎Нашы госці ніколі не спазняюцца! Заўсёды прыязджаюць у лепшы дзень і час для наведвання.

🥚Лепш чым сёння 30 сакавіка, можа быць толькі заўтра 31. Таму што нядзеля дорыць магчымасць паспець прыняць удзел у святкаванні вялікадня ў парку гісторыі Сула.

🚗Папярэдні запіс НЕ патрэбны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥮Велікодныя кулічы і яйкі - гэта сапраўдныя творы мастацтва. Мастацтва, вытокі якога ў нашай гісторыі і культуры нашай зямлі.

🥚Шмат гадоў гаспадыні перадаюць адна адной таямніцы роспісу яек, прыгатавання пышнага цеста і падрыхтоўкі святочнага стала. 

🌞Нашы дзяўчаты сабралі гэтыя сакрэты і чакаюць гасцей, каб падзяліцца. Запрашаем 30 і 31 сакавіка святкаваць Вялікдзень у Вялікім княстве Сула! 


10.00 - пачынае працу парк і адчыняем браму для гасцей.
14.00 - пачатак святочнай праграмы.
17.00 - канец праграмы.
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.

Папярэдні запіс НЕ патрэбны.
🗓️Ўік-энд для аматараў драматычнага мастацтва і іх дзяцей. Гэта праграма спалучае вытанчаны адпачынак для бацькоў і актыўныя гульні для дзяцей. Ідэальнае комба!


10.00 - пачынае працу парк і адчыняем браму для гасцей.
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.

💃Напрацягу ўсяго дня наведнікаў чакаюць па-сапраўднаму казачныя майстар-класы і гульні. Забавы падрыхтавалі на любы густ! Гістарычныя аповеды пра тэатральны рух на адпаведных тэматычных лакацыях.

📯Папярэдні запіс НЕ патрэбны. Кошт квіткоў для сяброў 30 бел. руб.

🚍Расклад руху грамадскага транспарту да Сулы і назад, ёсць на нашым сайце parksula.by

*у праграме магчымы змены.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💃Тэатр пачынаецца з вешалкі… чакайце! А з чаго ён пачаўся на Беларусі? Пачуць адказ на гэтае пытанне вы зможаце ў парку гісторыі Сула.

🎂27 сакавіка адзначаецца дзень тэатра. Мы вельмі любім беларускіх драматургаў і тэатральную культуру. Вядома, хочацца дзяліцца тым, што любім.

🎭Да дня тэатра і казак мы падрыхтавалі адмысловы праект, цягам якога будзем знаёміць вас з выбітнымі прадстаўнікамі тэатральнай культуры Беларусі праз сацыяльныя сеткі. Чакайце наступныя серыі, так бы мовіць.

Плануйце свае выхадныя ў нашым парку!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎭Ігнат Буйніцкі герой другой серыі нашага серыялу аб гісторыі беларускага тэатру. Паглядзіце і паслухайце, калі ласка, якія прарыўныя ідэі рэалізаваў спадар Буйніцкі на тагачаснай тэатральнай сцэне і якую ролю ён адыграў у станаўленні тэатральнай культуры.

Адказ на пытанне напрыканцы відэа, пішыце ў каментарах ⬇️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤔Хто быў стваральнікам першага вандроўнага тэатру і навошта яно ўсё было яму? Даведайцеся з трэцяй серыі нашага праекту да дня тэатра і казак.

🛖Часта пляцоўкамі для выступаў вандроўнай трупы былі гаспадарчыя пабудовы, а рэквізіт і касцюмы акторы неслі на ўласных плячах. І ўсё зарадзі таго, каб распаўсюджваць тэатральнае мастацтва на беларускай мове.

😎На што супрацоўнікі парку гісторыі Сула здольны зарадзі распаўсюду беларускай гісторыі і культуры, можна даведацца ў Вялікім княстве Сула.

❤️Сардэчна запрашаем!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💃Мы гатовы! А вы гатовы апынуцца ў атмасферы пазітыву і дабразычлівасці? Запрашаем на Дні тэатру і казак 6 і 7 красавіка.

💯Пра глыбокае і важнае можна расказваць лёгка і весела. І нашы экскурсаводы ўмеюць так распавесці пра гісторыю і культуру Беларусі. Гэтыя выхадныя прысвечаны тэатральнай культуры. І ў нас ёсць эксперты па гэтым пытанні.


10.00 брама адчыняецца для гасцей.
17.30 канец экскурсійнага абслугоўвання
Папярэдні запіс НЕ патрэбны!

😎Як шмат сярод нашых падпісчыкаў лёгкіх на пад'ём?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎭Вы прапусцілі, не прыехаўшы ў парк гісторыі Сула 06 красавіка:
- імерсіўная 5D казка;
- тэатральныя аповеды “Станаўленне беларускага тэатра”;
- майстар-клас “Каваль свайго шчасця”;
- аўтарскія казкі беларускіх пісьменнікаў;
- пераўтварэнне чалавека ў мядзведзя і шмат іншага.

💃Ёсць добрыя навіны! Гэта ўсё можна пабачыць 07 красавіка ў нядзелю. Працягваюцца дні тэатра і казак. Аматары вытанчанага тэатральнага мастацтва і вясёлых традыцыйных казак, будуць у захапленні. Гарантавана!

Папярэдні запіс НЕ патрэбны, брама адчыняецца ў 10.00. Чакаем усіх!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хм, знайшлі чым заманіць. Каму патрэбны тыя даляры 🙄

💯З усіх магчымых выбараў, нашы госці заўсёды абіраюць правільны варыянт і прыязджаюць у парк гісторыі Сула. 

🎭 7 красавіка наведнікаў чакае: 
- імерсіўная 5D казка;
- тэатральныя аповеды “Станаўленне беларускага тэатра”;
- майстар-клас “Каваль свайго шчасця”;
- аўтарскія казкі беларускіх пісьменнікаў; 
- пераўтварэнне чалавека ў мядзведзя і шмат іншага. 

Брама адчыняецца ў 10.00. Гарантаваная зніжка на квіткі нашым сябрам з сацыяльных сетак.