STRYZHAK
1.34K subscribers
1.58K photos
203 videos
1.62K links
Персональный блог Андрея Стрижака.

Компетентно о важном и не без юмора :)

Предложить новость или связаться со мной можно тут @Andrej_Stryzhak
Download Telegram
Бесплатные курсы от #BYSOL.Academy
 
Фонд BYSOL запускает с 10 июня онлайн-проект #BYSOL.Academy. Эта платформа предоставляет беларусам доступ к базовым знаниям в области безопасности, экономики и социального активизма. Курсы помогут активистам сделать свои инициативы более эффективными и безопасными.
 
🧑‍💻На #BYSOL.Academy вы найдете курсы по экономике от Александра Кныровича, кибербезопасности от Николая Кванталиани, персональной безопасности в сотрудничестве от BYPOL, гражданскому обществу от Михаила Мацкевича, и дизайн-мышлению от активистов YouTube-канала "Шляхетны гусь". Все курсы бесплатны и доступны онлайн.
 
🥷 Для безопасности пользователей платформа собирает только минимальную анонимную информацию. Регистрация не требуется, доступ ко многим урокам открыт сразу.
 
👉 Узнать больше и пройти курсы можно по ссылке.
11-15.06 ДАНІЯ

Працягваю свой еўратур :) Гэтым разам серыя сустрэч з калегамі і дыяспарай ў Даніі і ўдзел Folkemødet - фестывалі дацкай дэмакратыі, калі на адзін івент на аддалены востраў Борнхольм з’язджаецца ўся Данія, ад каралеўскай сям’і, міністраў і дэпутатаў, да самых простых датчан.

У фармаце дыскусій, прэзентацый і сесій адказаў на пытанні, датчане праводзяць некалькі дзён. У новай вольнай Беларусі зробім такі фармат недзе ў Жыткавічах :)

Дзякуючы актыўнаму ўдзелу беларускай дыяспары ў Даніі, разам з калегамі з "Вясны", маю магчымасць распавесці датчанам пра стан з палітвязнямі ў Беларусі і пра важнасць удзелу ў кампаніях салідарнасці з Беларуссю.
🔥 «КАЛІ Б НЕ ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА, Я Б ПАКІНУЛА АДВАКАТУРУ»

Магчыма, гэта гучыць як нешта неверагоднае, але гэта факт: адвакат Наталля Мацкевіч расчаравалася ў сваёй прафэсіі яшчэ напрыканцы 90-х.

Яна зразумела, што адвакат — слабая фігура ў працэсе, закон — ня лічыцца з чалавекам, а ў судзе — няма праўды. Наталля Мацкевіч вучыла ангельскую мову і зьбіралася, пакуль ня позна, мяняць кваліфікацыю.

І толькі сустрэча з Барысам Ігаравічам Звозскавым і зь міжнародным правам правоў чалавека ўсё зьмяніла:

«Мне адкрыўся цэлы сьвет, які раней быў не вядомы. Я зразумела, дзе адвакату браць моц. Дзе браць прававую аргумэнтацыю, каб даводзіць сваю пазыцыю, каб абараняць падабароннага аргумэнтамі права. Тады я зразумела, як абараняць менавіта ЧАЛАВЕКА. І гэта было паваротам, празь які я не сыйшла з адвакатуры».

Пра тое, як Наталля Мацкевіч, працуючы адвакатам, навучала новых праваабаронцаў у вялікім адукацыйным праекце BISH, чытайце ў нашым вялікім матэрыяле.

*Не рабіце рэпост, калі вы ў Беларусі.
СУСТРЭЧА З ДАЦКІМ ВЕТЭРАНСКІМ ЦЭНТРАМ

Важны абмен меркаваннямі і прэзэнтацыя дацкіх калег, якія падказалі шмат метадаў працы для дапамогі беларускім ветэранам расійска-украінскай вайны, з якімі мы шчыльна працуем астатні год.

Рэабілітацыя, рэсацыялізацыя, перанавучанне і іншыя аспекты працы былі абмеркаваныя. Зразумела што мы не маем такіх рэсурсаў як каралеўскі дацкі бюджэт, але ёсць рэчы, якія можна зрабіць і без грошай.

Важны момант - большая частка метадаў і падыходаў, якімі падзяліліся з намі дацкія калегі, могуць быць выкарыстаныя і ў працы з аднаўленнем палітвязняў. Та я ж праца з ПТСР, тая ж рэсацыялізацыя, тая ж патрэба вашай салідарнасці.

Працуем далей! Далей будзе!
ЗА ПРОШЛУЮ НЕДЕЛЮ СНОВА ЗАКРЫТО ЧЕТЫРЕ СБОРА!

Мы так же, как и сами заявители, хотим поблагодарить каждого, кто не остался в стороне.

Закрытые сборы:

На лечение и реабилитацию политического беженца из Беларуси.

Беларускому добровольцу пройти курс реабилитации после ранения.

Дочери политзаключенной Елены Гнаук начать жизнь заново с тремя детьми в эмиграции.

Для семьи Рыбаковых, которые уехали из Беларуси из-за репрессий.

Каждый сбор - это чья-то беда и чья-то судьба. Мы рады, что вместе можем помогать и спасать друг друга!

❤️ Поддержите нашу команду - по ссылке здесь.

💳☝️ Не используйте BY/RU платёжных инструментов для доната через BYSOL.

BYSOL на Patreon 🫶🏻
БЕЛАРУСКАЯ ПАНЭЛЬ НА Folkemødet

Упершыню на вялічэзным фестывалі дацкай дэмакратыі была асобная беларуская панэль, якая выклікала вялікую цікаўнасць з боку датчан. Разам з Канстанцінам Старадубцам з праваабарончага цэнтра Вясна асвяцілі сітуацыю з правамі чалавека ў краіне і палажэннем беларусаў у ЕЗ.

Асноўныя тэмы што былі абмеркаваныя:
- праблема легалізацыі, візавай палітыкі і атрымання пашпартоў замежніка;
- падтрымка палітвязняў і іх сямей;
- недапушчальнасць паслаблення санкцыйнага ціску на рэжым;
- патрэба ў салідарнасці з беларускім народам і жорсткасці да лукашысцкага рэжыма.

Сярод соцень івэнтаў і дзясяткаў пляцовак, якія за тры дні адведалі 50.000 чалавек, прагучала і беларуская тэма. Вялізарная ўдзячнасць за арганізацыю панэлі беларускай дыяспары Даніі і партнёрам з дацкіх НДА, а таксама за выдатную мадэрацыю Mацільдзе Кімер!

Працуем далей!
МЫ БЫЛІ РАЗАМ НА МАЙДАНЕ

Часта так пачынаюцца тэксты ў якіх хтосьці ў стужцы распавядае пра смерць сябра. На шчасце, сёння не пра смерць.

Аляксандр Васюковіч адзяседзеў 3 месяцы, эвакуіраваны, жывы, здаровы, на волі і мае патрэбу ў вашай дапамозе. Саша вельмі круты фотадакументаліст і прафесіянал сваёй справы, пакуль ён будзе чакаць рашэння польскай міграцыі пра міжнародную абарону, мы можам падтрымаць яго.

Чакаем твайго даната тут (карта/paypal)

Працуем далей!
💌 ВЫ ПІСАЛІ ЛІСТЫ Ў ТУРМУ ЦІ АТРЫМЛІВАЛІ ІХ З ВОЛІ? ЗАПОЎНІЦЕ АНАНІМНУЮ АПЫТАНКУ

У беларускіх турмах блакуюць лісты палітвязьням. Ім амаль не перадаюць лістоў ні ад сваякоў, ні пагатоў ад незнаёмцаў, якія пішуць словы падтрымкі. А некаторым палітвязьням не перадаюць увогуле нічога - такі від катаваньняў называецца "інкамунікада".

"Вясна" хоча сабраць поўныя і сыстэмныя зьвесткі пра інфармацыйную блакаду ў месцах несвабоды - каб зразумець маштаб праблемы і як зь ёй змагацца.

Гугл-форма не зьбірае імэйл-адрасоў і цалкам ананімная.

Сабраныя зьвесткі праваабаронцы плянуюць выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы зваротаў да Спэцдакладчыкаў і аналітычных матэрялаў.

🟦 Апытанка для тых, хто ПІША ці ПІСАЎ лісты ў турму

🟪Апытанка для тых, хто АТРЫМЛІВАЎ лісты з волі
АЛЯКСАНДР РАМАНОВІЧ ЭВАКУІРАВАНЫ. ГУБАЗЯТА, ШТО З ТВАРАМ?

Гэта быў адзін з самых складаных эвакаў апошняга часу. Пінскага праваабаронцу, што пабываў у кіпцюрах губазят і, нават, быў прымушаны імі зняцца ў прапагандзісцкім кіно пра дрэнны BYSOL, які неспраможны дапамагчы людзям.

Аляксандр выскачыў з пасткі і зараз пачынае жыццё з нуля ў Польшы і мае патрэбу ў нашай дапамозе. Чакаем на твой данат тут (карта/paypal): https://bysol.org/be/private/alexanderromanovich/

Працуем далей! Баронім сваіх.
БОЛЬШ ПРАСТОРЫ ПРАЦЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

За апошнія +30 год сфармаваўся падыход у якім заходнія партнёры, што дапамагаюць Беларусі, звяртаюцца да заходніх жа арганізацый для размеркавання гэтых грошай. Якая ж роля беларускіх імплементараў - арганізацый-размеркавальнікаў дапамогі?

Мы ўвесь час чуем пра мільёны на падтрымку дэмакратычнай Беларусі, на нашыя медыя, культуру, нашых палітвязняў, а на практыцы мы бачым кейсы калі рэдакцыі вымушаныя балансаваць на мяжы закрыцця, зборы на палітвязняў па-ранейшаму актуальныя, а сродкаў на культурныя праекты па-ранейшаму бракуе. Чаму так?

Гэтаму ёсць некалькі прычынаў (спіс няпоўны):
- нягнучкасць і слабая адаптыўнасць заходніх партнёраў;
- выклікі даверу/недаверу да беларускіх партнёраў;
- высокі адсотак адміністратыўных выдаткаў пры абслугоўванні беларускіх праграм заходнімі імплементарамі;
- скепсіс заходніх партнёраў адносна працы з новымі фарматамі дастаўкі дапамогі ўнутр Беларусі.

Калі я кажу пра гнучкасць і адаптыўнасць, то не магу абысці прыклад Украіны. Ва ўмовах вайны і разбурэння краіны, нашыя паўднёвыя суседзі вельмі моцна адвакатуюць свае інтарэсы на Захадзе. Змяняючы правілы гульні і падыходы міжнародных донараў. Мы павінныя браць у гэтым прыклад з украінцаў і быць больш паслядоўнымі і настойлівымі.

Праблема даверу/недаверу выцякае з дылемы суагрэсар/ахвяра. Заходнім палітыкам, нават тым, што падтрымліваюць Беларусь, складана і рэпутацыйна рызыкоўна тлумачыць выбарцам розніцу паміж лукашыстамі і беларусамі што падтрымліваюць дэмакратыю. Простыя адказы на складаныя пытанні - вельмі эфектыўны папулісцкі ход. Нажаль, павесіць цэтлік што ўсе беларусы - суагрэсары, значна прасцей, чым тлумачыць розніцу.

BYSOL і ўсе арганізацыі Хуткай гуманітарнай дапамогі, паслядоўна прасоўваюць падыход нулявой адміністратыўнай нагрузкі пры працы з наўпроставай гуманітарнай дапамогай. Гэтая пазіцыя пастаянна даносіцца да донараў - выдаткі на каманды павінныя фінансавацца не са сродкаў прызначаных на наўпроставую дапамогу.

Беларускія арганізацыі адрасцілі сабе дадатковыя ўменні па працы з заходнімі грашыма і могуць наўпрост працаваць з буйнымі заходнімі донарамі. У тым ліку і з новымі метадамі перадачы грошай у Беларусь. Гэта моцна змяняе ўмовы гульні, надае беларускай супольнасці большую суб’ектнасць і змяншае шлях дапамогі да чалавека.

Гэтыя тэзісы я прагаварыў на першай панэлі міжнароднай канферэнцыі імплементараў па Беларусі. Важна шчыра і адкрыта размаўляць пра перашкоды і выклікі, каб іх пераадольваць разам з партнёрамі
Сёння апошні дзень мне 38 год :)

Заўтра на свой Дзень Народзінаў я буду рабіць дабрачынны аўкцыён з двух унікальных лотаў.

Суму аўкцыёна я накірую на школьны збор для дзяцей палітвязняў, што мы традыцыйна стартуем праз месяц.

Каб не прапусціць аўкцыён і паўдзельнічаць у ім, стаўце + у каментарах.
ПЕРШЫ ЛОТ У МАЕ 39!

Дзякуй усім за віншаванні! Як і абяцаў, выстаўляю першы лот на аўкцыён - бутэлька ігрыстага з Бахмута (Арцёмаўска). Гэтай бутэльцы ня меньш за 20 год і нехта з вас нарадзіўся разам з гэтым віном.

Я стартую аўкцыён з €39, бо гэта цяпер мой узрост. Сума аўкцыёна пойдзе на школьны збор для дзяцей палітвязняў.

Чакаю вашых ставак у каментах!
МНЕ 39 І Я ПРАЦУЮ ДАЛЕЙ

Я бачыў шмат. Рабіў шмат. Марыў шмат.

Я буду ляцець далей і бачыць агонь у вашых вачох, што падтрымлівае мяне. Нашая мэта і місія - несці гэты агонь і імпэт далей. І будаваць нашую краіну.

Дзякуй за віншаванні ўсім! Хочаш павіншаваць? Далучайся да:
- аўкцыёна тут: https://www.facebook.com/share/p/sGBX7buWnDPBLspo/
- даната тут: https://bysol.org/be/bs/team/
ДРУГІ ЛОТ У МАЕ 39

Дзякуй усім за віншаванні! Другі лот - бутэлька чырвонага гішпанскага Jean Leon з апелясьёна Penedes. Цікавасць гэтай бутэлькі ў тым, што яна мая аднагодка і што мы абсалютна выпадкова знайшлі яе разам з Павел Кірылёнак у каталонскай вясковай віннай краме. З такім старым сухім віном ніколі ня ведаеш ці ў бутэльцы віно, ці воцат. Тым цікавей гэты лот :) Прынамсі, яе родная сястра была цалкам сабе піткая, што мы з Пашам і спраўдзілі.

Стартую аўкцыён з €39, бо гэта і мой і яе ўзрост. Сума аўкцыёна пойдзе на школьны збор для дзяцей палітвязняў.

Чакаю вашых ставак у каментах!
ДЗЯКУЙ УСІМ ЗА ВІНШАВАННІ!

Цікавае адчуванне прызнання гэтых дзьвюх лічбаў за сабой. Мой календарны і ментальны ўзрост ужо даўно не супадаюць, бо за свае 39 я паспеў пражыць ужо некалькі жыццяў. Але ж інтуіцыя падказвае мне што і гэтае што жыву - не апошняе і самае цікавае і істотнае яшчэ наперадзе.

Я атрымаў у падарунак вялізарны мех вашых віншаванняў і пажаданняў, спадзяюся што хаця б частка іх спраўдзіцца! 24.06 у Літве заўсёды выходны, бо Купалле (Jonines) тут дзяржаўнае свята і гэта вельмі зручна, бо наступны дзень па маім ДН можна абсалютна спакойна праваляцца на канапе :) Чым і займаюся.

Дзякуй усім і працуем далей. Але ўжо заўтра :)
ВЯЛІЗАРНАЕ ІНТЭРВІЮ ДЛЯ "ТОК" ЗАПІСАЛІ!

Наста Роўда кажа што паглядзець вялікі фармат пра:
- беларускую салідарнасць;
- фонд BYSOL;
- мяне;
можна будзе прыблізна праз месяц. Будзе цікава!

Каб не прапусціць прэм’еру падпішыцеся ўжо сёння: https://youtube.com/@tok_talk
АЛЕСЯ БУНЕВІЧ ЭВАКУІРАВАНА З БЕЛАРУСІ

Дзякуючы аператыўнай працы каманды эвакуацыі фонда BYSOL, былая палітзняволеная здолела выехаць і ўз’яднацца са сваёй сям’ёй. Менавіта пра гэтую эвакуацыю я пісаў на свой Дзень народзінаў :)

Дапамагай адбыцца новым эвакам тут (карта/paypal): https://bysol.org/be/bs/relocate/

Працуем далей! Баронім сваіх.
Адстаўка Валера Кавалеўскага як сыход з марафонскай дыстанцыі.

Такім чынам на сёння ў АПК не закрытыя ключавыя пазіцыі Мінэканомікі і МЗС. Нажаль, чаргі на гэтыя пазіцыі таксама не бачу. А дыстанцыя яшчэ вельмі доўгая і фініш вельмі далёкі.

Сістэма супраціву лукашысцкай дыктатуры перажывае няпростыя часы. Фармулёўка з якой сыходзіць Валер, тычыцца, нажаль, ня толькі яго, ёсць і іншыя складанасці. Ня буду вангаваць, але ж адстаўка ў АПК можа быць і не апошняй.

У гэтай гісторыі ўстойлівасць двух элементаў: грамадзянскай і праваабарончай супольнасці і Святланы Ціханоўскай, бачацца мне залогам устойлівасці ўсёй сістэмы. Першы элемент мае падтрымку людзей і донараў, другі элемент мае легітымнасць і вызнанне ў свеце.

Адзінае што дадам - асабіста я і BYSOL працуем далей і трымаем наш кавалак фронта.
Дакладна так сама і Служба хуткай гуманітарнай дапамогі, як кааліцыя гуманітарных арганізацый, няўхільна працуе на карысць людзей і спыняць сваю працу не плануе.
ЧУЖОЕ НЕБА Я ТАКСАМА ЗАЎСЁДЫ НАШУ З САБОЙ

Як і чужы квітнеючы луг. Я і чужыя фахверкавыя сцены, за якімі павольна цячэ чужое нямецкае жыццё.

Я закальцаваў найбуйнейшы цыкл у сваім жыцці - прыехаў у нямецкі гарадок дзе жыў і вучыўся роўна 30 год таму. Роўна 30 гадоў таму я атрымаў магчымасць паглядзець якім можа быць спакойнае роўнае жыццё.

Якое магло і не магло б быць маім. Гэтае неба я насіў з сабой 30 год і яно дапамагала мне памятаць што акрамя ёбанага саўка і перманентнага піздзеца нашага жыцця на ўсходнім муры Еўропы, ёсць і нармальнае жыццё. Якое я так і не пражыў, бо маю іншую місію. Ці праклён :)

Прывіўка, што я атрымаў 30 год таму ў Нямеччыне, дзейнічае дагэтуль. Гэта прывіўка годнасці, каштоўнасці кожнага жыцця, дэмакратыі і свабоды. Да яе я дадаў за жыццё два патча - салідарнасць і справядлівасць. І гэта ўся маёмасць што я прыдбаў у гэтым жыцці.

Ня так ужо і мала, зрэшты. Працуем далей!