STRYZHAK
1.24K subscribers
1.89K photos
244 videos
1.87K links
Персанальны блог Андрэя Стрыжака
Download Telegram
Анджэю Пачобуту сёння 53 гады.
Гэта пяты дзень народзінаў які ён сустракае за кратамі. Чакаем на волі!
😢9❤‍🔥7🕊3
Новы правакацыйны надпіс ВІЛЬНR НАWA. Гэтым разам на каменнай агароджы Ваенных могілак у Вінгісе.

Надпіс свежы. Яўна разлічаны на тое, што на выходных тут праходзіць шмат людзей, якія яго пабачаць.
🤬3😴3🫡1
«Ведаеш, гэта будзе мучыць нас яшчэ доўга. Мяне — дакладна, і я хачу сказаць, што мне шкада, што я ўводзіў людзей у зман. Гэта было ненаўмысна».


Амерыканскі правакансерватыўны блогер Такер Карлсан прызнаў памылку і выбачыўся за сваю падтрымку Трампа.

Нават, у самых смелых думках не ўяўляю сабе лукашысцкую прапaгандoнскую шушару, што прамаўляе словы выбачэння і прызнання памылак. Няма ў іх такой мікрасхемы ў галаве.
👍8🤣4
Памятаеце гісторыю пра палітзняволеную, што была за кратамі цяжарная? Наталля Левая была вызваленая і нарадзіла хлопчыка на волі. Віншаванні!
31🔥2
Ты за Фядуту, ці за Бяляцкага?

Пытаюць мяне айчынныя срaчaлюбы. Вось ужо ваісціну не давай беларусу чаркі ды шкваркі, а дай пaсрацца. Але ж мой адказ на вынесенае пытанне не спадабаецца вам, бо я... за кнігу.

Пакуль адбываецца срач наконт таго на якой мове друкаваць, а на якой не друкаваць, побач з намі разварочваецца кніжны трылер. Амаль тры сотні надрукаваных асобнікаў "Восені патрыярха" Габрыеля Гарсіі Маркеса, будуць знішчaныя калі не будуць прададзеныя да лета. Не нaцыстaмі, ці лукaшыстaмі, а ўласнаручна выдаўцом, бо такія ўмовы аўтарскага кантракта.

Калі для вас як і для мяне мае значэнне кніга, то канвертуйце свой праведны запал у дзеянне. І падтрымайце справу беларускага кнігавыдавецтва справай, а не дрочавам па клавіятуры.

Дарэчы, сёння якраз Сусветны дзень кнігі. У Каталоніі, адкуль традыцыя святкавання і пайшла, ёсць выдатная традыцыя. На 23 красавіка хлопчыкі дораць ружы ўсім сустрэчным дзяўчынам, а дзяўчыны дораць сваім блізкім хлапцам кнігі. Сённяшні дзень - гэта дзень св.Валянціна па-каталонску. Зрабіце добрую і прыемную справу. Спасылка на замаўленне кнігі тут.

Веру ў цябе! І нобелеўскі лаўрэат Габрыэль Гарсія Маркес глядзіць на цябе як на чалавека справы 🙂
5👍3❤‍🔥2
Еўразвяз канчаткова зацвердзіў крэдыт на €90млрд для Ўкраіны. Варта было прыбраць Орбана і Фіца ў адзіночку вырашыў не размахваць сваім вета перад носам Еўракамісіі.
13👍5🔥2
Цікава назіраць за няўканнем і ныццём некаторых жыхароў суседняй краіны, якія пераймаюцца сапсаванай экалогіяй Туапсэ.

Я чуў што сітуацыя з экалогія значна паляпшаецца калі ня лезеш ратаваць суседзяў ад "нацызма"
1😁10💯9👍4
У Беларусі цяпер ідуць масавыя зaтрыманнi і пеpaтрусы ў прадстаўнікоў сацыяльна-культурных арганізацый.

У сувязі з гэтым нагадваю кантакт эвака @dogen_free (tg). Калі вы, ці вашыя сваякі ў нeбяспeцы - звяртайцеся па дапамогу.
🤬42👍2👎1🤣1
Дональд Туск на саміце ЕС у Нікасіі:
«Упершыню за гады ў зале не было рускіх, калі вы разумееце, што я маю на ўвазе».
Ох, Дональд. Нешта мне падказвае, што акрамя Орбана, ёсць там у вас і іншыя «рускія».
1💯6👍3❤‍🔥1
Яму - 40. Мне амаль 41.

Гэтыя лічбы абсалютна не ўкладваюцца ў галаве, бо калі гутарка заходзіць пра Чарнобыль, я зноў і зноў адчуваю сябе дашкольнікам, які добра ведае што ў лес мы ня ходзім па грыбы і ягады, хаця вакол Рэчыцы вялізарныя лясы, поўныя прыгажосці і смакаты.

Што побач з маім домам спешна выбудавалі дзевяціпавярховік, куды засялілі людзей, з тым самым позіркам, які я потым усё жыццё буду сустракаць. А аднойчы пабачу і ў сваім люстэрку. Перасяленцы. Бежанцы. Выгнаннікі.

Людзі, што ў адзін момант згубілі ўсё, пачалі жыць побач з намі. Яны былі ціхія і разгубленыя. З дзецьмі з гэтага дома сябравалі, але ж падчас дзіцячых сварак не забываліся нагадаць што яны "чарнобыльскія". А людзі з гэтага дома і не забываліся.

З часам, на гаўбцах іх кватэр з'явіліся рамы. Была такая мода ставіць шкло на лоджыях і гаўбцах. Рамы ў гэтых кватэрах былі знятыя ў пакінутых у Чарнобыльскай зоне жыхарамі дамах. Людзі везлі разам з сабой частку свайго жыцця.

Матэрыяльнае вымярэнне таго жыцця, якое сёння падаецца цяжкім і няпростым, але ж як згубіш, то адчуваецца як сонечнае і яскравае. Везлі і ставілі гэтыя рамы, каб дадаць цяпла ў кватэры, абараніцца ад халадэчы чужога горада.

Не забываліся на тое хто яны, але ж забыліся на тое, што разам з часткай старога дома, прывозілі ў новы дом смерць. Нябачную, але бязлітасную. Малымі мы цынічна жартавалі што гэты дзевяціпавярховік свеціцца па начох ад радыяцыі. У выпадку са старымі рамамі на гаўбцах, хіба, так яно і было.

Чарнобыль забраў маіх аднакласнікаў, забраў здароўе цэлага пакалення гомельскіх і магілёўскіх дзяцей. Майго пакалення. Але ж, тэхнагенная катастрофа паставіла адвечнае пытанне - ці ўсё добра ў тваёй краіне, калі яе ўлада хлусіць пра жыццё і смерць мільёнаў? Жыць той уладзе заставалася пяць год. Але ж яе паслядоўнікі дагэтуль на сваіх месцах.

Фота маё. Зрабіў у 2009 годзе.
1😢152👍2🕊1
"Фон без изменений. Первый энергоблок БелАЭС отключили в очередной раз

Первый энергоблок БелАЭС вновь отключен от сети. Это сделано для обеспечения надежной эксплуатации, сообщили на БелАЭС."

Пастаянныя адключэнні рэактараў кажуць нам што надзейная эксплуатацыя БелАЭС: у выключаным стане. Добрая тэматычная навіна да ўчарашняга дня.
1😁5🎉2
Беларускія навукоўцы прапануюць вывучаць англійскую мову па... публічных выступах палкоўніка. Адразу прыгадваецца цытатнік Мао, які ажыўляе параненых кітайскіх хунвэйбінаў. Але ж тут бачым вычвapэнне яшчэ больш выкшталцонае :)

Фотачку ўзяў на Белсаце.
🤣8🗿2🔥1
Расейская спецура рыхтавала ў Вільні зaбoйcтвa двух асобаў - расейскага палітэмігранта і літоўскага актывіста.

Узровень падрыхтоўкі быў вельмі высокі і ахопліваў некалькі краінаў Еўразвязу. Агулам паліцэйскімі розных краін выяўленыя 13 падазроных у гэтай справе. Большасць з іх б (9) затрыманыя, сярод іх грамадзяне Расіі, Украіны, Беларусі, Грузіі, Латвіі, Малдовы і Грэцыі

Што цікава ў гэтай справе - Літва ў 90-я была краінай, дзе мелася арганізаваная злaчыннacць і тады рэалізаваць такое замоўнае зaбoйcтвa не было б вялікай праблемай. Але ж часы змяніліся, кіраўнікі гaнгaў альбо па турмax, альбо ў трунax і інфраструктуры для такой замовы папросту няма. Таму выканаўцам прыйшлося камбінаваць вельмі складаную схему для рэалізацыі. Падобна што на гэтым яны і пагарэлі.

Вялікі дзякуй літоўскай крымінaльнaй паліцыі і Генпракуратуры за выдатную працу!
👍103
Прэзыдэнт зрабіў узмах рукой у бок людзей, што сабраліся яго сустрэць і ў гэты момант раздалася шэсць стрэлaў.

Гатэль Вашынгтон Хілтан - знакавае месца, якое вельмі часта прымае прэзыдэнтаў ЗША на розныя івенты. Івент 30 сакавіка 1981 года быў сотым візітам у гатэль дзеючага прэзыдэнта ЗША і быў сустрэчай з выбарцамі. 25-гадовы Джон Хінклі-малодшы, стpaляў у бок Рэйгана шэсць разоў. Былі пapaненыя сам прэзыдэнт і яшчэ трое чалавек. Рэйгана дастала самая апошняя шостая куля, якая зрыкашэціла ад браняванага барта лімузіна і трапіла роўна ў праём між дзвярыма і корпусам машыны у якую ахоўнікі паспелі ўсадзіць шэфа. Куля закранула рабрыну і спынілася усяго ў 25 міліметрах ад сэрца.

Пазней стрaлок на следстве раскажа што стрaляў у прэзыдэнта... каб прыцягнуць увагу актырысы Джодзі Фостэр, якую паслядоўна і неадступна стaлкерыў доўгі час. Пазней малады чалавек быў прызнаны недзеяздольным і змешчаны ў псіхіятрычны шпіталь, у якім ён прабыў ажно да 2016 года.

Рэйган не адразу зразумеў што адбылося, боль у грудзі ён прыняў за пералом рабрыны, бо ахоўнікі запіхвалі яго ў лімузін без асаблівых цырымоній. Але ж пасля пачалося крывацячэнне горлам. Ужо пасля таго як прэзідэнт трапіў на аперацыйны стол, адбыўся ягоны знакаміты дыялог з хірургам (негледзячы на сур'ёзнасць ранення, Рэйган быў у свядомасці). «Спадзяюся, вы рэспубліканец», на што атрымаў адказ: «Сёння, спадар прэзідэнт, мы ўсе рэспубліканцы». Калі б не своечасова аказаная дапамога і шматчасавая складаная аперацыя з пераліваннем крыві, Рэйган бы памёр.

27 красавіка 2026 года, праз 45 гадоў гатэль Вашынгтон Хілтан зноў стаў месцам пaкушэння на прэзідэнта ЗША. Гэтым разам няўдалага. Цікава, ці паўтарыўся б такі дыялог паміж урачом і пацыентам, калі б нападнік здолеў ажыццявіць свой замысел?

Улетку 2023, па запрашэнні праграмы Злучаных Штатаў Амерыкі, я жыў у гэтым гатэлі. На месцы пакушэння на Рэйгана ўсталяваная мемарыяльная таблічка.
5👍2
Наша Ніва: "Вызваляюць Пачобута"
🤞🤞🤞
9👍1
Анджэй Пачобут і прэм'ер Польшчы Дональд Туск. Першае фота палітвязня на волі!
26👍1
І яшчэ адна важная навіна на сёння. Аб'яднаныя Арабскія Эміраты выходзяць з нафтавага картэля АПЕК. А гэта значыць што гэтая краіна з вялікімі запасамі нафты (шостыя ў свеце) цяпер зможа самастойна вырашаць колькі нафты яна здабывае і выпускае на сусветны рынак. А гэта значыць што з першага мая з'яўляецца дадатковы моцны самастойны гулец, які будзе значна ўплываць на кошты на нафту.
5👍2
Як сёння выглядае Анджэй Пачобут у чарговы раз нагадвае нам з кім мы маем справу па той бок фронту. І гэта сапраўдны твар сістэмы, якая спрабуе злaмaць, знiшчыць, запудрыць мазгі ўсім, хто стаіць на яе шляху. Кaтaванні - гэта кaтaванні, а не "імкненне да дыялогу", "веганскія батончыкі" і таму падобнае.
💯9👍31🕊1
Сыйшла эпоха. Легендарны рэсурс udaff. com больш не існуе.

Мова падонкафф у нулявыя гады была істотным контркультурным феноменам постсавецкай прасторы. Аффтар жжот, пешыісчо, ржунімагу, фбабруйск жывтоне - гэтыя фразы на "олбанском езыге" нарадзіліся ў гэтым харчовым булёне, што варыўся ў запаленых галовах дапатопных інтэрнатаў задоўга да моднага сёння brainrot.

Кожнай генерацыі свае прыколы. Аффтары ўбілicя апсцену змазаную йадам.

RIP
😢9🕊21👍1
Немагчыма двойчы ўвайсці ў адну ваду. А ў туапсінскую нафту можна і чатыры разы.

ЗСУ
🔥2