STRYZHAK
1.34K subscribers
1.58K photos
203 videos
1.61K links
Персональный блог Андрея Стрижака.

Компетентно о важном и не без юмора :)

Предложить новость или связаться со мной можно тут @Andrej_Stryzhak
Download Telegram
ГУТАРКА ПРА ВАЖНАЕ З БЕЛАРУСКІМ ДААБРАХВОТНІКАМ

На канале "Лахвіч" паразмаўлялі пра дапамогу беларускім дабраахвотнікам і планы далейшай працы. Важна данасіць сваю пазіцыю ў простай размове пра складаныя рэчы.

Спасылка на відэа тут. Чакаю на рэакцыі і каментары!
Па спам-атацы на нумары беларусаў у Літве з пагрозамі дэпартацыі. Падобна правакацыя. Свой статус правярайце ў асабістым кабінеце Мігрыса.
УВАГА, ГАВОРЫЦЬ І СВАРЫЦЬ МАСКВА!

Абсалютна ясная і зразумелая мэта працы пуцінскіх і лукашысцкіх спецслужбаў - накрутка літоўцаў і беларусаў адно супраць аднога.

Што маем:
- правакатыўныя посты некаторых літоўскіх блогераў, датычныя непажаданасці беларусаў у Літве і зробленыя на мяжы (ці нават за ёй) распальвання міжэтнічнай варожасці;
- правакацыя невядомых пранкераў, датычная "дэпартацыі" беларусаў з Літвы, з-за непажаданасці;
- галосныя заявы часткі літоўскага палітыкума, наконт непажаданасці беларусаў у Літве;
- нявызначанасць будучыні беларусаў і выкарыстанне "беларускай" карты літоўскімі палітыкамі ў электаральнай гульні.

Што трэба рабіць:
- усім бакам трэба прытрымлівацца стрыманасці і весці дыялог. Адзіны хто выйграе ад нашай сваркі - Масква;
- больш камунікаваць адно з адным на побытавым узроўні і расказваць суседзям пра тое чаму мы тут;
- інтэгравацца ў прафесійныя супольнасці і весці там культурную дыпламатыю (прыклад перамогі беларусаў на Žmogšala Beerfest выдатны прыклад).

ВАЖНА! Я ня схільны абвінавачваць літоўскіх інфлюенсераў у свядомай працы на Маскву, але наратывы што гучаць моцна выкарыстоўваюцца прапагандай падчас гібрыдных атак. І шкодзяць і літоўцам і беларусам.

Галоўнае - беларусы і літоўцы не ворагі адно аднаму, мы добрыя суседзі, якія маюць багатую культурную і гістарычную супольную спадчыну. Агульны наш вораг - пуцінскі і лукашысцкі рэжымы, якія працягваюць курс на знішчэнне літоўскай і беларускай ідэнтычнасцяў. Як гэта раней рабілі савецкая і расійская імперыя. Апошняя спам-атака яшчэ раз гэта падкрэслівае.

За нашу і вашу свабоду! Už mūsų ir jūsų laisvę!
«В 20 ГОДУ Я БЫЛ ЖЕСТКО ЗАДЕРЖАН И ПОЛУЧИЛ ПУЛЕВОЕ РАНЕНИЕ В ПЛЕЧО»

Дмитрий до выборов жил в Минске и 9 лет профессионально играл в баскетбол. В 2020 его автомобиль остановили обстрелами, а парня задержали. Парня избивали и допрашивали три дня, выбили ложный показания и нанесли многочисленные травмы (черепно-мозговая, перелом кисти руки, разрыв крестообразных связок и мениска).

Дмитрий попал в больницу и 2 месяца находился на реабилитации. За это время на меня было заведено уголовное дело по статьям 363 и 218, однако ему удалось уехать в Польшу.

К сожалению, полученные травмы до сих пор сильно влияют на качество жизни молодого парня и выход только один - как можно скорее сделать операцию. Парень нуждается в Вашей помощи для её оплаты.

👉Прочитать подробнее его историю, а также поддержать — можно здесь.

💳☝️ Пожалуйста, не используйте BY/RU платёжных инструментов для доната через BYSOL.
❤️ БНР106 быць! Арганізуем Дзень Волі разам.

Каманда БНР100 запусціла збор сродкаў на арганізацыю святкавання 106-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сёлета арганізатары святкавання БНР100 ля Опернага тэатру ў Менску правядуць маштабную анлайн-трансляцыю свята 25 сакавіка, якое адбудзецца ў YouTube, і да яго зможа далучыцца кожны беларус і беларуска ці то ў Беларусі, ці то ў замежжы.

Ужо вядома, што ў святкаванні возьмуць удзел вядомыя беларускія гурты і аўтарытэтныя спікеры, з якімі будуць абмяркоўвацца пытанні нашай гісторыі, сучаснасці і беларускай ідэнтычнасці.

І сёлета кожны беларус і беларуска мае магчымасць узяць непасрэдны ўдзел у арганізацыі нашага свята. На платформе BYSOL запушчаны збор сродкаў на арганізацыю #БНР106.

Неабходна сабраць €25 000, якія пойдуць на арэнду пляцоўкі, абсталявання ды арганізацыю выступу музыкаў.

Падтрымаць БНР106 можна тут

❗️Нагадваем, што ў сувязі з абвінавачваннямі ў экстрэмізме, каманда BYSOL заклікае карыстацца для перавода сродкаў карткамі еўрапейскіх банкаў альбо данаціць праз PayPal (але не праз прывязаныя карткі).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сегодня мы рассказываем о трех благотворительных сборах

В помощи нуждается активист Дмитрий Ходорович, сильно пострадавший во время протестов


В 2020 году молодого человека жестко задержали, его ранили резиновой пулей. Во время допроса Дмитрий получил травму колена, ему сломали кисть руки и оставили множество гематом по всему телу. У мужчины случилась черепно-мозговая травма и ухудшилось зрение. Он попал в больницу на два месяца. За это время на белоруса завели уголовное дело по статьям 363 и 218 УК. Ему удалось уехать, и теперь он живет в Польше. Последствия травм дают о себе знать, и сейчас белорусу нужна операция на колене.

Сумма сбора для Дмитрия составляет 5700 евро — средства пойдут на операцию и реабилитацию.

https://www.bysol.org/ru/private/dmitryhodorovich/

Помощь нужна белорусскому добровольцу с позывным Тихий

В 2020 году мужчина участвовал в протестах, а после начала войны отправился туда добровольцем. Он участвовал в освобождении Херсона, был ранен и получал контузии. Недавно мужчина решил уходить со службы. Сейчас белорус ищет работу и нуждается в решении ряда проблем — у него депрессия и последствия ПТСР.

Сумма сбора для добровольца составляет 3000 евро — деньги пойдут на аренду жилья, еду и оформление документов.

https://www.bysol.org/ru/private/tikhiy/

Помощь в получении новой профессии нужна экс-политзаключенному

Виталию Прохорову 20 лет, он из Жлобина. После выборов во время акции протеста его задержали ОМОНовцы и сильно избили. Тогда парня оштрафовали и отпустили. Позже пришли снова — обвинили по 342 статье за брошенный в автозак камень. Виталию присудили 2 года воспитательной колонии, потому что тогда парню было 17 лет. В декабре 2023 года Виталий вышел и уехал в Вильнюс. Он снял квартиру, занимается подработками и получил визу. Сейчас он хочет пойти на курсы программирования, чтобы получить новую профессию.

Сумма сбора для Виталия составляет 1200 евро — деньги пойдут на обучение и предметы быта.

https://www.bysol.org/ru/private/vitalyprokhorov/
🚨 LAST CALL: Засталося 48 гадзін да канца падачы заявак на міні-грантынг

Мы шукаем актывістаў і грамадзянскія ініцыятывы, каб падтрымаць іх праекты, накіраваныя на вырашэнне сацыяльна-палітычных праблем у Беларусі, дэмакратычныя змены і развіццё грамадзянскай супольнасці ў краіне.

Фонд BYSOL прадаставіць на конкурснай аснове падтрымку 11 праектам на агульную суму 65.000€.

Заяўкі прымаюцца да 3 сакавіка 2024 года ўключна.
📌 Абвяшчэнне вынікаў да 31 сакавіка 2024 года.

👉 Падрабязнасці і форму падачы вы знойдзеце тут.
Знайшоўся Сяргей Ерамееў

Сяргей Ерамееў, якога вінавацяць у выбухах на чыгунцы ў Бураціі, знойдзены ў СІЗА “Лефортава” у Маскве.

Ягонае месцазнаходжанне спрабавалі вызначыць беларускія праваабаронцы. Ім дапамаглі ў гэтым расейскія калегі. Бліжэйшым часам да Сяргея Ерамеева паспрабуе патрапіць адвакат.

Сяргея Ерамеева арыштавалі летась у снежні. Яму закідваюць у віну арганізацыю падрываў двух грузавых чыгуначных саставаў у тунэлі БАМ у лістападзе 2023 года. У выніку чаго магістраль была цалкам паралізаваная. Пасля арышту Сяергея Ерамеева этапапавалі ў СІЗА ва Улан-Удэ. Пазней месяц ягонае месцазнаходжанне было невядомае.

Калі ласка, падтрымайце беларуса Сяргея Ерамеева лістом альбо бандэроллю.

Адрас:
111020, Масква, вул. Лефортаўскі вал, д.5, корп. 2, СІЗА-2
ПЕРШЫ БЕЛАРУСКІ БІЗНЭС-ФОРУМ У ВАШЫНГТОНЕ

Каля 150 прадстаўнікоў бізнэса і грамадскіх арганізацый дыяспары сёння абмяркуюць магчымасці і выклікі, якія стаяць перад беларусамі і Беларуссю ў глабальным свеце ў няпростыя часы.

Маю гонар прадстаўляць BYSOL і прамаўляць перад шаноўнай публікай пра важнасць развіцця беларускай культуры салідарнасці і дабрачыннасці.
Смерць - тое што яднае нас перад разуменнем яе непазбежнасці. Я б напісаў што сапраўды яднаемся мы толькі перад яе абліччам.

Але гэта ня так, бо мы дапамагаем і ратуем, данацім і суперажываем пакуль жывыя.

Падтрымлівайма адно аднаго і памятайма тых, хто больш ня з намі.
Ліза, вечная памяць.
СТВОРАНАЯ СЛУЖБА ХУТКАЙ ГУМАНІТАРНАЙ ДАПАМОГІ

На Першым беларускім бізнэс-форуме ў Вашынгтоне, ад імя i па даручэнні BYSOL, BY_help, Dissidentby і фонда "Краіна для жыцця", абвесціў пра стварэнне Службы хуткай гуманітарнай дапамогі.

Нашыя арганізацыі паўсталі ў розныя часы і ў розных умовах, але гэта не замінае нам мець агульную мэту – падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій і салідарнасць з імі. Аб’яднанне ў «Службу хуткай гуманітарнай дапамогі» – беспрэцэдэнтная каардынацыя высілкаў, якой раней ніколі не было.

Выступаючы разам, мы прадстаўляем інтарэсы беларускай гуманітарнай супольнасці перад партнёрамі і знешнімі гульцамі. Дзякуючы шчыльнай каардынацыі мы аптымізуем падтрымку ва ўмовах абмежаванасці фінансаў. Мы даводзім, што ў стане дамаўляцца, каб дасягнуць агульнай мэты.

Нашая Служба адкрытая для супрацы з іншымі структурамі грамадзянскай супольнасці, што займаюцца дапамогай рэпрэсаваным.

Фонд BYSOL
BY_help
Dissidentby
Фонд Краіна для Жыцця
УЧОРАШНІ ЗАКАТ НА РАЦЭ ПАТОМАК

Вялікая вада кожны раз наводзіць мяне на думкі пра вечнасць, бо яе чароўны колазварот дазваляе нашай планеце быць калыскай жыцця. Як у гербертаўскай "Дзюне", мы аддаем пасля смерці сваю ваду ўнутры нас, назад у колазварот вады.

Час і нашае жыццё плывуць з рознай хуткасцю, як і паток ракі. Добрае і дрэннае змяняецца адно адным як хвалі акіяна. Мы ўсе выйшлі з вады і ў яе ж і вернемся.

Адзінае што мае значэнне - сума таго што ты зрабіў цягам свайго жыцця. Добрага і дрэннага. Які выбар ты зрабіў на сваіх раздарожжах. За што ўзяў на сябе адказнасць.

Я адчуваю што магу больш. Я раблю больш. Я працую далей.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎥Год таму вынеслі жорсткія прысуды праваабаронцам «Вясны» Алесю Бяляцкаму, Уладзіміру Лабковічу і Валянціну Стэфановічу

Тады гэтае ганебнае рашэнне рашуча асудзіла беларуская і міжнародная супольнасць. І сёння мы разам з калегамі па грамадскім сектары, праваабаронцамі з міжнародных арганізацый і дыпламатамі па-ранейшаму патрабуем вызвалення вясноўцаў, якія знаходзяцца за кратамі выключна за сваю мірную дзейнасць па абароне правоў чалавека.

Свабоду «Вясне»! Свабоду беларускім палітвязням!

💌Падтрымайце «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
€10.000 У ПАДТРЫМКУ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНЫХ ЖАНЧЫН САБРАНЫ!

Дзякуй усім за вашую салідарнасць і актыўнасць у зборы! Дзякуючы вам мы закрыем 20 заявак па €500 для жанчын, якія зараз за кратамі.

Вырашылі збор не закрываць да 9 сакавіка, калі адбудзецца івент Association of Belarusian Business Abroad, прымеркаваны да Сусветнага дня жанчын. Кожныя сабраныя звыш планаванай сумы €500 - гэта дадатковая закрытая заяўка!

Далучайцеся па спасылцы: https://bysol.org/be/bs/8march2024/

УВАГА! Данат з BY/RU плацёжных карт небяспечны.

Працуем далей! Абараняем сваіх.
ПАНЯДЗЕЛАК ПАЧЫНАЕЦЦА З СУСТРЭЧ У СЕНАЦЕ

Гэты тыдзень я пачну ў ЗША, працягну ў Літве і скончу ў Польшчы. Але ж да канца тыдня яшчэ трэба дажыць :)
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА МАРШУ Ў ПАМЯЦЬ АБ БЕЛАРУСЦЫ ЛІЗАВЕЦЕ Ў ВАРШАВЕ

На мінулым тыдні ў Варшаве адбылася жудасная трагедыя. Памерла беларуска Лізавета – дактары не змаглі выратаваць яе жыццё пасля жорсткага нападу, згвалтавання і спробаў удушэння.

6 сакавіка ў Варшаве ў памяць аб загінулай дзяўчыне пройдзе марш супраць гвалту «Яе звалі Ліза». Акцыя пачнецца а 18:00 па адрасе ul. Żurawia, 47 – там, дзе адбылося злачынства. Арганізатары заклікаюць удзельнікаў і ўдзельніц апрануцца ў чорнае.

Грамадскі дзеяч і кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак піша: «Трагічная смерць Лізы ад рук гвалтаўніка аб’яднала беларусаў і зноў узняла пытанні гвалту супраць жанчын. Далучаюся да ўсіх словаў падтрымкі і спачуванняў сям’і і заклікаю ўсіх далучыцца да Марша памяці».
Forwarded from Каманда БНР100
❤️ У нас з вамі свята!

25 сакавіка 106 гадоў таму была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. У гэты дзень мы ўпершыню на ўвесь свет заявілі: мы ёсць, у нас ёсць свая зямля і права будаваць сваю будучыню. Дык давайце правядзем Дзень Волі разам!

У 19:00 па мінскім часе 25 сакавіка на ютуб-канале «Годна» пачнецца святочная трансляцыя. Будзе шмат беларускай музыкі ў жывым выкананні, а таксама вас чакаюць гістарычныя цікавосткі, абмеркаванне сучаснай культуры і будучыні, пра якую мы марым.

🤍 J:МОРС
❤️ NAVIBAND
🤍 Dlina Volny


І гэта толькі пачатак, хутка будуць абвешчаныя іншыя музычныя гурты.

Уся асноўная інфармацыя – па хэштэгу #БНР106.

Дзяліцеся з блізкімі, запамінайце час і месца сустрэчы – мы робім гэта для кожнай і кожнага, хто чытае гэтыя радкі. Збірайцеся з роднымі і сябрамі і ўключайце трансляцыю разам. Насычаны эфір запланаваны на ўвесь вечар. У вас будзе магчымасць бяспечна пагутарыць з гасцямі шоу і прывітаць землякоў 😉.

Нагадваем, што вы можаце падтрымаць арганізацыю нашага свята тут – будзем вельмі ўдзячныя.

З любоўю,
Каманда БНР100
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
КОЖНАЯ ПАЕЗДКА Ў ЗША - НОВЫ ГАРЫЗОНТ

Гэтыя крокі па амерыканскай зямлі выводзяць на новыя думкі, кантакты і магчымасці. Візіт скончаны і я ў дарозе ў Еўропу. Думкі паступова складаюцца ў ідэі, якія хочацца рэалізаваць. Я рады што ёсць каманда, разам з якой хачу і магу даць жыццё гэтым ідэям. Без падтрымкі з вашага боку і працы нашай каманды, мы ніколі б не дасягнулі таго што змог зрабіць BYSOL за гэтыя няпоўныя чатыры гады.

Падтрымайце нашую каманду:
- (карта/paypal) https://bit.ly/45aKPZM
- patreon https://bit.ly/3Bdi0Pp

Працуем далей! Баронім сваіх.
АЛЕКСЕЙ СМОГ ПОКИНУТЬ СТРАНУ С ПОМОЩЬЮ ЭВАКУАЦИИ BYSOL

Директор музея также известен как журналист и писатель. За время работы Батюков пополнил коллекцию музея такими ценными артефактами, как оригинальное издание Статута ВКЛ 1588 года и другими редкими книгами.

Алексея Батюкова в течение 2023 года дважды задерживали сотрудники КГБ.

👉 Подробнее читайте по ссылке тут.

👉Вы можете поддержать эвакуацию по ссылке в сторис.

💳☝️ Пожалуйста, не используйте BY/RU платёжных инструментов для доната через BYSOL.
НА РОДНАЙ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЗЯМЛІ

Учора адразу з трапа самалёта прыступіў да працы, бо столькі болю, адчаю, вусцішу навокал у апошнія два месяцы, што я троху ў ахуі. Дапамагае дэкампазіцыя задач і старая-добрая франтавая медычная сарціроўка - бярэшся толькі за тое, што рэальна ты можаш зрабіць і пафіксаць. Астатнія важныя задачы застаюцца па-за зонай кантроля.

Задач паболела і іх разнастайнасці таксама паболела. Ляціць з новых бакоў, якія раней лічыў прыкрытымі і бяспечнымі. Гэта змяняе сітуацыю ў горшы бок, але не змяняе стратэгію - напрацоўвай досвед, трымай шыхт, беражы людзей і захоўвай спакой.

З іншага боку - калі ты ў атачэнні, ты можаш наступаць у любым накірунку.
Працуем далей! Баронім сваіх.
У РАСЕІ ЗАБІТЫ БЕЛАРУС

Гісторыя Мікалая Аляксеева, які, нібыта, збіраўся ўзарваць стратэгічны аб'ект федэральнага значэння... райвыканкам горада Аланец, у чарговы раз кажа нам - усходняя суседка небяспечнае месца для людзей, якія падтрымліваюць беларускі пратэст.

Кожны хто робіць свядомы выбар заставацца там - павінны разумець узроўні пагрозы. Ніхто не застрахаваны ад таго, што расейскія мянты начытаюцца вашых сацсетак і "выпадкова" застрэляць вас пры затрыманні.

А ўжо потым і тэрарызм і патроны з пісталетам і бомбамі з'явяцца. Мянты іх з сабою заўсёды носяць. Не праблема.

P.S. Як вы разумееце, як там было на самой справе, мы даведаемся толькі пасля таго як адкрыюцца архівы.