Фонд «Краіна для Жыцця»
1.42K subscribers
1.69K photos
139 videos
1 file
1.47K links
Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
Download Telegram
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

🏛 Інспектара крымінальна-выканаўчай сістэмы ў Гродна асудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі за "Здраду дзяржаве".

🔻 Андрэй Шкляр - працаваў інспектарам у Кастрычніцкім РАУС Гродна. Перад арыштам падаў заяву на звальненне, бо быў не згодны з тым, як працуе сістэма. У выніку, яго асудзілі па артыкулах 356 КК РБ "Здрада дзяржаве" і 407 КК РБ "Разгалошванне дадзеных дазнання, папярэдняга следства або закрытага судовага пасяджэння" да 10 гадоў пазбаўлення волі і штрафу 200 б.в.

📝 У вас есць час падтрымаць вязня праз лісты, грашовыя пералікі і пасылкі:
Андрэй Віктаравіч Шкляр
Турма-1, Гродна, вул. Кірава 1, 230023
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

📖 “Cтомленасць” ад тэмы палітычных зняволеных забівае матывацыю і ўганяе ў дэпрэсію. Відавочна, што ніхто не чакаў такой працяглай барацьбы з аўтакратамі постсавецкіх рэжымаў, якія для захавання ўлады здольныя развязваць войны. Дэмакратыя і права не перамаглі ў Беларусі, і гэтыя лічбы з новымі жахлівымі падрабязнасцямі штодзённых рэпрэсій - жывы напамінак аб няўдачы.

Перш за ўсё, варта адкінуць жаданне ўпадаць у развагі і спрэчкі, якія пачынаюцца або заканчваюцца з "калі б". Ніхто не мог прадугледзіць, у якім кірунку будзе развівацца беларускі пратэст, як далёка будзе гатовы зайсці дыктатар і на якую дапамогу ён можа разлічваць з боку расейскага ФСБ-шнага кіраўніцтва. Мы маем тое, што маем. У тым ліку неймаверная колькасць палітычных зняволеных, якія працягваюць барацьбу за лепшы свет, але ўжо ў засценках дыктатуры. Як жа быць зараз, практычна праз 3 гады пасля лёсавызначальных для Беларусі падзей? Чым мы можам дапамагчы палітычным вязням?

Адказ будзе вельмі просты, настолькі просты, што нехта спалохаецца паверыць, што гэта працуе..

➡️ Чытай наш новы артыкул на сайце ⬅️