Увага!
🔸ад сярэдзіны пятніцы да ўчорашняга вечара ў нас не працавалі чат-боты (дапамога міграцыйная, юрыдычная, псіхалагічная)
🔸цяпер усё працуе
🔸калі вы ў гэты час дасылалі запыты на псіхалагічную дапамогу — прадублюйце запыт, калі ласка. Мы маглі яго не пабачыць.
🔸неспадзяванка не звязаная з узломам ці атакай — гэта проста тэхналагічны момант.
Выбачайце за нязручнасць! Дзякуй!

🤝6👍3❤2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мы рыхтуемся да таго, што палітвязні будуць на волі!
На наш склад прыехала гуманітарная дапамога ад INeedHelp. Калегі, дзякуй за удзел!
А тым часам нашы валанцёры рыхтуюць дом. Прыём людзей пасля экспатрыяцыі — вялікая радасць і неймаверная адказнасць.
Падтрымайце дзейнасць нашага шэлтара! У дом заўсёды штосьці трэба — аднаўляць бялізну, выпраўляць паломкі, набываць бытавыя сродкі.
👉 ПАДТРЫМАЦЬ ШЭЛТАРЫ
Мы ведаем, што вы поруч з намі. Далучайцеся!

❤4🕊4👍3🔥3
Forwarded from dissidentby
У любым выпадку, хочам запэўніць вас, што пры любых выніках мы будзем імкнуцца аказаць усю неабходную дапамогу. Мы таксама разумеем, што ў Беларусі людзі могуць сутыкацца з ціскам і спробамі прымусовага супрацоўніцтва, і ўлічваем гэтыя рызыкі ў сваёй працы, імкнучыся дзейнічаць максімальна асцярожна і адказна.
Аказанне дапамогі адбываецца дзякуючы аб’яднаным высілкам шырокай сеткі праваабарончых і гуманітарных арганізацый у розных краінах, якія сумесна працуюць дзеля падтрымкі людзей у гэтай сітуацыі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🕊6❤2🙏1
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⏺️ Працуе гарачая лінія для сваякоў вызваленных палітзняволеных @hotline202512
⚠️ Звяртайцеся да нас, каб дазнацца:
• ці ёсць паміж вызваленных ваш родны;
• перадаць яму кантакт для сувязі з вамі;
• задаць пытанні наконт вызвалення.
Па ўсіх астатніх пытанніх працуе гарачая лінія ПЦ Вясна @ViasnaSOS.
📌 Калі вы хочаце падтрымаць вызваленых - рэчамі, перадачамі і іншымі спосабамі, калі ласка запоўніце спецыяльную форму дзеля дапамогі: https://forms.gle/6e8K4c4GBoiFa5ZS6
ℹ️ Сачыце за навінамі. Мы будзем абнаўляць інфармацыю па меры паступлення звестак.

❤6👍2🕊1
⚡️ Стала вядома пра вызваленне 250 чалавек.
Гэта адбылося ў выніку перамоваў з Джонам Коўлам, спецпасланнікам ЗША .
235 чалавек застануцца ў Беларусі, 15 — вывезі ў Літву. Гэта Кацярына Бахвалава (Андрэева), Кірыл Казей, Аляксандр Казлянка, Дзмітрый Кубараў, Мікалай Куляшоў, Наста Лойка, Сяргей Маўшук, Аляксей Мельнікаў, Эдуард Пальчыс, Марфа Рабкова, Кім Самусенка, Павел Шпетны, Валянцін Стэфановіч, Дзяніс Жалязко, Мікіта Залатароў.
Вітаем на волі! 🕊
✔️Стала вядома, што ЗША здымае санкцыі з "Белінвестбанка", Банка развіцця Беларусі і Міністэрства фінансаў. З усіх санкцыйных спісаў выключылі і Беларускую калійную кампанію і "Беларуськалій".

❤5🔥1🕊1
Калі вам вядомы імёны людзей, якія выйдуць на волю ўнутры краіны, паведамляйце праваабаронцам. Гэта можна рабіць бяспечна — праз знаёмых і родных за мяжой.
Кантакты праваабаронцаў:
🔸@viasna_bot — праваабарончы цэнтр "Вясна";
🔸@Dahary_nahami — ініцыятыва DissidentBy.

👍2❤1
Учорашні дзень скончыўся, а нашыя справы — не.
Вячаслаў Жукаў расказаў пра людзей, якія ўчора трапілі пад апеку гуманітарных і праваабарончых арганізацый, а таксама Літвы.
Пачытайце!
https://t.me/gazetaby/48378?single

Telegram
Салідарнасць – главные новости Беларуси
Что происходит с пятнадцатью беларусами, депортированными в Литву
«Салідарнасць» выясняла, где разместились, какая помощь оказана и что еще предстоит.
Накануне состоялся очередной раунд переговоров спецпосланника США Джона Коула с Александром Лукашенко…

❤7👍2🥰2🕊1
Forwarded from dissidentby
Мы іх ведаем. Перш чым выпусціць, яны ўсе былі ўзяты пад кантроль спецслужбамі і міліцыяй.
У сувязі з усё большым пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі падобныя заявы могуць сведчыць пра тое, што рэжым мае намер працягваць ціск на людзей, якія ўжо пацярпелі ад несправядлівага зняволення, пазбаўленняў і катаванняў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬2👍1🤯1
‼️ ТЭРМІНОВЫ ЗБОР НА ШЭЛТАРЫ Ў ВІЛЬНІ
У Літву дэпартавалі новую групу беларускіх палітвязняў — усяго 15 чалавек. Гэтыя людзі прайшлі праз турэмнае пекла несправядліва. А цяпер без дакументаў яны апынуліся за мяжой. Для часткі з іх шэлтар фонду «Краіна для Жыцця» стаў першым домам на волі і месцам бяспекі, клопату і ўвагі.
Узнікае шмат непрадбачаных выдаткаў. Учора, напрыклад, наш электрачайнік ад напругі выйшаў са строя (у адрозненні ад нас😁). А сёння наш адміністратар заўважыў, што зламалася сушылка для бялізны.
Таму наш збор на 10 000 € трывае.
Што даюць нашыя шэлтары:
• бяспечнае месца для аднаўлення
• юрыдычную і псіхалагічную падтрымку
• ежу, неабходныя лекі, сродкі гігіены
👉 ПАДТРЫМАЦЬ ШЭЛТАРЫ
Далучайцеся!
Дзякуй, што вы поруч! ❤️

❤8👍3🔥2🕊1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Першае, што сказалі палітзняволеныя, зайшоўшы ў дом — "Як смачна пахне баршчом!". Хтосьці з іх не еў суткі, хтосьці крыху менш.
А валанцёры, як пчолкі: хтосьці карміў, хтосьці прапаноўваў вопратку, іншыя — аказвалі медыцынскую дапамогу і наладжвалі сувязь з роднымі палітзняволеных. І няхай сабе была мітусня, але дом быў поўны радасці.
Цяпер ў шэлтары ўсё спакойна і размеркавана. Наперадзе ў хлопцаў працэс легалізацыі, адаптацыі і прывыкання да новага, вольнага жыцця.
Вы можаце падтрымаць дзейнасць нашага шэлтара.
Кожны ўнёсак важны для ўсіх, хто дбае пра яго і там жыве ❤️
👉 ПАДТРЫМАЦЬ ШЭЛТАР

❤9👍3🥰2🔥1
Сёння — Міжнародны дзень права на ўстанаўленне ісціны ў дачыненні да грубых парушэнняў правоў чалавека і годнасці ахвяр.
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца складанай. Працягваюцца затрыманні і судовыя працэсы па палітычна матываваных справах. Разам з тым рэжым выкарыстоўвае людзей як інструмент гандлю ў абмен на зняцце санкцый.
Толькі гэтымі днямі стала вядома:
▪️ пра масавыя затрыманні вернікаў і святароў;
▪️ пра шакуючыя прысуды васьмі жанчынам па справе «дваровых чатаў».
Гэта падкрэслівае важнасць фіксацыі фактаў рэпрэсій, захавання сведчанняў пра іх і падтрымкі пацярпелых.
Не так даўно Міжнародны крымінальны суд распачаў раследаванне злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Гэта значны крок у напрамку ўсталявання справядлівасці, нават калі шлях да яе зойме час.

👍5🤬4❤1🕊1
У гэты дзень абвесцілі незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Традыцыю вулічнага святкаваньня 25 сакавіка заклаў мастак Алесь Пушкін. У 1989 годзе ён правёў першую вулічную акцыю ў цэнтры Мінска. У 2023 ён памёр у турме праз адсутнасць медыцынскай дапамогі.
Сёння вуліцы шматлікіх гарадоў усяго свету напоўняцца людзьмі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Будуць гучаць лозунгі, прызнанні ў любoві да Беларусі. Будуць ісці набажэнствы, гучаць музыка, праходзіць імпрэзы.
Мы таксама далучаемся да свята ў спадзевах, што самае вялікае святкаванне Дня Волі — наперадзе. У Мінску.
📌 Спіс сённяшніх мерапрыемстваў - тут!

❤3🔥3👍1🕊1
У Дзень Волі ў Варшаве прайшла працоўная сустрэча ў амбасадзе Канады. Яе арганізавалі з удзелам фонду «Краіна для Жыцця».
У сустрэчы ўзялі ўдзел Кэтрын Годзін, амбасадар Канады ў Польшчы, прадстаўнікі дыпламатычных місій розных краін, а таксама нашыя партнёры з ініцыятыў Volnyja, DissidentBY і інш.
Галоўная мэта сустрэчы — адкрыты дыялог з тымі, хто штодня працуе з людзьмі, пацярпелымі ад рэпрэсій, а таксама магчымасць пачуць гісторыі палітычнага пераследу з першых вуснаў. Таму на сустрэчу прыйшлі і былыя палітзняволеныя, якіх вывезлі з Беларусі ў складзе груп у верасні і снежні. Яны падзяліліся сваім досведам, расказалі, з якімі выклікамі сутыкаюцца пасля вызвалення.
Падчас размовы мы абмеркавалі нашу працу, цяперашнія патрэбы і магчымасці далейшай падтрымкі. Такія сустрэчы — гэта важны крок да больш глыбокага разумення сітуацыі і ўзмацнення міжнароднай салідарнасці.
Дзякуем усім удзельнікам за адкрытасць і гатоўнасць быць поруч.

❤4👍1🤝1
#ЖЫВЫЯЛЮДЗІ
Мы працягваем расказваць пра тых, хто стаіць за працай фонду. Кожны тыдзень у нас адбываюцца важныя падзеі. Але не менш важна — як пражываюць гэтыя дні людзі каманды.
Сёння на пытанні адказвае Аляксандра (імя зменена), графічны дызайнер фонду. Гартай карткі, каб даведацца, як прайшоў ейны тыдзень.
Падтрымаць нашу каманду можна тут:
👉 stranafund.org
☕️ Buy Me a Coffee
🎁 Patreon

👍5❤2💔1
На гэтым фота Мікіта Залатароў. Злева ён на сваім першым судзе, справа — пасля вызвалення ў Літве. Цяпер яму 21 год. 5 гадоў і 7 месяцаў з іх ён правёў за кратамі.
Гэтая карычневая байка з надпісам "I ❤️ Prague" — амаль усё, што засталося ў яго ад мінулага, вольнага жыцця. У ёй яго затрымалі, і ў ёй жа потым вывезлі з краіны.
Часта з такім “багажом” людзі трапляюць у нашы шэлтары.
Мы намагаемся зрабіць усё, каб закрыць базавыя патрэбы: даць жыллё, ежу, адзенне, падтрымку, каб сілы ішлі не на выжыванне, а на аднаўленне і вяртанне да жыцця.
Наш збор на шэлтары трывае.
Падтрымайце яго 👉 stranafund.org/kampanii/shelter-campaign
Ніхто не мае пачынаць жыццё нанова з адной байкі. Той самай, з затрымання.

👍6💔3❤2
Гэта не жартачкі 🎪
Застаўся ўсяго месяц, каб накіраваць 1,2% ад падаткаў у падтрымку тых, хто сапраўды мае патрэбу.
Ведаем, што такія заклікі гучаць паўсюль і могуць раздражняць.
Але! Гэта бяспечна, проста, важна і не каштуе анічога зверху.
Дык чаму б не падтрымаць наш фонд? Тады частка вашых падаткаў пойдзе на дапамогу палітвязням і іх сем’ям.
🔗 Простая інструкцыя: https://t.me/stranafund/12380
Дзякуй! 🤍

❤5👍1🔥1😁1