⚡Затрымалі Нікіту Лосіка
Па непацверджанай інфармацыі, гэта здарылася яшчэ ў сярэдзіне красавіка, і цяпер ён зняволены. Прычыны затрымання невядомыя, дзе менавіта ён знаходзіцца — таксама.
Ігар Лосік — беларускі журналіст і блогер, палітзняволены. Яго затрымалі яшчэ да выбараў у 2020 годзе. Тут вы можаце пачытаць пра ягоную асобу і гісторыю пераследу. Нядаўна яго ўнеслі ў сусветны спіс зняволеных журналістаў.

🤬17
Фонд «Краіна для Жыцця»
⚡Затрымалі Нікіту Лосіка Па непацверджанай інфармацыі, гэта здарылася яшчэ ў сярэдзіне красавіка, і цяпер ён зняволены. Прычыны затрымання невядомыя, дзе менавіта ён знаходзіцца — таксама. Ігар Лосік — беларускі журналіст і блогер, палітзняволены. Яго затрымалі…
UPD! "Радыё Свабода" паведамляе, што Мікіту затрымалі па справе Беларускага Гаюна". Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА Віцебска.
Telegram
Радыё Свабода — Беларусь
Затрымалі малодшага брата палітвязьня Ігара Лосіка — Мікіту, вінавацяць у перасылцы фота «Беларускаму гаюну»
https://smarturl.click/Ree28
Як паведаміў Фонд «Краіна для жыцьця», гэта здарылася яшчэ ў сярэдзіне красавіка, і цяпер ён у зьняволеньні.
Крыніцы…

😱2
Cалідарнасць мацнейшая за рэпрэсіі
21 траўня — Дзень салідарнасці з палітзняволенымі. Менавіта ў гэты дзень 4 гады таму за кратамі памёр Вітольд Ашурак. Мы з гонарам, болем, надзеяй ў гэты дзень будзем узгадваць тых, хто несправядліва знаходзіцца ў вязніцах. А днямі ўжо пачынаюцца мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню.
Вільнюс, Варшава! Далучайцеся да бліжэйшых акцый салідарнасці.
📍18.05, Варшава.
Акцыя «Шлях да волі праз кайданы».
У 14:00 прыходзьце да помніка Мікалаю Каперніку.
📍18.05, Вільнюс.
Забег "Бяжым за тых, хто ня можа".
11:00 — збор удзельнікаў.
11:30 — cтарт;
12:00 — фініш на Катэдральнай плошчы і мітынг Салідарнасці там жа.
Паглядзець мапу мерапрыемстваў можна тут.
Мы заклікаем кожнага быць салідарнымі з палітвязнямі і ў гэты дзень, і заўсёды. Аднак менавіта ў гэты дзень мы маем нагадаць свету і самім сабе, што барацьба трывае, нішто не скончана, а голас палітвязняў мае гучаць яшчэ мацней, чым калі. Мы чакаем вас на акцыях. Будзьма разам у гэты дзень!

❤7👍4🔥3
❤️ З глыбокай удзячнасцю!
11 мая ў Эдынбургу прайшоў паказ фільма «7 сімптомаў Беларускасці». Гэта фантасмагарычная гісторыя пра тое, што Беларусь — краіна вялікай глыбіні, прыгажосці, смеласці і каштоўная частка Еўропы. У якасці спецыяльнага госця на мерапрыемстве быў Джордж Фокс, "хросны" палітвязня Сцяпана Латыпава.
Выказваем асаблівую падзяку арганізатарам мерапрыемства — Libereco на чале з Кенам МакБейнам і Народнаму консульству Беларусі ў Шатландыі на чале з Ірынай МакЛейн. Ваша адданасць і падтрымка беларускай справы натхняе і дае надзею!
Усе сабраныя сродкі пераведзены на збор у падтрымку людзей з інваліднасцю, што ладзіць наш фонд. Вы таксама можаце далучыцца!
Такія падзеі — яскравы доказ таго, што салідарнасць беларусаў і нашых сяброў не мае межаў. Мы бачым, як у розных краінах людзі яднаюцца, каб падтрымаць Беларусь і яе грамадзян. Кожны з вас можа стаць часткай гэтай важнай справы — далучайцеся да нашых ініцыятыў, не заставайцеся ўбаку!
Разам мы зможам зрабіць больш.

❤9🔥2👍1🥰1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💛 Лета — гэта дзяцінства. Але дзеці, чые бацькі за кратамі, часта застаюцца без яго.
Ваша дапамога — гэта не проста грошы. Гэта цяпло, клопат і вера ў лепшае. Сем’і, якія атрымалі падтрымку летась, падзяліліся з намі ўражаннямі і эмоцыямі.
Далучайцеся да збору! Пераходзьце па спасылцы!
Збор арганізоўвае служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі», куды ўваходзяць фонд «Краіна для Жыцця», BYSOL, Dissidentby, By_Help.

❤5👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Антон Сташэўскі — не адзін»
Да кампаніі салідарнасці «Пакуль усе не будуць вольныя» далучылася Антаніна Канавалава. Яна стала інфармацыйнай апякункай палітвязня Антона Сташэўскага.
Антон — валанцёр фонда «Краіна для Жыцця», які дапамагаў палітвязням. Ён перадаваў ім прадукты і неабходныя рэчы. За сваю дзейнасць ён быў затрыманы 9 ліпеня 2021 года. 11 лістапада 2022 года яго асудзілі на 8 гадоў калоніі строгага рэжыму, абвінаваціўшы ў «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» (ч.1 арт. 357 КК РБ) .
«Салідарнасць — гэта не пачуццё, а рашэнне быць побач, калі цяжка, і гаварыць, калі іншыя пазбаўлены права голасу.»
Антаніна зрабіла выбар быць побач з Антонам, каб яго голас не знік у цішыні.
Як далучыцца да кампаніі - чытайце на нашым сайце

❤15
Збор у падтрымку ЛГБТ+ актывістаў і актывістак
Гаворка ідзе пра 18 беларусаў і беларусак: валанцёраў праваабарончых ініцыятыў, арганізатараў мерапрыемстваў, тых, хто дапамагаў пацярпелым ад рэпрэсій.
Гэта тыя, хто не па чутках ведае, што такое прэсінг і рэпрэсіі. Гэта тая частка грамадства, якую мы маем падтрымаць. У іх ёсць магчымасць наладзіць жыццё пасля шматлікіх страт і маральных пакут — але без нас ім будзе няпроста.
Вось тут праходзіць збор. На мэце — сабраць 9 000 еўра для 18 ЛГБТ+ актывістаў і актывістак. Пераходзьце па спасылцы, чытайце падрабязнасці і далучайцеся да важнай справы.
📍Збор арганізавала служба "Хуткай гуманітарнай дапамогі": фонд "Краіна для Жыцця", фонд BYSOL, ініцыятывы "Dissidentby " і ByHelp.

🔥7❤5👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
5 гадоў таму затрымалі Сяргея Ціханоўскага
29 траўня, Гродна. Мноства тутэйшых на сустрэчы з Сяргеем, спакойныя размовы. Шмат надзеі.
Для ўсіх было відавочна, што падставы для затрымання проста прыдумалі. А калі цягам наступных дзён арыштавалі хлопцаў з каманды Сяргея — усе зразумелі канчаткова, што гэта быў агульны "заказ". Таму што праўда, што несла каманда Сяргея ў народ, была нязручнай для рэжыма. Яна была для яго небяспечнай.
Мы памятаем гэты дзень. Мы верым, што Сяргей Ціханоўскі трымаецца. Мы чакаем Сяргея і ўсіх несправядліва асуджаных на волі.

😢11🤬4❤3
Вольга Зазулінская: да Дня абароны дзяцей — пра тых, каго часта не бачна, але каму асабліва патрэбна наша падтрымка
❤️ Дзень абароны дзяцей. Але хто абароніць тых, чые бацькі цяпер ў турме?
Я часта чую: «Дзеці па-за палітыкай». Але калі так, то чаму столькі дзяцей у Беларусі жывуць без мам і тат? Таму што тыя адстойвалі сваё права на свабоду?
Кожны дзень ў фондзе мы чуем гісторыі, ад якіх сціскаецца сэрца. Лісты, у якіх дзеці запытваюцца: «Калі вернецца мама?» Фота, на якое яны глядзяць перад сном у спадзевах на тое, што бацька хутка пастукае ў дзверы. Размовы, у якіх даводзіцца выбіраць: сказаць праўду пра турму ці выдумаць, што «тата ў доўгай камандзіроўцы».
У гэтых дзяцей няма шанца на звычайнае дзяцінствам. Яны растуць у расстанні, страху, няўпэўненасці. Некаторыя з іх навучыліся быць моцнымі раней, чым навучыліся чытаць.
Мы падтрымліваем гэтыя сем'і штодзень і бачым, як важна быць побач. Наколькі важнымі ёсць словы, падтрымка, канкрэтная дапамога. Але і таго не дастаткова.
Звярніце на гэта ўвагу! Гэтыя дзеці не выбіралі палітычны рэжым, але вымушаныя з ім жыць. Мы не вернем ім страчаны час. Але можна вярнуць пачуццё абароненасці, веру ў людзей, і, нарэшце, іх бацькоў.
Палітвязням — свабоду! Дзецям —права на дзяцінства! А нам усім — жадання і магчымасці быць з імі побач.
‼️ Вы можаце стаць сябрам сям'і палітзняволенага. Далучайцеся!

❤12
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«ЗДОЛЬНАСЦЬ ЗАЎВАЖАЦЬ ІНШАГА»
📍Фрагмент выступу Яўгена Брыцько на форуме «Беларусы годныя лепшага»:
«Добра напісаныя законы адносна людзей з асаблівасцямі і інфраструктура — гэта далёка не ўсё. Значна больш трымаецца на якасцях чалавека: добразычлівасці, ветлівасці, здольнасці заўважаць іншага».
Але ці магчыма гэта ў краіне, дзе «не да законаў» і дзе людзі з інваліднасцю становяцца ахвярамі рэпрэсій?
Мы працягваем збор сродкаў для палітвязняў з інваліднасцю і сем’яў, дзе дзеці маюць асаблівыя патрэбы. Кожны іх дзень – гэта барацьба: за здароўе, годнасць, жыццё.
Ініцыятыва адбываецца праз службу «Хуткай гуманітарнай дапамогі» на платформе фонду «Краіна для Жыцця». Мы збіраем на лекі, рэабілітацыю, на тое, што дапамагае ім рухацца, дыхаць, жыць.
🔗 Зрабіць унёсак
Будзьма тымі, хто заўважае!

❤6👍2🔥2
Стала вядома, што Уладзімір Кніга атрымаў яшчэ адзін год зняволення па 1 ч. 411 артыкула КК РБ (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі выпраўленчай установы). Яго судзілі 5 лютага 2025 года. Суддзя — Людміла Зінкевіч (суд Барысаўскага раёна).
Па гэтым артыкуле палітзняволены праходзіць ужо трэці раз.
Мы падкрэсліваем, што:
🔸прымяненне гэтага артыкула ёсць адсутнасцю гарантыі вызвалення вязняў па сканчэнні тэрміна зняволення;
🔸суды гэтыя закрытыя, а сведкамі выступаюць супрацоўнікі калоніі. Ці можна тут гаварыць пра аб'ектыўнасць?
🔸прымяненне артыкула парушае права чалавека на асабістую свабоду і права не быць асуджаным двойчы;
🔸гэта самы просты спосаб пакінуць чалавека за кратамі.
Уладзімір Кніга знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Ягонае месцазнаходжанне пакуль невядомае.

🤬9❤1😱1😢1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Ці часта вы чуеце, што цяпер нiбыта не той час, каб гаварыць аб правах ЛГБТК+?»
Актывістка і рэжысёрка Паша Джэджора на форуме «Беларусы годныя лепшага»:
«Пытанне правоў чалавека – гэта тое пытанне, якое нiколi нельга адкладаць на потым».
Мы згодныя. Таму працягваем збор сродкаў на падтрымку 18 ЛГБТК+ актывіст_ак, якія пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі.
Гэта:
▪️ валанцёр_кі праваабарончых ініцыятыў;
▪️ арганізатар_кі мерапрыемстваў;
▪️ тыя, хто дапамагаў пацярпелым, і самі сутыкнуліся з прэсінгам і гвалтам.
Ім ёсць што аднаўляць: страчаныя дамы, працу, здароўе.
Ім патрэбна падтрымка. І менавіта мы можам дапамагчы.
🎯 Мэта – сабраць 9 000 €
📌 Усё пойдзе на неадкладную дапамогу: жыллё, лекаванне, адаптацыя.
👉 Спасылка на збор
Не адкладаем на потым. Салідарнасць працуе цяпер.
📌 Збор арганізавала служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі»

❤7
«Zostać / Застацца» – выстава памяці мастака Алеся Пушкіна
Ён марыў пра вольную Беларусь і ствараў мастацтва – радыкальнае, свабоднае, жывое. У гэтым годзе Алесю Пушкіну споўнілася б 60. Ён загінуў у няволі, але ягоныя ідэі жывуць.
6 жніўня ў Варшаве, у Музеі Вольнай Беларусі, адкрыецца выстава, што аб’яднае мастакоў і мастачак, натхнёных Пушкіным. Іхнія работы — пра пошук каранёў, досвед выгнання, боль страты і сілу ўнутранай свабоды.
Каб выстава адбылася, патрэбна твая падтрымка! Каманда арганізатараў збірае сродкі на платформе Gronka – на арэнду, святло, мантаж, прасоўванне.
Далучайся і дапамажы «Застацца».

❤7👍1
Летні адпачынак у Германіі для дзяцей палітвязняў — прыём заявак адкрыты!
Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця» па добрай традыцыі арганізуе два бясплатныя летнія лагеры ў Германіі для дзяцей беларускіх палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы ці Літве.
🔹 Лагер каля Дзюсельдорфа
📆 20–26 ліпеня
👧 Удзельнікі: дзеці 8–12 гадоў
👥 Колькасць месцаў: 10
👉 Заяўка на ўдзел
🔹 Лагер у Баварыі
📆 26 ліпеня – 2 жніўня
🧒 Удзельнікі: дзеці 13–16 гадоў
👥 Колькасць месцаў: 10
👉 Заяўка на ўдзел
✅ Абавязковыя ўмовы:
– Легальны статус у ЕЗ (Польшча або Літва)
– Дзейныя дакументы для падарожжа
– Перавагу маюць тыя, хто яшчэ не ўдзельнічаў у праграмах адпачынку ад нашага фонду
🧑💼 З дзецьмі будзе суправаджэнне, таму вашыя малыя — пад надзейнай апекай.
📌 Дэдлайн падачы заявак — 29 чэрвеня!
#КраінаДляЖыцця #палітвязні #дапамога #летнік2025

❤6🔥5👍2
20 чэрвеня — Сусветны дзень уцекачоў. Дзень, што нагадвае пра лёсы мільёнаў людзей, вымушаных пакінуць сваю радзіму.
Сярод іх — сотні тысяч беларусаў, што з’ехалі з краіны праз палітычныя рэпрэсіі. Масавыя пратэсты, затрыманні, катаванні і крымінальны пераслед прымусілі многіх шукаць прытулак за мяжой па ўсім свеце.
Для гэтых людзей эміграцыя — не выбар, а жыццёвая неабходнасць. Сярод іх — журналісты, праваабаронцы, студэнты, настаўнікі, рабочыя. Яны нясуць з сабой жахі рэпрэсій, але таксама і надзею, бо за мяжой беларускія дыяспары сталі важным голасам супраціву. Яны няспынна расказваюць свету пра тое, што адбываецца ў краіне.
Сусветны дзень уцекачоў — гэта нагода ўспомніць: за статыстыкай заўсёды стаяць канкрэтныя лёсы. Гэта дзень салідарнасці і падтрымкі. А яшчэ гэта напамін пра тое, што свабода і бяспека — не раскоша, а права.
👉 Падтрымаць наш праект "Дапамога мігранту" можна тут

❤5👍2