«Краіна для Жыцця»
1.43K subscribers
1.68K photos
139 videos
1 file
1.47K links
Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
Download Telegram
9 жніўня - знакавая дата у найноўшай гісторыі Беларусі. Чатыры гады таму ў гэты дзень адбыліся выбары прэзідэнта Беларусі.

Перамогу на іх здабыў пратэсны кандыдат - Святлана Ціханоўская.

Беларусы салідарна прагаласавалі супраць дыктатуры і гвалту, супраць шматгадовай  узурпацыі ўлады. Аднак Цэнтрвыбаркам абвесціў пераможцам Лукашэнку.

Гэта прывяло да шматтысячных пратэстаў і маштабных палітычных рэпрэсіяў, якія не скончваюцца і цяпер.  

У нашым артыкуле трохі ўспамінаў ды вынікаў гэтага часу, а таксама расклад мерапрыемстваў, якія пройдуць у бліжэйшыя дні:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/dzien-salidarnasci-z-belarussu

Далучайцеся, працягвайце праяўляць салідарнасць ды да сустрэчы на вуліцах!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сяргей Пятрухін, Народны Рэпарцёр, запісаў відэа ў падтрымку дзіцячага інтэграцыйнага летніка і заклікаў падтрымаць збор.

Зрабіць гэта можна па спасылцы:

👉🏻 https://www.bysol.org/be/private/camp072024/

А таксама Сяргей распавёў пра амапаўца, які затрымліваў Сяргея Ціханоўскага ў 2020.

Поўнае відэа па спасылцы:

👉🏻 https://youtu.be/dvXFWR-nRTM?si=wT4AoUVXdGfktYed&t=13
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Краіна для Жыцця»
❗️Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні Стала вядома пра ціск на палітвязняў у калоніях, турмах і ПУАТ. Зняволеных масава прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні. Вядома, што ў некаторых выпадках пры адмове скласці такую паперу, людзей…
Рэжым цісне на сваякоў палітвязняволеных

Згодна праваабарончаму цэнтру "Вясна" @viasna96 , сваякам палітвязняў і палітвязынак у Беларусі тэлефануе Юрый Васкрасенскі. Ён прапануе, каб асуджаныя пісалі прашэнні на імя Лукашэнкі.

Раней ужо з'яўлялася інфармацыя, што вязняў, якія адмаўляюцца падпісваць прашэнні, саджаюць у ШІЗА.

Згодна новым дадзеным, ім дадаткова пагражаюць завядзеннем крымінальнай справы за "непадпарадкаванне".

Фонд "Краіна для Жыцця" асуджае ціск на палітзняволеных.
❤️Працягваем аказваць матэрыяльную дапамогу семʼям палітвязняў

Важна! Сябры, нагадваем:
для кожнай сямʼі палітвязняў, якая раней не атрымлівала разавыя ці рэгулярныя плацяжы ад нашага Фонду, прадугледжваецца грашовая дапамога ў памеры 300 еўра.

Сродкі будуць выплачвацца пры прадастаўленні ўсіх неабходных дакументаў і ў парадку чарговасці.

Для атрымання дапамогі, калі ласка, запоўніце форму па спасылцы:
👉🏻 https://forms.gle/52Wmk8yxFL5A2kGY6

Таксама, калі гэта бяспечна для вас, просім працягваць падтрымліваць семʼі палітвязняў. Зрабіць гэта можна як разавым плацяжом, так і аформіўшы падпіску на рэгулярны плацёж па спасылцы:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate

Разам мы можам многае! Давайце будзем працягваць праяўляць сапраўдную беларускую салідарнасць✊🏻
💙 Людзі, якія побач у цяжкую хвіліну. З днём нараджэння, BYSOL!

Сёння дзень нараджэння ў каманды фонду BYSOL! Гэтыя людзі заўсёды побач, калі гэта сапраўды неабходна.

За час сваёй няспыннай працы цягам апошніх чатырох гадоў яны дапамаглі больш чым 20 000 чалавек. Агульны аб'ём дапамогі на дадзены момант складае 4,5 мільёнаў еўраў.

Вось толькі некаторыя напрамкі іх дзейнасці:

- экстраная рэлакацыя беларусаў, якія знаходзяцца пад пагрозай арышту з палітычных прычынаў;

- дапамога палітвязням і іх сем'ям;

- падтрымка беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца за свабоду Украіны.

BYSOL — не проста арганізацыя. Гэта сімвал салідарнасці і падтрымкі ўсёй нацыі — усіх беларусаў, якія ўдзельнічаюць у зборах.

Але эфектыўная дзейнасць фонду была б немагчымай без ягонай каманды і без нашых ахвяраванняў на працу. Бо BYSOL не бярэ камісію з ахвяраванняў, а прыцягвае грошы на сваю каманду асобна.

Давайце ў дзень нараджэння BYSOL скажам дзякуй людзям, якія працуюць у фондзе і робяць свой ўнёсак у распаўсюд беларускай салідарнасці кожны дзень: адказвае на запыты на «гарачую лінію», кансультуе і падтрымлівае людзей па пытаннях грашовай дапамогі або эвакуацыі, арганізоўвае і распаўсюджвае інфармацыю аб дабрачынных зборах.

👉🏻 https://bysol.org/be/bs/team/

Давайце скажам дзякуй і падтрымаем іх працу, каб яны сабралі сродкі на новыя добрыя справы!
«Краіна для Жыцця»
‼️ Сербія мае намер дэпартаваць Андрэя Гнёта ў Беларусь Гэткае рашэнне прыняў суд у Белградзе. Беларус збіраецца аспрэчваць пастанову, апеляцыю можна падаць цягам трох дзён. Сам Андрэй Гнёт так пракаментаваў сітуацыю: «Яны не маюць права мяне экстрадаваць…
Стала вядомая дата слухання аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта ў Беларусь

Яно пройдзе ў адкрытым рэжыме 27 жніўня а 11 гадзіне па адрасе Beograd, Nemanjina 9, 2 павех, заля 18.

Рэжысёра і актывіста Андрэя Гнёта арыштавалі ў Сербіі летась па запыце Інтэрполу. Сем месяцаў ён правёў у турме, цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Беларускія праваабаронцы змагаюцца за тое, каб Гнёта не экстрадыявалі ў Беларусь (як выявілася, гэта лукашэнкаўскі рэжым унёс яго ў базу Інтэрполу).
Тры гады калоніі для Ірыны Такарчук

У Менскім гарадскім судзе агучылі вырак Ірыне Такарчук - палітзняволенай і маці былой палітзняволенай і блогеркі Вольгі Такарчук.

Ірыну затрымалі 23 студзеня ў межах рэйду супраць родзічаў палітвязняў. Увесь гэты час яе трымалі ў СІЗА.

У выніку 64-гадовую жанчыну прызналі вінаватай у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Вырак - тры гады калоніі.

Дачка Ірыны - Вольга Такарчук, трапіла ў поле зроку карнікаў раней. Яна адседзела больш за год па палітычна матываванай справе.

Пасля арышту маці Вольга з дзецьмі выехала з Беларусі.

Падтрымайце Ірыну Такарчук лістамі:

✉️СІЗА-1: 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, вёска Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць.
❗️ Адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі

Служба “Хуткай гуманітарнай дапамогі” разам з "Асацыяцыяй Беларусаў у Амерыцы" і пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай ладзіць у Румыніі адпачынак для дзяцей палітвязняў.

Прапанову ініцыяваў румынскі бок па выніках сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, дзе яна прасіла аб падтрымцы сем'яў зняволеных з дзецьмі.

Адпачыць у лагеры могуць дзеці палітвязняў, альбо былых палітязняў ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў. Для гэтага неабходна запоўніць анкету па спасылцы.

👉🏻 https://forms.gle/t2Ndr1vKez4dBbxM8

Важныя ўмовы — легальны статус на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу (Літва альбо Польшча) і дзейныя праязныя дакументы.

Прыярытэт маюць тыя заяўнікі, якія раней не бралі ўдзел у іншых праграмах адпачынку пад эгідай Службы “Хуткай гуманітарнай дапамогі”.

Лагер пройдзе ў перыяд з 31 жніўня па 8 верасня.

Гэта выдатная магчымасць акунуцца ў іншую атмасферу, адпачыць, наладзіць стасункі з дзецьмі іншых краін, абмяняцца культурным досведам, атрымаць станоўчыя эмоцыі напярэдадні новага навучальнага года.

Спяшайцеся падаць заяўку на адпачынак. Колькасць месцаў абмежаваная. Будуць сфармаваныя 2 групы па 10 дзяцей (беларускія ўцекачы ў Польшчы і Літве).

Дэдлайн падачы заявак - 20 жніўня.

Агульныя кантакты для СМІ і партнёраў:
info@has-belarus.org
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Краіна для Жыцця»
Ігар Аліневіч: «Я дакрануўся да вас, да дому» Палітвязень адправіў паштоўку са шпіталя, паведамляецца ў сетцы Facebook. Пра ягоны стан здароўя па-ранейшаму нічога невядома. «Першае, што ўбачыў, былі неба над галавой, мноства шчабечучых чаек і вялізныя прасторы…
Ігар Аліневіч у чэрвені трымаў галадоўку ў ШІЗА

Сталі вядомыя абставіны таго, як палітвязень Ігар Аліневіч трапіў у лякарню. З іх вынікае, што вязня даставілі туды з Жодзінскай турмы з падазрэннем на язву страўніка. Абвастрэнне адбылося пасля галадоўкі, якую Ігар трымаў з 13 па 26 чэрвеня ў ШІЗА.

Цяпер Ігара Аліневіча ізноў этапавалі ў турму. Нагадаем, яго асудзілі да 20 гадоў зняволення. Разам з іншымі  анарха-партызанамі Аліневіча прызналі вінаватым у тэрарызме, правозе зброі праз мяжу і яе незаконным абароце. У турме яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а сам палітвязень неаднойчы трымаў галадоўку.

Да таго ж вядома пра шэсць палітычных зняволеных, якія памерлі ў турмах цягам апошніх некалькіх гадоў.

‼️ Абыходжанне з асуджанымі з палітычных прычын у лукашэнкаўскіх калоніях праваабаронцы лічаць катаваннямі. Медычны нагляд за станам здароўя палітвязняў фактычна адсутнічае.

Падтрымайце палітвязня:

✉️СТ-8, Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163
Ігар Уладзіміравіч Аліневіч
❗️ Сяргею Ціханоўскаму - 46

Палітвязню, палітыку і блогеру сёння споўнілася 46 гадоў. Гэта ўжо пяты дзень нараджэння, які Сяргей Ціханоўскі сустракае за кратамі.

Яго арыштавалі ў 2020-ым, больш чым за два месяцы да выбараў прэзідэнта. Арыштавалі па надуманнай прычыне, падчас правакацыі на мітынгу, зладжанай так званымі міліцыянерамі.

З таго часу Сяргей знаходзіцца за кратамі, асуджаны да вялізнага тэрміну зняволення. Ён прайшоў праз судовыя працэсы, несправядлівыя выракі, карцар, штрафны ізалятар, нялюдскія ўмовы ўтрымання. А галоўнае, увесь гэты час не бачыўся са сваёй жонкай Святланай і дзецьмі - Карнеем і Агніяй.

Хіба што цяжэй за ўсё ягоным родным цягам апошніх 528 дзён. Сям’я не мае ніякіх звестак ад свайго блізкага чалавека. Яго, як і некаторых іншых палітвязняў, турэмшчыкі трымаюць у рэжыме інкамунікада.

Для родных Сяргея ягоны дзень нараджэння поўны смутку, гэта чарговы напамін пра адабраны і страчаны час. 

Мы добра памятаем як у 2020-ым прыйшлі з акцыяй да сценаў «Валадаркі», дзе тады трымалі Сяргея. Але яны этапавалі яго ў Жодзіна і ён не пачуў нашыя віншаванні. Але турэмшчыкі пачулі.

Сёння мы дакладна ведаем, што лісты не прабіваюцца да Сяргея, але цэнзары чытаюць іх. Чытаюць і ведаюць, што Сяргей і іншыя палітвязні - героі. Таму не апускайце рук і працягвайце дзяўбаць!

Напішыце ліст і дашліце яго на адрас зняволення Сяргея, а перад гэтым - вышліце фота у Банк Лістоў.

📩Следчая турма №8
г.Жодзіна, вул. Савецкая 22а, 222163
Ціханоўскі
Сяргей Леанідавіч

Мы верым, што надыйдзе момант, калі Сяргей Ціханоўскі і ўсе несправядліва асуджаныя выйдуць на волю. У нашай краіне запануе законнасць, а ўсе вінаватыя ў пакутах палітвязняў панясуць справядлівае пакаранне.

Гэта і будзе тая Краіна для Жыцця, пра якую мы сёння марым. З днём нараджэння, Сяргей Ціханоўскі!
"Дапамагчы тым, хто ўнутры краіны"

Сёння адзначаюць Міжнародны дзень гуманітарнай дапамогі, прысвечаны арганізацыям і іх супрацоўнікам, якія дапамагаюць людзям у цяжкім становішчы.

У Беларусі сёння налічваюць блізу 1500 палітвязняў. Рэпрэсіі працягваюцца і дапамога пацярпелым ад іх - важны выклік для беларускага грамадства і дэмакратычных сілаў.

Старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў пра Міжнародны фонд гуманітарнай дапамогі беларускім палітвязням. Ён паўстаў як вынік супрацы беларускіх дэмакратычных сілаў і урадаў краінаў ЕЗ Грошы туды ахвяравалі Нарвегія і Швецыя.

👉🏻 https://youtu.be/y23Or_7scv8?si=4UtUuHd235KiE5kK

Заснавальнікам фонду выступіла нарвежская праваабарончая арганізацыя.

Асноўныя кірункі - фінансавая, юрыдычная, псіхалагічная і медычная дапамога сем'ям беларускіх палітвязняў.

Важна, каб да дапамогі далучаліся іншыя заходнія краіны, а таксама беларускія дыяспары за мяжой.
«Краіна для Жыцця»
260 дзён няма інфармацыі аб Уладзіміры Кнізе Уладзімір Кніга - фігурант справы Сяргея Ціханоўскага. Яго арыштавалі праз некалькі дзён пасля вядомага мітынгу ў Горадні ў 2020 годзе, на якім міліцыя ладзіла правакацыі супраць каманды Сяргея Ціханоўскага. …
‼️ Два месяцы няма сувязі з Аляксандрам Арановічам

Мы атрымалі інфармацыю пра тое, што ўжо два месяцы няма ніякай сувязі з Аляксандрам Арановічамфігурантам "справы Ціханоўскага", кіроўцам брэндаванага аўтадому "Краіны для жыцця", які ездзіў па гарадах і мястэчках Беларусі, выклікаючы ажыятаж у рэгіёнах. Аляксандр асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі.

Мяркуецца, што ён знаходзіцца ў ШІЗА за адмову падпісваць прашэнне аб памілаванні. Як раней паведамлялі праваабаронцы, на палітвязняў аказваецца ціск у розных формах, каб яны пісалі прашэнні аб памілаванні і прызнавалі сваю віну.

Нагадаем, Аляксандр Арановіч быў затрыманы падчас рэзананснага пікету па зборы подпісаў у Горадні разам з іншымі ўдзельнікамі "Краіны для жыцця". Яму прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), а таксама ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (п. 13 ч. 2 арт. 293 КК).

Пасля прысуду ў шэсць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, у 2023 годзе яго перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на два гады.

Аляксандр Арановіч стаў трэцім чальцом каманды Сяргея Ціханоўскага (пасля самога Сяргея і Уладзіміра Кнігі), які апынуўся ва ўмовах поўнай ізаляцыі.

Агулам у стане інкамунікада цяпер знаходзяцца 8 асобаў.

Калі ласка, напішыце ліст Аляксандру Арановічу. Гэтая падтрымка надзвычай важная нават ва ўмовах ізаляцыі, бо дае зразумець турэмшчыкам, што пра вязня не забыліся на волі.

Адрас для лістоў:
турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
Аляксандр Валянцінавіч Арановіч.
«Краіна для Жыцця»
❗️ Збор на летнік інтэграцыйны для дэзадаптаваных дзяцей з Беларусі і Украіны, а таксама маладых людзей з Польшчы Выязджаючы з Беларусі і Украіны з бацькамі (апекунамі) маладыя людзі трапляюць у сацыяльны вакуум. У вымушанай эміграцыі яны аказваюцца прадстаўленымі…
🤍 "Даць магчымасць ганарыцца мінуўшчынай і падарыць надзею на будучыню"

Спявачка і журналістка Кацярына Ваданосава возьме ўдзел у інтэграцыйным летніку ў Польшчы для дэзаптаваных падлеткаў з Беларусі і Украіны, а таксама маладых людзей з Польшчы.

Мэта летніку - інтэграцыя дзяцей у грамадства новай краіны перабывання.

"Мне было вельмі радасна і прыемна атрымаць запрашэнне прыехаць. Я сама мама і педагог, была настаўніцай, неаднаразова працавала ў летніках, і мне падабаецца быць з дзецьмі. Я сама вучуся ў іх, натхняюся і атрымліваю досвед.

І вельмі каштоўна, што магу быць карыснай, дапамагчы, як умею. Дзеці з летніка перажылі і перажываюць шмат выпрабаванняў, хваляванняў, болю. Калі ў мяне атрымаецца быць карыснай, пазнаёміць з чымсьці новым і цікавым, я буду шчаслівая.

Я дзялюся тым, што ведаю і ўмею, што з'яўляецца маёй крыніцай прагі да жыцця. Усё, што я люблю, звязана з культурай, гісторыяй, мастацтвам.

Думаю, што такія рэчы моцна падтрымліваюць, паглыбляюць веды, даюць асэнсаванне таго, якая багатая і прыгожая спадчына ў нашага народа, даюць магчымасць ганарыцца мінуўшчынай і дораць надзею на будучыню.

Спадзяюся, што змагу перадаць гэтыя пачуцці і памкненні, і дзеці не толькі добра адпачнуць ці паглыбяць свае веды, але таксама знойдуць чарговае апірышча ў няпростай для іх жыццёвай сітуацыі.

Я хачу паказаць, што іх родныя не дарэмна змагаліся і змагаюцца за Радзіму. Бо яна таго вартая.

Ну, і яшчэ, спадзяюся, мы добра будзем бавіць час і класна затусім. Бо летнік - гэта ў першую чаргу адпачынак, новыя знаёмствы і магчымасць стаць разняволенымі, свабоднымі, шчаслівымі. Быць звычайнымі дзецьмі", - падзялілася Кацярына Ваданосава.

Салідарнасць надзвычай важная для тых, хто патрапіў у цяжкае становішча. Дзецям актывістаў, якія апынуліся ў новым асяроддзі і праходзяць праз балючую адаптацыю, патрэбна дапамога.

Мы заклікаем падтрымаць іх:
https://www.bysol.org/be/private/camp072024/

Галоўная ўмова – асабістая бяспека, таму ахвяруйце сродкі на гэты збор толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі.
«Краіна для Жыцця»
❗️ Адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі Служба “Хуткай гуманітарнай дапамогі” разам з "Асацыяцыяй Беларусаў у Амерыцы" і пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай ладзіць у Румыніі адпачынак для дзяцей палітвязняў. Прапанову ініцыяваў румынскі бок…
❗️Адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі – пашырэнне крытэрыяў допуску

Сябры, мы радыя абвесціць пра пашырэнне крытэрыяў для удзела ў лагеры для дзяцей беларускіх палітвязняў.

Нагадаем, ён пройдзе ў Румыніі з 31 жніўня па 8 верасня. Цяпер на паездку могуць прэтэндаваць таксама дзеці палітычных актывістаў ва ўзросце 10-14 гадоў, з ўмовай, што іх бацькі маюць трох і больш дзяцей.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/adpachinak-dlia-dziacej-palitviazniau-u-rumynii

Звяртаем увагу, што дзеці мусяць мець легальны статус на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу (Літва альбо Польшча) і дзейныя праязныя дакументы.

Для паездкі ў лагер неабходна запоўніць анкету:

👉🏻 https://forms.gle/t2Ndr1vKez4dBbxM8

Прыярытэт маюць тыя заяўнікі, якія раней не бралі ўдзел у іншых праграмах адпачынку пад эгідай Службы “Хуткай гуманітарнай дапамогі”.

Дэдлайн падачы заявак - 25 жніўня.
‼️ Пачалі выходзіць людзі па памілаванні

Стала вядома, што на волю пачалі выходзіць людзі па памілаванні. На сёння вядомыя імёны як мінімум шасці чалавек, сярод іх ёсць людзі з сур'ёзнымі захворваннямі.

Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам інфармацыю пра вызваленне па бяспечных для вас каналах у тэлеграм:

🔺 @viasnainfo - ПЦ «Вясна»

🔺 @dahary_nahami - ініцыятыва Dissidentby
‼️Вікторыю Кульшу будуць судзіць трэці раз запар

Як нам стала вядома з ананімных крыніц, палітзняволеную Вікторыю Кульшу не выпусцілі з калоніі.

Літаральна за два дні да вызвалення яе перавялі ў СІЗА. Распачата крымінальная справа за “непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы” па арт. 411.

❗️ Гэта ўжо трэці судовы працэс супраць яе паводле гэтага крымінальнага артыкулу.

Нагадаем, Вікторыю Кульшу - адміністратарку чата "Кіроўцы 97%" затрымалі ў лістападзе 2020-га. У чэрвені 2021-га яе асудзілі да 2,5 гадоў нібыта за “арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”.

Акрамя таго ў зняволенні Вікторыю двойчы судзілі за “непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”. У выніку ёй дадалі два гады пазбаўлення волі.

Па інфармацыі праваабаронцаў, супрацоўнікі калоніі ў Зарэччы ўжывалі супраць Вікторыі псіхалагічны ціск і фізічны гвалт. Адзін з наглядчыкаў душыў яе локцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Апроч гэтага, палітзняволеную абражалі і прыніжалі перад іншымі наглядчыкамі.

Вікторыю Кульшу неаднаразова адпраўлялі ў штрафны ізалятар. Толькі сёлета яна правяла там 150 дзён.
«Краіна для Жыцця»
‼️ Пачалі выходзіць людзі па памілаванні Стала вядома, што на волю пачалі выходзіць людзі па памілаванні. На сёння вядомыя імёны як мінімум шасці чалавек, сярод іх ёсць людзі з сур'ёзнымі захворваннямі. Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам інфармацыю…
❗️З‘явіліся імёны першых вызваленых палітвязняў

Гэта Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская і
Вольга Новікава. Відэа з імі распаўсюдзілі прапагандысты.

Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам:

🔺 @viasnainfo - ПЦ «Вясна»

🔺 @dahary_nahami - ініцыятыва Dissidentby

Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.