Фонд «Краіна для Жыцця»
1.42K subscribers
1.69K photos
139 videos
1 file
1.47K links
Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
Download Telegram
Як дапамагчы беларускім палітвязням?

Кангрэс па беларускіх палітычных вязнях адбыўся ў Празе. У ім ўзяў удзел намеснік міністра замежных спраў Чэхіі. Акрамя Яна Мар’яна сярод удзельнікаў была лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міра Аляксандра Матвійчук (ейны ўкраінскі “Цэнтр грамадзянскіх свабод” выйграў прэмію ў 2022 годзе разам з беларускім палітвязнем Алесем Бяляцкім і расейскай праваабарончай арганізацыяй “Мемарыял”).

На кангрэсе былі прадстаўнікі Офісу Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага пераходнага кабінету, Каардынацыйнай рады, Беларускага Хельсінскага камітэту, “Вясны”, DissidentBY, BYhelp, а таксама фонду “Краіна для Жыцця”.

Кіраўніца нашага Фонду распавяла, што на кангрэсе ўдзельнікі абагульнілі інфармацыю аб тым, чаго менавіта не хапае, што можна палепшыць і на што звярнуць увагу ў сістэме дапамогі палітвязням:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/kangres
‼️ 4 года с момента ареста Сергея Тихановского

Ровно 4 года тому назад во время прямого эфира своего стрима был задержан Сергей Тихановский. Это произошло в результате провокации на пикете в Гродно. Вместе с Сергеем задержали его друзей и соратников. В последующие дни по Беларуси прокатилась волна репрессий. Она стала предвестием ужасного террора, который длится до сих пор.

Прошло 4 года. Все это время Сергей, как и многие его соратники, находится за решеткой. Им присудили чудовищные сроки заключения. Огромное число беларусов вынуждены были покинуть родную страну из-за угрозы политического преследования.

На протяжении более года (447 дней) тюремщики держат Сергея в режиме инкомуникадо, фактически в полной блокаде от окружающего мира. До него не доходят письма, нет свиданий с адвокатами, родными. Кроме того, Сергея Тихановского изолируют и от других заключенных. Это пытки.

Нам достоверно известно, что власти применяют режим инкоммуникадо против как минимум 7 человек. Помимо Сергея Тихановского, это Николай Статкевич, Максим Знак, Мария Колесникова, Игорь Лосик, Виктор Бабарико, Владимир Книга - те люди, которых диктатор боится больше всего и которые не боятся его. 

Четыре года назад Сергей Тихановский сознательно пошел на тот стрим. Он знал, что его могут арестовать. Но не побоялся выступить против преступной власти. Как и другие политзаключенные, Сергей Тихановский не думал, что тьма захватит Беларусь так надолго, а сам он не увидит жену и детей на протяжении долгих четырех лет.

Сегодня, когда в тюрьмах по всей Беларуси держат как минимум полторы тысячи политзаключенных, когда людей пытают и убивают в угоду безумному диктатору, не будем бояться и мы!

Ведь только вместе мы сможем построить страну для жизни✊🏻
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Быть его голосом – и напоминать о главном его словами", - Светлана Тихановская выпустила видеообращение к годовщине задержания Сергея Тихановского

Четыре года назад задержали Сергея Тихановского. Сейчас про него мало что известно даже семье и близким. Но все родные, друзья и соратники Сергея верят в его слова и продолжают дело, которым он жил. В этом видеообращении они стали его голосом.

Александр Добровольский - политик;
Наталья Мацкевич - адвокатка, правозащитница;
Анатолий Лебедько - политик;
Виталий Савюк - представитель общественного движения "Страна для жизни";
Андрей Паук - блогер;
Евгений Соленков - ведующий YouTube-канала "Страна для жизни";
Ольга Зазулинская - правозащитница, руководительница фонда "Страна для Жизни";
Владислав Новожилов - музыкант;
Александр Кабанов - блогер.

"Правда и справедливость победят зло и беззаконие", - убежден Сергей Тихановский.

Давайте помнить об этом и в меру сил приближать этот день✊🏻
«Письма героям» - рубрика о людях, которые пожертвовали свободой ради нашего с вами будущего.

Новый выпуск уже на YouTube-канале
👉🏻 https://youtu.be/PGzJjzLvbak

В сегодняшнем видео Глеб Аникевич, журналист и ведущий YouTube-канала «Страна для жизни» расскажет о своих коллегах - журналистах, ведущих, независимых людях, которых сегодня жестоко преследует режим.

❗️Поддерживайте политзаключенных и их семьи:

🔺Безопасно отправить письмо политзаключенному
👉🏻 https://t.me/stranafund/11214

🔺Сделать донат на поддержку семей политзаключенных
👉🏻 https://ru.stranafund.org/article/donate
👫 1 чэрвеня – дзень абароны дзяцей

1 чэрвеня Беларусь разам з усім светам адзначае Міжнародны дзень абароны дзяцей.

«Дзень абароны дзяцей праводзіцца з мэтай прыцягнуць увагу дарослых да захавання правоў дзяцей на свабоду меркавання, адукацыі, абароны ад гвалту і права на жыццё. Бацькі, як і дзяржава павінны прызнаваць і выконваць правы і свабоды дзяцей».

Гэта цытата з Дэкларацыі правоў дзіцяці, прынятай ААН у 1959 годзе.

Сёння за кратамі знаходзяцца 207 палітзняволеных, у якіх ёсць няпоўнагадовыя дзеці. Агулам 365 дзяцей маюць аднаго ці двух бацькоў-палітвязняў. Гэтыя людзі патрапілі за краты за сваю грамадзянскую пазіцыю. Яны хацелі, каб іх дзеці жылі ў вольнай Беларусі.

Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні 1 чэрвеня праходзіць акцыя для дзяцей беларускіх палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца такія семʼі з дзецьмі. У многіх з іх хапае сродкаў толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбнасці.

Традыцыйная дзіцячая акцыя арганізавана сёлета праектам «Служба хуткай гуманітарнай дапамогі».

Акцыя ўяўляе сабой грашовы збор, закліканы дапамагчы дзецям беларускіх палітвязняў.

Разам мы можам аказаць матэрыяльную, але, галоўнае, маральную падтрымку гэтым семʼям. Даць дзецям адчуць, што яны не засталіся сам-насам са сваімі праблемамі і нягодамі.
«Куды б вас ні закінуў лёс, як бы ні склалася жыццё — памятайце пра сваю краіну». Ціханоўская – навучэнцам беларускай гімназіі ў Вільне

Святлана Ціханоўская наведала віленскую гімназію ім. Францыска Скарыны, дзе ўзяла ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды заканчэння навучальнага года.

Установа з’яўляецца адзінай у краіне, дзе навучанне для беларусаў і беларусак ідзе на роднай мове. Сотні дзяцей, якія вымушана пераехалі ў Літву пасля 2020 года, менавіта тут атрымалі магчымасць працягваць адукацыю. Акрамя таго, гімназія дапамагае 408 хлопчыкам ды дзяўчынкам вывучаць літоўскую мову і прасцей інтэгравацца ў грамадства.

Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай перад 29-м выпускам гімназістаў, іх бацькамі, настаўнікамі і прадстаўнікамі літоўскай дзяржавы.

Вось пра што казала беларуская лідарка:

📌 «Куды б вас ні закінуў лёс, як бы ні склалася жыццё — памятайце пра сваю краіну, не губляйце сувязі з Беларуссю, захоўвайце нашу мову і беражыце нашу культуру».

📌 «Сёння Беларусь зноў паняволеная. Але так не будзе заўжды. Гісторыя нашага народу – таму сведчанне. Нават у самых складаных умовах, пасля няўдалых спробаў, мы не апускалі рук, а шукалі новыя спробы дамагчыся нашых мэтаў.

📌 «Я веру, шаноўныя выпускнікі, што вашыя веды, ваш вопыт і сувязі, энергія і крэатыў – дапамогуць вярнуць і адрадзіць нашу Беларусь».

📌 «Не бойцеся выпрабаванняў. Стаўце сабе высокую планку. Будзьце смелыя. Спрабуйце новае і шануйце сваё!»
23 400 еўраў для дзяцей палітвязняў сабраныя

Сябры, мы радыя паведаміць, што дзякуючы вашай салідарнасці сабраныя 23 400 еўраў для дзяцей беларускіх палітвязняў. 

Гэтыя сродкі пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку з разліку 100 еўраў на кожнае дзіця ва ўзросце да 16 гадоў. Агулам паступілі 234 заяўкі, якія ўсе закрытыя. 

Сабраныя сродкі пойдуць на:

• экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
• адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
• спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
• рыштунак для гульняў: мячы, красоўкі, самакаты, веласіпеды, ролікі, пэндзлі, ватманы.
Усё, каб зрабіць лета дзяцей незабыўным. 

Грошы, сабраныя зверх сумы пойдуць на задатак збору на школьныя патрэбы для дзяцей палітвязняў. Ён стартуе напачатку ліпеня.

Дзякуй вялікі за салідарнасць кожнаму і кожнай❤️
⁉️Адказваем на самыя актуальныя пытанні аб праграме салідарнасці «Сябар сям'і»
Для вашай зручнасці робім гэта ў картках☝🏻

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/fund/drug-semyi

Памятайце, вы ў любы час можаце стаць Сябрам сямʼі палітвязняў.

Засталіся пытанні?! Тады звяжыцеся з намі праз Telegram-бот:
@StranafundPZ
Фонд «Краіна для Жыцця»
Фонд «Краіна для Жыцця» пасля правядзення марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно» атрымаў агулам 60 тысячаў еўраў. Яны былі пераведзеныя двума траншамі. Грошы з першага траншу ў памеры 18 тысячаў еўраў цалкам пайшлі на выплаты сем’ям палітычных зняволеных…
Назіральная рада марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно» дала дазвол фонду «Краіна для Жыцця» на выкарыстанне рэшты грошай, якія засталіся на рахунку нашай арганізацыі пасля выплатаў палітвязням і іх семʼям.

Мы ўжо пісалі раней, што фонд «Краіна для Жыцця» пасля правядзення марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно» атрымаў агулам 60 тысячаў еўраў.

Яны былі пераведзеныя двума траншамі. Грошы з першага траншу ў памеры 18 тысячаў еўраў цалкам пайшлі на выплаты семʼям палітычных зняволеных і збор перадач для палітвязняў. 

Другі транш у памеры 42 тысяча еўраў быў скіраваны на дапамогу семʼям палітвязняў (27 тысячаў еўраў) і на кампенсацыю медычных выдаткаў палітвязняў (15 тысячаў еўраў).

Апошняя сума была вычарпаная не да канца. На рахунку засталіся 10 175 еўраў. Цяпер гэтыя грошы можна будзе выкарыстаць не толькі для кампенсацыі медычных выдаткаў, але таксама на іншыя віды дапамогі палітвязням.
Спецдакладчыца ААН па Беларусі прадставіла новы даклад па сітуацыі з правамі чалавека

Ён апублікаваны на сайце арганізацыі:

👉🏻 https://reliefweb.int/report/belarus/report-special-rapporteur-situation-human-rights-belarus-anais-marin-ahrc5665-enarruzh

Даклад ахоплівае прамежак часу ад 1 красавіка 2023 года да 31 сакавіка сёлета і канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Дакладчыца Анаіс Марэн звяртае ўвагу на смерці ў месцах зняволення, жорсткае абыходжанне з вязнямі, значнае пагаршэнне здароўя людзей, якіх утрымліваюць за кратамі.

Акрамя таго дзяржава працягвае пераслед палітзняволеных па іх выхаду на волю, а адным з маркераў нелаяльнасці ў Беларусі сёння выступае беларуская мова.
Фонд «Краіна для Жыцця»
Стала вядома пра затрыманне ў Сербіі рэжысёра музычных кліпаў і рэкламных ролікаў, журналіста і аднаго з заснавальнікаў Свабоднага аб'яднання спартоўцаў SOS BY Андрэя Гнёта. Яму пагражае экстрадыцыя ў Беларусь. Лукашэнкаўскі рэжым вінаваціць Гнёта ў нясплаце…
Уначы на 6 чэрвеня беларускі рэжысёр Андрэй Гнёт, які цягам апошніх 7 месяцаў знаходзіўся ў Цэнтральная турме Бялграду, апублікаваў у Instagram сторыз.

Таксама ў інтэрнэце з'явілася відэа з Андрэем, дзе ён гаворыць, што зняволенне яму змянілі на хатні арышт. І выказвае падзяку ўсім, хто за яго змагаўся.

41-гадовы беларускі рэжысёр музычных кліпаў і рэкламных ролікаў, журналіст, а таксама адзін з заснавальнікаў Свабоднага абʼяднання спартоўцаў SOS BY (прызнана ў Беларусі экстрэмісцкім фармаваннем) Андрэй Гнёт быў затрыманы праз Інтэрпол у Сербіі ў кастрычніку 2023 году.

Гэта адбылося на запыт рэжыму Лукашэнкі, які вінаваціць Гнёта ў нясплаце падаткаў на суму 300 000 еўраў.

Гнёт прыляцеў у Сербію з Тайланда (дзе ён апошнім часам стала пражываў) і быў затрыманы проста ў аэрапорце.

З таго часу Андрэй Гнёт даказваў, што яго пераследуюць па палітычных матывах. А Бялград упіраўся і хацеў выдаць яго Менску.

Магчыма, замена турмы на хатні арышт адзначае, што Сербія не будзе экстрадаваць Гнёта ў Беларусь.
Праект юрыдычнай дапамогі «Юрыст на сувязі»

Праект аказвае юрыдычную падтрымку беларусам, якія знаходзяцца ўнутры краіны, а таксама недзяржаўным арганізацыям па пытаннях дзейнасці ў Беларусі.

Калі вам патрэбная прававая кансультацыя, падказка ці нават суправаджэнне, выйдзіце на сувязь з намі праз @stranafundyd_YD_bot у Telegram.

Гэта зусім бясплатна, бяспечна і ананімна.

Па якіх пытаннях кансультуюць нашы спецыялісты?
• Працоўнае права
• Адміністратыўнае права
• Грамадзянскае права
• Жыллёвае права
• Гаспадарчае права
• Права сацыяльнага забеспячэння

Вы атрымаеце першасную кансультацыю, вам дапамогуць падрыхтаваць дакументы (заявы, скаргі і г.д.) для дзяржаўных органаў і розных арганізацый.

Спецыяліст распрацуе інструкцыю па абароне вашых правоў у кожным канкрэтным выпадку.