«Краіна для Жыцця»
1.49K subscribers
1.49K photos
134 videos
1 file
1.38K links
Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
Download Telegram
❗️259 дзён няма інфармацыі аб Уладзіміры Кнізе

Уладзімір Кніга фігурант справы Сяргея Ціханоўскага. Яго арыштавалі ў 2020 годзе і асудзілі агулам да 5 гадоў зняволення.

259 дзён з ім няма ніякай сувязі, не прымаюць перадачы, не пускаюць адваката. Да таго ж, як нам стала вядома, Кнігу пастаянна трымаюць у ШІЗА.
УДАЛЕНИЕ СЛЕДОВ БОТА ПЛАНА ПЕРАМОГІ

Вместе с инициативой "Апіра" в рамках проекта по цифровой безопасности подготовили инструкции для очистки телеграма от следов ботов, которые могут быть небезопасными, например, "План Перамога".

⚠️ Внимание! Следы от бота остаются, даже если вы удалите с ним переписку и чат в принципе! Это несет в себе опасность!

Рекомендуем выполнить инструкции по очистке следов для вашей безопасности!

👉 Инструкция для Android
👉 Инструкция для iPhone

После просмотра ссылок не забудьте очистить историю браузера.

Если возникнут любые сложности с выполнением инструкций или другие вопросы по цифровой безопасности — смело пишите консультантам проекта по технической поддержке: @tech_rescuer1.

Они подробно ответят на все ваши вопросы и помогут сделать ваш телефон безопасным.
«Краіна для Жыцця»
«Слухаць, а галоўнае – чуць палітвязняў і іх сем’і» Вольга Зазулінская З нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе, беларускія праваабаронцы, актывісты і структуры дэмакратычных сілаў правядуць…
Светлана Тихановская выступит на Конгрессе политзаключенных Беларуси как жена заключенного

Светлана Тихановская выступит на Конгрессе политзаключенных Беларуси, который пройдет в Праге 23-25 ​​мая. Она выступит не как избранный лидер демократической Беларуси, а именно как представитель родных политзаключенных.

Ольга Зазулинская, руководитель фонда «Страна для Жизни», также примет участие в панельной дискуссии номер 3 «Вызовы, с которыми сталкиваются родственники политзаключенных».

В центре внимания съезда ситуация вокруг политзаключенных, как находящихся в Беларуси, так и тех, кто после заключения оказался за границей. Участники обсудят пути освобождения политзаключенных и возможности расширения поддержки репрессированных.

После вступительной речи Светланы Тихановской (как жены политзаключенного), которая будет звучать в записи, выступит ряд экспертов и родственников политзаключенных. Общий хэштег Конгресса — #WithoutJustCause.
260 дзён няма інфармацыі аб Уладзіміры Кнізе

Уладзімір Кніга - фігурант справы Сяргея Ціханоўскага. Яго арыштавалі праз некалькі дзён пасля вядомага мітынгу ў Горадні ў 2020 годзе, на якім міліцыя ладзіла правакацыі супраць каманды Сяргея Ціханоўскага.

Кніга (былы сілавік) акурат уваходзіў у каманду блогера як валанцёр. Яго асудзілі спачатку да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, неўзабаве дадалі яшчэ адзін год. У зняволенні Уладзіміра Кнігу перавялі на турэмны рэжым.

260 дзён з палітвязням няма ніякай сувязі, не прымаюць перадачы, не пускаюць адваката. Трымаюць у рэжыме інкамунікада.

Да таго ж, як нам стала вядома, Уладзіміра Кнігу пастаянна трымаюць у ШІЗА. Ягоная справа, на жаль, яшчэ адзін жудасны прыклад катаванняў і жорсткага абыходжання з вязнямі ў сённяшняй Беларусі.

На сёння ў рэжыме інкамунікада таксама знаходзяцца:
Мікола Статкевіч - 468 дзён;
Максім Знак - 465 дзён;
Марыя Калеснікава - 463 дні;
Ігар Лосік - 458 дзён;
Сяргей Ціханоўскі - 441 дзень;
Віктар Бабарыка - 392 дні.
❗️«Я лічу, што падтрымліваць важна кожную і кожнага»

Наста Базар, Валер Руселік і Ганна Краўчанка - вядомыя беларус ды беларускі, якія сталі апякунамі палітвязняў праз удзел у інфармацыйнай кампаніі «Пакуль усе не будуць вольныя». У яе межах чалавек абараняе інтарэсы падапечнага на розных медыя-пляцоўках, агучвае праблемы канкрэтнага палітвязня ды яго сям'і.

Чытайце на нашым сайце гісторыі палітвязняў ды іх апякуноў:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news

А таксама станавіцеся апякунамі і вы. Гэта проста, але вельмі важна!

Па ўсіх пытаннях на гэты конт звяртайцеся ў наш Telegram-bot
👉🏻 @StranafundPZ
Вольга Зазулінская, кіраўніца фонду "Краіна для Жыцця" разам з юрысткай-міжнародніцай Кацярынай Дэйкала — пра вызваленне палітвязняў.

Глядзіце а 12:00 па менскім часе ў прамым эфіры на @euroradio.

Далучайцеся да прагляду і задавайце пытанні!
🤍 Далучайцеся да ABBA White Dress Event!

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень дзяцей, у Вільні адбудзецца эвэнт пад назвай «Беларускія дзеці ў Літве: пытанні, досвед і абмеркаванні па тэме адукацыі і медычных паслуг».

Удзел можа ўзяць любы ахвотны. Але гэта магчыма зрабіць за мінімальны данат у памеры 30 еўраў. Гэтыя грошы пойдуць на патрэбы дзяцей беларускіх палітзняволеных.

Пры рэгістрацыі, калі ласка, далучыце скан пацверджання аплаты для збору або зрабіце ахвяраванне на ўваходзе.

У праграме эвэнту:

🔺Падводзім вынікі дабрачыннага збору для дзяцей палітзняволеных у Беларусі;
🔺Размаўляем пра адукацыю і медычную апеку дзяцей у Літве;
🔺Задаём юрысту пытанні аб правах дзяцей, прадстаўнікоў/прадстаўніц бацькоўскага камітэту беларускай гімназіі ім.Скарыны ў Вільні;
🔺Размаўляем з прадстаўнікамі/прадстаўніцамі муніцыпалітэту Вільні, адказнымі за адукацыю;
🔺Удзельнічаем у кірмашы прадуктаў і паслуг для дзяцей.

Эвэнт адбудзецца ў Вільні, у суботу, 1 чэрвеня, з 16 па 18 гадзіну. Дакладнае месца правядзення вы атрымаеце пасля рэгістрацыі.

Дрэс-код #WhiteDressEvent: вопратка белага колеру.

Падтрымайце дабрачынны збор на дзяцей беларускіх палітзняволеных!
Як дапамагчы беларускім палітвязням?

Кангрэс па беларускіх палітычных вязнях адбыўся ў Празе. У ім ўзяў удзел намеснік міністра замежных спраў Чэхіі. Акрамя Яна Мар’яна сярод удзельнікаў была лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міра Аляксандра Матвійчук (ейны ўкраінскі “Цэнтр грамадзянскіх свабод” выйграў прэмію ў 2022 годзе разам з беларускім палітвязнем Алесем Бяляцкім і расейскай праваабарончай арганізацыяй “Мемарыял”).

На кангрэсе былі прадстаўнікі Офісу Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага пераходнага кабінету, Каардынацыйнай рады, Беларускага Хельсінскага камітэту, “Вясны”, DissidentBY, BYhelp, а таксама фонду “Краіна для Жыцця”.

Кіраўніца нашага Фонду распавяла, што на кангрэсе ўдзельнікі абагульнілі інфармацыю аб тым, чаго менавіта не хапае, што можна палепшыць і на што звярнуць увагу ў сістэме дапамогі палітвязням:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/kangres