Самае дзіўнае ў гэтай гісторыі, што плошча мела гістарычную назву Рынак, якую і варта было б вярнуць, але кампанія чамусьці ідзе іншым шляхам. Па-за гістарычным цэнтрам, калі ласка, пераймяноўвайце хоць у Вясёлкавую, але ў яго межах трэба больш уважліва ставіцца да тапанімічнай спадчыны.
#слонім #тапаніміка #дэсаветызацыя
#слонім #тапаніміка #дэсаветызацыя
"Помнік плануецца паставіць у цэнтры горада на плошчы Леніна. Паводле задумкі скульптараў вышыня бронзавага помніка будзе больш за 3 метры і разам з пастаментам складзе 4,1 метра. Адзін з аўтараў праекта - ураджэнец вёскі Чамяры Слонімскага раёна Іван Міско. "
Цікава, што слонімскі Ленін стаіць не на плошчы Леніна. Узнікне дзіўная сітуацыя, калі паставяць помнік аднаму дзеячу на плошчы ў гонар іншага. Як бы нашыя маласвядомыя беларусы не пачалі лічыць Сапегу Леніным 😄. Відавочна, наспеў час перайменаваць плошчу
#слонім #помнікі #сапега #кур’ёзы

У цэнтры Слоніма ў скверыку на плошчы Леніна пачаліся земляныя работы па падрыхтоўцы фундамента пад помнік былому слонімскаму старосце, канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу (1557-1633). На працягу месяца ўсе работы будуць выкананы і ў канцы жніўня помнік Льву Сапегу паўстане ў цэнтры Слоніма. Вышыня помніка разам з пастаментам будзе 4 метры. Урачыстае адкрыццё яго адбудзецца 1 верасня падчас рэспубліканскага свята Дня беларускага пісьменства і друку.
#слонім #помнікі https://www.racyja.com/kultura/rykhtuetstsa-fundament-pad-pomnik-lvu-s/
#слонім #помнікі https://www.racyja.com/kultura/rykhtuetstsa-fundament-pad-pomnik-lvu-s/
БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ
Рыхтуецца фундамент пад помнік Льву Сапегу
Урачыстае адкрыццё помніка адбудзецца 1 верасня падчас рэспубліканскага свята Дня беларускага пісьменства і друку.