Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
​​Начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Хвір закранула адну немалаважную тэму: прынцыпы размяшчэння сродкаў рэкламы і нестацыянарных аб’ектаў на тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў і ў зонах іх аховы. Перадусім яна звярнула ўвагу на тое, што любая рэклама, якая знаходзіцца на тэрыторыі гістарычных цэнтраў гарадоў, патрабуе ўзгаднення з Міністэрствам культуры. Таксама недапушчальна размяшчаць рэкламу ў такім выглядзе і форме, якія закрываюць ці ўскладняюць агляд архітэктурных асаблівасцяў будынкаў, унесеных у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. З увагі на тыя самыя акалічнасці, пры выбары канструкцыі нестацыянарных аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання пажадана аддаваць перавагу лёгкім формам — кшталту асобных столікаў і парасонаў, а не сцен і навесаў, якія закрываюць агляд. На жаль, гэтыя патрабаванні часта ігнаруюцца нават на тэрыторыі гістарычных цэнтраў гарадоў, што і было прадэманстравана на многіх прыкладах.
#ахова #рэклама
http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=16165