Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
На месцы вёскі Ала ў Светлагорскам раёне, у якой у 1944 годзе фашысты спалілі і расстралялі 1758 чалавек (з іх — 950 дзяцей), тыдзень таму адкрылі новы мемарыял. Якасць уражвае: замест манументальнага бетону атрымалі нешта пад «венецыянскай» тынкоўкай, на якую літаральная прылепленныя літары. Сёння частка з іх ужо адвалілася, так што цяпер можна прачытаць як рымскія легіёны нацысты захапілі і знішчылі вёску аж у 194 годзе. Да самога тэксту таксама пытанні. Вялікі дзякуй, што па беларуску, бо на рэндарах былі спрэс рускія надпісы, але ва «ў» адсутнічаюць краткі, што лічыцца памылкай. А на карце г.п. Акцябрскі раптам стаў Кастрычніцкім.

фота @Mi_kola
#помнікі #дэградацыя #ала
Спадчына
На месцы вёскі Ала ў Светлагорскам раёне, у якой у 1944 годзе фашысты спалілі і расстралялі 1758 чалавек (з іх — 950 дзяцей), тыдзень таму адкрылі новы мемарыял. Якасць уражвае: замест манументальнага бетону атрымалі нешта пад «венецыянскай» тынкоўкай, на…
Прачытаў цудоўную навіну пра тое, што праз 4 гады пасля адкрыцця мемарыял ахвярам нацыстаў у в. Ала Светлагорскага раёна будуць рэканструяваць. І справа не толькі, як заяўляецца, у «павелічэнні наведвальнікаў». Ён проста разваліўся:

«Рамонт прадугледжвае ўстаноўку дадатковых гранітных мемарыяльных пліт, рэканструкцыю выставачнага павільёна, замену разбураных надпісаў аб'ёмнымі літарамі з шклофібрабетону.»

Пры тым разваліўся ён адразу пасля адкрыцця, пра што мы пісалі ў маі 2020 года. Аб'ёмныя літары літаральна валяліся пад нагамі, цяперашняя рэканструкцыя, як бачым, ізноў тычыцца гэтых літар.

Качэства праверанае ўрэменем.

Самае смешнае ў мемарыяле, што бетонную тэкстуру імітавалі тынкоўкай. Вечны трывалы бетон імітавалі дэкаратыўным матэрыялам, які на вуліцы з часам заўсёды пачне лупіцца і адвальвацца. Таму што калгаснікі не разумеюць брутальнай прыгажосці бетону, але ў захапленні ад «венецыянкі». Ну і будзе нагода праз 10 гадоў за бюджэтныя грошы правесці чарговы рэканструкцыю.

Колькі грошай не дай, іх заўсёды можна прасрасць гэтак жа няздарна і ганебна як на мемарыяле ў Але...

#помнікі #дэградацыя #ала