Касцёл Святога Міхаіла ў Навагрудку перажыў бамбёжкі ў горада падчас Другой сусветнай вайны.
Адразу пасля вайны, у 1948 годзе, касцёл быў зачынены і пераўтвораны ў свіран, а ў сховішчах храма захоўвалася соль. Абразы Арханёла Міхаіла, Ісуса Хрыста і Маці Божай былі выратаваны вернікамі, астатняя частка маёмасці была спачатку перададзена ў раённы фінансавы аддзел, а затым прададзена праз крамы раённага спажывецкага саюза. Пасля ліквідацыі збожжавага склада ўлады доўга шукалі прымяненне для храма. Спачатку планавалася размясціць там кінатэатр, затым бібліятэку і нават музей. Пазней касцёл выкарыстоўваўся ў якасці склада і мэблевай крамы, затым у ім размяшчаўся пункт забеспячэння.
У 1976 годзе храм згарэў і стаяў у руінах да 1986 года. За гэты чыс ён канчаткова прыйшоў у заняпад. У выніку таго, што працякаў дах, храм быў амаль цалкам разбураны, фрэскі былі пашкоджаны, а ляпніна была страчана. Працы па аднаўленні касцёла былі завершаны ў 1996 годзе.

Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
Мапа Польшчы з указаннем мячэцяў з ліста татараў егіпецкаму каралю Фуаду І, 1932 год.
Як бачым, большасць мусульманскіх храмаў у тагачаснай Польскай дзяржаве размяшчалася на беларускіх тэрыторыях.
Можна заўважыць Мядзельскую мячэць і яе выгляд. Яна з'яўлялася самай паўночнай ва ўсёй Польшчы. Допісы на канале пра яе можна знайсці ТУТ і ТУТ

Скульптурнае аздабленне Ларэтанскай капліцы (або капліцаы Св. Барбары) у бернардзінскім касцёле ў Гродне. Інтэр'ер датуецца другой паловай XVII стагоддзя. На думку Ірыны Варкулевіч стыль афармлення капліцы цалкам адпавядае працам П'етра Перці, аднаму з найвялікшых скульптараў у ВКЛ, праз што выказвае здагадку аб удзеле арцелі майстра.
Крыніца
#Гродна #касцёлы #інтэр'еры #дэталі
Крыніца
#Гродна #касцёлы #інтэр'еры #дэталі
Падчас будаўніцтва трасы-дублёра ў раёне Ямніцкага пасёлка ў Магілёве выявілі нямецкі бетонны бункер — доўгатэрміновую агнявую кропку.
Бронекаўпак быў усталяваны ў гэтым месцы прыблізна ў 1943 годзе, калі нямецкая акупацыйная адміністрацыя ператварала Магілёў у горад-цытадэль. Падобныя бронекаўпакі дагэтуль захоўваюцца ў гарадскім ландшафце на ўскрайках абласнога цэнтра.
Выяўленая сёння ДАК (доўгатэрміновая агнявая кропка) з’яўлялася кулямётнам гняздом, лічаць спецыялісты. У пасляваенныя часы бетонны бронекаўпак быў засыпаны зямлёй, верагодна, мясцовымі жыхарамі.
Аб'ект перададуць на баланс Магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа ў Буйнічах, дзе ствараецца рэканструкцыя нямецкай лініі абароны часоў вайны.
#археалогія #Магілёў #фартыфікацыя

Дарэчы рэканструкцыя закране далёка не ўсе капліцы. Дзве капліцы каля агароджы і гаспадарчай зоны могілак, сярод якіх адна неагатычная капліца Віткевічаў, застаюцца без увагі. Таксама праігнаравана існаванне капліцы, чыя гатычная арка разбурылася недзе ў 2016 годзе. Ёсць і іншыя рэшткі збудаванняў, якія патрабуюць хоць нейкай кансервацыі.
Кальварыйскія могілкі ўнікальны аб'ект для Беларусі ў шырокім разуменні гэтага слова, па той жа колькасці капліц на квадратны метр яны статупаюць хіба што віленскім могілкам на Росе.
#могілкі #Кальварыя #Мінск #рэканструкцыя #касцёлы #рэстаўрацыя