Forwarded from Беларускі піонэр
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Дзякуючы даследчыку Віталю Аніську ўдалося вызначыць дакладны год пабудовы цікавага помніка канструктывізма ў Беларусі - былой чыгуначнай паліклінікі ў Залінейным раёне Гомеля.
В.Аніська знайшоў у гомельскай газеце "Полесская правда" №302 1928 года артыкул пра адкрыццё новай паліклінікі (мал.1,2), якая, як пісалася ў газеце, стала падарункам чыгуначнікам Гомеля да 10-годдзя БССР (першае абвяшчэнне БССР адбылося 1 студзеня 1919 года).
Такім чынам паліклініка была адчынена напрыканцы 1928 года, адзіны яе вядомы даваенны фотаздымак датуецца 1930 годам (мал.3).
Будынак захаваўся да нашых дзён, але ўжо больш за 10 гадоў стаіць закінутым і паціху разбураецца (мал.4-5).

У польскай Замасці скончылі рэстаўрацыю будынка Замойскай акадэміі другой паловы XVIII стагоддзя. Замойская акадэмія была заснавана ў 1594 годзе для студэнтаў з Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Яна дзейнічала да 1784 года і была першай прыватнай вышэйшай навучальнай установай у Рэчы Паспалітай і трэцяя пасля Кракаўскага і Віленскага ўніверсітэтаў.
#рэстаўрацыя #Польшча #замежжа
#рэстаўрацыя #Польшча #замежжа
Forwarded from Onlíner па-беларуску
Каля Гальшан прадаюць сядзібу Скіндэраў.
Пабудавана яна на мяжы 19-га і 20-га стагоддзя. Стартавая цана — 14 800, або $4630 па курсе.
Першы ўладальнік пабудаваў бровар у 1907 годзе і наладзіў тут выпуск спірту.
У гады Першай сусветнай вайны ў панскіх дамах размяшчаўся шпіталь. Пазней тут адкрылі льноперапрацоўчую вытворчасць. У гады Вялікай Айчыннай вайны немцы трымалі ў будынках ваеннапалонных.

Хвілінка спантаннай неўзаемнай рэкламы.
Падпішыцеся на канал «Праз космас», які па-беларуску распавядае пра навіны, зразумела, пра космас, новыя адкрыцці і каcмічныя праграмы.
Ён існуе і ў фармаце падкасту, спасылкі на які вы знойдзеце на канале.
Важна пашыраць беларускамоўны кантэнт не толькі ў такіх традацыйных сферах, як і гісторыя і культура, а і ў навукпопе ў зусім іншых галінах.
Падпісацца

Апублікаваныя ў беларускіх медыя здымкі быццам сучаснага выгляду зачыненага пасля пажару Чырвонага касцёла такімі насамрэч не з'яўляюцца. Здымкі мусілі паказаць, што ніякія работы не вядуцца і храм проста закрыты ўвесь гэты час. Але гэта старыя здымкі, зробленыя, відаць, яшчэ мінулай зімой.
#касцёлы #мінск
#касцёлы #мінск
Новая паліклініка ў мінскай Лошыцы. Вось адкуль у галовах архітэктараў нараджаецца гэтая паўкруглая форма, калі яны выдатна ведаюць, што з керамагранітным фасадам гэтая форма выглядае максімальна ўбога? 🫣
Маглі б металічнымі фальцавымі карцінамі зрабіць - яны і выгінаюцца, бо адносна тонкія лісты, і ў цэлым сваімі рэбрамі-фальцамі хаваюць танную «гранёнасць» аб'ёма.
Але ў цэлым у будынку адсутнічае архітэктура, гэта проста дэпрэсіўная скрыня з аднолькавымі манатонна размешчанымі вокнамі. Відаць усе творчыя сілы аўтараў пайшлі на паўкруглую частку.

Як сёння выглядае Дом афіцэраў у Полацку, на якім з лета ідзе рэканструкцыя.
Прэс-служба Савета Рэспублікі, ад якога ў родны горад завітала Каначава, чамусьці заяўляе, што будынак з'яўляецца адзінай захаванай пабудовай 1930-х — 1940-х гадоў у Полацку. Гэта, вядома, не так. Самы буйны і яскравы з захаваных - так, але не адзіны.
У 2011 годзе з Дома афіцэраў з прычыны яго аварыйнага стану выселілі тры аддзяленні Полацкай дзіцячай школы мастацтваў. З таго часу будынак плошчай больш як 4 тысячы квадратных метраў пуставаў і разбураўся. Яго хацелі рэканструяваць пад музей гісторыі горада, затым - пад культурна-дзелавы цэнтр з канцэртнай залай. Але ўсе праекты засталіся нерэалізаванымі - грошай не было, інвестара знайсці не ўдавалася. Работы пачаліся толькі пасля таго, як яго перадалі Полацкаму ўніверсітэту.
Усе аб'екты будуць гнаць да чэрвеня 2024 года, бо ў горадзе запланаваны Форум рэгіёнаў.
https://gorod214.by/new/10269
#Полацк #рэканструкцыя #савецкаяспадчына