Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Таксама ўсталяваннем гістарычнай справядлівасці скончылася мая асабістая барацьба.

Касцёл Святога Мацвея Апостала больш не знаходзіцца ў Раўбічах, а вярнуўся ў Аколіцу.

Памылка ўзнікла праз назву суседняга савецкага спартыўнага комплексу Раўбічы, для якога ўзялі выразную назву невялікай вёскі ў адну вуліцу, а храм заўсёды асацыяваўся з іншай, куды большай суседняй вёскай.

Мураваны касцёў у Халяўшчыне (ад імя ўладальнікаў Халеваў) быў пабудаваны ў 1862 годзе. Як можна зразумець з гэтай даты, дзейнічаў ён па прызначэнні зуім нядоўга. За савецкім часам ад Аколіцы Халяўшчыны адкінулі "немілагучную" частку (ну якая вам халява пры саўку?) і засталася проста Аколіца, але храм ужо не дзейнічаў.

Аколіца радзіма маіх продкаў. Мясцовыя вернікі чамусьці ўпэўнены, што касцёльны цудатворны абраз Маці Божай Карміцелькі дагэтуль захоўваецца ў нашай сям'і. Шукаем, але пакуль не знайшлі. Але хоць храм назад удалося "вярнуць".

#Раўбічы #Аколіца #касцёлы
Вось так выглядаў паравы млын, афіцыйны помнік пад аховай дзяржавы, у 2010-я і ў 2023.

Ці мусіць нехта адправіцца за краты за такую злачынную безгаспадарнасць?
Спадчына
Photo
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось так выконваюцца чыноўнікамі ўласна прыдуманыя законы аб дэкаратыўна-манументальным мастацтве.

#бабруйск #мазаікі #знішчэнне
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
18 снежня 2023 г. Беларускi рэспубліканскi навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прыняў рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці 6 новым аб’ектам і элементам.
🔴 гістарычны цэнтр г.Навагрудка XII-XX стст. з аднасеннем да катэгорыі “1” (міжнароднае значэнне). Будзе цікава паглядзець, што ў яго ўвайшло. Увогуле цікавая сітуацыя, што аказваецца ў краіне яшчэ былі помнікі міжнароднага значэння без дзяржаўнай аховы.
🔴 касцёл святога Лаўрэнція 1913 г. у г.п.Ушачы з аднасеннем да катэгорыі “3” (рэгіянальнае значэнне)
🔴 капліца святога Яна Хрысціцеля другой паловы XVIII ст. у в.Краснаазёрнае Смаргонскага раёна з аднасеннем да катэгорыі “3” (рэгіянальнае значэнне); Гэта тая капліца, якая была не так даўно адноўлена, але зусім ненавукова, што адбілася на яе дэталях, на іх спрашчэнні.
🔴 касцёл святога апостала Андрэя 1908-1914 гг. у г.п.Лынтупы Пастаўскага раёна з аднасеннем да катэгорыі “2” (нацыянальнае значэнне). Мы прапаноўвалі гэта некалькі гадоў таму, мясцовыя ўлады былі згодныя, усё ўпіралася ў асобу святара, які не падпісваў неабходныя дакументы. Якім чынам удалося яго "пераканаць", нам не вядома.

Сярод нематэрыяльнай спадчыны:
🔴 культура беларускай дуды на Гомельшчыне (катэгорыя “Б”);
🔴 тэхналогія аплятання бяростай ганчарнага посуду» ў Віцебскай вобласці (катэгорыя “Б”).

#ахова #Навагрудак #касцёлы #Ушачы #Лынтупы #Краснаазёрнае #гістарычнаязабудова
Дырэктар інстытута «Палессепраект» Ігар Мамасуеў:

Особая архитектура этих районов заставляет поговорить и о теме сохранения исторического облика города. Иногда создается впечатление, что люди впадают в крайность, считая каждый старый дом непременно историческим и достойным сохранения. Как проектировщики смотрят на эту проблему?

«Наиболее значимое наследие, в том числе памятники архитектуры и градостроительства, взятое под охрану государством, включено в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь. И, естественно, каждый из нас несет ответственность за сохранение этого наследия.

Долг проектировщика – разработка проектных решений, а также строительных и реставрационных технологий для сохранения и приспособления к современным условиям памятников архитектуры и исторической градостроительной среды. Это не просто громкое заявление, а кропотливый труд специалистов, имеющих соответствующее разрешение, выданное Министерством культуры Республики Беларусь. Хочется отметить, что институт имеет в своем штате таких специалистов.

Однако многие памятники могут исчезнуть навсегда из-за обременений, которые сегодня налагает Министерство культуры на людей, желающих приобрести подобные объекты.

На мой взгляд, требование полностью восстановить объект чуть ли не в первоначальном виде не всегда выполнимо. Поэтому для сохранения исторических объектов необходимо находить некий компромисс, помня, что при реконструкции здания вполне реально сохранить фасад и внешний облик, но восстановить еще и «дух эпохи» не всегда реализуемо.»


Бедныя гаротныя, жывуць у горадзе, дзе засталося 3,5 гістарычныя будынкі, 1,5 з якіх узятыя пад ахову. І такія пакуты зведваюцца ад гэтых «обременений», што хочацца ўжо нечым ім дапамагчы. 🤡 У Вільні гістарычны цэнтр у два разы большы за ўвесь Мазыр, і не толькі ўзяты пад дзяржаўную ахову, але яшчэ і Спадчына ЮНЕСКА. Хоць многія будынкі выдатныя помнікі, але ёсць і абсалютна шараговыя камяніцы і нават драўляныя «халупы». Вось дзе «обременение»! І нічога, цэнтр жыве і развіваецца, нават кропкава будуецца сучаснае жытло. А яшчэ цэнтр прыносіць столькі грошай, колькі Мазыру не снілася нават з улікам НПЗ.

А ў «цесным» Мазыры ўжо няма дзе разгуляцца.

Як кажуць, хуёваму танцору і яйцы замінаюць!

#Мазыр
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Дзякуючы даследчыку Віталю Аніську ўдалося вызначыць дакладны год пабудовы цікавага помніка канструктывізма ў Беларусі - былой чыгуначнай паліклінікі ў Залінейным раёне Гомеля.
В.Аніська знайшоў у гомельскай газеце "Полесская правда" №302 1928 года артыкул пра адкрыццё новай паліклінікі (мал.1,2), якая, як пісалася ў газеце, стала падарункам чыгуначнікам Гомеля да 10-годдзя БССР (першае абвяшчэнне БССР адбылося 1 студзеня 1919 года).
Такім чынам паліклініка была адчынена напрыканцы 1928 года, адзіны яе вядомы даваенны фотаздымак датуецца 1930 годам (мал.3).
Будынак захаваўся да нашых дзён, але ўжо больш за 10 гадоў стаіць закінутым і паціху разбураецца (мал.4-5).
У польскай Замасці скончылі рэстаўрацыю будынка Замойскай акадэміі другой паловы XVIII стагоддзя. Замойская акадэмія была заснавана ў 1594 годзе для студэнтаў з Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Яна дзейнічала да 1784 года і была першай прыватнай вышэйшай навучальнай установай у Рэчы Паспалітай і трэцяя пасля Кракаўскага і Віленскага ўніверсітэтаў.

#рэстаўрацыя #Польшча #замежжа
Каля Гальшан прадаюць сядзібу Скіндэраў.

Пабудавана яна на мяжы 19-га і 20-га стагоддзя. Стартавая цана — 14 800, або $4630 па курсе.

Першы ўладальнік пабудаваў бровар у 1907 годзе і наладзіў тут выпуск спірту.
У гады Першай сусветнай вайны ў панскіх дамах размяшчаўся шпіталь. Пазней тут адкрылі льноперапрацоўчую вытворчасць. У гады Вялікай Айчыннай вайны немцы трымалі ў будынках ваеннапалонных.