Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Праект рабочай сталоўкі ў Рэчыцы канца 1920-х гадоў (фота 1). Лічыцца, што аўтарам праекта быў гомельскі архітэктар Станіслаў Шабунеўску, да таго ж паводле гэтага ж праекта (толькі адлюстраванага па восі) у той жа час была пабудавана сталоўка Сельмаша ў Гомелі (фота 2). У наш час той будынак захаваўся ў моцна перабудаваным выглядзе.
У Рэчыцы ж сталоўка таксама была пабудавана, але да нашага часу ад яе не засталося і следу. На касмічных здымках "Гугла" за 2010 год (фота 3) яшчэ можна пабачыць скрынку былой сталоўкі на вуліцы 10 гадоў Кастрычніка (тапаніміка, дарэчы, таксама з эпохі 1920-х), на здымку ж 2012 года (фота 4) на яе месцы ужо акуратная пустка.
На жаль, здымкаў з зямлі той рэчыцкай сталоўкі знайсці не ўдалося.
Унікальная знаходка.

Гэта касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі. Касцёл стаяў на галоўнай плошчы Гомеля прыкладна з 1820 да 1940 года, пакуль не быў знесены камуністамі.

Гэта першы здымак, дзе культавы будынак бачны з боку апсіды.

Знаходку зрабіў айцец Амвросій (вікарыя Гомельскай епархіі).
Пад уродскія чалавейнікі, з якімі мы пасля яшчэ стагоддзе не будзем ведаць што рабіць, як з нізкавартасным жытлом, зносяць рэшткі Грушаўкі. А між іншым гэты гістарычны куток Мінска мусіў быць філіялам музея беларускага народнага дойлідства і побыту, як і забудова Паўночнага завулка, якая такі статус усё ж займела. Нават была створана схема аховы Грушаўскага прадмесця (чытай у допісе ніжэй)

#Мінск #знішчэнне #драўлянаедойлідства #Грушаўка
Forwarded from aktahon
У 1991 годзе распрацавана схема Грушаўскага прадмесця (БДАНТД, ф. 91, воп. 1, спр. 579), паводле якой меркавалася стварэнне філіі музея архітэктуры (як па Паўночным завулку) з узяццем усёй драўлянай забудовы вуліцы Хмялеўскага пад ахову. Таксама рэкамендавалася ўзяць пад ахову асобныя драўляныя дамы па вуліцы Разінскай, 3-м Чыгуначным завулку, завулках Грушаўскім і Расінскім.

Што ж на дадзены момант? На адной з ілюстрацый мы колерам паказалі страчаныя (чырвоны), знявечаныя (аранжавы) і больш-менш захаваныя (сіні) будынкі. Як бачна, за 30 год страчана больш за 70% помнікаў, якія планавалася ўзяць пад ахову, а на вуліцы-музеі засталася добра калі палова дамоў, часта ў вельмі скажоным выглядзе.

Не ведаю які статус мела гэтая схема, але, відавочна, ахоўваць «халупы» ніхто не збіраўся. Няма разумення каштоўнасці драўлянага дойлідства і сёння. У прадмесці яшчэ захавалася пара-тройка дамоў, якія валодаюць гісторыка-архітэктурнымі вартасцямі для надання ім статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей, але ніхто гэтага рабіць не будзе. Як не будуць і вывозіць экспанаты нястворанай філіі ў музей народнага дойлідства, бо як мы памятаем па гісторыі з іншымі будынкамі - у іх ёсць генплан, які не дае ім выконваюць сваю першачарговую функцыю.

#мінск #грушаўка #гістарычнаязабудова #знішчэнне #драўлянаедойлідства
3D-мадэль слуцкай персіярні, зробленая паводле чарцяжоў 1797 г. мінскага губернскага архітэктара Фёдара Крамера, апублікаваных у кнізе "Маджарские: армянский род в истории Беларуси" (Ерэван-Мінск, 2023).

Гэта толькі праект перабудовы аднаго з будынкаў персіярні пад казармы, які так і не быў увасоблены ў жыццё.

Аднак аб'ём і прапорцыі будынка можна ацаніць.

У часы росквіту прадпрыемства (1760-я-1780-я гг.) на яго тэрыторыі і ў яго будынках не толькі працавалі, але і пражывалі разам з сем'ямі да 60-ці работнікаў і работніц.

Пагуляцца і пакруціць 3D-мадэль персіярні можна па гэтай спасылцы.

#Слуцк
Афорты Кацярыны Паплаўскай з серыі «Новы Мінск»