Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Раскрыццё насценнага жывапісу ў былым кляштары францысканцаў у Пінску. З архіва Аркадзя Шпунта.

#Пінск #манастыры #раскрыццё #роспісы
У Мінску паставяць помнік Аляксандру Неўскаму, які не мае ніякага дачынення да Беларусі. Папярэднім падарункам беларусам стаў помнік Пушкіну, які мае прыкладна такое ж дачыненне.

Ну ладна, на халяву і воцат салодкі!
А чо там па помніку Глебу Менскаму, які мае дачыненне? 6 гадоў таму абмяркоўвалі, 4 гады як паказалі эскізныя праекты. І ўсё — забілі. Паспелі адкрыць помнікі «літоўскаму заваёўніку» Гедыміну і «польскаму пану» Льву Сапегу, а старажытнаруская спадчына аказалася нікому непатрэбная, нягледзячы на публічныя заявы?

Абноўлена: паводле інфармацыі, атрыманай ад чытачоў, упраўленне культуры Мінгарвыканкама не змагло атрымаць грошы на помнік.

#Помнікі #Мінск
Адзіны помнік, які чакае Мінск — «Беларусь адзіная» на Кастрычніцкай плошчы, якая не спадабалася ўвогуле нікому.

Асобны разгромны артыкул напісаў архітэктар Лявонцій Зданевіч, аўтар Палаца Рэспублікі, за які калісьці атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі.

«Новая эпоха абазначыла новыя прыярытэты, галоўным з якіх стала ігнараванне прафесійнага і грамадскія думкі і трыўмф адміністравання. Ініцыятыўныя людзі, якія не маюць досведу ў прафесійных і маральна-этычных муках, праявіўшы ініцыятыву там, дзе трэба, лепяць жанравыя кампазіцыі ў бронзе.

Манументальная творчасць выключыла з удзельнікаў працэсу горадабудаўнікоў, амаль адхіліла архітэктараў і на пацеху абывацельскаму густу памнажае творы непрыхаванага кітча, ці замшэлага, на нізкім рамесным узроўні зляпанага, як-бы, рэалізму.

Кітч – з'ява даўно вядомая і распаўсюджаная ў свеце, але нідзе гэты стыль не змог так паспяхова рэалізаваць сябе ў бронзе як у нашай Сінявокай!!!»

«Практыка праходжання важных аб'ектаў, якія маюць горадабудаўнічае значэнне, горадабудаўнічага савета, грамадскіх, публічных дыскусій «адышла ў нябыт»; ужо забытая этапнасць правядзення конкурсаў, калі спачатку вядзецца пошук горадабудаўнічага рашэння (лепшага месца, маштабу, удакладненне тэмы…), а толькі затым яе пластычная рэалізацыя!

Сёння манументальныя конкурсы аб'яўляюцца сярод скульптараў і нават у журы можа не быць ніводнага архітэктара!!! А калі і запрашаецца кімсьці архітэктар, то толькі для распрацоўкі пастамента пад «шэдэўр»…!
...
Патаканне густам чыноўнікаў, уцягванне іх у творчы працэс – таксама адзін з дзейсных прыёмаў «творчай» рэалізацыі…»
Спадчына
У Мінску паставяць помнік Аляксандру Неўскаму, які не мае ніякага дачынення да Беларусі. Папярэднім падарункам беларусам стаў помнік Пушкіну, які мае прыкладна такое ж дачыненне. Ну ладна, на халяву і воцат салодкі! А чо там па помніку Глебу Менскаму, які…
«Вяртаючыся да публікацыі Белта, у якой прадстаўлены характар будучага манумента, не магу не выказацца (акрамя горадабудаўнічай праблематыкі) таксама на тэму якасці пластычнага вобразу і яго «літаратурнага» (сэнсавага) зместу.

Жанчына, якая відавочна ўвасабляе Беларусь, у адной руцэ трымае сцяг, у іншай – дзіцёнка… Каго ўвасабляе дзіця? хто яго бацька? У правай руцэ сцяг ці сцяжок, (як у рэгулёўшчыцы руху)?... Сцяжок нельга!!! І сцяг нельга, бо пры першым парыве ветру яна павінна будзе (сцяг губляць нельга ні пры якіх акалічнасцях!!!) падхапіць яго другой рукой і … о, жах, можа выпусціць дзіцёнка, а гэта, здаецца, сімвал нашай будучыні.

Шматфігурная кампазіцыя з элементамі, якія сімвалізуюць вобласці таксама сумніўная. Якімі манументальнымі сродкамі выказаць характар той ці іншай вобласці?!? Таксама жанчынамі, але паменш? А дзе г. Мінск? Ён і ёсць – жанчына ў цэнтры? Але ў цэлым, у прасторы плошчы – адчуванне відавочнай перагружанасці! І што за кветнікі? Ці гэта малюнак пліткі? Ці «татарскія гароды»?»

Вось такое меркаванне на афіцыйным сайце Беларускага саюза архітэктараў. Можа трохі сумбурнае меркаванне, з большай часткай тэксту пра недатыкальнасць плошчы перад Палацам прынцыпова не згодны, але прынамсі паказальны выпадак абурэння тым, што ў Мінску працягвюць ігнараваць здаровы сэнс у галіне мастацтава і архітэктуры.

Нават далёка хадзіць не трэба: побач архітэктурны ўрод — палац Карычаў, супраць узвядзення якога выступала літаральна ўся прафесійная супольнасць. Дайшло да таго, што не знайшлося ніводнага архітэктара ў Беларусі, хто б згадзіўся за грошы адбельваць гэты будынак. Тады яны запрасілі нейкую ноўнэймку Ганну Медлеву (Анна Медлева) з Масквы [яе прэзентавалі як прафесарку МАРХІ, але хутка выявілася, што гэта хлусня], каб яна распавяла які ж гэта ахуенны будынак і як ён цудоўна ўпісваецца ў цэнтр Мінска 🤡 Ну і чо цяпер? Стаіць трэці год пусты, ніхто не хоча ў ім здымаць плошчы, бо гэта зашквар.

#Помнікі #Мінск
Forwarded from Беларуская Вікіпедыя
З 1 верасня і да 30 верасня (у іншых выпадках з 1 па 31 кастрычніка) будзе праходзіць адкрыты фотаконкурс «Вікі любіць помнікі» (Wiki Loves Monuments), які прысвечаны аб'ектам гісторыка-культурнай спадчыны. Упершыню ён быў арганізаваны ў 2010 годзе ў Нідэрландах, а у 2011 годзе прайшоў па ўсёй Еўропе. З 2012 года конкурс арганізуецца штогод у розных краінах па ўсім свеце! Гэта найбуйнейшы фотаконкурс па колькасці ўдзельнікаў.

Беларусь сёлета зноў не ўдзельнічае. Апошні раз наша краіна ўдзельнічала ў гэтай ініцыятыве ў 2012 годзе — тады было загружана больш за 7000 фотаздымкаў, якія ўпрыгожылі шматлікія артыкулы, а аўтары лепшых фотаздымкаў былі ўзнагароджаны. Сярод прычын няўдзелу Беларусі можна назваць нізкі ўзровень развіцця грамадзянскай супольнасці, моўную раз'яднанасць (беларусы напаўняюць адразу тры Вікіпедыі), адсутнасць вікі-актывістаў і спонсараў.

Але вы ўсё роўна можаце прыняць удзел у конкурсе ў іншых краінах! Што для гэтага трэба?

1. Зарэгістравацца ў Вікі. Зрабіць гэта вельмі проста, працэс рэгістрацыі нічым не адрозніваецца ад іншых.

2. Знайсці ў спісе краін-удзельніц тую, у якой вы былі і здымалі нейкія культурныя каштоўнасці. Звычайна кожная краіна мае сваю старонку, дзе тлумачацца ўмовы нацыянальнага конкурсу і прыводзіцца памер прызаў, якія атрымаюць пераможцы.

3. Там жа трэба адшукаць спісы афіцыйных помнікаў гэтых краін, праз якія можна непасрэдна загрузіць свае фотаздымкі канрэтных культурных каштоўнасцей на Вікісховішча. Беларусам могуць быць цікавыя наступныя краіны:

🇵🇱 Польшча (умовы) мае асобны сайт з картай, каб было зручней знайсці помнік. Для загрузкі фота націскайце Prześlij.
🇺🇦 Украіна. Унізе старонкі спісы помнікаў. Там у табліцах з помнікамі націсніце "Завантажити фото". Звярніце ўвагу, што ва Украіне конкурс праходзіць у кастрычніку
🇷🇺 Расія. Арыентуйцеся па спісах, кожны помнік мае кнопку "Загрузить фотоа"

Таксама ў Еўропе ўдзельнічаюць такія краіны як Швецыя, Германія, Аўстрыя, Іспанія, Італія, Грэцыя, Сербія, Харватыя, Мальта, Малдова. Магчыма вы былі ў іх!
Forwarded from Беларуская Вікіпедыя
Частыя пытанні:

Я проста фоткаю на тэлефон для сябе, мае здымкі не такія крутыя, як у прафесійных фатографаў

Гэта не мае значэння.
Па-першае, конкурс ставіць за мэту атрымаць як мага больш фотаздымкаў, для выкарыстання ў артыкулах Вікіпедыі. Ніколі не ведаеш, што і калі спатрэбіцца. Магчыма, вашыя здымку будуць апошнімі перад знішчэннем, або будуць знятыя з рэдкага ракурсу (з двара), а не з галоўнага фасада, як на паштоўку.

Па-другое, якасць здымкаў сучасных смартфонаў вельмі высокая і яе цалкам дастаткова для патрэбаў вікі-праектаў. Большасць фотаздымкаў гарадоў і помнікаў, якія вы бачыце ў Вікіпедыі, зроблены на тэлефон.

У мяне ўсё ж найбольш фотаздымкаў па Беларусі, ці можна іх загружаць?

Беларусь не ўдзельнічае ў конкурсе, але па-за конкурсам загружаць фотаздымкі вы можаце ў любы час! Нам вельмі патрэбныя абсалютна розныя здымкі:
▪️Гарадоў, пасёлкаў і асабліва вёсак
▪️Плошчаў, вуліц і нават завулкаў ды тупікоў
▪️Станцый, вакзалаў
▪️Каштоўных будынкаў і збудаванняў
▪️Прыродных аб'ектаў: рэк, азёр, узгоркаў, геалагічных агаленняў, балотаў, лясоў, помнікаў прыроды. Жывёл і раслін, асабліва чырвонакніжных
▪️Дзяржаўных і грамадскіх устаноў: райвыканкамаў, судоў, гандлёвых цэнтраў, універсітэцкіх карпусоў, школ, бальніц, паліклінік, тэатраў, музеяў, бібліятэк, архіваў і інш.
▪️Інтэр'ераў гэтых будынкаў
▪️Цікавых жылых дамоў, комплесаў, кварталаў, драўляных хат.
▪️Музейных экспазіцый, мастацкіх выставак
▪️Масавых мерапрыемстваў, святаў, сустрэч з дзеячамі рознага профілю.

У вас дакладна ў архіве знойдзецца тое, што дапаможа нам палепшыць Вікіпедыю!

У мяне ёсць фотаздымкі, але я не хачу разбірацца ў загрузцы на Вікі. Можа вы самі загрузіце?

Не, нам не дазваляе аўтарскае права загружаваць вашыя фотаздымкі толькі па вуснай згодзе. Найлепшае выйсце - загрузіць самому, інструменты даволі простыя і маюць інтэрфейсы на любой зразумелай вам мове.

Але калі вы зусім не як не можаце зрабіць гэта, што вы можаце ахвяраваць нейкія свае творы, даслаўшы дазвол на емэйл permissions-ru@wikimedia.org.

Другі спосаб - напісаць у сваім фотаблогу, што ўсе вашыя фотаздымкі распаўсюджваюцца пад свабоднай ліцэнзіяй CC-BY-SA 3.0 (гэтае скарачэнне абавязковае).

Калі вы карыстаецеся Гугл Фота, то вы можаце сфарміраваць асобны адкрыты для ўсіх альбом, у назве якога можна пазначыць тэматыку, вашае імя і ліцэнзію CC-BY-SA 3.0. У гэтым выпадку вам трэба будзе паведаміць нейкім чынам пра свой альбом вікі-рэдактарам, бо проста нагугліць яго будзе немагчыма.

У любым выпадку, загружаныя не вамі фотаздымкі ў конкурсе «Вікі любіць помнікі» ўдзельнічаць не могуць.
Рэканструкцыя першапачатковага выгляду алтара на 1730-я гады ў кафедральным касцёле ў Пінску. Выканана на падставе хіміка-фізічных даследаванняў пігментаў і зандажоў жывапісных слаёў. 1986 год. З архіва Аркадзя Шпунта.

#Пінск #касцёлы #каларыстыка #роспісы #інтэр'еры
#іхпамяць:
Фотку неанацыста, абабітага з усіх бакоў свастонамі і нямецкімі арламі, з пазыўным у гонар любімага кампазітара Гітлера паклалі да манумента Перамогі ў Мінску. Не ведаю, што можа зраўняцца па ганебнасці для ўсіх беларусаў. І не ведаю, як з гэтай сітуацыі можна выйсці. Хіба што ігнараваць, рабіць выгляд, што нічога не адбываецца. Бо калі пачнуць адмываць нацыста, то самі вымажуцца.

А ён менавіта шчыры неанацыст, ён прыняў гэтую ідэалогію свядома, у мірны час, без прымусу. І гэта не ідзе не ў якая параўнанне з беларускімі калабарацыяністамі, якія з большага выжывалі ў разбураным, акупаваным горадзе.
Ці была нацысткай Вольга Бембель-Дзядок, жонка Андрэя Бембеля, аўтара гарэльефаў да манумента Перамогі, якая жыла пад акупацыяй па правілах, усталяваных немцамі? Не, не была.
Ці была нацысткай Ніна Глебка, жонка Пятра Глебкі, якая працавала на мінскім нямецкім калабарацыйным радыё? Не, не была
Ці быў нацыстам мастак Мікалай Гусеў, аўтар сцяга БССР, які маляваў пад акупацыяй партрэты афіцэраў і Гітлера? Не, ён, як і многія іншыя, проста выжываў як умеў, не чынячы зла іншым. Але яго асоба настолькі таксічная ў наш час, што адмыслова выдумалі Міхаіла Гусева, які быццам бы быў сапраўдным аўтарам сцяга і жыў у той жа час, што і Мікалай. Але насамрэч яго ніколі не існавала.

А гэты герой быў шчырым неанацыстым у наш час, калі гэтая ідэалогія даўно разгромлена. І ні ў каго нічога не ёкае ад такога імправізаванага мемарыялу ў ягоны гонар.

Вось вам вынік «не дадзім перапісаць праўду пра вайну». Это другое.
Калі памятная шыльда Браніславу Тарашкевічу знікла толькі на час рамонту, то шыльда іншаму віленскаму беларусу хутка можа знікнуць канчаткова.

Гаворка ідзе пра славутага акцёра Васіля Іванавіча Качалава. Сапраўднае ягонае прозвішча было Шверубовіч. Ён нарадзіўся ў Вільні ў сям’і беларускага праваслаўнага святара мясцовай Мі­ко­льс­кай цар­квы Івана Шверу­бо­ві­ча, на­шчад­ка ста­ро­га шля­хец­ка­га ро­ду.

Навучаўся ў 1-й Ві­лен­скай гім­на­зіі раз­ам з будучым беларуска-літоўскім кампазітарам Кан­стан­ці­нам Гал­коў­скім і рэвалюцыянерам Фе­лік­сам Дзяр­жын­скім. Як адзна­ча­юць кры­ні­цы, ажно да пе­ра­езду ў Пі­цер ён раз­маў­ляў па-рус­ку з вы­раз­ным бела­рус­кім акцэн­там.

Расійскі пісьменнік і нобелеўскі лаўрэат Іван Бу­нін у «Чыс­тым панядзелку», вы­праў­ля­ючы ге­ро­яў апо­ве­ду на «ка­пус­нік» у МХТ і су­ты­ка­ючы іх з зор­кай — Ка­ча­ла­вым, маляваў артыста з «пасмай ягоных беларускіх валасоў», якія звісалі на лоб.

Імем беларуса названа віленская гімназія, а на доме ў Вільні па Вялікай вуліцы, 14 (Didžioji gatvė, 14), побач з Мікольскай царквой, дзе ён правёў свае дзіцячыя гады, за савецкім часам была ўстаноўлена мармуровая памятная шыльда з надпісамі па-літоўску і па-руску.

Літоўская Камісія гістарычнай памяці Вільні «пасля ацэнкі дзейнасці асоб, якім яны былі прысвечаны ў савецкі час» ў чэрвені 2023 года прапанавала цалкам прыбраць шыльду Васілю Качалаву.

Гэтая навіна была праігнравана беларускім грамадствам, таму што беларусы нават не ведаюць пра існаванне гэтага свайго славутага земляка.

Шыльда размешчана ў цяжкадаступным месцы, з двара, уваход у які абмежаны зачыненымі на замок металічнымі веснічкамі. Але ў прасвет паміж домам № 14 і Мікольскай царквой можна заўважыць, што шыльда пакуль яшчэ вісіць на сцяне дома.

Беларусам Вільні варта звярнуцца ў муніцыпалітэт, прапанаваўшы зрабіць новую шыльду, аформленую па-літоўску і па-беларуску, пазначыць сапраўднае прозвішча, этнічную прыналежнасць славутага беларуса ды павесіць яе на галоўны фасад будынка.

#Вільня #Вялікая #беларусы #помнікі