Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Нясвіжы перамуроўваюць цагляны бастыён замка, праблемы з якім узніклі адразу заканчэння рэстаўрацыі. Праз памылкі ў гідраізаляцыі, сцены бастыёна пайшлі высаланамі, а пасля ліцавая цэгла пачала проста адвальвацца. Па фота не зусім зразумела ці выправілі праблему, або проста хаваюць сімптомы хваробы, каб праз 15 год перарабіць ізноў.

#Нясвіж #замкі #рэстаўрацыя
Таксама гэтым летам разабралі і сабралі наноў агароджу з брамамі вакол касцёла Божага Цела... 💁🏼‍♂️

#Нясвіж #касцёлы
Паглядзіце якой эстэтыкай летніх кафэ ў гістарычным цэнтры хваляцца вытворцы ў Магілёве.

#трэш #тэрасы #магілёў
Ад «бязвінных людзей» у парку Чалюскінцаў сімвалічна засталіся толькі -б- ды -й-.

Знак быў пастаўлены ў 1990 годзе, гэта значыць яшчэ да развалу СССР, на Дзяды. Аўтарам з'яўляецца скульптар Уладзімір Слабодчыкаў. Цяпер знак замены цалкам, у выніку чаго з яго знікла згадка пра рэпрэсіі.

#помнікі #Мінск
Спадчына
Photo
Спачатку Гродзенскі гарвыканкам не ведаў, што памятны знак у гонар паўстанцаў 1863 года, які размяшчаўся на тэрыторыі чыгуначнага вакзала з'яўляецца творам дэкаратыўна-манументальнага мастацтва, а калі іх паўторна тыкнулі носам у канкрэтны пункт, то ўжо выявілася, што яны нічога не ведаюць ні пра знак, ні пра тое, што з ім стала. Ага. Ну тады давядзецца пісаць заяву на выкраданне твора мастацтва.

#Гродна #помнікі #знішчэнне