Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Анлайнер запосціў галасавалку пра стыль, у якім пабудаваны дом Мураўёва ў Гродне. Правільны адказ, на думку журналістаў, мадэрн, тое ж самае можна часта прачытаць і ў даведніках па беларускіх славутасцях.

Але, як ужо не раз адзначалася, у Беларусі маецца вялікая праблема з вызначэннем стыляў. Неарэнесанс называецца неабарока, эклектыка мадэрнам, неараманскі стыль неаготыкай. Гэты гродзенскі дом пабудаваны, як пішуць, да 1888 года. Мадэрн як стыль праявіцца ў наступным дзесяцігоддзі, у Расійскай імперыі першыя будынкі - самы самы канец 1890-х, але найчасцей ужо пачатак XX стагоддзя. Такім чынам чыста храналагічна дом Мураўёва, калі гісторыкі не маняць, не можа быць мадэрнам.

Ды і ў архітэктуры няма нічога такога, што б паказвала на мадэрн. Можна ў нейкіх формах вежаў і акон нейкае падабенства ўлавіць, але фасады ў цэлым - архітыповы прыклад цаглянага кірунку эклетычнага стылю. Мадэрн вельмі дэкаратыўны стыль, калі звонку дом можа быць аскетычным і стыль будзе дрэнна чытацца, то ў інтэр'еры адразу ўсё стане зразумела - пазнавальныя агароджы лесвіц, трафарэтныя размалёўкі з мудрагелістымі кветкамі, характэрны выгляд дзвярэй. Нягледзячы на тое, што будынак быў разрабаваны дашчэнту пакуль стаяў закінутым, а што засталася, тое было знішчана мярзотнай рэканструкцыяй, нават да ўсіх гэтых бедаў у інтэр'еры нічога не нагадвала пра мадэрн.

#лікбез #гродна #гістарычнаязабудова
Да якога архітэктурнага стылю належыць гэты дом?
Anonymous Quiz
18%
Барока
8%
Канструктывізм
38%
Мадэрн
37%
Эклектыка
Інтэр'еры дома Мураўёва да таго, як там усё знішчылі. Вельмі класічненька, немадэрнава.

Што тычыцца таго, каб напісаць Анлайнеру пра памылку, то тут праблема глыбей, чым проста апытанкі - памылковыя стылі зафіксаваныя ў навукова-энцыклапедычнай літаратуры 1980-х і будуць качаваць далей з артыкула ў артыкул. Тут трэба, каб нехта паўстаў супраць аўтарытэтаў ціпа Анатоля Кулагіна, Алены Пятросавай і іншых, якія як раз і рабілі апісанні помнікаў тады, часта некарэктна адносячы іх да пэўнага стылю.
У помніка цяжкі лёс, не пашчасціла з уласнікам і навуковым кіраўніком - апошні або лупіцца ў вочы, або проста злачынец, які бярэ грошы і больш яго помнік не хвалюе. Інакш я не магу зразумець, як можна было настолькі на ад'ябіся выканаць сталярку, калі былі і фота, і арыгінальныя запаўненні. Такога калгаса нават на катэджах не пабачыш.

Вароты. Ладна, няхай вы іх вынеслі з праёма і проста "экспануеце звонку", але ж яны абсалютна не падобныя да старых (у куды падзелі старыя?). Вонкавая аблямоўка ёсць, але тут вузенькія прафілёчкі, занадта маленькія разетачкі-кружочкі, а ўнутранай аблямоўку ўвогуле няма. А рабілася яна з-за таго, што адна са створах варот мела яшчэ дзверы.

Без гэтай дадатковай аблямоўкі святлопразрыстыя запаўненні атрымаліся нашмат большыя: калі ніжняя філёнга і верхняе акенцы былі квадратнымі, то цяпер расплыліся ў бакі, а гістарычны каваны малюнак, вельмі шчыльна ўпісаны ў рамкі, цяпер проста боўтаецца ў гэтых дзірах. Ды і сам малюнак вельмі спрошчаны. І на філёнзе малюнак разьбы па дрэве толькі аддалена нагадвае стары.

Пра вокны і казаць няма чаго, праз адсутнасць яко-небудзь дэталіроўкі выглядае вельмі груба і непраўдападобна. У трохвугольнічках былі такія а-ля гатычныя чатырохпялёсткавыя кветачкі, на якія "забыліся" пры аднаўленні.

Гэта не рэстаўрацыя, гэта злачынства. Але людзі, якія яго здзейснілі, не сядзяць у турме, а "працуюць" над іншымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі ў тым ліку ў Гродне.

#гродна #гістарычнаязабудова #антырэстаўрацыя
На двухпавярховых сталінках часта можна ўбачыць казырок такой вось незвычайнай канструкцыі.

А што яшчэ ён вам нагадвае? Напішыце ў каментарыях

#савецкаяспадчына #драўлянаедойлідства #дэталі
Спадчына
На двухпавярховых сталінках часта можна ўбачыць казырок такой вось незвычайнай канструкцыі. А што яшчэ ён вам нагадвае? Напішыце ў каментарыях #савецкаяспадчына #драўлянаедойлідства #дэталі
Сапраўды, нагадвае спрошчаную сістэму кранштэйнаў у традыцыйным кітайскім дойлідстве, так званы доу-гун. Ніжнія брускі нават па форме падобныя да "гунаў". Нешта не магу прыгадаць аналогій у беларускім драўляным дойлідстве.
У Полацку добраўпарадкавалі падыход да Сафійскага сабора з цэнтра горада.

Божа, ну за што? Для чаго вакол зоны адпачынку гэты дарожны адбойнік, пафарбаваны з зялёны? Ладна б з боку абрыву яго паставілі, але і ж абрыву як такога няма, бо ўсё зарасло дрэвамі, і агароджа амаль па ўсім перыметры стаіць. Літаральна адпачынак строгага рэжыму. Увогуле навошта тая пляцоўка, калі і віду з яе аніякага, і адасобленасці ад іншых людзей няма - лаўкі рэальна пастаўлены быццам па цэнтры пляцоўкі будуць канцэрты даваць.

Калгас галаўнога мозга моднымі свяцільнямі не выправіш.

#полацк #агратрэш #добраўпарадкаванне
Аднаўленне Вялікай Любавіцкай сінагогі ў Віцебску амаль завершана. Праўда выкарыстаная рабая цэгла псуе ўражанне.

Крыніца
#Віцебск #аднаўленне #яўрэйскаяспадчына
На тэрыторыі гістарычнага цэнтра Адэсы, які з'яўляецца Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА, уначы пашкоджаны шэраг помнікаў архітэктуры. Гэта прынамсі
* Дом Саламос 1905 года пабудовы па Праабражэнскай вуліцы, 4. Тут знішчаны цэлы паверх, страчаны вітражы
* Асабняк графа Талстога 1830 года пабудовы на Сабанеевым мосце, у якім цяпер размяшчаецца музей Дома навукоўцаў.
* Моцна пашкоджаны Спаса-Праабражэнскі сабор, адноўленыя ў часы незалежнасці як рэпліка сабора XIX стагоддзя, знішчанага бальшавікамі.
І іншыя будынкі, якія не паддаюцца ідэнтыфікацыі.

#вайна