Спадчына
2.89K subscribers
9.81K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Ветрыне пад Полацкам знішчылі вялікую казарму ваеннага гарадка па вуліцы Армейскай. Такі ж лёс чакае, відаць, і суседні будынак афіцэрскай сталовай з трыма арачнымі вокнамі. Іншых славутасцей у гарадку няма і не прадбачыцца.

Крыніца
#знішчэнне #гістарычнаязабудова #ветрына
За больш як паўгода абласнымі саветамі па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны прынята 0 рашэнняў аб прысваенні ахоўнага статусу. Апошняе рашэнне было прынята Магілёўскім саветам 28 лістапада 2022 года аб узяцці пад ахову гістарычнага цэнтра Бабруйска. Відаць, усё што маглі - ўжо ўключылі і цяпер нічога не могуць знайсці. 😉

#ахова
Як зараз выглядае Белая дача ў мінскай Курасоўшчыне, дзе адбывалася рэканструкцыя з рэстаўрацыяй.

Нагадаем, што дзякуючы своечасоваму звароту ўдалося вярнуць літаральна са сметніка каваны кранштэйн - дробязь, а прыемна.

#сядзібы #рэстаўрацыя #мінск #белаядача
На сядзібе Горватаў у Галоўчыцах Нараўлянскага раёна ўжо некалькі год ідуць нейкія будаўнічыя работы, якія мала нагадваюць рэстаўрацыю, якую варта было б чакаць на помніку архітэктуры XIX стагоддзя.

#галоўчыцы #сядзібы
Што зараз адбываецца на фасадах Мінскага галоўпаштамта.

У артыкуле МН не знайшоў ніводнага цікавага слова пра гэты кампрамонт акрамя чарговага параўнання з Версалем/Афінамі/Швейцарыяй/Венецыяй — гэтым разам з рымскім палацца Полі, перад якім размешчаны знакаміты фантан Трэві.

Ад сябе магу хіба што звярнуць увагу на тое, што фасады фарбуюцца ў адзін тон, цяпер на розніцу гуляюць толькі архітэктурныя дэталі, а да гэтага будынак быў даволі адвольна пафарбаваны ў некалькі адценняў бэжава-карычневатага.

#Мінск #каларыстыка #савецкаяспадчына #рэстаўрацыя