Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Перад уваходам у Віцебскую ратушу паставілі скульптурны макет "Віцебск гістарычны". Макет адлюстроўвае гістарычны цэнтр горада на пачатак XX стагоддзя, так як ён выглядаў да татальнага разбурэння ў час вайны і пад савецкім кіраўніцтвам. Аўтар - мясцовы скульптар Сяргей Сотнікаў

P.S. Здагадайцеся на якой мове выкананы назвы вуліц і рэк на макеце

Фота
#Віцебск #помнікі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Смілавічах гарэў флігель пры сядзібе Манюшкаў, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Няўжо і ў маленькіх Смілавічах бамжы ёсць?
Запрашаем на канал пра навуку і тэхналогіі

Сябры, хочам парэкамэндаваць вам канал TechLead. Штодзённа аўтары публікуюць толькі самыя цікавыя навіны папулярнае навукі і тэхналогій. Матэрыял падаецца простымі словамі на якаснай беларускай мове.

Далучайцеся:
@techleadby
Спадчына
Сумавалі па залатых цыбулінах на храмах? Тады мы ідзем да вас! У час узгодненых Міністэрствам культуры работ на фасадах і у інтэр'ерах Успенскай царквы ў в. Сялец Бярозаўскага раёна, уласнік вырашыў пазалаціць за адно крыццё шатровага даху і купалы-цыбуліны.…
Работы на фасадах Успенскай царквы ў в. Сялец Бярозаўскага раёна, якія ўключалі замену крыцця шатровага даху і купалоў-цыбулін не ўзгадняліся. Ну мы іншага і не чакалі. Бярозаўскі райвыканкам паведамляе, што складзены адміністрацыйны пратакол.

#Сялец #цэрквы #антырэстаўрацыя
Адкрыў "Выбарныя творы" Уладзіслава Сыракомлі ў пошуку дадатковай інфармацыі пра Святога Феліцыяна, пра якога гудзіць ад учора нашая ўтульная калякультурная прастора, і афігеў, што ён бярэ каментарый пра якасць рэстаўрацыі мінскай архікафедры біскупам Дадэркам ў вядомага мастака Адама Шэмеша!

«Дзіўнае ўяўленне меў гэты чалавек аб харастве і дасканаласці Божай святыні. Усё скляпенне ва ўсіх трох нефах загадаў ён замаляваць карцінамі і сімваламі з Новага Запавету; сярэдзіну займае купал з калонамі, але яны так невыразна адмаляваны, што ні на кога не робяць аніякага ўражання. Усе гэтыя малюнкі на сценах выканаў мастак Антажэўскі, найлепшы на той час у Мінску. Дадэрка паўсюль пакінуў поўна розных надпісаў, то рэлігійных і містычных, то з мэтаю ўласнага самаўсхвалення. Ягоны партрэт у поўны рост змешчаны ў прэзбітэрыі, другі, меншы — у закрыстыі. Усюды было шмат галерэек, упрыгожанняў, нейкіх аксамітных фіранак, усюды панавала стракатасць, вока не мела на чым адпачыць, скрозь Дадэрка панавешваў бліскучых шкляных жырандоляў. У якім жа стылі было гэтае аднаўленне? Цяжка вызначыць. Хіба, можа, назваць яго ўласна «дадэркаўскім»!

Проста кантэнт тэлеграм-канала «Спадчына» ў сярэдзіне XIX стагоддзя! 😮
Калі хто ў бранятанку - на расійскім аўцыёне прадаецца рэлікварый з машчамі Св. Феліцыяна, які, калі гэта не падробка, паходзіць з мінскай архікафедры, адкуль быў скамунізджаны (у прамым сэнсе слова) у 1920-я. Мошчы Св. Феліцыяна ў Мінск прывёз як дар ад новаабранага Папы Клімента XI менскі староста Крыштоф Станіслаў Завіша (дарэчы ў яго дыярыушы засталася цікавае апісанне рымскіх славутасцей), ён жа на сваёй пасадзе фактычна спрычыніўся да будаўніцтва самога касцёла. Мошчы захоўваліся ў сярэбранай труне ў капліцы справа ад апсіды (захавалася, даступная да агляду). У 1797 касцёл згарэў, мошчы перанеслі ў касцёл бенедыкцінак (цяпер тут кінатэатр "Перамога"). Аднаўляў касцёл біскуп Дадэрка. Першай была адноўлена для набажэнстваў капліца Св. Феліцыяна. Менавіта пячатка гэтага біскупа стаіць на адваротным баку невялікага рэлікварыя, выстаўленага цяпер на продаж. Культ Феліцыяна быў такім значным, што ён стаў святым заступнікам горада, яго дзень лічыўся гарадскім святам, а вуліцу за касцёлам назвалі Феліцыянаўскай (сёння Камсамольская).

Зварот у Мінкультуры на ўсялякі выпадак дасланы яшчэ ўчора. 🫡

https://www.litfund.ru/auction/497s1/4/

#мінск #касцёлы #аўкцыёны
Магілёўскі металургічны завод вырабіў 50 новых люкаў, якія будуць размешчаны ў цэнтры горада на праезных частках і ў пешаходных зонах. На люках выкарыстана «новая айдэнтыка горада».

Пад новай айдэнтыкай мабыць маецца на ўвазе руская мова і леў, які ўжо набіў магілёўцам аскоміну спробамі паўсюль яго ўвапхнуць у горадзе.

#Магілёў
https://masheka.by/novosti-mogileva/13126-podarok-ko-dnju-goroda-v-mogileve-pojavjatsja-imennye-ljuki.html#bounce
#архітэктурабсср
Так званы дом Накрамлеса на вуліцы Камсамольскай у Мінску падчас пабудовы на фота 1930-х і пасля аднаўлення на фота 1950-х.
Спадчына
#архітэктурабсср Так званы дом Накрамлеса на вуліцы Камсамольскай у Мінску падчас пабудовы на фота 1930-х і пасля аднаўлення на фота 1950-х.
#публікуеццаўпершыню #архітэктурабсср
Дарэчы, да папярэдняга фотапараўнання будынка Наркамлеса (пасля вайны Міністэрства лясной прамысловасці) - я не ведаю па якой прычыне архітэктар пасля вайны вырашылі прыбраць гэтае характэрнае для архітэктуры 1930-х скругленне на рагу будынка (і таксама знесці адзін паверх). У праекце рэканструкцыі гэтага будынка 1946 года (архітэктар Баталаў, БДАНТД ф.3 оп.1 спр.316) - скругленне звонку ўжо закладзена дадатковымі аб'ёмамі цэглы. Што цікава - знутры ў пакоі скругленне пакінута.
У Беразвецкім кляштары ў Глыбокім быццам бы пачалі аднаўляць барочныя шчыты на жылых карпусах. Касцёл не захаваўся, быў знішчаны камуністамі ў 1970 годзе.

Чаму «быццам бы»? Калі прыгледзецца да гістарычных фота, то бачна, што ўсё неяк не так. Не ведаю, можа ляпнінай выцягнуць, а можа і застанецца «па матывах».

З 1939 года ў будынку былога кляштара створана следчая турма НКУС. У чэрвені 1941 года, каля Германія напала на СССР, НКУС знішчыў вязняў у Беразвеччы. Сотні расстралялі непасрэдна ў кляштары, а астатніх некалькі тысяч - па шляху на Полацк. Нацысты стварылі тут Беразвецкі лагер смерці, дзе знішчылі 27 тысяч ваеннапалонных і каля 200 італьянскіх салдат.

#кляштары #рэстаўрацыя #Глыбокае #Беразвечча