Спадчына
2.88K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Полацку пачалі будаўнічыя работы на Доме афіцэраў, пабудаваным у 1939 годзе ўжо ў стылі савецкага класіцызму. Ён афіцыйна з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

#савецкаяспадчына #полацк #рэканструкцыя
Касцёл Святога Антонія і Фарны касцёл у Віцебску на акварэлях 1946 года. З фондаў архіваў ЦРГКЛіТ (я думаў да яго няма доступу) і НГАБ. Антоніеўскі касцёл знішчаны ў 1961 годзе ў рамках антырэлігійнай кампаніі Хрушчова. У 2017 годзе Мінкультуры ўхваліла прапанову адбудовы храма, але са змяншэннем храма ў бок, каб не звужаць праезную частку (больш машын богу машын!), што на наш погляд недапушчальна. Дзякуй богу, што грошай на праект не знайшлося, магчыма, у будучыні, калі ў прыярытэце будзе не колькасць палос ў гістарычным цэнтры, а культура, мы зможам адбудаваць яго на гістарычным месцы.

Фота
#віцебск #касцёлы
Спадчына
Нагадваем, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры праводзіць збор сродкаў на помнік ЗМІТРАКУ БЯДУЛЮ ☝️З мэтай увекавечання памяці класіка беларускай літаратуры, выбітнага паэта, празаіка, публіцыста, мовазнаўцы Змітрака Бядулі, абвешчаны збор сродкаў…
У рэпартажы АНТ нарэшце паказалі як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках.

Змітрок Бядуля ўвайшоў у гісторыю як пісьменнік, паэт, грамадскі дзеяч і супрацоўнік газеты Наша Ніва.

Як распавёў нам аўтар помніка, скульптар Сяргей Гумілеўскі, ён будзе вырашаны ў выглядзе асіметрычнай пліты з дарагога зялёнага граніту, якая па форме нагадвае ніву пад парывам ветру, на пліце - бронзавая скульптурная выява паэта ў час паэтычнага роздуму. Асіметрыя надмагільнай пліты таксама будзе надаваць помніку паэтычнае гучанне. Падыход да помніка прапануецца зрабіць з брукаванкі, што сімвалізуе складаны жыццёвы шлях, якім прайшоў Бядуля, і праз шмат гадоў вярнуўся на Радзіму. Вышыня помніка 180 см - такое абмежаванне ўстаноўлена законам аб пахаваннях.

#помнікі #мінск
Можна рандомна дасылаць звароты па любой будаўнічай дзейнасці ў гістарычным цэнтры Магілёва і даведвацца, што работы вядуцца незаконна. Толькі знішчылі брук і культурны пласт на Камсамольскай, як вырашылі навесці лоску на будынку па Ленінскай, 21 (адзін з фасадаў якога выходзіць на Камсамольскую). Але для бягучага рамонту на помніках, хоць чыноўнікі любяць сцвярджаць, што "ніякіх дазволаў не трэба" (тут штука ў тэрміналогіі), насамрэч абавязкова мусіць быць распрацаваны навуковым кіраўніком пералік работ, які будзе зацверджаны Мінкультуры ці аблвыканкамам.

#Магілёў #гістарычнаязабудова
Мінская спадчына рыхтуецца да абследавання тэхнічнага стану будаўнічых канструкцый і інжынерных сістэм перад пачаткам капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй і рэстаўрацыяй касцёла Узвіжання Святога Крыжа, шасці капліц-пахавальняў і ўваходнай брамы, размешчаных на тэрыторыі мінскіх Кальварыйскіх могілак.

Навіна добрая. Але капліц на могілках не 6, а 8. На руініраваныя капліцы забыліся? Ці забыліся прызнаць іх каштоўнасцямі і цяпер яны ў статусе "будаўнічнага друзу"? 🤔

#Мінск #Кальварыйскіямогілкі #могілкі #касцёлы #капліцы #рэстаўрацыя