Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Новая фобія: пасяліцца ў радыусе паражэння мінарэта. 🥲

#турцыя #разбурэнне
Рэшткі Святадухаўскай царквы ў Мінску, раскапаныя ў 1979 годзе. Храм адноўлены ў 2009-2011 гадах. На падвальным паверсе новага храма захаваныя фрагменты гэтых гістарычных падмуркаў.

Фота
#мінск #цэрквы #археалогія #аднаўленне
На навышэйшым пункце Беларусі – гары Дзяржынскай (гістарычна Святой) ўчора адкрылі новы архітэктурны знак «Сцяг Радзімы». Такі «падарунак» зрабіла кіраўніцтва раёна жыхарам Беларусі напярэдадні Дня дзяржаўнага сцяга, герба і гімна. Аўтары знака — дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ Армен Сардараў і фаніпальскі скульптар Уладзімір Канонік.

Як і ўсё, што рабіў Сардараў — божы страх з бліскучага металу. 🤮 Цікава, як ён дасягнуў сваёй пасады ва ўніверсітэце, не маючы архітэктурнага таленту? Яму б пайсці на цэрквы купалы з трынітрыда тытану рабіць.

#помнікі
Заўважыў, што на Свята-Міхайлаўскай царкве ў Гомелі пазалацілі купалочкі. Лёс гэтага (ці не гэтага?) храма незвычайны.

Царква гэтая была пабудавана ў 1909 годзе ў вёсцы Вылева Добрушскага раёна. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г. вёска апынулася ў зоне адсялення. Жыхары былі выселены, а дамы пахаваны, засталася стаяць толькі царква, якая на той момант была афіцыйным помнікам архітэктуры ў БССР.

17 красавіка 2000 г. быў распрацаваны план пераносу царквы ў г. Гомель.
13 снежня 2001 г. было асвячона месца і пачатак будаўніцтва падмурка храма. Храм быў разабраны і перанесены на новае месца. У 20-ю гадавіну аварыі, 26 красавіка 2006 г., перанесены храм быў асвячоны наноў.

Але, ёсць пытанні, ці сапраўды хоць нешта было перанесены з зоны адсялення ў абласны цэнтр. Новы храм досыць падобны да гістарычнага, але не з'яўляецца яго дакладнай копіяй: званіца падрасла, купал акругліўся, ну і аддзелка фасадаў ужо ў «дачным стылі» — аўтэнтыка не адчуваецца.

Па выніках разгляду звароту Гомельскі гарвыканам піша (чамусьці па-руску), што "ў наш час маюцца адрозненні з узгодненным архітэктурным праектам па рэканструкцыі і пераносе царквы, якія ўнесены ў тэхнічны пашпарт", пытанне вынесена на разгляд Гомельскага абласнога савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (мяркуючы па актыўнасці на Гомельшчыне, здаецца, гэта будзе першае пасяджэнне савета за 10 гадоў 😂)

#цэрквы #антырэстаўрацыя #Гомель #Валева #драўлянаедойлідства