Макет забудовы плошчы Свабоды ў Мінску, выкананы ў майстэрні Багласава пры інстытуце «Белспецпраектрэстаўрацыя» ў 1980-я гады. Усе будынкі пазнавальныя, акрамя апошняга — гэта разбудаваны будынка мінскага гарадскога тэатра, які калісьці быў гарадскім палацам Радзівілаў. Тут у 1852 годзе адбылася прэм'ера першай беларускай камічная оперы «Сялянка» («Ідылія») на музыку С. Манюшкі і К. Крыжаноўскага, лібрэта да яе напісаў В. Дунін-Марцінкевіч (менавіта таму агульны помнік Манюшку і Марцінкевічу пастаўлены ў скверы за ратушай). Нягледзячы на надзвычай вялікае гістарычнае і культурнае значэнне будынка, ён быў знішчаны ў 1984 годзе, у 2000-я гады на ягоным месцы ўзвялі псеўдагістарычны будынак гасцінцы «Еўропа».
Фота
#Мінск #гістарычнаязабудова #знішчэнне
Фота
#Мінск #гістарычнаязабудова #знішчэнне
Былы корпус Дома друку чакае рэканструкцыя.
«Паколькі будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры, яго знешні від змяняць нельга, надбудовы і перабудовы таксама не дазволены. ...
А вось унутры аб'ём работ чакаецца немалы.
– Па тэхнічным заключэнні будуць дэмантаваны ўсе ўнутраныя перагародкі і драўляныя перакрыцці і ўзведзены новыя канструкцыі, – распавядае галоўны архітэктар праекта Вераніка Урбан. – Фактычна некранутымі застануцца вонкавыя сцены і, магчыма, невялікія існыя ўчасткі канструкцый з маналітнымі перакрыццямі.
В. Урбан дзеліцца: цяпер адна з самых праблемных задач – зрабіць новы ўваход у корпус, паколькі існая ўваходная зона, размешчаная на рагу праспекта і вул. Сурганава, належыць Дому друку. З галоўнага фасада доступ у будынак не забяспечыш – гэта прывядзе да змянення аблічча будынка. З дваровага фасада таксама няма такой магчымасці.
– Прапануем зрабіць уваход з левага тарца каля праязной аркі, калі такі варыянт узгодніць Міністэрства культуры, – адзначыла архітэктар.»
Во людзі справай занятыя: у іх праблема з уваходам, няма дзе размясціць, бо будзе змяненне аблічча. З Мінкультуры ўзгадняць будуць! А тое што, бляха, помнік унутры цалкам вынішчаць, дык гэта нікога не хвалюе. Інтэр'еры, планіроўкі, матэрыял перагародак і перакрыццяў — такія ж часткі гісторыка-культурных каштоўнасцей, як і фасады, на якія вы так дрочыце. Тое, што іх з вуліцы не бачна, ніяк не ўплывае на іх каштоўнасць, хіба што толькі ў хворых кабінетных галовах. 😡
https://minsk.gov.by/ru/news/new/2023/05/08/1012/
#Мінск #разбурэнне #савецкаяспадчына

Forwarded from ArchiDucatus: Вільня|Vilna
Тускуленская сядзіба віленскага генерал-губернатара Аляксандра Рымскага-Корсакава, пабудаваная ў 1825 годзе па праекце славутага Караля Падчашынскага. Ён таксама пабудаваў Слуцкую гімназію (не прызнана помнікам у Беларусі), выкарыстаўшы дакладна той жа матыў трохчастковага акна, што і на сядзібе ў Вільні.
Пасля выгнання з Вільні нацыстаў, у 1944 годзе тэрыторыя Тускуленскай сядзібы адышла да савецкіх спецслужбаў. Частка тэрыторыі была адкрыта для свабоднага наведвання толькі ў 1970-я гады, калі побач быў пабудаваны Дом культуры і спорту Міністэрства ўнутраных спраў і разбіты сквер. Пасля аднаўлення незалежнасці Літвы на гэтай тэрыторыі былі знойдзены месцы масавых пахаванняў людзей (звыш 700 чалавек), забітых ва ўнутранай турме НКУС (МДБ) з 1944 па 1947 гады. У 2002 г. тут адкрыты мемарыяльны комплекс «Тускуленскі парк смутку». У 2004 годзе пад штучным пагоркам створана капліца-калумбарый, дзе перапахаваны рэшткі выяўленых ахвяр. Пагорак вянчае мастацкая кампазіцыя, якая мне асабіста нагадвае цярновы вянок, але нехта бачыць і птушак, што злятаюць у вырай.
#рэпрэсіі #Вільня #Тускулены #сядзібы

Як сказаць, што ў цябе комплекс непаўнавартаснасці, не кажучы, што ў цябе комплекс непаўнавартаснасці. Адказваюць журналісты.
Меркаванне з чата:
Журналісты, калі вы раптам тут ёсць і чытаеце каментары, то хопіць ганьбіцца такімі назвамі!
- Гэта зняцэньванне беларускага, комплексы непаўнавартаснасці нацыі параўноўваць стала шэдэўры нашай зямлі з замежнымі прыкладамі.
- Паказванне ўласнай неадукаванасці і ўвод у зман людзей. Бо ну ніякага зусім падабенства да Версаля!
- Даўно ўжо ў суседніх краінах перабаролі гэты комплекс і высмеялі журналістаў за такія назвы. "беларускі Версаль", "беларуская Швейцарыя", "наш Эрмітаж" - ніколі не выкарыстоўвайце такія параўнанні.