Цэнтральная плошча Масквы па-беларуску назвываецца Краснай плошчай. Справа не столькі ў прынцыпах транслітарацыі з рускай мовы на беларускую, колькі ў этымалогіі назвы. «Красная» тут у сэнсе «прыгожая», а не ў сэнсе асноўнага колеру. У нашых галовах замацавалася сувязь: чырвоны Крэмль + чырвоны Маўзалей + чырвоны камунізм = Чырвоная плошча. Вось толькі апошнія дзве гісторыі гэта XX стагоддзе, а Крэмль з другой паловы XVII стагоддзя і да камуністаў перыядычна бялілі. З той жа другой паловы XVII стагоддзя рынкавая плошча Масквы пачала насіць назву Краснай.
Гэта не арыгінальнае даследаванне, менавіта пад назвай «Красная» дадзеная плошча фігуруе ва ўсіх беларускамоўных энцыклапедычных выданнях з часоў СССР.
Магчыма, Крэмль з ідэалагічных меркаванняў яшчэ будзе калісьці пабелены, каб разбурыць недарэчныя памылковыя сувязі ў галовах людзей.
Дарэчы тая ж гісторыя з Чырвонай вуліцай у Мінску, якая з моманту з'яўлення была Краснай, але за савецкім часам за ёю замацаваўся ідэалагічна правільны «даслоўны пераклад». А вось у Ветцы, падказваюць, плошча засталася Краснай.
#Расія #тапаніміка #замежжа #Мінск

У заходнім свеце існуе рух супраць мадэрнізму і сучаснай архітэктуры. Замест яе прапануюць неакласіку і гістарызм. Часам гэта абгрунтавана аднаўленнем аўтэнтычнага выгляду і рэгенерацый гістарычнага асяроддзя, але ў цэлым, лічу, варта прытрымлівацца прынцыпу, які ўвекавечаны на адным з галоўных помнікаў стылю мадэрн, што калісьці парваў са старой архітэктурай — Доме сецэсіёна ў Вене: Der Zeit ihre Kunst, der Kunst ihre Freiheit (Кожнаму часу сваё мастацтва, кожнаму мастацтву свая свабода).
Вось шведская суполка адэптаў гэтага руху, калі хто зацікавіўся.

У Магілёве зноў нешта капаюць на тэрыторыі гістарычнага цэнтра. Гэтым разам - на падмурках езуіцкага касцёла Святога Францыска Ксаверыя. Як думаеце, хто з гэтых мужчын археолаг? 🤔
Фота
#магілёў #касцёлы #археалогія
Фота
#магілёў #касцёлы #археалогія
Спадчына
Photo
Што будзе з асабняком па вуліцы Чэхава, 7 у Віцебску, па незаконных работах на якім Міністэрства культуры раней звярталася ў праваахоўныя органы.
Цэнтральнае месца на першым паверсе будзе адведзена кафэ-клубу з абедзеннай залай на 20 месцаў і невялікай кавярняй. У мансардзе плануецца стварыць выставачную залу. Яна стане месцам прыцягнення творчых людзей у розных сферах дзейнасці. Цокальны паверх зойме інтэрактыўная зала-студыя з экранам на ўсю сцяну і мяккай мэбляй для разнастайных актыўнасцяў пераважна моладзевай аўдыторыі. Пры гэтым не выключаецца варыянт перадачы часткі будынка ў арэнду спецыялізаваным прадпрыемствам у сферы грамадскага харчавання або індустрыі забаў.
https://www.vitbichi.by/news/obshchestvo/post59447.html
#Віцебск #гістарычнаязабудова #рэканструкцыя

Калі вы былі хоць раз у Бялынічах Магілёўскай в-сці, то ведаеце, што турысту глядзець там няма чаго. Адна камяніца захавалася на цэнтральным рынку. А калісьці галоўным упрыгажэннем мястэчка быў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пры кляштары кармелітаў (1742-63). Сюды, у «Беларускую Чанстахову», да цудатворнага абраза сцякаліся вернікі з усёй краіны. У час вайны абраз, які захоўваўся ў Магілёве, разам з крыжам Ефрасінні Полацкай, быў згублены. А ў 1960-я гг. камуністы ўзарвалі касцёл, з якога мастакі цудам паспелі збіць некалькі каштоўных роспісаў (мы падрабязна распавядалі раней), пасля сабраных па кавалачках. На той жа рынкавай плошчы ў 1863 г. была пабудавана і мураўёўка — царква Раства Багародзіцы, якую таксама знішчылі камуністы, але, верагодна, да вайны, бо на здымках ваенных гадоў яна ўжо не трапляе ў кадр.
І доўгі час заставалася пытанне, а дзе ж тыя храмы канкрэтна стаялі? Бо ў публічным доступе ніякіх там генпланаў ці нейкіх даследаванняў на гэтую тэму не было. Захавалася некалькі дзясяткаў здымкаў храмаў, але іх немагчыма ні да чаго прывязаць, бо нічога не захавалася.
Упершыню гэтае пытанне зацікавіла нас у 2019 г. ў час падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах. Мы нават стварылі тады петыцыю з просьбай знайсці падмуркі і архітэктурнымі сродкамі паказаць іх абрысы, але мясцовыя ўлады былі занадта занятыя зносам, рэканструкцыяй і бяленнем дрэвам перад святам.
Асабліва цікавым з'яўляецца каментар у ВК, пра тое, што ў час зносу бібліятэкі (на поўнач ад музея), былі знойдзены ўваходы ў падзямеллі. Прыкінуўшы па тых фота і планах, што былі, зрабілі выснову, што гэтыя падмуркі маглі належаць праваслаўнай царкве. Але мясцовыя ўлады адказалі, што нічога не знайшлі (ім трэба да верасня паспець усё аблагародзіць, а раскопкі б зацягнулі справу).
І вось у 2021 г. польская даследчыца Марыя Каламайская-Саед выдае кнігу «Rosyjskie plany klasztorów skasowanych w roku 1832», у якой багата планаў і іншых чарцяжоў скасаваных кляштароў і касцёлаў, сярод якіх ... Бялыніцкі кармеліцкі кляштар.