Проста з нагі ў лік маіх любімчыкаў урываецца Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт. Тое, як ён ахоўвае гісторыка-культурную спадчыну і якія адказы піша на скаргі — проста нейкая песня!
Звароты тычыліся высечкі дрэваў на могілках за касцёлам ва Уселюбе, а таксама масавага зносу гаспадарчых пабудоў на тэрыторыі сядзібы О'Руркаў пасля зацвярджэння праекта зон аховы, які, вядома, забараняў і тое, і другое.
І вось яны там у райвыканаме ўпарта сцвярждаюць, што могілкі за межамі праекта зона аховы. Але калі адкрыць гэтыя зоны аховы, то тэрыторыя могілак за касцёлам цалкам у ружовую сетачку, а побач легенда — тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці (нават не ахоўная зона, а непасрэдна тэрыторыя каштоўнасці).
Абласны выканкам не разбіраючыся ў справе капіпасціць адказ райвыканама (проста на секунду нагадаю, што пасля «жыццёва неабходнай» апошняй карэкціроўкі Кодэкса аб культуры на гэты ўзровень з Мінкультуры была перакладзена адказнасць за помнікі 3-й катэгорыі).
А пра знесеныя будынкі, знос якіх забаронены рэгламентамі праекта зон аховы — ну дык яны не гісторыка-культурныя каштоўнасці і ўвогуле ім 100 гадоў, стваралі небяспеку для людзей 🤡
Але самае кранальнае гэта апошнія абзацы іх адказаў, дзе яны здзекліва прапаноўваюць асабіста ўдзельнічаць у захаванні каштоўнасцей і карэкціроўцы праекта зон аховы, які ўжо 10 гадоў як састарэў пасля бескантрольных зносаў гаспадарчых пабудоў і пажару на сядзібным доме.
Спадарства, дык я дзейсна і ўдзельнічаю — пішу скаргі на такіх я вы. А вы праядаеце мае падаткі за што? За тое, што не разбіраецеся ў тым, што такое рэгламенты аховы, не можаце знайсці дзе межы зоны праходзяць? Ці можа за тое, што дзесяцігоддзе не заўважаеце зносаў каштоўных будынкаў і спілоўвання дрэваў насуперак нарматыўна-прававым актам?
Адказы вашы пацешныя, дзякуй, пасмяяўся, вось толькі спадчыне ў асобна ўзятым мястэчку на тэрыторыі вашага раёна — капец — і гэта ўжо не смех, а злачынная халатнасць.
#Уселюб #ахова #сядзібы

Паўтор для тых, хто не бачыў публіцыю пра тое, як знікала сядзіба О’Руркаў ва Уселюбе Навагрудскага раёна:
Парк былой сядзібы быў узяты пад ахову яшчэ ў савецкія часы і ўнесены ў Збор помнікаў гісторыі і культуры. Не страціў гэты статус ён і ў незалежнай Беларусі. Вось толькі ахоўваць яго сталі даволі спецыфічна. На спадарожнікавых здымках 2007 года комплекс амаль не зведаў страт, амаль усе будынкі, акрамя руін млына, захоўвалі крыццё. Усё рэзка змянілася напрыканцы 2000-х. Ужо на здымках за сакавік 2010 заўважныя значныя страты на поўначы комплексу, дзе былі пад нуль знесены гаспадарчыя пабудовы, якія фарміравалі перыметр гаспадарчага двара. Таксама нешта адбываецца з млынам, бо далей яго абрысы на здымках зусім невыразныя, а фотаздымкі адсутнічаюць увогуле (знеслі руіны?). У 2011 годзе зацвярджаецца праект зон аховы, які вызначае што можна рабіць, а што нельга ў межах гісторыка-культурнай каштоўнасці і вакол яе. Адначасова на гаспадарчым двары яшчэ ад дзвюх пабудоў застаюцца толькі контуры, што бачна на здымках за май 2012 года. Пры гэтым на схеме зон аховы адзін з іх фігуруе як страчаны, а другі - як гістарычная забудова, знос якой забаронены рэгламентамі праекта. Проста спадарыня-распрацоўшчыца ахоўных зон патрапіла паміж зносамі))) У тым жа 2012 годзе згарае дашчэнту і перабудаваны сядзібны дом. Супадзенне ці заканамернасць? На гэтым зачыстка не сканчаецца. Ужо з прынятамі зонамі аховы ў перыяд з 2012 па 2018 год знішчаюцца яшчэ два будынкі, што размяшчаліся насупраць двухпавярховай пабудовы, якая цяпер застаецца адзіным цікавым для наведвання аб'ектам на тэрыторыі комплексу.
Гісторыка-культурная каштоўнасць. Ахоўваецца дзяржавай. Прычыненне шкоды караецца па законе
#Уселюб #знішчэнне #сядзібы

Амерыканскі рэдактар Вікіпедыі Nick Number адшукаў і ў ліпені 2022 года заліў на Вікісховішча фотаздымак зарослай магілы Эдварда Будзькі на могілках Святога Адальберта ў Чыкага. Выявіў я гэта толькі сёння. Цяпер артыкул пра беларускага публіцыста, паэта, выдаўца і грамадскага дзеяча будзе праілюстраваны ў Беларускай Вкіпедыя дадзеным фотаздымкам. Фотаздымак таксама мае каардынаты, што дазволіць іншым адшукаць яго магілу і, магчыма, прывесці яе ў парадак.
Ці была магіла сфатаграфана выпадкова? Не. Хутчэй за ўсё ўдзельнік скарыстаўся магчымасцямі Вікі, каб, наведваючы могілкі, паглядзець на якія імёны звярнуць увагу ў першую чаргу. Вікіданыя — праект, які аб'ядноўвае ў найвялікшую базу даных звесткі з розных моўных Вікіпедый і іншых баз даных. У выніку мы можам бачыць спіс аб'ектаў пра людзей, якія спасылаюцца на аб'ект могілак (то бок тых, хто там пахаваны). Пры гэтым артыкул пра Будзьку ёсць толькі ў беларускіх і польскай Вікіпедыях, пра Stanisław Błaszczak толькі ў польскай, а пра Chester A. Chesney — у нямецкай і англійскай. Але ўсе яны разам ёсць у Вікіданых.
Але Будзька ў гэтым пераліку з'явіўся таксама не сам па сабе. У 2018 годзе ў беларускіх СМІ з'явілася публікацыя (без ілюстрацый) пра тое, як святар Аляксандр Аўдзяюк адшукаў на гэтых могілках магілы Будзькі, вайсковага дзеяча Дзямідава, кампазітара Куліковіча ды гісторыка Пануцэвіча. І гэта інфармацыя была ўжо за наступны год дададзена ў Беларускую Вікіпедыю, а праз яе - у Вікіданыя.
І, як бачым, спачатку ты працуеш на свабодныя веды, а пасля свабодныя веды працуюць на тваю культуру.
Загружайце свае фотаздымкі могілак, гістарычных мясцін, памятных шыльдаў і іншага — магчыма тое, што пыліцца ў вашых фотаархівах, будзе надзвычай карысным для кагосьці іншага.
#ЗША #замежжа

У Шчорсах ізноў ад балды пафарбавалі царкву. Яшчэ нядаўна яна была бела-блакітнай.
Фота
#каларыстыка #шчорсы #цэрквы
Фота
#каларыстыка #шчорсы #цэрквы
Помнік расстралянаму ў час сталінскага тэрору беларускаму грамадскаму і дзяржаўнаму дзеячу, гісторыку і акадэміку Вацлаву Ластоўскаму, што пастаўлены ў Курапатах, ізноў апаганены бязроднымі фашыстамі.
#курапаты #мінск #помнікі #вандалізм
#курапаты #мінск #помнікі #вандалізм