Forwarded from Сцежкі Беларусі
Завяршаецца рэстаўрацыя ўваходнай брамы і альтанак у парку Горкага ў Менску. Працы павінны скончыцца да канца кастрычніка гэтага года.
🏛 фота: @tropinki
🏛 фота: @tropinki
Спадчына
Photo
Хацелася б асобна заўважыць, што вывеска парку Горкага на ўваходнай браме парушае існае заканадаўства, паколькі не ўпісваецца ў архітэктуру і закрывае дэкаратыўныя элементы гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таму мусіла быць дэмантавана пры цяперашнім рамонце.
Артыкул 110 Кодэкса аб культуры:
3. Сродкі вонкавай рэкламы, якія размяшчаюцца на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, іх тэрыторыях і ў зонах іх аховы, не павінны ствараць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых нерухомых матэрыяльных гісторыкакультурных каштоўнасцей. На помніках архітэктуры сродкі вонкавай рэкламы павінны размяшчацца, як правіла, асобнымі літарамі, знакамі і (або) іншымі выявамі.
#рэстаўрацыя #рэклама #Мінск

Forwarded from Будзьма беларусамі!
Сёння на 91-м годзе пайшоў з жыцця знакаміты беларускі скульптар Генадзь Мурамцаў, паведамляе «Беларускі саюз мастакоў»
Мастак вядомы найперш як скульптар-манументаліст, аўтар помнікаў Кастанціну Заслонаву, савецкім салдатам—вызваліцелям Полацка. Асобная старонка — шматлікія мемарыяльныя дошкі, у тым ліку Андрэю Бембелю, Івану Мележу. Найвышэйшых поспехаў аўтар дасягнуў у партрэтным мастацтве: партрэты Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Васіля Шаранговіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Аркадзя Куляшова; цыкл жаночых вобразаў, створаныя ў розныя гады, пачынаючы з канца 1950-х, даюць яркае ўяўленне аб пластычным таленце мастака

Расейцы вывезлі з Херсона помнікі расійскім вайскоўцам Аляксандру Сувораву і Фёдару Ушакову. Гэта вельмі нагадвае сітуацыю, калі перад наступленнем нямецкіх войскаў у час Першай сусветнай вайны ад зневажэння (у першую чаргу з боку мясцовых католікаў) з Вільні вывезлі помнікі Кацярыне II і Мураўёву. Спойлер: яны больш ніколі не вярнуліся на сваё месца і ўвогуле былі згублены ў час грамадзянскай вайны. Але таксама гэта можа азначаць, што маглі быць вывезены і калекцыі мясцовых музеяў і царкоўнае начынне, як да таго заклікалі некаторыя ваенкары.
#вайна #помнікі
#вайна #помнікі
Завялі Патрэон для тых, хто хоча аддзячыць за нашу дзейнасць. Падпісанты атрымаюць доступ да ўжо разгледжаных прапаноў на ахоўны статус, а некаторыя катэгорыі — да самых актуальных.
Пакуль рана загадваць, але хацелася б у будучыні стварыць і падтрымліваць сайт, які б спрасціў кантроль за гісторыка-культурнай спадчынай і дапамагаў у напісанні з зваротаў ды прапаноў. Без прыцягнення спецыялістаў пакуль гэта немагчыма.
https://www.patreon.com/spadczyna
#прапановы

У Бярозе знішчылі вялікія мазаікі часоў нацыянальнага адраджэння, якія выходзілі на мясцовы стадыён. «Будзе шэранька» (с)
Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1374 ад 19.09.2008 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва» рэканструкцыя твораў дэкаратыўна-манументальнага мастацтва (куды адносяцца і ЎСЕ творы ў тэхніцы мазаікі) можа праводзіцца толькі на падставе экспертнага заключэння Брэсцкага абласнога мастацка-экспертнага савета. Можаце нагадаць пра гэта аблвыканкаму, або пракуратуры.
#мазаікі #савецкаяспадчына #знішчэнне #Бяроза

Мазаіка створана ў 1989-1990 гадах (то бок у апошнія гады савецкай улады) па дзяржаўным заказе мастаком Рыгорам Кірдзеем і мае назву «Прыгажосць выратуе свет».
#бяроза #мазаікі #савецкаяспадчына
#бяроза #мазаікі #савецкаяспадчына