Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Можа каму будзе цікава: вызначальнік святых па іхніх атрыбутах ад Arzamas.

#дэталі
Сёння раніцай у Кіеве дронам знішчаны гістарычны жылы будынак. Падарунак забудоўшчыкам гаўна на заднім фоне

#вайна
Спадчына
Photo
Выкрасы на мінскім касцёле Святога Іосіфа для падбору колеру на аснове хіміка-фізічнага даследавання кавалкаў тынку, адабраных з розных частак фасада. Барока не было аднатонавым, але да нас яно дайшло ў значна дэградаваным выглядзе: перафарбаваным у густах класіцызму XIX ст., або ўвогуле пабеленым — і цяпер успрымаецца ў такім выглядзе як натуральным (нельга не правесці паралелі з антычнай скульптурай, на чыім шляхетным белым мармуры сфарміраваліся мастацкія густы ў эпоху адраджэння, а выявілася, што ад пачатку ўсе яны былі густа і ярка афарбаваны).

фота @tropinki
#мінск #касцёлы #рэстаўрацыя #каларыстыка
Forwarded from sacral_BY
Такая справа, хлопчыкі ды дзяўчаткі.
Гэта магіла Анэлі Чаховіч;
Анэля Чаховіч – гэта жонка Зігмунта Чаховіча;
А Зігмунт Чаховіч – адзін з кіраўнікоў паўстання Каліноўскага і нават трошкі гуру маладога Янкі Купалы.
Дакладна незразумела дзе ён пахаваны (верагодна, побач з жонкай і недалёка ад капліцы), ёсць сумны здымак разбуранага помніка з прастораў сеціва.
Таму, даражэнькія турысты-авантурысты, калі зберацеся шпацыраваць па Радашкавічах, можаце зладзіць квэст па пошуку пахавання годнага сына беларускай зямлі. Куфар гонару і павагі, таму хто знойдзе, гарантаваны!
Скульптуры Святога Мікалая і Святога Крыштафа вярнуліся пасля рэстаўрацыі ў нішы на галоўным фасадзе касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.

#рэстаўрацыя #дэталі #касцёлы #нясвіж
Унікальны мадэрнавы інтэр'ер касцёла Святога Міхала Арханёла ў в. Цімкавічы Капыльскага раёна, створаны каля 1908 года ураджэнцам Кобрынскага павета Францішкам Бруздовічам. Ён запоўніў міжнефавы фрыз карцінамі, пакрыў раслінна-кветкавым арнаментам сцены, столь і канструкцыйныя элементы — тут былі букеты ружаў і кусты шыпшыны, галінкі яблынь, дубовае лісце, кветкі сланечнікаў, белыя рамонкі, блакітна-сінія валошкі, белыя лілеі, незабудкі і іншыя. На дзвярах мастацкая акоўка ў выглядзе галінак. Касцёл быў знішчаны пажарам ў 1985 годзе, але такі выдатны помнік заслугоўвае адбудовы або ў Строчыцах, або ў якасці залы музея архітэктуры, які калі-небудзь з'явіцца ў Беларусі.

#касцёлы #роспісы #інтэр'еры #Цімкавічы