Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Ракаўскім прадмесці зносяць міжваенны корпус хлебазавада, на тэрыторыі якога ідзе рэканструкцыя.

#знішчэнне #гістарычнаязабудова #мінск
У вёсцы Вялікая Мядзвядка Карэліцкага раёна абшываюць сайдынгам драўляную царкву пачатку XIX стагоддзя. У сучаснай Беларусі царква не ўзята пад ахову, але ў савецкай Беларусіі яна была ўнесена ў афіцыйны Збор помнікаў гісторыі і культуры. Такую краіну развалілі!

#антырэстаўрацыя #ВялікаяМядзвядка #драўлянаедойлідства #цэрквы
Спадчына
(не)ахоўваецца дзяржавай. Заўсёды было цікава, як з-пад аховы выпала столькі аб'ектаў у пачатку 2000-х. #ВялікаяМядзвядка #ахова #цэрквы #непомнік
Калі пранк выйшаў з-пад кантролю. 😁

Старая ахоўная шыльда на царкве без ахоўнага статусу дапоўнена новай з удакладненнем даты — цяпер гэта канец XVIII ст. — 1781 г. Цырк!
Даследчыя работы на Валожынскай ешыве 1800-х гадоў перад пачаткам рэканструкцыі.

Фота
#Валожын #гістарычнаязабудова #выяўленне #рэканструкцыя #яўрэйскаяспадчына
100-старонкавы дапаможнік на рускай мове па доглядзе за сваёй маёмасцю для праваслаўных цэркваў Эстоніі. А можна нешта такое ў Беларусі зрабіць?
#замежжа #цэрквы #Эстонія #лікбез
У Сянне асвяцілі касцёл Найсвяцейшай Тройцы, які ў памешаным маштабе пераймае барочныя формы храма, узведзенага на тым жа месцы ў 1772 годзе і знішчанага і часы хрушчоўскіх ганенняў на рэлігію ў 1962 годзе. Гэта магло быць паўнавартаснае аднаўленне, але дзяржава не зацікаўлена, а мясцовыя вернікі нешматлікія, каб аднавіць храм ва ўсёй сваёй велічы. Размешчаны побач з касцёлам будынак кляштара францысканцаў з'яўляецца найстарэйшым у горадзе, але дагэтуль не ўзяты пад ахову дзяржавай.

#Сянно #касцёлы #непомнік
Касцёлы ў Відзах і Гервятах называюць самымі высокімі ў Беларусі. Іх стройныя шпілі з крыжамі пранізваюць нябёсы. Якой яны вышыні? Звесткі ў крыніцах адрозніваюцца, храмы вядуць завочную барацьбу за першынство. Журналісты Onlíner вырашылі расставіць кропкі над «i», дасталі лазерныя дальнамеры і з’ездзілі вымералі. Заадно зірнулі на наваколле з вышыні.

https://realt.onliner.by/2022/09/19/gervyaty-i-vidzy