Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Наваельні аднавілі мемарыяльную калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая. Атрымалася не вельмі дакладна. Па-першае, база хоць і захавалася вельмі блага, хутчэй за ўсё мела нейкі карнізік. Па-другое, маючы захаваныя фрагменты тынку аднаўляльнікі чамусьці выкарысталі зусім іншыя архітэктурныя абломы, так унізе ствала калоны была ўвагнутая выкружка, але зрабілі чацвяртны вал. Паясок над выкружкай быў меншы за паясок пад ёй, а цяпер наадварот. На цязе, што размешчана пасярэдзіне калоны, таксама ад балды выкарыстаны профілі, якія толькі нагадваюць аўтэнтычныя. Па-трэцяе, наверса калоны гістарычна была драўляная скульптура Святога Яна, а не каваны крыж.

#Наваельня #помнікі #аднаўленне
Збіральнік магілёўскіх фотаздымкаў Алег Лісоўскі выявіў калекцыю з дзясяткаў фотаплёнак, на якіх сярод іншага ёсць каляровыя здымкі Магілёва. Гэтая калекцыя выстаўлялася раней, але была нечакана знята з продажу. Вы можаце дапамагчы выкупіць яе цяпер.

#магілёў #аўкцыёны
Спадчына
Вялікія Шылавічы рыхтуюцца да цыбулізацыі. Ахоўнага статусу, нягледзячы на нядаўнія абяцанні, храм так і не атрымаў. #ВялікіяШылавічы #цэрквы #антырэстаўрацыя #непомнік
Гродзенскім абласным саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 28 чэрвеня 2022 года нарэшце прынята рашэнне аб наданні царкве Казанскай іконы Божай Маці ў в. Вялікія Шылавічы Слонімскага раёна статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Слонімскі райвыканкам накіраваў прапанову яшчэ год назад, але чамусьці яна не была разгледжана. За гэты час уласнік паспеў дэмантаваць аўтэнтычны купал. Пасля скаргі на гэтыя работы і напамін пра тое, што прапанова ўсё яшчэ знаходзіцца на разглядзе, працэс актывізаваўся і скончыўся пазітыўным (але, відаць, з новым купалам) для помніка вынікам.

#цэрквы #ВялікіяШылавічы #ахова
Спадчына
Photo
Вось такі адказ прыйшоў з Мінкультуры па пытанні знішчэння брукаванкі пад Стоўбцамі. Паводле інфармацыі ведамства бягучы рамонт вёўся на 3,3-4,7 км участка дарогі, у той час як пад ахову ўзяты 1,8-3,1 км участка. На думку Міністэрства, калі гэтая частка не гісторыка-культурная каштоўнасць, то ўзгадняць яны нічога не павінны.

А вось з праектам зон аховы цікавей. Паводле 5 артыкула 105 Кодэкса аб культуры: «распрацоўка горадабудаўнiчай i землеўпарадкавальнай дакументацыi, а таксама iншай праектнай дакументацыi, рэалiзацыя якiх можа аказаць уздзеянне на нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або без iх устанаўлення забараняецца.»
Зоны могуць быць і на 50 м ад каштоўнасці, і на некалькі кіламетраў ад яе — залежыць ад тыпу каштоўнасці і зацікаўленасці навуковага кіраўніка. Але згадзіцеся, што 200 м для адной дарогі гэта вельмі блізка.

#Стоўбцы #дарогі #знішчэнне