Спадчына
2.88K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны на 31 сакавіка 2022 года зафіксавала 135 эпізодаў ваенных злачынстваў супраць культурнай спадчыны. Ведамства заклікае украінцаў працягваць дапамагаць фіксаваць злачынствы на нацыянальнай платформе.

Больш за ўсё пацярпелі культавыя будынкі - 59 аб'ектаў, сярод іх: праваслаўныя храмы Праваслаўнай царквы Украіны і Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, пратэстанцкія малітоўныя дамы, ісламскія мячэці, яўрэйскія сінагогі.

Усяго было знішчана і пашкоджана 58 аб’ектаў культурнай спадчыны. Гэта помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва. З іх 5 помнікаў рэспубліканскага значэння. Пашкоджаны 25 каштоўныя аб'екты гістарычнай забудовы - будынкі другой паловы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў, а таксама 10 помнікаў - мемарыяльных стэл або скульптур, звязаных з гістарычнымі падзеямі.

Пацярпелі 12 музеяў і гісторыка-архітэктурных запаведнікаў, 6 тэатраў і кінатэатраў, 5 бібліятэк.

Злачынствы зафіксаваныя ў 10 абласцях Украіны і ў Кіеве: 54 - у Харкаўскай; 22 - у Данецкай; 16 - у Чарнігаўскай; 10 - у Кіеўскай; 9 - у Луганскай; 9 - у Сумскай; 5 - у г. Кіеве; 4 - у Запарожскай; 4 - у Жытомірскай; 1 - у Днепрапятроўскай; 1 - у Херсонскай вобласці.

Пра міжнароднае права ў дачыненні да культурнай спадчыны ў час ваенных дзеянняў мы ўжо пісалі раней.

#Украіна #вайна
Гістарычны цэнтр Марыупаля цяпер. У мірны час украінскія ўлады не паклапаціліся пра тое, каб узяць нешта ў горадзе пад ахову (колькасць будынкаў са статусам можна пералічыць па пальцах адной рукі), так што пасля заканчэння вайны не будзе юрыдычных падстаў аднаўляць разбуранае, большасць скрынак пойдзе пад знос. Таксама не ўпэўнены, што можна атрымаць нейкую кампенсацыю за іх, бо калі вы самі юрыдычна не лічылі гэтыя аб'екты каштоўнымі, чаму іх мусяць лічыць культурнай спадчынай агрэсары?

#ахова #вайна #Украіна
Засцераганне кіеўскіх помнікаў як асобны від мастацтва. Памятайце як летась па жаданні балгарскага мастака Хрыста Явашава запакавалі Трыумфальную арку ў Парыжы за 14 млн еўра? Дык вось мне здаецца, што па глыбіні «мастацкай задумы» ўкраінскі «перформанс» пераплюнуў усіх папярэднікаў.
Былы касцёл у Мікашэвічах працягвае свае візуальныя метамарфозы. Усё гэта магчыма праз адсутнасць ахоўнага статусу.

#Мікашэвічы #касцёлы #цэрквы #антырэстаўрацыя #непомнік
Менш як за год у сядзібе Гартынгаў у Горным Снове Нясвіжскага раёна не стала металічнай лесвічнай агароджы ў стылі мадэрн. Што далей, вынясуць мадэрнавую печку? (Такое ўжо было ў асабняку Мураўёва ў Горадні). Узімку з флігеля ветрам сарвала дах, раней гарэла гарышча гасподы, але ніякіх выратаваўчых работ пасля гэтага не праводзілася, помнік архітэктуры адкрыты ўсім дажджам і снягам. Між іншым сядзіба афіцыйная гісторыка-культурная каштоўнасць (шыфр 613Г00049), праўда, даведацца пра гэта можна толькі адкрыўшы Дзяржаўны спіс, бо ні на адным з фасадаў не ўдалося выявіць ахоўную шыльду, якая абавязана быць па заканадаўстве.

#сядзібы #вандалізм #разбурэнне #ГорныСноў
У падкасце «Так склалася гістарычна» археолаг Сяргей Бланш распавёў пра адкрыццё на тэрыторыі мікашэвіцкіх кар'ераў палеатычнай гранітнай пячоры глыбінёй 40 м, якая, верагодна, з'яўляецца найстарэйшым помнікам археалогіі на тэрыторыі краіны. Аб'ект насычаны архелагічнымі артэфактамі. Выяўлены людскія шкілеты (неандэртальцаў і краманьёнцаў), фаўністычныя парэшткі, гранітныя прылады працы і насценныя роспісы, на якіх адлюстравана паляванне, верагодна, неандэртальцаў з сабакамі на мамантаў. Падрабязней у падкасце.
😀
#археалогія #Мікашэвічы