У Мінску пасля капітальнага рамонта з рэстаўрацыяй адкрылі будынак эканамічнага суда Мінскай вобласці па вул. Валадарскага, 8, пабудаваны ў стылі савецкай неакласікі ў 1950-я гг. Гістарычныя інтэр'еры былі страчаны ў выніку ранейшых перабудоў, але пад навуковым кіраўніцтвам спецыялістаў з Рэстабіліс удалося цалкам аднавіць фасады. Вернуты гістарычныя колеры, а дэкор расчысцілі ад цэментнай шубы, пад якой ужо слаба чытаўся малюнак. Некаторыя дэталі аднавілі па архіўных матэрыялах. З фасадаў, у адрозненне ад будынкаў КДБ і Мінскага аблвыканкама, дэмантавалі ўсе ралеты. А адноўленым па старых чарцяжах уваходным дзвярам з залацістай латунню абзайдзросцяцца ўсе калегі 😃
#рэстаўрацыя #Мінск #савецкаяспадчына
#рэстаўрацыя #Мінск #савецкаяспадчына
Нягледзячы на тое, што шпіталь у Асвеі, пабудаваны ў 1759 годзе пры манастыры міласэрных сясцёр, мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, гэта не замінае грамадзянам разбіраць унутры печы на металалом.
#вандалізм #Асвея #манастыры #дэталі
#вандалізм #Асвея #манастыры #дэталі
У 2016 г. у рамках праекта канцэпцыі даследавання і адаптацыі да наведвання крыпты князёў Радзівілаў нясвіжскага касцёла Божага Цела адным з аб'ектаў даследавання сталі размешчаныя там насценныя роспісы. Было праведзена 15 стратыграфічных даследаванняў паліхроміі, у час якіх выяўлена ад 2 да 5 фарбавальных слаёў. Для даследавання былі абраны даступныя ўчасткі роспісу, дзе з прычыны адслойвання праглядаліся розныя перыяды роспісаў. У выніку даследавання паліхроміі сцен метадам стратыграфіі было вылучана 6 этапаў роспісу.
Падрабязней у артыкуле Індрэ Валкунене.
#Нясвіж #касцёлы #інтэр'еры #роспісы #выяўленне
Падрабязней у артыкуле Індрэ Валкунене.
#Нясвіж #касцёлы #інтэр'еры #роспісы #выяўленне
За апошні час у #Гродна прадстаўлены два праекты ў межах гістарычнага цэнтра. Першы — офісны будынак па Вялікай Траецкай, 25, выкананы ў сучасным стылі як радавы аб'ект, які не спрачаецца за суседняй гістарычнай забудовай і не імітуе яе. Другі будынак, чарговы праект Сямашкі, зойме рог вул. Калючынскай і Савецкай плошчы, побач з ягонымі ж апарт-гатэлем і домам Мураўёва. Тут ужо не ўсё так проста. Адзін з варыянтаў складецца з двух аб'ёмаў: адзін выглядае як аднаўленне старой камяніцы, другі, вуглавы - вырашаны ў сучасных формах. Гэты апошні аб'ём зойме месца іншай гістарычнай камяніцы, якую не аднаўляюць, відаць, транспартных меркаванняў. Іншая варыяцыя гэтага праекта прадстаўляе псеўдагістарычны будынак у стылі суседняга апарт-гатэля з нехарактэрнымі для горада люкарнамі на даху. Спадзяюся, што для дадзенага адказнага месца выберуць больш рацыянальны першы варыянт, а аднаўленне гістарычнага будынка будзе навуковаабгрунтаваным без выкарыстання газасілікату і ўцяпляльніка.
#Гістарычнаязабудова #аднаўленне
#Гістарычнаязабудова #аднаўленне