Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Мы нядаўна распавядалі пра тое, што на гродзенскім Фолюшы прадаюцца дарэвалюцыйныя казармы, цяпер вядома, што іншыя дарэвалюцыйныя казармы ў Гродне, па вуліцы Шчорса 2 і 4, не змаглі прадаць на аўкцыёне - не знайшлося ахвотных.

Комплекс казармаў пачалі будаваць напрыканцы ХІХ ст. Да пачатку Першай сусветнай вайны ў казармах быў на пастоі 102 Вяцкі полк, з пачаткам баявых дзеянняў ён быў высланы на лінію фронту. Тады ў казармах размясціўся палявы шпіталь і нязначная частка вайсковых падраздзяленняў.

За «польскім часам» будынкі казармаў гродзенцы ведалі, як «Легіянерскія казармы», і тут знаходзіўся Лідскі полк імя Нарбута. Пасля заходняга паходу Чырвонай арміі ў верасні 1939 года ў будынках казармаў размясціліся чырвонаармейцы. Пасля акупацыі нямецкімі войскамі тут трымалі некалькі тысяч палонных лагера «Шталаг 324».

Праектная прапанова па комплекснай трансфармацыі і рэвіталізацыі тэрыторыі казармаў прысутнічае на праекце дэталёвай планіроўкі цэнтра, прадстаўленым на конкурсе Леанарда 2021.

#Гродна
Трохі фотаздымкаў з рыштаванняў на касцёле Божага Цела ў Нясвіжы, дзе сканчаецца рэстаўрацыя фасадаў, якія, як выявілася ў час работ, багата дэкараваны паліхромнымі роспісамі. На першым здымку плябанія XVII ст., пра яе рэстаўрацыю нешта нічога чуваць не было. З ёй быў звязаны скандал, калі ў пачатку 2010-х знішчылі 2 калоны порціка-балкона. Галоўны архітэктар праекта Сяргей Друшчыц тады распавядаў, што «калоны аўтэнтычнымі не былі — гэта нашмат пазнейшая перабудова. Да таго ж, калоны былі ў аварыйным стане, актыўна асыпаліся — ля іх было небяспечна хадзіць, яны пахіліліся» і выбіраў варыянт па якім будзе адноўлены «магутны порцік накшталту вонкавай лоджыі ці партала». Мінула 10 гадоў, а ні партала, ні калон. Найлепшае — вораг добрага.

#Нясвіж #касцёлы #гістарычнаязабудова #рэстаўрацыя #роспісы
Спадчына
У 2021 годзе па ініцыятывам грамадзян і грамадскіх арганізацый абласнымі саветамі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны разгледжаны і падтрыманы прапановы аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці * сядзібна-паркаваму комплексу Цюндзявіцкіх…
Брэсцкі абласны савет па пытаннях гісторыка-культурных каштоўнасцей вырашыў не надаваць ахоўны статус праз «адсутнасць неабходнасці» Свята-Раства-Багародзіцкай царкве ў в. Востраў Пінскага раёна, помніку народнага дойлідства 1720 года, прапанову па якой я дасылаў. Пасяджэнне пераносілася праз адсутнасць уласніка-святара, гэтым разам ён прысутнічаў, што, на маю думку, паўплывала на вынік. У Кодэксе аб культуры пра запрашэнне гасцей на пасяджэнні саветаў мне не ўдалося знайсці ніякай інфармацыі.

Як хутка цяпер яе ацыбуляць?

#ахова #цэрквы #Востраў #драўлянаедойлідства
Спадчына
Photo
Дзіўныя рэчы адбываюцца з асабняком купца Лейбы Стругача ў Будзёнаўцы пад Ашмянамі: ужо разламаны кілепадобны шчыт, які вызначаў яго мадэрнавы сілуэт, дах на тым месцы загнуты паўвальмай, над балконам з'явілася стрэшка з металачарапіцай, якой ніколі не было. Што гэта, часовыя работы па кансервацыі ці разбурэнне помніка?

Нагадаю, што будынак быў прададзены ў мінулым годзе, у жніўні з'явілася інфармацыя, што ён хутка будзе знесены, а на яго месцы ўзвядуць падобны да арыгінальнага навабуд. Відаць ад гэтага варыянту адмовіліся.

Паколькі аб'ект ахоўнага статусу не мае, працы на аб'екце не патрабуюць навуковага суправаджэння і гаспадары могуць зрабіць з культурнай каштоўнасцю што заўгодна.

#сядзібы #Будзёнаўка #знішчэнне #непомнік
Да абеліска ў мінскім мемарыяле Яма сёння ўсклалі кветкі.

На гэтым месцы 2 сакавіка 1942 года фашыстамі было расстраляна каля 5 тысяч вязняў Мінскага гета. Гранітны абеліск у памяць страшнай трагедыі мінскага і сусветнага яўрэйства быў усталяваны яшчэ ў 1947 годзе. На ім змешчаны надпісы на ідышы і рускай мове. Тэкст надпісу на ідышы напісаны паэтам Хаімам Мальцінскім.

Гэта быў першы помнік ахвярам Халакоста ў СССР, на якім было дазволена зрабіць надпіс на ідышы. Але затым Мальцінскага (у 1949 г.) і каменячоса Мордуха Спрышэна (у 1952 г.) арыштавалі і саслалі ў лагеры Гулага па абвінавачванні ў «касмапалітызме — праяве яўрэйскага буржуазнага нацыяналізму», у тым ліку за тое, што асмеліліся напісаць на помніку не прадпісаную фразу пра «мірных савецкіх грамадзян», а прама пра яўрэяў.

#помнікі #Мінск #яўрэйскаяспадчына
Запускаем бота зваротнай сувязі «Шэпат руін» для тых, хто хоча ананімна падзяліцца нейкай інфармацыяй з намі і таму не можа даслаць яе ў агульны чат:

@spadczyna_szepat_bot
#spadzyna